Вершы Марка Шагала на плоце на Пакроўскай вуліцы ў Віцебску

Паэзія Шагала цяпер і на платах: незвычайная акцыя да юбілею мастака

57
(абноўлена 11:53 07.07.2017)
У Віцебску каля дома-музея Шагала на вуліцы Пакроўскай з'явіліся два вершы мастака, напісаныя прама на плоце. Акцыю правялі ў межах праекта "Арт Горад", і прысвечана яна 130-годдзю з дня нараджэння жывапісца.

ВІЦЕБСК, 7 ліп — Sputnik. Ідэя распісаць горад паэзіяй Шагала належыць Арт-цэнтру Марка Шагала і Віцебскаму музею сучаснага мастацтва. Пакуль з'явіліся ўсяго два творы мастака. "Да майго горада Віцебска" — верш у прозе у перакладзе Льва Берлінскага займае 85 метраў плота па вуліцы Пакроўскай. І "Айчына мая — у душы маёй", якое ў свой час пераклаў з ідыша Андрэй Вазнясенскі, яно расцягнулася на 35 метраў.

"У нас у планах зрабіць цытаты з твораў мастака на розных мовах: англійскай, французскай і ідышы, бо ў горад прыязджаюць турысты з розных краін. Напрыклад, адзін з гасцей — датчанін, які гаворыць па-руску, прачытаўшы верш "Да майго горада Віцебска", захацеў перавесці яго на дацкую мову, а потым падарыць пераклад гораду", — распавяла Sputnik дырэктар музея Марка Шагала, Ірына Воранава.

Жыхарам Віцебска праект спадабаўся.

Стихи Марка Шагала в переводе Андрея Вознесенского на витебском заборе
© Sputnik Павел Вур
Вершы Марка Шагала ў перакладзе Андрэя Вазнесенскага на плоце ў Віцебску

"Кожны раз, праходзячы міма, я чытаю па некалькі абзацаў з верша. За раз такі доўгі "кавалак плота" здужаць цяжка, але паступова я продвигаюсь да заканчэння твора", — кажа жыхарка раёна Алена.

Некаторыя жыхары распавядаюць, што толькі пасля таго, як убачылі "вершы на плоце", зацікавіліся Шагалам і вырашылі ўпершыню наведаць дом-музей мастака, хоць жылі каля яго шмат гадоў.

57
Тэги:
Вершы, Паэзія, Марк Шагал, Віцебск
Тэмы:
Мастакі Парыжскай школы з Беларусі (19)
Ларыса Геніюш

Вязніца, казачніца, бунтарка: сёння нарадзілася Ларыса Геніюш

376
(абноўлена 13:37 09.08.2020)
Вершы паэткі дэманструюць нязломнасць духа і сталую веру ў лепшае ў людзях.

Ларыса Геніюш (у дзявоцтве Міклашэвіч) нарадзілася 9 жніўня 1910 года ў Гродзенскай губерні (цяпер гэта Гродзенская вобласць, Ваўкавыскі раён) у маёнтку Жлобаўцы паблізу вёскі Воўпы.

Дзяцінства, отрацтва, юнацтва

Калі пачалася Першая сусветная вайна, бацька Ларысы, Антон Міклашэвіч, удзельнік яшчэ Руска-японскай вайны, быў зноў прызваны на фронт, а маці з дзецьмі прыйшлося з'ехаць у эвакуацыю – ва Украіну. Вярнуліся на радзіму яны толькі ў 1919 годзе.

Ларыса атрымала пачатковую адукацыю ў польскай школе, потым – у польскай гімназіі. Беларускіх тады папросту не было: пасля падпісання ў 1921 годзе Рыжскага мірнага дагавору, якім скончылася савецка-польская вайна, Заходняя Беларусь адыйшла да Польшчы. Там жа Ларыса пазнаёмілася са сваім мужам, Янам Геніюшам, які ў той момант вучыўся ў Карлавым універсітэце. Яны ажаніліся ў 1935 годзе, і Ларыса пераехала ў Зэльву – бліжэй да мужа. У тым жа годзе ў Ларысы нарадзіўся сын Юры, а вось з'ехаць у Чэхаславакію ў іх атрымалася толькі ў 1937-м.

Арышт і зняволенне

Пасля далучэння Заходняй Беларусі да СССР у 1939, былі арыштаваныя і высланыя бацькі Ларысы. Маці і сёстры апынуліся ў Казахстане, бацьку расстралялі.

Да 1947 года Ларыса жыла ў Празе і актыўна ўдзельнічала ў палітычным руху БНР. Яна з'яўлялася Генеральным сакратаром ураду і займалася архіўнай працай. Калі скончылася Другая сусветная вайна, савецкія ўлады дамагаліся экстрадыцыі Геніюшаў: іх абвінавацілі ў антысавецкай нацыяналістычнай дзейнасці. У 1948 годзе Ларыса нарэшце была арыштаваная і разам з мужам перададзеная савецкім уладам. Яе дапытваў сам Лаўрэнцій Цанава, які безпаспяхова імкнуўся выцягнуць з яе сведкі пра архівы БНР.

Вяртанне на Радзіму

Праз год утрымання ў мінскай турме Ларысу Геніюш з мужам прыгаварылі да 25 гадоў лагераў. На працягу сямі гадоў яны адбывалі пакаранне ў лагерах Інты і Абезі (Комі) і ў Мардоўскай АССР, пакуль не былі часткова рэабілітаваныя – тэрмін пакарання зменшылі да 8 гадоў, і Геніюшы вярнуліся ў Зэльву. Вядома, што іх дом стаў месцам сустрэч творчай інтэлігенцыі таго часу.

Друкавацца Ларыса Геніюш пачала яшчэ ў 1939 годзе ў беларускай эміграцыйнай перыодыцы, а ў 1942 годзе першы зборнік яе вершаў "Ад родных ніў" убачыў свет ў Празе. Працягвала пісаць Геніюш і ў высылцы. Пасля вызвалення яе творы доўгі час былі забароненыя, пакуль пры садзейнічанні Максіма Танка не быў надрукаваны яе зборнік "Невадам з Нёмана".

Ларыс Геніюш доўгі час была вядомая як дзіцячая пісьменніца – ёй папросту не дазвалялі друкаваць нешта іншае. Амаль адна за другой, у 1972 і 1976 годзе, выйшлі дзве кніжкі яе вершаў для дзяцей "Казкі для Міхаські" і "Добрай раніцы, Алесь". Большасць твораў Ларысы Геніюш былі надрукованы пасмяротна.

Памерла Геніюш у 1983 годзе, пахавана ў Зэльве. Да канца жыцця яна не прыняла савецкага грамадзянства і заставалася грамадзянкай Чэхаславакіі.

376
Тэги:
вершы на беларускай мове, беларускія паэты, біяграфія, Ларыса Геніюш
Тэст: вы мазахіст або проста беларус?

Тэст: вы мазахіст або проста беларус?

194
(абноўлена 10:43 08.08.2020)
Праверце сябе на стрэсаўстойлівасць, аднак не ўспрымайце ўсё надта сур'ёзна – гэта шкодна для страўніка.

Прапануем даведацца, ці ёсць у вас цяга да болю, або вы проста ахвяра абставінаў. Гэты тэст жартаўлівы і закліканы падняць вам настрой.

Таксама паспрабуйце прайсці сур'ёзныя тэсты:

194
Тэги:
тэст
Шыльда на ЦВК

ЦВК пакуль не вызначыўся з датай пасяджэння па падвядзенні вынікаў выбараў

5
(абноўлена 11:12 12.08.2020)
Тры дні ў Мінску працягваліся пратэсты грамадзян, незадаволеных вынікамі выбараў прэзідэнта; за першыя два дні, па дадзеных МУС, па ўсёй краіне былі затрыманыя каля пяці тысяч чалавек

МІНСК, 12 жні - Sputnik. Дата правядзення пасяджэння Цэнтрвыбаркама, на якім трэба будзе падвесці вынікі прэзідэнцкіх выбараў, пакуль не вызначана, распавялі Sputnik у ЦВК Беларусі.

"Крайні тэрмін для правядзення пасяджэння Цэнтрвыбаркама, на якім трэба будзе падвесці канчатковыя вынікі выбараў прэзідэнта, 19 жніўня, але пакуль канкрэтная дата не вызначана", - сказалі ў Цэнтрвыбаркаме.

Выбары прэзідэнта Беларусі адбыліся 9 жніўня. Адметнай рысай гэта кампаніі сярод іншага стала рэкордная яўка ў 41,7% на датэрміновым галасаванні і вялікія чэргі на шэрагу выбарчых участкаў у асноўны дзень галасавання.

Паводле звестак, агучаных ЦВК на наступны дзень пасля выбараў, перамогу атрымаў дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. За яго прагаласавалі 80,08% выбаршчыкаў, якія прыйшлі на ўчасткі. Святлана Ціханоўская набрала 10,09% галасоў.

Ціханоўская заявіла, што не згодная з вынікамі выбараў і ў панядзелак падала скаргу ў ЦВК. Аб сваім намеры абскардзіць вынікі заявіў і яшчэ адзін кандыдат у прэзідэнты Андрэй Дзмітрыеў.

Пасля таго, як сталі вядомыя вынікі галасавання, у Мінску і шэрагу рэгіёнаў тры дні працягваліся акцыі пратэсту нязгодных з вынікамі выбараў. Праваахоўныя органы выкарыстоўвалі для разгону пратэстоўцаў спецсродкі і спецтэхніку. За першыя два дня пратэстаў у краіне было затрымана каля пяці тысяч чалавек, загінуў адзін чалавек.

5
Тэги:
ЦВК Рэспублікі Беларусь, Выбары, Беларусь
Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020