Незвычайны прыпынак у Мінску

Фотафакт: у Мінску на прыпынку з'явілася сонечная канапа

55
(абноўлена 14:39 20.07.2017)
Карыстальнікі сацсетак выказалі здагадку, што прыпынак абставілі прадстаўнікі нейкай мэблевай крамы ў рамках рэкламнай кампаніі, аднак ніякіх рэкламных постэраў карэспандэнт Sputnik на месцы не выявіў.

МІНСК, 20 ліп — Sputnik. Канапа, фіранкі і дыван з'явіліся на адным з прыпынкаў грамадскага транспарту ў Мінску. Дачакацца транспарту з камфортам можна ў раёне дома па праспекце Незалежнасці, 168.

Хто і навошта абставіў прыпынак, невядома. У сацсетках, дзе з раніцы з'явіліся першыя фатаграфіі незвычайнага прыпынку, выказалі здагадку, што гэта рэклама адной з мэблевых кампаній. Аднак карэспандэнт Sputnik не знайшоў на месцы ніякіх згадак пра спонсара камфорту.

Необычная остановка в Минске
© Sputnik / Виктор Толочко
Канапа на прыпынку ў Мінску

Людзі, якія выходзілі з тралейбусаў і аўтобусаў, з вялізным здзіўленнем успрымалі незвычайны інтэр'ер прыпыначнага пункта, а тыя, хто чакаў транспарт — з вялікім задавальненнем садзіліся на канапу.

55
Тэги:
мэбля, Мінск, Беларусь
Каментары