Эйфелева вежа ў Мінску

Фотафакт: каля Мінскай ратушы з'явілася Эйфелева вежа

17
(абноўлена 14:46 24.07.2017)
Мінчане і госці сталіцы могуць адчуць сябе ў Парыжы, бо ў цэнтры беларускай сталіцы пабудавалі Эйфелеву вежу.

МІНСК, 23 ліп — Sputnik. Паменшаная копія візітнай карткі Парыжа з'явілася ў Мінску напярэдадні трэцяга канцэрта фестывалю "Класіка каля Ратушы".

Беларуская Эйфелева вежа ўжо стала папулярным аб'ектам сярод адпачываючых увечары каля Ратушы. Зрабіць эфектнае фота і акунуцца ў атмасферу рамантычнага Парыжа сёння можна, не выязджаючы за межы не толькі рэспублікі, але нават горада.

Суботні канцэрт класічнай музыкі быў прысвечаны 25-годдзю з дня ўстанаўлення французска-беларускіх дыпламатычных адносін.

#уратуши#эйфелевабашня#лето#отдыхаем

Публикация от Светлана Бутрим (@svetlanabutrim) Июл 22 2017 в 8:28 PDT

Эйфелева вежа з'явілася ў сталіцы толькі ў суботу ўвечары, але самыя шустрыя карыстальнікі сацсетак ужо паспелі падзяліцца здымкамі з ёй.

Человек может уехать из Парижа, а Париж из человека — нет.

Публикация от Belikov Pavel (@belikovnote) Июл 22 2017 в 9:54 PDT

Серыя канцэртаў "Класіка каля Ратушы" праходзіць з 8 ліпеня па 26 жніўня ўжо ў трэці раз. Уваход на суботнія канцэрты вольны.

17
Тэги:
Эйфелева вежа, Сацыяльныя сеткі, Францыя, Мінск, Беларусь
Каментары