Фестываль вулічнай ежы Vulitsa.Ezha, архіўнае фота

У Расіі выберуць лепшы стрытфуд-праект

18
Пераможца Russian Street Food Awards адправіцца ў канцы верасня ў Берлін, каб пазмагацца за званне лепшага ў Еўропе.

МІНСК, 26 ліп — Sputnik. У Калінінградзе з 1 па 3 верасня ўпершыню пройдзе прэмія Russian Street Food Awards, на якой абяруць лепшыя ў краіне праекты вулічнай ежы, паведамілі арганізатары мерапрыемства.

Мерапрыемства адбудзецца ў рамках Kaliningrad Street Food Weekend. Чакаецца, што ў прэміі прымуць удзел каманды з усёй Расіі.

Па словах арганізатараў, у склад журы ўвойдуць прэзідэнт асацыяцыі кулінараў Расіі Віктар Бяляеў, прэзідэнт Федэрацыі рэстаратараў і атэльераў Расіі Ігар Бухараў і прэзідэнт Міжнароднага энагастранамічнага цэнтра Леанід Гелібтэрман.

Адзначаецца, што на сённяшні дзень у Расіі працуе больш за тысячу стрытфуд-праектаў. Пераможца Russian Street Food Awards адправіцца ў канцы верасня ў Берлін, каб пазмагацца за званне лепшага ў Еўропе.

18
Тэги:
Russian Street Food Awards, Kaliningrad Street Food Weekend, Калінінград, Расія
Карціна Хаіма Суціна Ева

Хаім Суцін: жабрацтва ў Парыжы і самая дарагая карціна ў Беларусі

323
(абноўлена 16:30 13.01.2021)
Сёння спаўняецца 128 гадоў са дня нараджэння беларускага мастака-экспрэсіяніста Хаіма Суціна.

Выбітны прадстаўнік Парыжскай школы нарадзіўся ў 1893 годзе ў мястэчку Смілавічы, пад Мінскам, у сям'і яўрэйскага краўца. Дзяцінства Суціна прайшло ў беднаце: хлопчыку пастаянна не хапала ежы і калі-некалі ён краў са стала бульбу і збягаў у лес, каб падсілкавацца і вярнуцца да хаты за пакараннем.

Змагацца з серасцю будняў будучаму мастаку дапамагала фантазія. Яна ж дапамагла "выбіцца ў людзі": маці заўважыла здольнасці хлопчыка і адправіла яго ў Мінск да мясцовага мастака Кругера. Вучыцца Хаім Суцін адправіўся разам з Міхаілам Кікоіным, які пазней таксама ўвайшоў у кагорту Парыжскай школы. Пасля Мінска была Вільня, а потым — Парыж.

З 1912 года пачынаецца французская гісторыя Суціна: ён працуе ў міжнародный творчай камуне "Вулей" у Пасажы Данцыг. Сярод новых знаёмых — Марк Шагал, Рабер Дэланэ, Фернан Лежэ.

Мастак не хацеў капіраваць чужыя працы, там хутка кінуў акадэмічнае навучанне і цэлымі днямі прападаў у Луўры. Сярод яго творчых дзівацтваў называюць яшчэ і тое, што ён ніколі не маляваў эскізаў алоўкам: рабіў пару штрыхоў вуглем і адразу ж браўся за фарбы. Вядома, што карціны Суціна сталі натхненнем для Джэксана Полака і Фрэнсіса Бэкана.

Суцін спрабаваў праявіць свой талент па ўсіх напрамках: кубізм, футурызм, дадаізм і сюрэалізм. Адным з галоўных матываў яго творчасці стала адчуванне жыцця як пастаяннага душэўнага болю. Напрыклад, у дваццатыя гады мастак Хаім Суцін намаляваў серыю карцін з мертвымі жывеламі. Вядома, што маляваў ён з натуры: бычыя тушы віселі ў яго масцярской, гнілі і збіралі вакол сябе мух. Мастак не звяртаў на гэта аніякай увагі і толькі калі-некалі паліваў мяса свежай кроўю.

Мастак вельмі неардынарна ставіўся да творчага працэсу і некаторыя свае карціны маляваў голым. Але, некаторыя кажуць, што гэта дзіўнасць тлумачылася даволі празаічна: ён не хацеў пэцкаць адзенне, таму што вольных грошай  на новае не было.

Адзін з самых вядомых твораў Суціна — карціна "Ева" — была прададзеная за 1.805.000 долараў і таму прызнана "самай дарагой карцінай Беларусі".

Хаім Суцін як сапраўдная творчая натура паводзіў сябе з астатнімі не вельмі ветліва і яго лічылі грубым і замкнёным чалавекам. Ён часта мяняў кватэры, не звяртаў увагі на чысціню і хатнія дробязі. Сучаснікі казалі, што ён "ажаніўся з мастацтвам", таму аб адносінах з жанчынамі не магло быць размовы. Адзінай жанчынай стала немка Герда Грот, што з'явілася ў яго жыцці ў 1937 годзе, але ўжо ў 1943 годзе Хаім Суцін памёр ад язвавай хваробы страўніка.

Зараз творы мастака прадстаўлены ў найбуйнейшых музейных зборах Еўропы і ЗША. Напрыклад, у 1997 г. Эрмітаж (Санкт-Пецярбург) набыў "Аўтапартрэт" Суціна, а ў Парыжы, недалёка ад вакзала Манпарнас, Суціну ўсталяваны бронзавы помнік скульптара А. Блатаса.

323
Тэги:
Хаім Суцін, Францыя, Беларусь
Калядныя песні: сеем, веем, падсяваем, з Новым годам паздраўляем!

Калядныя песні: я каза-страказа, за тры грошы куплена, паўбока аблуплена

3780
(абноўлена 12:42 05.01.2021)
Рэпертуар калядоўшчыкаў складаецца як з жартаўлівых прыпевак, у якіх яны заклікаюць гаспадароў падзяліцца прысмакамі, каб у хаце ўвесь будучы год быў лад і дабрабыт, так і з сапраўдных рэлігійных гімнаў.

Калядаваць, або шчадраваць, было прынята ў кожнай беларускай вёсцы, а зараз і ў гарадах маладыя людзі пераапранаюцца ў кажухі навыварат, хаваюць твары пад маскамі і ходзяць па кватэрах сяброў. Sputnik ужо пісаў, як зрабіць сапраўдны беларускі калядны касцюм, а сёння мы прапануем вам пазнаёміцца з традыцыйнымі спевамі, якія этнограф Таццяна Кухаронак сабрала па ўсёй Беларусі.

Мы захавалі асаблівасці беларускіх гаворак, распаўсюджаных на той ці іншай тэрыторыі, каб вы ўбачылі калядкі ў тым выглядзе, у якім іх, магчыма, і зараз спяваюць на Кобрыншчыне, Слонімшчыне, Камянеччыне і іншых мясцінах.

Чытайце таксама:

3780
Тэги:
Беларуская мова, Каляды
Тэмы:
Беларускія Каляды

Відэафакт: карціны на заснежаным хакейным стадыёне

0
(абноўлена 15:29 16.01.2021)
Жыхар Екацярынбурга малюе велізарныя снежныя карціны, замест палатна ў яго хакейная пляцоўка, а рыдлёўка замяняе пэндзаль і фарбы. Глядзіце на відэа, як ствараюцца гіганцкія малюнкі.

Ужо другую зіму Леанід Валітаў, масажыст па прафесіі, але мастак па прызначэнні, радуе сваіх суседзяў гіганцкімі малюнкамі на хакейным корце. Для стварэння снежных карцін мужчына выкарыстоўвае ўсяго два прадмета: малюнак і рыдлёўку.

Леанід стварае эскізы ў фоташопе, робіць разметку, а затым пераносіць яе на стадыён. Дзеля свайго хобі ён нават ахвяруе сном: мужчына малюе карціны ноччу, паколькі ў такі час на корце амаль пуста. Снег кладзецца роўным пластом, што значна спрашчае працэс. Праца над адным стандартным малюнкам займае да пяці гадзін.

"Пачалося з таго, што я гуляў студзеньскім снежным адвячоркам, падаў такі ж снег, як сёння. Я ўбачыў, што корт пакрыты роўным пластом снегу. Гэта вельмі натхніла мяне. Я паглядзеў, што ля ўваходу на корт ляжыць рыдлёўка, і я падумаў: "А чаму б не намаляваць што-небудзь вялікае, а потым паглядзець на гэта зверху?", - распавёў мастак.

Так і з'явілася першая праца: у студзені мінулага года мужчына намаляваў на корце вялікія лічбы "2020".

"Пасля першых жа малюнкаў я ўбачыў, што суседзі вельмі зацікавіліся гэтым, паколькі яны бачаць з сваіх вокнаў гэтыя малюнкі і гэта падымае ім настрой. Яны дзеляцца сваім захапленнем у каментарыях, хваляць - гэта вельмі прыемна, гэта вельмі грэе сэрца, душу і натхняе на далейшы працяг такой творчасці", - адзначыў Леанід.

0