Цацка міньён з бананам, архіўнае фота

Кампанія Samsung хоча стварыць тэлефон-банан

4
Карпарацыя запатэнтавала тэлефон у форме банана, аднак ці будзе ён ядомым - пакуль не вядома.

МІНСК, 27 ліп — Sputnik. Паўднёвакарэйская кампанія Samsung запатэнтавала тэлефон у форме банана, паведамляе выданне Patently Apple.  

Кампанія падала патэнт на рэгістрацыю тэлефона-банана ў 2015 годзе, аднак атрымала адабрэнне толькі ў чэрвені гэтага года. Патэнтавае бюро ЗША не публікуе тэхнічныя характарыстыкі новай прылады.

Мяркуючы па апублікаваных схемах, Samsung запатэнтавала тэлефон у форме банана з кнопкамі на яго "лупіне". Шэраг выданняў паведамілі аб тым, быццам бы гаджэт будзе ядомым, аднак у патэнтавых дадзеных гэтай інфармацыі няма.

Ці плануе Samsung сапраўды выпускаць гаджэт, пакуль таксама не вядома — карпарацыя ніяк не каментуе з'яўленне яшчэ аднаго патэнта.

Не так даўно Samsung запатэнтавала іншую гучную распрацоўку — магчымасць праецыраваць экран "разумных" гадзіннікаў на руку. Рэгістравалі ў карпарацыі і ўласны варыянт "разумных" акуляраў накшталт Google Glass, аднак ніводная з гэтых распрацовак пакуль не ўбачыла свет.    

4
Тэги:
Тэлефон, ІТ-тэхналогіі
Кнігі

Алесь Бачыла: мне лепей ад роднага краю нічога на свеце няма

606
(абноўлена 18:12 01.03.2021)
У сто трэці дзень нараджэння беларускага паэта, драматурга і перакладчыка Sputnik успамінае яго вершы.

Алесь Бачыла нарадзіўся 2 сакавіка 1918 года ў вёсцы Лешніца, непадалёк ад Мінска, у сялянскай сям'і. Пачаў друкавацца яшчэ ў 1934 годзе, але першы зборнік убачыў свет толькі ў 1947 годзе. Вышэйшую адукацыю Алесь Бачыла атрымаў у Мінскім настаўніцкім інстытуце, пасля яго заканчэння быў прызваны ў армію і служыў да 1945 года.

Пасля заканчэння вайны Алесь Бачыла працаваў у "Настаўніцкай газеце", а потым – у газеце "Літаратура і мастацтва", дзе ў 1952 годзе стаў намеснікам галоўнага рэдактара.  

Алесь Бачыла – аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі: "Шляхі", "Зоры вясеннія", "Юнацтва", "Тры багіні", "Паэмы тугі" і іншых. Шматлікія яго вершы пакладзены на музыку. Акрамя таго, Бачыла напісаў лібрэта для опер "Яснае світанне", "Калючая ружа", "Зорка Венера" і іншых, а таксама аперэты "Паўлінка". Звяртаўся паэт і да жанра сатыры. Ведаў некалькі моў, перакладаў на беларускую творы рускіх, украінскіх, латышскіх паэтаў.

Пайшоў з жыцця Алесь Бачыла 3 студзеня 1983 года, калі яму было ўсяго 64 гады, і быў пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

У дзень нараджэння славутага паэта Sputnik прапануе ўспомніць яго творы, а мабыць нават і праспяваць іх.

Чытайце таксама:

606
Тэги:
Беларуская мова, Вершы, Алесь Бачыла
Тэмы:
Беларуская літаратура

Беларускі лён: сакрэты вытворчасці элітнай тканіны

609
(абноўлена 11:03 01.03.2021)
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
Людзі спрадвеку з павагай ставіліся да льну: у льняныя тканіны заварочвалі муміі егіпецкіх фараонаў і апраналі цнатлівых дзяўчат на вяселлі.

Лён на Беларусі вырошчваюць са старадаўніх часоў. Продкі заўсёды ставіліся з павагай да гэтай культуры, бо яна літаральна магла апрануць цэлую сям’ю і нават вёску.  Чыстае і светлае льняное адзенне было сімвалам нявіннасці і маральнай чысціні, таму маладыя дзяўчаты на вяселле апраналі сукенкі, зробленыя з ільнянога матэрыялу. А ў Старажытным Егіпце, дзе людзі даведаліся пра лён 7-9 тысяч гадоў таму, тканіны з лёну лічыліся элітнымі, таму ў іх заварочвалі муміі егіпецкіх фараонаў.

Прыгажосць і зручнасць ільняной тканіны цэніцца ва ўсім свеце, а на Беларусі і дагэтуль захоўваюць традыцыі льнянога ткацтва. Кросны, варштат, мялкі, церніцы, трапкач і іншыя старадаўнія прылады для вырабу льняной тканіны — у фотастужцы Sputnik.

Гэта, безумоўна, не нанатэхналогіі, але паглядзець таксама ёсць на што.

Глядзіце таксама:

609
  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    На Беларусі лён вырошчваюць са старадаўніх часоў. Нашы продкі казалі, што "лён усіх апранае", і прысвячалі гэтай сельскагаспадарчай культуры свае песні, вершы і казкі.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Лён быў сімвалам нявіннасці і маральнай чысціні, таму нявеста на вяселле апранала сукенку з ільну. На беларускім гербе кветачкі льну сімвалізуюць працавітасць, дабрабыт і парадак.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Традыцыйнай прыладай ткацтва на Беларусі быў гарызантальны ткацкі станок — кросны. Беларускія навукоўцы вылучаюць некалькі тыпаў ткацкіх станкоў, якія існавалі ў XIX — пачатку XX стагоддзя і адрозніваліся па канструкцыі. У больш прымітыўных (на "сохах" і на "станінах") асобныя дэталі ўкапваліся ў зямлю ці мацаваліся да столі. Больш дасканалыя называліся "рамавы ткацкі станок" ці "варштат".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    На першым этапе льноапрацоўкі ад сцяблоў саспеўшага, а потым вымачанага і высушанага льну аддзяляюць галоўкі. Рабілася гэта пры дапамозе драўляных "пранікаў", якімі іх аббівалі. На поўначы Беларусі галоўкі абрывалі спецыяльнымі нажамі-"драчкамі".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Пасля абрывання галовак сцябло льну разміналі на "мялках" або "церніцах", каб вызваліць з яго валакно. На Беларусі вядомыя нахільныя і гарызантальныя мялкі. Іх рухомыя часткі — білы — мелі адно ці два рэбры.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Пасля апрацоўкі на мялках рэшткі кастры на валакне выдалялі пры дапамозе "трапала".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Прыладамі для часання льну служылі драўляныя і металічныя "грэбні". Пры іх дапамозе валакно расшчаплялася на больш тонкія валаконцы і канчаткова ачышчалася ад кастры. Пасля часання льну атрымлівалася валакно рознай якасці. Адыходы ад часання ўтваралі "кудзелю".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Валакно, якое заставалася пасля часання, — "кужаль" — спляталася ў косы і ў такім выглядзе захоўвалася да прадзення.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Наступны этап апрацоўкі льну — прадзенне — звязаны з вырабам нітак з валакна. Звычайна ім займаліся жанчыны ў перыяд з лістапада па сакавік. Асноўнымі прыладамі прадзення былі прасніца, верацяно і самапралка.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Працэс прадзення пачынаўся з замацавання кудзелі на прасніцы. На стойцы мацавалася кудзеля, а на донца садзілася жанчына. Стойка прасніцы, якая не мела донца, устаўлялася ў спецыяльную адтуліну ў лаве.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Самая старадаўняя прылада для прадзення — верацяно. Яго выраблялі з драўніны ясеня, грушы ці бярозы. Пры прадзенні жанчына пальцамі правай рукі выцягвала валакно з кудзелі, адначасова трыма пальцамі левай рукі паварочвала верацяно.

Тэги:
лён, Беларусь, Народныя традыцыі, спадчына
СІЗА, архіўны фотаздымак

Радзей заключаць пад варту ў Беларусі будуць з 14 красавіка

5
(абноўлена 13:04 03.03.2021)
У цяперашні час да абвінавачаных і падазроных ужываецца сем відаў мер стрымання, асноўная колькасць якіх не звязана з пазбаўленнем волі.

МІНСК, 3 сак – Sputnik. На 20% скарацілася колькасць санкцый, якія тычацца ўжывання меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту абвінавачаных, у мінулым годзе, паведамілі ў Генпракуратуры.

З сярэдзіны красавіка 2021 года ў сілу ўступаюць нормы абноўленага Крымінальна-працэсуальнага кодэкса, у адпаведнасці з якімі пашыраны пералік асоб, якіх не могуць заключаць пад варту.

"З 14 красавіка ўступаюць у сілу навацыі КПК, якімі устанаўліваецца забарона на заключэнне пад варту ў выпадку магчымасцi прымянення больш мяккай меры стрымання", - паведамілі Sputnik у сераду ў Генпракуратуры.

Там удакладнілі, што ў мінулым годзе з ліку абвінавачаных, у дачыненні да якіх дадзена санкцыя на заключэнне пад варту, больш за 50% былі раней судзімыя, больш за 10% хаваліся ад органа крымінальнага пераследу, больш за 5% - замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, а 5 % - не мелі пэўнага месца жыхарства.

Адзначым, што з-за адсутнасці дастатковых падстаў пракуроры ў мінулым годзе адмовілі ў дачы санкцыі на заключэнне пад варту ў дачыненні да 315 грамадзян.

Меры стрымання ў Беларусі

У адпаведнасці з КПК, у цяперашні час у Беларусі да абвінавачаных і падазроных ужываецца сем відаў мер стрымання, з якіх пераважная большасць не звязана з пазбаўленнем волі.

Сярод іх - падпіска аб нявыездзе і належных паводзінах, асабістае даручальніцтва, залог, перадача асобы, на якую распаўсюджваецца статус ваеннаслужачага, пад назіранне камандавання вайсковай часткі. Непаўналетніх могуць аддаваць пад нагляд на час следства. Таксама ў Беларусі прымяняецца такая мера стрымання, як хатні арышт.

Тэрмін утрымання пад вартай вылічаецца з часу заключэння падазронага, абвінавачанага пад варту і да перадачы крымінальнай справы пракурору для накіравання ў суд. Знаходжанне абвінавачанага пад вартай больш за тры месяцы падчас следства можа быць падоўжана да трох месяцаў пракурорамі раёнаў. Далей тэрміны ўтрымання абвінавачанага пад вартай падаўжаюць пракуроры вобласці, горада Мінска або іх намеснікі да шасці месяцаў.

Падаўжэнне тэрміну ўтрымання пад вартай звыш шасці месяцаў дапускаецца толькі ў дачыненні да асоб, якія абвінавачваюцца ў здзяйсненні цяжкіх або асабліва цяжкіх злачынстваў, а таксама аб'ёмных крымінальных спраў.

Чытайце таксама:

5
Тэги:
воля, мера стрымання, варта, Беларусь