Касмічны цэнтр ім. Д.Ф. Кэнэдзі ў Фларыдзе

"Добра вучыся, і мы возьмем цябе" - NASA адказала школьніку

31
(абноўлена 16:21 07.08.2017)
Дзевяцігадовы амерыканец пажадаў заняць пасаду абаронцы планеты пры NASA.

МІНСК, 7 жні — Sputnik. Дзевяцігадовы Джэк Дэвіс адгукнуўся на адкрытую вакансію NASA і выявіў жаданне заняць месца "афіцэра планетарнай абароны".

У абавязкі афіцэра планетарнай абароны ўваходзіць абарона іншых планет ад зямнога біялагічнага матэрыялу падчас касмічных місій.

"Хоць мне і дзевяць гадоў, я думаю, што я падышоў бы для гэтай працы. Адна з прычын заключаецца ў тым, што, на думку маёй сястры, я іншапланецянін, я таксама паглядзеў амаль усе магчымыя фільмы пра космас і іншапланецян. Я малады, таму змагу навучыцца думаць як іншапланецянін", — напісаў Джэк.

Школьнік распавёў, што хоча атрымаць пасаду таму, што добра гуляе ў відэагульні і хоча паглядзець фільм "Людзі ў чорным".

Дырэктар дэпартамента планетарных навук NASA Джэймс Грын у зваротным лісце параіў Джэку добра вучыцца і выказаў здагадку, што аднойчы ўбачыць яго ў NASA.

31
Тэги:
дети, космос, NASA, ЗША
По теме
NASA паказала, як касмічны зонд аблятае Плутон і яго спадарожнік
Каментары