Мінскі метрапалітэн, станцыя Якуба Коласа

Як выглядае вагон цягніка метро, упрыгожаны графіці Vulica Brasil

19
(абноўлена 16:34 06.09.2017)
Транспартны сродак, якой размалявалі бразільскія вулічныя мастакі, можна ўбачыць на Аўтазаводскай лініі.

МІНСК, 5 вер — Sputnik. На афіцыйнай старонцы фестывалю Vulica Brasil у Instagram з'явілася відэа з цягніком Мінскага метрапалітэна, адзін з вагонаў якога ўпрыгожылі малюнкам бразільскія мастакі.

Паведамляецца, што ўбачыць абноўлены транспартны сродак можна на Аўтазаводскай лініі.

"Гэта сапраўды здарылася. Вагон вандруе па другой лініі метро", — напісана пад відэа.

У СМІ пісалі, што вагон цягніка ўпрыгожылі малюнкам бразільскія вулічныя мастакі ў рамках фестывалю Vulica Brasil. Абноўлены транспартны сродак пусцілі ў панядзелак.

Паводле інфармацыі карыстальніка сацсеткі Nicolas Gibbon, у панядзелак цягнік хадзіў з 06:40 да 09:00 і з 16:30 да 21:30.

Vulica Brasil — беларуска-бразільскі фестываль урбан-арта, які прайшоў у Мінску ўжо чатыры разы запар. Падчас творчага мерапрыемства бразільскія мастакі ствараюць для горада і гараджан новыя працы — муралы.

19
Тэги:
стрит-арт, уличное искусство, граффити, Vulica Brasil, Instagram, Мінскі метрапалітэн, Мінск, Беларусь
Каментары