Фота Мінска з космасу

Касманаўт МКС сфатаграфаваў Мінск з космасу

17
(абноўлена 16:24 13.09.2017)
Раней Беларусь неаднаразова фатаграфаваў з борта МКС касманаўт Алег Навіцкі.

МІНСК, 12 вер — Sputnik. Расійскі касманаўт Сяргей Разанскі, які знаходзіцца зараз на Міжнароднай касмічнай станцыі, зрабіў фота Мінска з космасу.

"Я ведаю, што многія з вас чакалі фота сталіцы Рэспублікі Беларусь", — напісаў ён на сваёй старонцы ў Twitter.

Касманаўт зрабіў тры фота сталіцы Беларусі і апублікаваў іх у сваім акаунце.

Разанскі з'яўляецца камандзірам 52-й экспедыцыі на МКС, у якую таксама ўвайшлі бортінжынер Рэндолф Брэзнік і Паала Нясполі, стартаваў на станцыю з касмадрома Байканур 28 ліпеня бягучага года.

Раней Беларусь неаднаразова фатаграфаваў з борта МКС, касманаўт Алег Навіцкі: у аб'ектыў яго камеры трапляла тры разы начная сталіца, а таксама Гомель і Брэст.

17
Тэги:
Космас, МКС
Кнігі

Алесь Бачыла: мне лепей ад роднага краю нічога на свеце няма

597
(абноўлена 18:12 01.03.2021)
У сто трэці дзень нараджэння беларускага паэта, драматурга і перакладчыка Sputnik успамінае яго вершы.

Алесь Бачыла нарадзіўся 2 сакавіка 1918 года ў вёсцы Лешніца, непадалёк ад Мінска, у сялянскай сям'і. Пачаў друкавацца яшчэ ў 1934 годзе, але першы зборнік убачыў свет толькі ў 1947 годзе. Вышэйшую адукацыю Алесь Бачыла атрымаў у Мінскім настаўніцкім інстытуце, пасля яго заканчэння быў прызваны ў армію і служыў да 1945 года.

Пасля заканчэння вайны Алесь Бачыла працаваў у "Настаўніцкай газеце", а потым – у газеце "Літаратура і мастацтва", дзе ў 1952 годзе стаў намеснікам галоўнага рэдактара.  

Алесь Бачыла – аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі: "Шляхі", "Зоры вясеннія", "Юнацтва", "Тры багіні", "Паэмы тугі" і іншых. Шматлікія яго вершы пакладзены на музыку. Акрамя таго, Бачыла напісаў лібрэта для опер "Яснае світанне", "Калючая ружа", "Зорка Венера" і іншых, а таксама аперэты "Паўлінка". Звяртаўся паэт і да жанра сатыры. Ведаў некалькі моў, перакладаў на беларускую творы рускіх, украінскіх, латышскіх паэтаў.

Пайшоў з жыцця Алесь Бачыла 3 студзеня 1983 года, калі яму было ўсяго 64 гады, і быў пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

У дзень нараджэння славутага паэта Sputnik прапануе ўспомніць яго творы, а мабыць нават і праспяваць іх.

Чытайце таксама:

597
Тэги:
Беларуская мова, Вершы, Алесь Бачыла
Тэмы:
Беларуская літаратура

Беларускі лён: сакрэты вытворчасці элітнай тканіны

603
(абноўлена 11:03 01.03.2021)
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
Людзі спрадвеку з павагай ставіліся да льну: у льняныя тканіны заварочвалі муміі егіпецкіх фараонаў і апраналі цнатлівых дзяўчат на вяселлі.

Лён на Беларусі вырошчваюць са старадаўніх часоў. Продкі заўсёды ставіліся з павагай да гэтай культуры, бо яна літаральна магла апрануць цэлую сям’ю і нават вёску.  Чыстае і светлае льняное адзенне было сімвалам нявіннасці і маральнай чысціні, таму маладыя дзяўчаты на вяселле апраналі сукенкі, зробленыя з ільнянога матэрыялу. А ў Старажытным Егіпце, дзе людзі даведаліся пра лён 7-9 тысяч гадоў таму, тканіны з лёну лічыліся элітнымі, таму ў іх заварочвалі муміі егіпецкіх фараонаў.

Прыгажосць і зручнасць ільняной тканіны цэніцца ва ўсім свеце, а на Беларусі і дагэтуль захоўваюць традыцыі льнянога ткацтва. Кросны, варштат, мялкі, церніцы, трапкач і іншыя старадаўнія прылады для вырабу льняной тканіны — у фотастужцы Sputnik.

Гэта, безумоўна, не нанатэхналогіі, але паглядзець таксама ёсць на што.

Глядзіце таксама:

603
  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    На Беларусі лён вырошчваюць са старадаўніх часоў. Нашы продкі казалі, што "лён усіх апранае", і прысвячалі гэтай сельскагаспадарчай культуры свае песні, вершы і казкі.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Лён быў сімвалам нявіннасці і маральнай чысціні, таму нявеста на вяселле апранала сукенку з ільну. На беларускім гербе кветачкі льну сімвалізуюць працавітасць, дабрабыт і парадак.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Традыцыйнай прыладай ткацтва на Беларусі быў гарызантальны ткацкі станок — кросны. Беларускія навукоўцы вылучаюць некалькі тыпаў ткацкіх станкоў, якія існавалі ў XIX — пачатку XX стагоддзя і адрозніваліся па канструкцыі. У больш прымітыўных (на "сохах" і на "станінах") асобныя дэталі ўкапваліся ў зямлю ці мацаваліся да столі. Больш дасканалыя называліся "рамавы ткацкі станок" ці "варштат".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    На першым этапе льноапрацоўкі ад сцяблоў саспеўшага, а потым вымачанага і высушанага льну аддзяляюць галоўкі. Рабілася гэта пры дапамозе драўляных "пранікаў", якімі іх аббівалі. На поўначы Беларусі галоўкі абрывалі спецыяльнымі нажамі-"драчкамі".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Пасля абрывання галовак сцябло льну разміналі на "мялках" або "церніцах", каб вызваліць з яго валакно. На Беларусі вядомыя нахільныя і гарызантальныя мялкі. Іх рухомыя часткі — білы — мелі адно ці два рэбры.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Пасля апрацоўкі на мялках рэшткі кастры на валакне выдалялі пры дапамозе "трапала".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Прыладамі для часання льну служылі драўляныя і металічныя "грэбні". Пры іх дапамозе валакно расшчаплялася на больш тонкія валаконцы і канчаткова ачышчалася ад кастры. Пасля часання льну атрымлівалася валакно рознай якасці. Адыходы ад часання ўтваралі "кудзелю".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Валакно, якое заставалася пасля часання, — "кужаль" — спляталася ў косы і ў такім выглядзе захоўвалася да прадзення.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Наступны этап апрацоўкі льну — прадзенне — звязаны з вырабам нітак з валакна. Звычайна ім займаліся жанчыны ў перыяд з лістапада па сакавік. Асноўнымі прыладамі прадзення былі прасніца, верацяно і самапралка.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Працэс прадзення пачынаўся з замацавання кудзелі на прасніцы. На стойцы мацавалася кудзеля, а на донца садзілася жанчына. Стойка прасніцы, якая не мела донца, устаўлялася ў спецыяльную адтуліну ў лаве.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Самая старадаўняя прылада для прадзення — верацяно. Яго выраблялі з драўніны ясеня, грушы ці бярозы. Пры прадзенні жанчына пальцамі правай рукі выцягвала валакно з кудзелі, адначасова трыма пальцамі левай рукі паварочвала верацяно.

Тэги:
лён, Беларусь, Народныя традыцыі, спадчына

Самаізаляцыя па прыездзе ў Беларусь: прыбыўшы з якіх краін, трэба выконваць каранцін

144
(абноўлена 18:15 01.03.2021)
Пералік краін, па прыездзе з якіх у Беларусь неабходна знаходзіцца ў хатняй самаізаляцыі 10 дзён - у інфаграфіцы Sputnik.
COVID-19: каму тых, хто прыязджае ў РБ, трэба самаізалявацца
© Sputnik

Абноўлена: актуальна з 2 снежня 2020 года.

25 сакавіка Саўмін прыняў пастанову №171, паводле якой асобы, якія прыбылі з краін з зарэгістраванымі выпадкамі COVID-19, павінны знаходзіцца ў самаізаляцыі 14 каляндарных дзён (з кастрычніка - 10 дзён). Спіс перыядычна абнаўляецца: беларускае Міністэрства аховы здароўя альбо выключае пэўныя краіны з абмежавальнага спісу, альбо дадае іх зноў.

З 3 лістапада пачынае дзейнічаць новая рэдакцыя пераліку краін "чырвонай зоны", пад абмежаванні трапляюць прыбылі з 138 дзяржаў.

З 3 снежня ў пералік уключаны 8 краін:

  • Аўстрыйская Рэспубліка
  • Азербайджанская Рэспубліка
  • Венгрыя
  • Грэчаская Рэспубліка
  • Грузія
  • Рэспубліка Сербія
  • Турэцкая Рэспубліка

У інфаграфіцы Sputnik - карта і спіс краін, па прыездзе з якіх у Беларусь неабходна знаходзіцца ў самаізаляцыі 10 дзён, а таксама краін, на якія прыбылі з якіх гэтыя абмежаванні не распаўсюджваюцца.

144
Тэги:
каронавірус, Беларусь