МІНСК, 23 вер — Sputnik. Бліжэйшыя мерапрыемствы фестывалю "Японская восень у Беларусі — 2017" у Мінску будуць прысвечаны тэатральнаму мастацтву Японіі.
Гледачам прапануецца паглядзець незвычайную пастаноўку спектакля "Маркіза дэ Сад" па п'есе японскага пісьменніка Юкіа Місімы. Прэм'ера адбудзецца ў Мінскай школе-студыі тэатральнага мастацтва пад кіраўніцтвам Алега Коца.
Пастаноўка адрозніваецца наватарскім чытаннем класікі і будзе цікавая шырокаму колу гледачоў. Асноўнае дзейства разгортваецца паміж шасцю жанчынамі-гераінямі і спараджае загадкавы, супярэчлівы, складаны і неардынарны вобраз самога маркіза дэ Сада.
Абодва дні спектакль будзе пачынацца ў 15:00 і адначасова транслявацца ў Instagram.
Акрамя таго, 26 верасня ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбудзецца лекцыя "Сучаснае мастацтва Японіі: Тэатр постмадэрну Мацумота Юкічы і Міўра Матой". Яна прысвечана творчасці і памяці самога постмадэрнісцкага тэатральнага рэжысёра Японіі Мацумота Юкічы, заснавальніка тэатра Ishinha.
Пасля лекцыі плануецца відэапаказ спектакля "Тры сястры" Чэхава ў пастаноўцы аднаго з самых незвычайных рэжысёраў новага пакалення Міўры Матой. Уваход вольны.
Пасольства Японіі ў Беларусі арганізуе фестываль ужо ў пяты раз, яго мерапрыемствы працягнуцца да канца лістапада.
Выбітны прадстаўнік Парыжскай школы нарадзіўся ў 1893 годзе ў мястэчку Смілавічы, пад Мінскам, у сям'і яўрэйскага краўца. Дзяцінства Суціна прайшло ў беднаце: хлопчыку пастаянна не хапала ежы і калі-некалі ён краў са стала бульбу і збягаў у лес, каб падсілкавацца і вярнуцца да хаты за пакараннем.
Змагацца з серасцю будняў будучаму мастаку дапамагала фантазія. Яна ж дапамагла "выбіцца ў людзі": маці заўважыла здольнасці хлопчыка і адправіла яго ў Мінск да мясцовага мастака Кругера. Вучыцца Хаім Суцін адправіўся разам з Міхаілам Кікоіным, які пазней таксама ўвайшоў у кагорту Парыжскай школы. Пасля Мінска была Вільня, а потым — Парыж.
З 1912 года пачынаецца французская гісторыя Суціна: ён працуе ў міжнародный творчай камуне "Вулей" у Пасажы Данцыг. Сярод новых знаёмых — Марк Шагал, Рабер Дэланэ, Фернан Лежэ.
Мастак не хацеў капіраваць чужыя працы, там хутка кінуў акадэмічнае навучанне і цэлымі днямі прападаў у Луўры. Сярод яго творчых дзівацтваў называюць яшчэ і тое, што ён ніколі не маляваў эскізаў алоўкам: рабіў пару штрыхоў вуглем і адразу ж браўся за фарбы. Вядома, што карціны Суціна сталі натхненнем для Джэксана Полака і Фрэнсіса Бэкана.
Суцін спрабаваў праявіць свой талент па ўсіх напрамках: кубізм, футурызм, дадаізм і сюрэалізм. Адным з галоўных матываў яго творчасці стала адчуванне жыцця як пастаяннага душэўнага болю. Напрыклад, у дваццатыя гады мастак Хаім Суцін намаляваў серыю карцін з мертвымі жывеламі. Вядома, што маляваў ён з натуры: бычыя тушы віселі ў яго масцярской, гнілі і збіралі вакол сябе мух. Мастак не звяртаў на гэта аніякай увагі і толькі калі-некалі паліваў мяса свежай кроўю.
Мастак вельмі неардынарна ставіўся да творчага працэсу і некаторыя свае карціны маляваў голым. Але, некаторыя кажуць, што гэта дзіўнасць тлумачылася даволі празаічна: ён не хацеў пэцкаць адзенне, таму што вольных грошай на новае не было.
Адзін з самых вядомых твораў Суціна — карціна "Ева" — была прададзеная за 1.805.000 долараў і таму прызнана "самай дарагой карцінай Беларусі".
Хаім Суцін як сапраўдная творчая натура паводзіў сябе з астатнімі не вельмі ветліва і яго лічылі грубым і замкнёным чалавекам. Ён часта мяняў кватэры, не звяртаў увагі на чысціню і хатнія дробязі. Сучаснікі казалі, што ён "ажаніўся з мастацтвам", таму аб адносінах з жанчынамі не магло быць размовы. Адзінай жанчынай стала немка Герда Грот, што з'явілася ў яго жыцці ў 1937 годзе, але ўжо ў 1943 годзе Хаім Суцін памёр ад язвавай хваробы страўніка.
Зараз творы мастака прадстаўлены ў найбуйнейшых музейных зборах Еўропы і ЗША. Напрыклад, у 1997 г. Эрмітаж (Санкт-Пецярбург) набыў "Аўтапартрэт" Суціна, а ў Парыжы, недалёка ад вакзала Манпарнас, Суціну ўсталяваны бронзавы помнік скульптара А. Блатаса.
Калядаваць, або шчадраваць, было прынята ў кожнай беларускай вёсцы, а зараз і ў гарадах маладыя людзі пераапранаюцца ў кажухі навыварат, хаваюць твары пад маскамі і ходзяць па кватэрах сяброў. Sputnik ужо пісаў, як зрабіць сапраўдны беларускі калядны касцюм, а сёння мы прапануем вам пазнаёміцца з традыцыйнымі спевамі, якія этнограф Таццяна Кухаронак сабрала па ўсёй Беларусі.
Мы захавалі асаблівасці беларускіх гаворак, распаўсюджаных на той ці іншай тэрыторыі, каб вы ўбачылі калядкі ў тым выглядзе, у якім іх, магчыма, і зараз спяваюць на Кобрыншчыне, Слонімшчыне, Камянеччыне і іншых мясцінах.
Чытайце таксама:
МІНСК, 18 сту – Sputnik. Лішні раз нагружаць арганізм стрэсам не варта, падкрэслілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Вадохрышчанскія купанні пачаліся ў Мінску. Акунуцца ў купель можна ў бліжэйшыя тры дні ў трох спецыяльна абсталяваных для гэтага месцах: на Камсамольскім возеры, у Драздах і на Цнянцы.
У прэс-службе Міністэрства аховы здароўя падкрэслілі: купанне ў палонцы - стрэс для непадрыхтаванага чалавека. У нетрэніраванага арганізма гэта можа справакаваць зрыў імунітэту і развіццё інфекцый дыхальных шляхоў, у тым ліку і пнеўманій. З-за напружанай сітуацыі ў рэспубліцы з каронавірусам, медыкі раяць не акунацца ў купель. Калі ж чалавек усё ж рашыўся на гэта, варта загадзя пракансультавацца з лекарам.
"Нечаканае для арганізма апусканне ў халодную ваду можа справакаваць розныя хранічныя захворванні, у тым ліку сардэчна-сасудзістыя", - адзначылі ў прэс-службе.
Кажучы пра купання пасля перанесенага COVID-19, у ведамстве падкрэслілі, што існуе такое паняцце, як "посткаронавірусны сіндром". Ён выяўляецца ў тым, што запаленчы працэс скончыўся, але ўскладненні з боку дыхальнай, сардэчна-сасудзістай сістэмы могуць заставацца.
"Лішні раз нагружаць арганізм стрэсам не варта", - рэзюмавалі ў прэс-службе.
Нагадаем, у Беларусі зараз усталявалася марознае надвор'е, у некаторых рэгіёнах у ноч на 19 студзеня тэмпература апусціцца да -27°C. Але ўжо да чацвярга ў краіне пацяплее, абяцаюць сіноптыкі, слупкі тэрмометраў зноў пакажуць плюсавыя значэнні ў дзённы час.
Чытайце таксама: