Гродзенскі заапарк абвясціў конкурс на лепшыя фотаздымкі жывёл

© SputnikГродзенскі заапарк
Гродзенскі заапарк - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сюжэт фота можа быць любым – пазнавальным, забаўляльным, дзіўным, павучальным, вясёлым і нават смешным.
МІНСК, 26 вер — Sputnik. Гродзенскі заапарк запрашае аматараў назіраць за жывёламі ўзяць удзел у конкурсе фотаздымкаў "Мой Гродзенскі заапарк", паведамляе сайт установы.
Конкурс будзе праходзіць на працягу цэлага года: з 1 кастрычніка 2017 па 1 кастрычнiка 2018. Падвядзенне прамежкавых вынікаў будзе адбывацца штомесяц у апошнюю пятніцу. Лепшыя фота апублікуюць на старонцы заапарка.
Сюжэт фота можа быць любым — пазнавальным, забаўляльным, дзіўным, павучальным, вясёлым і нават смешным. Арыгінальныя подпісы да фатаграфій таксама вітаюцца. Журы вызначыць трох пераможцаў конкурсу, яны атрымаюць дыпломы і прызы. Уваход у заапарк для здымкаў жывёлаў — на агульных падставах, гэта значыць платна.
Дасылаць свае фотаздымкі трэба на электронны адрас заапарка, з пазнакай "фотаконкурс". Падвядзенне канчатковых вынікаў пройдзе 1 кастрычніка 2018 года.
Стужка навiн
0