Дадатак MSQRD

The New York Times апублікавала артыкул аб беларускай IT-сферы

33
(абноўлена 14:43 09.10.2017)
У артыкуле распавялі пра тое, як "апошняя дыктатура" ператварылася ў IT-хаб з барнай вуліцай.

МІНСК, 6 кас — Sputnik. Амерыканскае выданне The New York Times расказала аб вопыце і поспехах беларускіх IT-спецыялістаў, якія могуць сабе дазволіць выпіць на Зыбіцкай.

"На "Зыбе" натоўпы прыезжай моладзі мігруюць з бара ў бар <…> Многія з іх працуюць у сферы індустрыі тэхналогій", — паведаміла выданне.

У артыкуле распавядаецца, што ў Мінску больш за 30 тысяч чалавек працуе ў сферы IT. Многія з іх распрацоўваюць мабільныя прыкладанні, якія выкарыстоўваюць больш чым у 193 краінах свету.

Асаблівы акцэнт аўтар артыкула зрабіў на поспеху Дзмітрыя Кавалёва, аднаго з заснавальнікаў прыкладання MSQRD, якое спадабалася прадстаўнікам Facebook. Выданне адзначае, што сярод масак у дадатку ёсць і вобраз прэзідэнта краіны, які лічыць, што IT — гэта "чароўная палачка", якая здольная дазволіць пазбавіцца ад эканамічнай залежнасці ад Расіі.

Выданне распавяло і аб дзеяннях прэзідэнта Беларусі ў стварэнні камфортных умоў для развіцця бізнесу ў Беларусі, сярод іх — дазвол на бязвізавы ўезд для жыхароў 79 краін свету. Выданне сцісла расказала аб развіцці кампаній EPAM i Viber, але асаблівую ўвагу надала стаўленню прэзідэнта да новых тэхналогій і адзначыла, што яго сын Мікалай грае ў "танкі".    

33
Тэги:
IT-тэхналогіі, New York Times, Facebook, Inc, Мінск

Месцы сілы: карта прыродных святынь Мінскай вобласці

1283
(абноўлена 17:34 07.05.2021)
Сучасныя беларусы ходзяць з ахвяраваннямі да дрэў, крыніц і валуноў і просяць збавіць ад слепаты, падарыць добрага мужа і палегчыць роды. Што, дзе і ў чаго прасіць – у інфаграфіцы Sputnik.
Карта прыродных святынь Мінскай вобласці – інфаграфіка sputnik.by
© Sputnik Беларусь / Інфаграфіка

Па сціплых падліках, на Міншчыне знаходзіцца больш за 40 шанаваных прыродных святынь. Гэта камяні, крыніцы і нават дрэвы.

Гэтыя месцы здаўна ахутаныя легендамі і паданнямі. Напрыклад, побач з вёскай Крыжоўка Мінскага раёна ёсць Волас-камень, які, згодна з народнымі меркаваннямі, адказвае за ўрадлівасць і багацце. Назва каменя паходзіць ад язычніцкага бога Вялеса, які быў заступнікам хатняй жывёлай. Нават зараз на дрэвах вакол каменя можна знайсці чарапы быкоў і кароў.

Тут жа непадалёк знаходзіцца "Камень кахання", які 150 тысяч гадоў таму прынёс сюды ледавік. Да яго прыходзяць людзі не толькі ў пошуках бясконцага кахання, але і пары з просьбамі зачаць дзіця і палегчыць роды.

Самыя папулярныя прыродныя святыні Мінскай вобласці з інфармацыяй аб іх – на карце Sputnik.

КАЛІ Ў ВАС НЕ АДЛЮСТРОЎВАЕЦЦА ІНФАГРАФІКА — ГЛЯДЗІЦЕ МАТЭРЫЯЛ НА ПОЎНАЙ ВЕРСІІ САЙТА>>

1283
Тэги:
Святыні, дрэвы, камяні, Беларусь, Мінская вобласць
Тэмы:
Забытыя і знакамітыя: самыя цікавыя славутасці Беларусі
По теме
Дзе беларусы шукаюць здароўе і каханне і як у гэтым дапамагаюць камяні і вада
Беларускія вербы

Вербная магія або вярба на ўсялякую патрэбу

157
(абноўлена 16:37 24.04.2021)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра Вербную нядзелю і дзеліцца сакрэтамі народных завядзёнак.

Нарэшце распусцілася вярба і ў паветры залунала свята. Паабапал дарог, на фоне яшчэ шэрых лясоў жоўтыя ад пяшчотных кветак вербы, свецяцца нібыта свечы ў храмах, нагадваючы ўсім аб надыходзе свята.

Вербніца – прадвесніца Вялікадня – узнёслае ўрачыстае свята. У хрысціянстве яно прымеркавана да Уваходу Ісуса Хрыста ў Іерусалім, дзе народ сустракаў яго пальмавым лісцем. У беларусаў сімвал свята – вярба, якую падчас набажэнства асвячаюць у храмах. Чаму свецяць вярбу, а не пальмавае лісце ў народзе тлумачылі так:

"Ну, а ў нас пальмаў ужэ ж няма, то і рашылі вярбу. Вот паэтаму і вярба".

У некаторых мясцінах Гарадзенскай губерніі яшчэ ў 19 стагоддзі на Вербніцу прывозілі ў цэрквы вярбу цэлымі дрэвамі з карэннямі і пасля асвячэння ламалі з яе галіны.

Што пра свята людзі кажуць

Аб тым, як Хрыстос уваходзіў у Іерусалім, народ складаў легенды. На Гомельшчыне гэтую падзею пажылыя людзі апісвалі так:

"Бог ехаў на кані. Людзі расцілалі палотны, багатыя расцілалі каўры, дарогу ўсцілалі. А бедныя ўсцілалі ветачкі. Так Бог не паехаў па каўрах і палотнах, а паехаў па ветачках".

З цягам часу "вярбой" у народзе сталі называць галінкі вярбы, аздобленыя каляровымі сухімі кветкамі, травамі, каласкамі, мохам і інш. Яны імітавалі сабой "пальмы". Вядома ж, у розных рэгіёнах Беларусі ёсць свае, адметныя традыцыі аздаблення велікодных верб з выкарыстаннем прыродных матэрыялаў. Сярод іх асабліва вылучаюцца вядомыя на ўвесь свет так званыя "Віленскія пальмы". У мастацкім аздабленні гэтых вербаў удала спалучыліся народныя традыцыі і беларусаў, і літоўцаў. "Пальмы", падобныя на "віленскія", распаўсюджаны таксама і ў заходняй частцы Беларусі, якая мяжуе з Літвой, на Браслаўшчыне, Гарадзеншчыне, у Лідзе, Гродна, на Астравеччыне.

Вербы са Скідзеля
© Photo : Ларыса Мятлеўская
Вербы са Скідзеля

Для вырабу такіх "пальм" нарыхтоўваюцца палачкі рознага памеру ад 50 да 70 см. Каб складаўся ўзор, да іх прывязваюцца ў адпаведным парадку сухія кветкі рознакаляровага геліхрызума і іншых сухацветаў, каласы збожжа, сухія травы, якія ў сваю чаргу фарбуюцца ў яркі зялёны колер. Над іх стварэннем напрацягу года працуюць цэлыя сямейныя дынастыі, ствараючы сапраўдныя творы традыцыйнага мастацтва.

У Вербную нядзелю "пальмы" можна сустрэць і нават набыць на кірмашах каля цэркваў і касцёлаў буйных гарадоў. І не толькі набыць, але і пагутарыць, даведацца шмат цікавага аб народных завядзёнках, бо яшчэ жывая вера аб магічных уласцівасцях вербных галінак.

Вербныя завядзёнкі

Як толькі ў народзе не выкарыстоўвалі асвечаную вярбу! Ёю лячылі не толькі людзей, жывёл але і прадметы побыту, з ёй варажылі на замужжа, хадзілі на могілкі, асвячалі агарод і інш. Асабліва моцнай яна лічылася ў Вербніцу. Вось некаторыя прыклады народных завядзёнак і побытавай магіі.

Чаму свецяць вярбу? На гэта пытанне адказваюць па-рознаму. Напрыклад, жыхары вёсак Полацкага раёна мяркуюць, што "вярбу свецяць, каб жыта ішло такое высокае і чыстае, як вярба. А ядловец засцерагае ад усякага зглазу, ад уреда" (Ганна Баратынская, 1912 г.н., в. Мураўшчына).

Традыцыйныя вербы і паштоўкі
© Photo : Ларыса Мятлеўская
Традыцыйныя вербы і паштоўкі, зробленыя дзецьмі Нядзельнай школы

Куды дзець старую вярбу? Гараджане пакідаюць іх у скрынях каля царквы, калі прыходзяць на набажэнства. А на вёсцы свае завядзёнкі. Мінулагоднія вербы палілі, а вось прыгожых букецікаў, якімі была аздоблена вярба, было шкада, таму часта іх надоўга пакідалі за абразамі, далучаючы да новых вербаў. Так і цяпер амаль у кожнай сялянскай хаце абраз упрыгожваюць галінкі асвечанай вярбы.

Вербны букецік замацоўвалі за абразамі, каб не толькі ўпрыгожваў покуць, але і засцерагаў хату ад маланкі. Летам, як толькі ў небе загрыміць – выстаўлялі ў вакно сухія галінкі вярбы і грымоты абыходзілі сялібу бокам.

Перш чым трапіць за абразы на покуці, асвечаныя галінкі вярбы раздавалі ўсім, хто меў у іх патрэбу. Каб не наклікаць на сябе бяды, лічылася, што калі вярба трапіла ў хату на покуць, адорваць ёю, або пазычаць камусьці было ўжо нельга.

"Не я б’ю – вярба б’е! Хіра ў лес, а здароўе ў косці!" У народных уяўленнях лічылася, што гэта дрэва ўплывае на жыццяздольнасць і здароў’е чалавека і жывёл, засцерагае ад нечысці. Іначай, чым патлумачыць жыццядзейнасць старажытнага абрада, згодна з якім "білі" (пасцёбвалі) не толькі дзяцей, каб яны хутчэй раслі, але і дарослых, каб не хварэлі. Цяжка вытлумачыць радасць, якая нараджаецца ў сэрцы, калі чуеш адвечнае:

"Не я б’ю – вярба б’е.
За тыдзень – Вялікдзень.
Будзь багаты, як зямля,
Будзь здаровы, як вада,

Як лёд – на ўвесь год!"

Чароўныя словы народнай замовы!

Што яшчэ лячылі вярбой? Ліхаманка, паразіты і хворыя зубы падуладны пупышкам асвечанай вярбы. Для гэтага дастаткова было з’есці па дзевяць пупышак з асвечанай вярбы. Часам вярбу запальвалі і акурвалі ёю ад ліхаманкі хату, клалі вярбу ў ваду і тады, калі купалі ў ёй хворае дзіця. Пупышкі давалі дзецям ад гельмінтаў, попелам ад спаленай вярбы пасыпалі месца вакол калыскі навароджанага дзіцяці, каб прадухіліць усялякія негатыўныя ўздзеянні нябачных варожых сіл.

Ідзём з вярбой на могілкі. На Радаўніцу прынята віншаваць з Вялікаднем памерлых продкаў. На магілы блізкіх людзей неслі галінкі вярбы, асвечанай у царкве ў Вербную нядзелю. Галінкі клалі на могілкі, каб павіншаваць такім чынам са святам памерлых продкаў. Цяпер на гэту традыцыю практычна забыліся і замест вербаў нясуць на могілкі букеты штучных кветак, якія з часам ператвараюцца ў смецце.

Каб скацінка здаровая была, а кароўка давала шмат малачка. Для гэтага, пасля набажэнства ў Вербную нядзелю з вербамі абыходзілі хлявы. Кароўку, авечак і іншых хатніх жывёл сцябалі галінкамі, каб добра вяліся, здаровыя былі, ліхога вока не баяліся. Частку вярбы пакідалі ў хлеве, а часткай пасля выганялі скаціну на пашу ў Юр’я.

Асвячэнне вярбой агарода. Гэта абрад мог бы быць карысны для дачнікаў. Вярбе прыпісвалі здольнасці апладняць зямлю, паляпшаць яе ўраджайнасць. Для гэтага пасля выгану жывёлы вярбу ўтыкалі ў зямлю (у чатырох вуглах нівы) або разламвалі галінкі і раскладвалі іх па палях. Або выкарыстоўвалі попел ад спаленай мінулагодняй вярбы. Яго высыпалі на грады, каб забяспечыць добры ўраджай, абараніць ад шкоднікаў і ахаваць агарод ад стыхійных бедстваў. Казалі:

"Каб ураджай добры ўвосені сабраць, каб усё так хутка расло, як вярба на мяжы суседа, каб чэрві ды жукі не нападалі".

Для большай пэўнасці чыталі замову:

 "Чэр* нападаіць, кор пад’ідаіць. Чэр кіпучая, чэр магучая, ідзі з нашага поля на мхі, на балоты, на гнілыя калоды, а калі ня пойдзеш, то святэй Міхайла-арханій сашлець пціц з нябес з жалезным носам. Будуць драць, кляваць, вашу жысць рашаць. Ва векі амінь".

*Чэр – чарвяк, вусень.

Вярба, як зваць суджанага? Калісьці дзяўчаты, як прыйдуць з царквы, садзіліся каля хаты на лаўку і пачыналі чакаць. Як толькі міма праходзілі якія-небудзь хлопцы з дапамогаю вербачкі варажылі: сцебануўшы незнаёмага хлопца, пыталі ў яго імя, спадзяючыся даведацца пра імя свайго суджанага. Уяўляю, як гэта выглядала б каля падхезда якога-небудзь дома ў горадзе. Ва ўсялякім разе весела. Дзяўчаты, чаму б не паспрабаваць?

"Лячэнне" дзяжы. У хаце пасля вяртання з царквы накіроўваліся да дзяжы з мэтай яе "палячыць", калі гаспадыня заўважала, што хлебнае цеста апошнім часам у ёй не ўдаецца. Падыходзічы да дзяжы, гаспадыня сцёбала яе і прамаўляла:

"Што ж ты, мая дзежачка, апошнім часам збунтавалася? Каб у табе заўжды хлеб удаваўся! Глядзі ж, каб выправілася!"

Цікава, ці дапаможа такі абрад тым гаспадыням, у якіх каструлі не хочуць варыць смачную ежу? Можа з імі таксама пагутарыць шчыра? Смех смехам, а толькі мне думаецца, што ў гэтым выпадку трэба галінкамі "лячыць" кухарку-няўмеку.

Вось такія яны, чароўныя галінкі асвечанай вярбы!

Прыемна назіраць, як у вялікім горадзе на Вербніцу ад царквы расцякаюцца чэрады святочна апранутых людзей з асвечанымі вербамі ў руках. Схадзіла ў царкву і я. Прайшлася з зацікаўленым вокам па вербным кірмашы, прыцанілася, набыла колькі вербаў і засталася задаволеная. Вярнуўшыся дадому разам з чароўнымі галінкамі, сваякам і суседзям занесла святочны, добры настрой.

Шануйце звычаі продкаў – і яны будуць спрыяць вам штодня!

157
Тэги:
завядзёнкі, сакрэты, Вербная нядзеля, Ларыса Мятлеўская, этнограф, вярба, магія
Прадстаўлены медалі чэмпіянату свету па хакеі ў Рызе

Прадстаўлены медалі чэмпіянату свету па хакеі ў Рызе

0
(абноўлена 16:01 12.05.2021)
Узнагароды сусветнага хакейнага форуму чаканіліся на манетным двары ў Нарвегіі, дзе быў выраблены і медаль Нобелеўскай прэміі міру.

МІНСК, 12 траўня - Sputnik. Аргкамітэт чэмпіянату свету па хакеі-2021 у Рызе прадставіў дызайн медалёў, імі будуць узнагароджваць пераможцаў і прызёраў турніру, паведаміла прэс-служба Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF).

На ўзнагародах намаляваны лагатып сусветнага форуму - хакеіст на фоне стылізаванай хакейнай пляцоўкі. Па краях медалёў нанесена назва і месца правядзення чэмпіянату. Вага адной адзінкі - звыш 400 грамаў, дыяметр складае 10 сантыметраў.

Дызайн распрацавала IIHF разам з Латвійскім манетным дваром за два тыдні. Цікава, што чаканіліся ўзнагароды на манетным двары ў Нарвегіі. Дарэчы, там жа быў выраблены медаль Нобелеўскай прэміі міру.

Па словах кіраўніка аргкамітэта чэмпіянату Эдгарса Бунціса, ажыццёўлена задума - выкарыстоўваць моцны і выразны хакейны знак у дызайне.

"Не забыліся і пра нацыянальны сімвал Латвіі, які будзе прадстаўлены на стужках. Цырымонія ўручэння медалёў і атрыманне трафея - адзін з самых эмацыйных момантаў на кожным спартыўным турніры. Праз 64 матчы мы даведаемся, якія каманды прывязуць гэтыя медалі дадому", - дадаў ён.

Медалі чэмпіянату свету будуць разыграны 6 чэрвеня, калі лепшыя каманды згуляюць у матчах за залатыя і бронзавыя ўзнагароды.

Сусветнае хакейнае першынства ў Рызе пройдзе з 21 траўня па 6 чэрвеня. Беларусь і Расія згуляюць у групе А. Апроч беларусаў і расіян, у групе яшчэ Швецыя, Чэхія, Швейцарыя, Славакія, Данія і Вялікабрытанія. У групе В - Канада, Фінляндыя, ЗША, Германія, Латвія, Нарвегія, Італія і Казахстан. Турнір пройдзе без гледачоў.

Чытайце таксама:

0
Тэги:
Нобелеўская прэмія міру, Нарвегія, Узнагароды, Рыга, Хакей, чэмпіянат, медалі