МІНСК, 25 кас — Sputnik. Цыдулкі з "рэцэптам шчасця", якія фізік Альберт Эйнштэйн перадаў пасыльнаму ў гасцініцы Токіа, былі прададзеныя на аўкцыёне ў Іерусаліме за 1,5 мільёны долараў ЗША.
Эйнштэйн у лістападзе 1922 года пасля прысуджэння яму Нобелеўскай прэміі прыехаў з лекцыямі ў Японію. У гасцініцы ў яго не аказалася дробязі на чаявыя для пасыльнага, і фізік напісаў яму па-нямецку некалькі саветаў, паведаміўшы, што варта захаваць запіскі, так як яны ў будучыні будуць мець значную каштоўнасць.
"Спакойнае і сціплае жыццё дорыць больш шчасця, чым пагоня за поспехам у спалучэнні з пастаяннай несупакоенасцю", — напісаў Эйнштэйн на бланку гатэля.
За дадзены лот пакупнік, які пажадаў застацца невядомым, заплаціў 1,56 мільёна долараў, гаворыцца ў паведамленні аўкцыённага дома Winners.
"Калі ёсць воля, знойдзецца і спосаб", — фраза з другой запіскі, яна пайшла за 240 тысяч долараў.
На аўкцыён былі таксама выстаўлены два лісты Эйнштэйна — іх прадалі за 33 тысячы і 9,6 тысячы долараў.
Алесь Бачыла нарадзіўся 2 сакавіка 1918 года ў вёсцы Лешніца, непадалёк ад Мінска, у сялянскай сям'і. Пачаў друкавацца яшчэ ў 1934 годзе, але першы зборнік убачыў свет толькі ў 1947 годзе. Вышэйшую адукацыю Алесь Бачыла атрымаў у Мінскім настаўніцкім інстытуце, пасля яго заканчэння быў прызваны ў армію і служыў да 1945 года.
Пасля заканчэння вайны Алесь Бачыла працаваў у "Настаўніцкай газеце", а потым – у газеце "Літаратура і мастацтва", дзе ў 1952 годзе стаў намеснікам галоўнага рэдактара.
Алесь Бачыла – аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі: "Шляхі", "Зоры вясеннія", "Юнацтва", "Тры багіні", "Паэмы тугі" і іншых. Шматлікія яго вершы пакладзены на музыку. Акрамя таго, Бачыла напісаў лібрэта для опер "Яснае світанне", "Калючая ружа", "Зорка Венера" і іншых, а таксама аперэты "Паўлінка". Звяртаўся паэт і да жанра сатыры. Ведаў некалькі моў, перакладаў на беларускую творы рускіх, украінскіх, латышскіх паэтаў.
Пайшоў з жыцця Алесь Бачыла 3 студзеня 1983 года, калі яму было ўсяго 64 гады, і быў пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
У дзень нараджэння славутага паэта Sputnik прапануе ўспомніць яго творы, а мабыць нават і праспяваць іх.
Чытайце таксама:
Лён на Беларусі вырошчваюць са старадаўніх часоў. Продкі заўсёды ставіліся з павагай да гэтай культуры, бо яна літаральна магла апрануць цэлую сям’ю і нават вёску. Чыстае і светлае льняное адзенне было сімвалам нявіннасці і маральнай чысціні, таму маладыя дзяўчаты на вяселле апраналі сукенкі, зробленыя з ільнянога матэрыялу. А ў Старажытным Егіпце, дзе людзі даведаліся пра лён 7-9 тысяч гадоў таму, тканіны з лёну лічыліся элітнымі, таму ў іх заварочвалі муміі егіпецкіх фараонаў.
Прыгажосць і зручнасць ільняной тканіны цэніцца ва ўсім свеце, а на Беларусі і дагэтуль захоўваюць традыцыі льнянога ткацтва. Кросны, варштат, мялкі, церніцы, трапкач і іншыя старадаўнія прылады для вырабу льняной тканіны — у фотастужцы Sputnik.
Гэта, безумоўна, не нанатэхналогіі, але паглядзець таксама ёсць на што.
Глядзіце таксама:
На Беларусі лён вырошчваюць са старадаўніх часоў. Нашы продкі казалі, што "лён усіх апранае", і прысвячалі гэтай сельскагаспадарчай культуры свае песні, вершы і казкі.
Лён быў сімвалам нявіннасці і маральнай чысціні, таму нявеста на вяселле апранала сукенку з ільну. На беларускім гербе кветачкі льну сімвалізуюць працавітасць, дабрабыт і парадак.
Традыцыйнай прыладай ткацтва на Беларусі быў гарызантальны ткацкі станок — кросны. Беларускія навукоўцы вылучаюць некалькі тыпаў ткацкіх станкоў, якія існавалі ў XIX — пачатку XX стагоддзя і адрозніваліся па канструкцыі. У больш прымітыўных (на "сохах" і на "станінах") асобныя дэталі ўкапваліся ў зямлю ці мацаваліся да столі. Больш дасканалыя называліся "рамавы ткацкі станок" ці "варштат".
На першым этапе льноапрацоўкі ад сцяблоў саспеўшага, а потым вымачанага і высушанага льну аддзяляюць галоўкі. Рабілася гэта пры дапамозе драўляных "пранікаў", якімі іх аббівалі. На поўначы Беларусі галоўкі абрывалі спецыяльнымі нажамі-"драчкамі".
Пасля абрывання галовак сцябло льну разміналі на "мялках" або "церніцах", каб вызваліць з яго валакно. На Беларусі вядомыя нахільныя і гарызантальныя мялкі. Іх рухомыя часткі — білы — мелі адно ці два рэбры.
Пасля апрацоўкі на мялках рэшткі кастры на валакне выдалялі пры дапамозе "трапала".
Прыладамі для часання льну служылі драўляныя і металічныя "грэбні". Пры іх дапамозе валакно расшчаплялася на больш тонкія валаконцы і канчаткова ачышчалася ад кастры. Пасля часання льну атрымлівалася валакно рознай якасці. Адыходы ад часання ўтваралі "кудзелю".
Валакно, якое заставалася пасля часання, — "кужаль" — спляталася ў косы і ў такім выглядзе захоўвалася да прадзення.
Наступны этап апрацоўкі льну — прадзенне — звязаны з вырабам нітак з валакна. Звычайна ім займаліся жанчыны ў перыяд з лістапада па сакавік. Асноўнымі прыладамі прадзення былі прасніца, верацяно і самапралка.
Працэс прадзення пачынаўся з замацавання кудзелі на прасніцы. На стойцы мацавалася кудзеля, а на донца садзілася жанчына. Стойка прасніцы, якая не мела донца, устаўлялася ў спецыяльную адтуліну ў лаве.
Самая старадаўняя прылада для прадзення — верацяно. Яго выраблялі з драўніны ясеня, грушы ці бярозы. Пры прадзенні жанчына пальцамі правай рукі выцягвала валакно з кудзелі, адначасова трыма пальцамі левай рукі паварочвала верацяно.
Аб'ём работ, які неабходна выканаць піцерскім майстрам, на заводзе назвалі даволі значным - гадзіннікавым майстрам трэба будзе вырабіць каля двух тысяч дэталяў.
"Мы думаем у нас у кампаніі вырабляць колы для механізма", - распавёў інжынер-канструктар прадпрыемства Віталь Камароў.
Ён адзначыў, што завод ужо вырабіў сігнальную прыладу, якая ўнутры будынка будзе паказваць час вялікага гадзінніка на фасадзе Нотр-Дама.
Раней на прадпрыемстве адзначылі, што ў Францыі цяпер няма тэхналогій для выпуску манументальных гадзіннікаў, а піцерскі завод мае такі вопыт - прыкладам гэтаму механізм у атрыуме ЦДМ у Маскве. Гадзіннік памерам шэсць на сем метраў важыць больш за чатыры тоны і складаецца з тысяч дэталяў, выкананых з розных матэрыялаў.
Пажар у саборы Парыжскай Божай Маці адбыўся 15 красавіка 2019 года. Абрынуўся шпіль сабора, полымем была агорнутая апорная канструкцыя. Як паведамілі пажарныя, структура Нотр-Дама і галоўныя творы мастацтва, рэліквіі, якія захоўваліся ў саборы, ацалелі. Пракуратура Парыжа выключае крымінальную версію ўзгарання. У якасці магчымых прычын пажару разглядаюцца непатушаная цыгарэта ці праблемы з электрычнасцю.
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон раней заявіў пра амбіцыйную мэту аднавіць Нотр-Дам за пяць гадоў, хоць многія эксперты кажуць, што на рэканструкцыю можа сысці да 15 гадоў.