Ала Пугачова і Максім Галкін

Галкін і Пугачова абвянчаліся ў Падмаскоўі

10
(абноўлена 10:37 21.11.2017)
Раней Ала Пугачова ўжо праходзіла гэты абрад з Філіпам Кіркоравым, з якім пасля рассталася.

МІНСК, 18 ліс — Sputnik. Максім Галкін і Ала Пугачова абвянчаліся ў адным з падмаскоўных храмаў, паведамляе партал Super і прыводзіць у пацвярджэнне сваіх слоў запіс са старонкі ў Instagram Алы Пугачовай.

У сябе на старонцы прымадона расійскага шоу-бізнесу дзякуе ўсім за віншаванні і прызнаецца, што ўсё астатняе жыццё будзе каяцца за першае вянчанне і прасіць прабачэнне ў Бога.

"Гэта быў неабдуманы, спантанны і досыць наіўны крок. Нячысцік паблытаў. Дзякуй Богу, што мне можна другі раз абрацца шлюбам. Сёння гэта асэнсаванае і справядлівае дзейства ў імя любові і вернасці да канца маіх дзён", — напісала Пугачова.

Раней яна ўжо праходзіла гэты абрад з Філіпам Кіркоравым, з якім пасля рассталася. Максім Галкін растлумачыў у інтэрв'ю журналістам, што яго жонка атрымала благаслаўленне на другі шлюб.

"Другое вянчанне не забаронена царквой. Можа быць, яно не вітаецца, але яно дазволена. Трэцяе — у такім узросце, як у Алы, ужо не дазваляецца. А другое — так", — сказаў Галкін.

Ён таксама распавёў, што дзеля таго, каб абвянчацца з жонкай, ён паўтара гады таму прыняў праваслаўе. Па словах Галкіна, вянчанне адбылося ў невялікім храме ў Падмаскоўі. Запрошаны былі толькі блізкія. На відэа з вянчання, якое выклаў Галкін ў сацыяльных сетках, відаць, што на цырымоніі прысутнічалі і дзеці пары — чатырохгадовыя Ліза і Гары.  

10
Тэги:
венчание, Instagram, Ала Пугачова, Максім Галкін, Падмаскоўе, Расія
Каментары