Жаночы світшот з птушкай года

АПБ выпусціла світшоты ў падтрымку дзікай прыроды

51
(абноўлена 10:10 24.11.2017)
У АПБ адзначылі, што світшоты можна набыць у інтэрнэце, але пакуль у доступе толькі жаночыя мадэлі.

МІНСК, 23 ліс — Sputnik. Напярэдадні года шчыгла ў Беларусі моладзевы брэнд адзення выпусціў серыю світшотаў з героем наступнага года. Унікальнасць ідэі новай серыі адзення ў тым, што 10% ад куплі світшота ідзе на падтрымку працы АПБ, паведамілі Sputnik у прэс-службе арганізацыі.

"Птушкі на вопратцы — гэта ярка, сімпатычна і заўсёды прыцягвае ўвагу. Такія рэчы з радасцю носяць як аматары прыроды, так і тыя, хто ад яе пакуль далёкі — птушкі аб'ядноўваюць усіх! Стыльны цёплы світшот з птушкамі — гэта практычная рэч і магчымасць стаць бліжэй да дзікай прыроды, унесці свой уклад у яе захаванне. Спадзяемся, наш вопыт паслужыць выдатным прыкладам супрацоўніцтва прадстаўнікоў бізнесу з прыродаахоўнымі арганізацыямі", — дзеліцца ўражаннямі каардынатар кампаніі АПБ "Птушка года" Карына Салавей.

У АПБ адзначылі, што світшоты можна набыць у інтэрнэце, але пакуль у доступе толькі жаночыя мадэлі.

Грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) назвала птушкай 2018 года ў Беларусі чорнагаловага шчыгла (лац. Carduelis carduelis).

Акцыя "Птушка года" АПБ праходзіць з 2000 года. У 2017 годзе галоўнай птушкай у краіне быў хахлаты жаўрук.

Птушкай года ў Беларусі ў розныя гады станавіліся белы бусел, белая пліска, івалга, дамавы верабей, гарадская ластаўка, барадатая няясыць, кнігаўка, звычайны салавей, вялікая белая чапля, шэры гусь, сокал, вялікі кроншнеп, чорны стрыж, удод, зязюля, гогаль і вушастая сава.

51
Тэги:
свитшот, птица года, Ахова птушак Бацькаўшчыны, Беларусь
Каментары