Дом у цёмным лесе

Зухаватыя ўчынкі: у сібірскім сяле завёўся палтэргейст

24
(абноўлена 15:57 14.02.2018)
Па паведамленнях шэрагу СМІ, на месца ўжо выязджалі праваахоўнікі, якія пацвердзілі: у доме дзеецца нешта незразумелае.

У сацыяльных сетках бурна абмяркоўваюць вёску Маракса Томскай вобласці — напярэдадні шэраг выданняў і карыстальнікаў паведамілі пра тое, што ў адным з дамоў там завёўся сапраўдны палтэргейст.

Лётаюць нажы і падаюць кнігі

Аб дзіўных падзеях, згодна публікацыям Telegram-каналаў, паведаміла ў міліцыю сям'я: муж з жонкай і ўзяты пад апеку 14-гадовы падлетак.

Паведамлялася, што ў доме некалькі дзён лётаюць нажы і рэчы, падае мэбля, а з пустога пакоя быццам бы чуюцца гукі. Згодна з адсканаваным рапартам, праўдзівасць якога пакуль не пацверджана, на месца выбываў нарад паліцыі і нават часова выконваючы абавязкі кіраўніка аддзела.

Нясвіжскі палаца-паркавы комплекс
© Photo : Большой театр Беларуси / Михаил Нестеров

Адбыліся невытлумачальныя рэчы і пры праваахоўніках: спачатку ўпала шафа, потым з паліцы зваліліся кнігі. У рапарце гэтыя падзеі апісаны як тыя, якія "не паддаюцца рацыянальнаму тлумачэнню", распачатая праверка.

У дом да сям'і ўжо прыязджаў і святар — пры ім паранармальных падзей амаль не было, аднак пасля ад'езду святара прадметы ізноў "разбушаваліся".

Што за дзіўныя справы?

Па здагадках інтэрнэт-карыстальнікаў, у доме сям'і ў вёсцы Маракса завёўся палтэргейст — паранармальная з'ява, якую часта звязваюць з прысутнасцю ў доме падлетка.

Пра ўплыў падлеткаў на палтэргейст напісана ў шматлікіх эзатэрычных і мастацкіх кнігах. Яскравы прыклад, знаёмы многім аматарам сучаснай культуры, — "Кэры" амерыканскага пісьменніка Стывена Кінга.

Зрэшты, дакладнасць паведамленняў пра "лятучыя нажы" ў сібірскай вёсцы пакуль не пацверджана, таму ставіцца да такіх навінаў можна з пэўнай доляй скепсісу.

24
Тэги:
палтэргейст, Сібір, Расія
Паэт Якуб Колас - Народны паэт Беларускай ССР

Тэст: ці пазнаеце вы беларускіх паэтаў і пісьменнікаў па вачах?

349
(абноўлена 16:49 27.11.2020)
Кажуць, што вочы - люстэрка душы. Прайдзіце тэст і даведайцеся, наколькі добра ведаеце вы беларускіх літаратараў у твар.

Упэўненыя, што беларускую літаратуру вы ведаеце добра, а вось ці пазнаеце вы аўтараў родных твораў па іх позірках? Sputnik прапануе ўважліва зазірнуць у вочы знакамітых літаратурных дзеячаў Беларусі і паспрабаваць успомніць, хто намаляваны на фотаздымку. 

Чытайце таксама:

349
Тэги:
тэст, Беларуская літаратура
Мотальскія прысмакі – 2019

Кухня нашых продкаў: гатуем стравы з мяса трусоў і зайцаў

9
(абноўлена 16:52 27.11.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская вучыць, як выбіраць лепшае мяса і гатаваць з яго найсмачнейшыя стравы.

Традыцыйна ад восені да вясны пачынаецца сезон палявання на зайцаў, калі іх мяса лічыцца найлепшым па якасці. Цікава, што да ХІХ стагоддзя ў Расіі мяса зайцоў практычна не ўжывалі, паколькі ад ХІ па ХVІІ стагоддзе сярод рускіх яно лічылася забароненым, паганым, язычніцкім. Магчыма, таму нават на пачатку ХХ стагоддзя, калі адбываліся царскія паляванні ў Белавежскай пушчы, сярод іншай дзічыны зайцаў не лічылі за здабычу. На іх палявалі сяляне, палеткі якіх межавалі з пушчай і там іх ловы не лічыліся браканьерствам.

У беларусаў заяц вельмі папулярны персанаж чарадзейных казак і казак пра жывёл. У народзе існавала перакананне, што сустрэча з зайцам на дарозе абяцала няўдачу ў справах, а калі той забяжыць у вёску, то чакай пажару. І ўсё ж да слабейшага за іншых звяроў зайкі ставіліся лагодна. Адна з паляшуцкіх легенд, прыведзеная Чаславам Пяткевічам у кнізе Рэчыцкае Палессе распавядае:

"Надзвычайную чуйнасць зайца прыпісваюць яго баязлівасці. Ён вельмі баязлівы, бо мае невялічкае сэрца; Бог яму вылепіў надта доўгія вушы, а на сэрца не хапіла гліны, дак адарваў хвост, кідаючы толькі адростачак, каторы патом аброс шэрсцю, дай зрабіў маленькае сэрца. Ось зачым ён усіх баіцца, а яго ніхто".

У 1861 годзе ў Расіі ў Курску быў выдадзены кулінарны даведнік Алены Малахавец "Падарунак маладым гаспадыням". Пры яго напісанні аўтар натхнялася вядомай у той час кулінарнай кнігай Вінцэнты Завадскай "Літоўская кухарка", якую ў дзень вяселля ёй падарыў  муж Франц Малахавец. З гэтай кнігі Алена Малахавец запазычыла немала рэцэптаў беларускай кухні, сярод якіх і стравы з зайцаў. Перад іх прыгатаваннем аўтар навучала маладых гаспадынь як па тушцы зайца вызначыць яго ўзрост і як пасля апрацаваць  мяса такім чынам, каб атрымалася смачная страва. Так у маладога зайца пярэднія ногі лёгка пераламіць, у яго тоўстыя калені, кароткая і тоўстая шыя і мяккія вушы. Старыя зайцы доўгія і худыя. Прынесены з палявання заяц павінны быў паляжаць у скурцы не менш за тры дні, затым, не здымаючы скуркі, яго патрашылі. Малахавец нагадвала, што ў такім выглядзе падвешаныя ў халодным месцы зайцы маглі захоўвацца да трох тыдняў. За два дні перад прыгатаваннем з іх здымалі скурку і апрацоўвалі мяса.

Згодна з кулінарнымі даведнікамі заяц русак лепшы за беляка. Ён павінны быць тлусты і не старэйшы за адзін год. Да таго ж горшым лічыцца мяса зайцаў, якія водзяцца ў балоцістых мясцовасцях. Зайчаціна мае цёмны колер, жорсткая і бедная тлушчамі, мае моцны спецыфічны смак. Калі гатуюць зайца, то з мяса выдаляюць усе абалонкі і плеўкі, якіх у зайчаціне шмат. Маладую зайчаціну можна есці адразу, марынуюць яе ў лёгкім марынадзе толькі для смаку. Старую зайчаціну марынуюць напрацягу трох дзён. Пры прыгатаванні зайчаціны трэба ўлічваць, што спінка становіцца мяккай раней за ножкі. Зайца і труса гатуюць як цэлага, так і парэзанага на кускі. Іх рассякаюць папалам упоперак, на чатыры часткі, або разам з косткамі на порцыі. Толькі для некаторых страў мяса аддзяляюць ад костак. Нятлустых зайцаў і трусоў шпігуюць або абкладаюць кавалачкамі сала і абвязваюць.

Мяса трусоў і зайцаў, смажаць, запякаюць і тушаць, а больш старых жывёл вараць.

Мяса труса светлае і далікатнае, хутка становіцца мяккім пры тэрмічнай апрацоўцы. З-за незвычайнага прысмаку трусяціна патрабуе вострых прыпраў і шмат зеляніны. Старых і нятлустых трусоў марынуюць, каб яны сталі больш далікатнымі на смак. Зайчаціну або трусяціну прынята тушыць, вымочваючы перад гэтым 10-12 гадзін у растворы з воцатам, з  дадаткам алею, у квасе або ў малочнай сыроватцы. Каб палепшыць смак стравы з зайчаціны або трусяціны, часта выкарыстоўваюць віно.

Вінаграднае віно ў кулінарыі прымяняецца ў вельмі малых дозах і амаль заўсёды як каталізатар пры адварванні і тушэнні. Под уплывам тэмпературы спірт выпараецца, а вінаградны сок гусцее і сваім пахам спрыяе паляпшэнню смаку стравы. Так, невялікая колькасць сухога чырвонага віна разам з вадой адбівае непрыемны пах мяса. 1-2 сталовыя лыжкі кіслага чырвонага віна, якое дадалі ў смажаніну, не толькі паляпшае яе смак, але і паскорвае яе прыгатаванне.

Гарнірам да трусяціны звычайна служыць мяккая на смак, тушаная або вараная агародніна, зялёная салата. Салата з памідораў і агуркоў, і фруктовыя кампоты. Зайчаціну сервіруюць з духмянымі соусамі тушанай чырвонай капустай або буракамі, вострай салатай ў марынадзе.

Суп з зайца з клёцкамі

Інгрыдыенты:

  • Галава, шыя, брушная частка і ядомыя вантробы аднаго труса або зайца
  • 1,5 л вады
  • 2 цыбуліны
  • 1 морквіна
  • 1/4 частка сэльдэрэю
  • 1 лаўровы ліст
  • ½ ст лыжкі чабору
  • 3 ягады ядлоўцу
  • 3 гарошыны чорнага і 2 гарошыны духмянага перцу
  • 80 гтаматнага пюрэ
  • 2 ст лыжкі сухога чырвонага віна
  • Соль
  • Молаты чырвоны і чорны перац
  • 1-2 чайныя лыжкі цукру

Для клёцак

  • 1 яйка
  • 4 ст лыжкі мукі
  • 20 г масла
  • Гашаная сода або разрыхляльнік цеста
  • Мускатны арэх на кончыку нажа
  • Соль

Як гатаваць:

Зайчаціну добра вымыць і варыць у падсоленай вадзе з вялікай цыбулінай, лаўровым лістом, чаборам, ягадамі ядлоўцу, чорным і духмяным перцам. Варыць да таго часу пакуль мяса не будзе адставаць ад костак. Гатовае мяса аддзяліць ад костак разам з вантробамі, прапусціць праз мясарубку або дробна парэзаць, дадаць другую цыбуліну, натаркаваную на дробнай тарцы моркву, сельдэрэй і таматнае пюрэ. Сумесь добра вымяшаць, разбавіць працэджаным булёнам, пасыпаць молатым чырвоным і чорным перацам, дадаць цукар і варыць 5-10 хвилин. Перад канцом варкі ўліць чырвонае віно. Для прыгатавання здобных клёцак узбіць яйцо, дадаць муку, разрыхляльнік цеста, амаль растопленае масла, мускатны

арэх на кончыку нажа, соль. Густаватае цеста раскачаць у тонкі валік, нарэзаць кавалачкамі і кідаць у кіпячы суп, варыць 3-5 хвілін. Перад падачай дадаць сталовую лыжку зеляніны любісты.

Заяц печаны са смятанай

Інгрыдыенты:

  • 1 заяц (трус)
  • 100 г сала
  • 1 ст лыжка масла
  • 1 шклянка смятаны
  • 0,5 лімона

Як гатаваць:

Нашпігаваць салам ачышчаную тушку зайца, пасаліць, пакласці на бляху і пячы, абклаўшы маслам. Калі спячэцца напалову, паліць смятанай і ў ёй дапячы. Тады парэзаць на кавалкі і заліць соусам, які ўтварыўся на блясе.

Перад дапяканнем і заліццем соусам можна абкласці зайца лімонам, нарэзаным кружочкамі.

Таксама асобна да такой стравы можна падаць жэле з чорнай смародзіны.

9
Тэги:
беларуская кухня, Ларыса Мятлеўская
Тэмы:
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі