Мова эмодзі - смайлік Батанік

Тэст: ці пазнаеце вы фразеалагізмы па эмодзі?

91
(абноўлена 16:34 07.08.2018)
Прайдзіце тэст Sputnik, каб даведацца, якія крылатыя выразы зашыфраваныя ў малюнках, якія прапануе нам зараз любая з сацыяльных сетак.

Цяжка ўявіць сучасную перапіску і пасты ў сацсетках без эмодзі. Навошта пісаць доўгае паведамленне і нешта выдумляць, калі можна проста даслаць сэрцайка і кветку? Здаецца, для любога настрою і сітуацыі ўжо намаляваны невялічкія піктаграмы, якія ўпрыгожваюць тэкст і акцэнтуюць увагу гледача.

З дапамогай эмодзі можна нават расказаць гісторыю — ці перадаць зашыфраванае пасланне. Паспрабуйце здагадацца, якія фразеалагізмы схаваліся за малюначкамі, што літаральна або ў апісальнай форме перадаюць іх сэнс. Калі вырашылі, што пазналі трапны выраз, клікніце на картку, каб яна перавярнулася і вы даведаліся, удалося вам здагадацца, які гэта фразеалагізм, ці не.

 

91
Тэги:
эмодзі, фразеалагізмы, тэст, Беларуская мова
По теме
Тэст: адгадайце беларускія творы па эмодзі
Каментары