Беларусы

Звініш у несмяротнай песні: вершы Максіма Танка

24
(абноўлена 22:55 17.09.2018)
Да 106-га дня нараджэння беларускага паэта Sputnik узгадвае вядомыя і меньш знаёмыя чытачам вершы Максіма Танка.

Максім Танк пачаў пісаць вершы ў другой палове 20-х гадоў, калі яшчэ быў гімназістам. Упершыню яго творы з'явіліся ў рукапісным часопісе "Пралом" і іншых падпольных выданнях – за ўдзел у адным з іх паэт быў арыштаваны і зняволены. 

Палітычная сітуацыя ў Заходняй Беларусі моцна паўплывала на раннюю творчасць Максіма Танка. У яго вершах гэтага перыяду відавочна грамадзянская пазіцыя творцы, у іх складаецца вобраз рэвалюцыянера і сапраўднага патрыёта сваёй зямлі. 

Тэма патрыятызма  — галоўная і ў вершах часоў вайны. Максім Танк хацеў запісацца на фронт, але яму разам з іншымі вядомымі дзеячамі культуры адмовілі, і паэт застаўся працаваць у франтавой газеце. У цяжкі для Радзімы час яго творы прасякнутыя верай у перамогу суайчыннікаў і усхваленнем іх мужнасці. 

Шмат вершаў Максіма Танка прысвечаны і тэме кахання – намаляваныя з пяшчотай і цеплынёй, у вершах паўстаюць вобразы прыгожых беларускіх дзяўчын. Часта захапляецца паэт і прыродай роднай зямлі. 

Чытайце вершы Максіма Танка ў падборцы Sputnik.

24
Тэги:
Вершы, Максім Танк
Каментары