Дзяўчынка ў беларускім строі

Скланенне беларускіх прозвішчаў: моўная хвілінка са Sputnik

59
(абноўлена 13:47 26.10.2018)
У даведках для школьнікаў і іх бацькоў Sputnik разглядае правілы і найбольш складаныя аспекты вывучэння беларускай мовы. Сёння наша тэма – скланенне беларускіх прозвішчаў.

Галоўная цяжкасць пры скланенні беларускіх прозвішчаў палягае ў тым, што хоць яны вельмі блізкія да назоўнікаў, ад якіх утварыліся, катэгорыя роду ў іх вызначаецца полам носьбіта, а не граматычна. Гэта значыць, што ў прозвішчаў няма пры скланенні ніякага роду (пакуль у нашай краіне яшчэ не з'явіўся так званы "трэці пол"). З гэтага вынікае, што прозвішчы, якія можна суаднесці з назоўнікамі ніякага роду, не скланяюцца: Яйка, Масла, Трапло.

Ніколі не скланяюцца прозвішчы, у якіх націск падае на апошнюю літару "о": Дубко, Вялько і гэтак далей. Таксама не скланяюцца прозвішчы, якія заканчваюцца на –іх/-ых: Васіных, Бялых.

Прозвішчы, якія скланяюцца, калі належаць мужчынам і не скланяюцца, калі належаць жанчынам, наступныя:

  • прозвішчы на –іч/-ыч, -евіч/овіч: Васіля Асіповіча, але Ганны Асіповіч; Сымона Фаміча, але Мар'і Фаміч;
  • прозвішчы на зычны і –й: Казак, Дзяргай - Анатолю Казаку, але Вольге Казак.
  • прозвішчы, якія можна суаднесцці з назоўнікамі мужчынскага роду і якія заканчваюцца на мяккі зычны: Бабыль, Кісель - Юрыя Кіселя, але Інны Кісель.
  • прозвішчы, якія можна суаднесці з назвамі прадметаў, якія заканчваюцца на ненаціскное –а - Каваленка, Глінка: Леаніда Каваленкі, але Дар'і Каваленка.
  • прозвішчы, якія паходзяць ад уласных іменаў і мянушак і заканчваюцца на зычны і -й: Тоўсцік, Сяргей: Паўля Сяргея, але Ніны Сяргей.

У беларускіх прозвішчах таксама існуе варыятыўнасць канчаткаў пры скланенні з улікам полу асобы – адрознівацца будуць давальны і творны склоны.

Так, прозвішчы, якія ўтварыліся ад назваў жывёл, птушак і прадметаў, якія можна суаднесці з назоўнікамі жаночага роду, якія заканчваюцца на –г, -к, -х і –а, -я не пад націскам тыпу Саладуха, Вясёлка:

Калі належаць жанчыне: Вясёлка – Вясёлкі – Вясёлцы – Вясёлку – пры Вясёлцы.

Калі належаць мужчыне, скланяюцца, як назоўнік мужчынскага роду: Вясёлка – Вясёлкі – Вясёлку – Вясёлкам – пры Вясёлку.

Прозвішчы, якія заканчваюцца на –а (акрамя тых, якія былі ў мінулым прыкладзе на –га, -ка, -ха) скланяюцца незалежна ад полу як агульныя назоўнікі жаночага роду: Крапіва, Пушча.

Мужчынскія прозвішчы на –аў, -еў, -ёў, -оў, а таксама -ін(-ын) і жаночыя на -ава, - ева, -іна/-ына скланяюцца па змешанаму тыпу скланення: Барадзін, Барадзіна, Барадзіну, Барадзіна, пры Барадзіным; Васільева, Васільевай, Васільеву, Васільевай, пры Васільевай.

Калі прозвішча складаецца з дзвюх частак, першая будзе скланяцца ў тым выпадку, калі яна можа ўтвараць самастойнае прозвішча, напрыклад, Дунін-Марцінкевіч.

59
Тэги:
Беларуская мова
По теме
Ступені параўнання прыметнікаў: моўная хвілінка са Sputnik
Скланенне лічэбнікаў: моўная хвілінка са Sputnik
Канчаткі назоўнікаў у родным склоне: моўная хвілінка са Sputnik
Род назоўнікаў: моўная хвілінка са Sputnik
Правапіс запазычаных слоў: моўная хвілінка са Sputnik
Каментары