"Дзед цукеркі раздае ды смяецца ў вусы…": вершы пра Новы год

© Sputnik / Мария АмелинаДзед Мароз з цукеркамі
Дзед Мароз з цукеркамі - Sputnik Беларусь, 1920, 27.12.2023
Падпісацца
Лепшыя вершы на беларускай мове пра Новы год Sputnik сабраў, каб было з чым сустрэць Дзеда Мароза.
Усё бліжэй галоўнае зімовае свята, якога з нецярпеннем чакаюць усе беларусы – і дарослыя, і, асабліва, дзеці. Хтосьці ўпрыгожвае пухнатую лясную прыгажуню святочнымі гірляндамі, хтосьці шукае па крамах самыя салодкія мандарыны, а хтосьці марыць пра незвычайныя навагоднія падарункі.
А можа, папрасіць аб гэтым вядомага белабародага Дзеда? Не марнуючы час, трэба пачынаць вучыць прыгожы вершык, каб здзівіць сваіх блізкіх, а заадно пацешыць ім Дзеда Мароза і атрымаць падарунак.
Акрамя беларускіх вершаў пра Новы год, мы прапануем вам пачытаць вершы пра зімовыя цуды і пра пераднавагодні настрой, а таксама віншуем вас з Новым годам і Калядамі!
© Sputnik / Виктор ТолочкоНовы год! Новы год! / Пачынаем карагод!
Домик Деда Мороза в парке Горького в Минске - Sputnik Беларусь, 1920, 26.12.2021
Новы год! Новы год! / Пачынаем карагод!

Новы год

Новы год! Новы год!
Пачынаем карагод!
Закружылася ля ёлкі
Наша дружная сям’я.
Закружыліся іголкі,
Закружылася зямля,
Закружыўся белы дзед,
Закружыўся цэлы свет!
А на ёлцы – цацак, цацак!
Рыбкі, дырыжаблікі.
Нібы росныя, іскрацца
На галінках яблыкі.
І дрыжаць-зіхцяць яны,
Срэбраныя бусы.
Дзед цукеркі раздае
Ды смяецца ў вусы.

Ніл Гілевіч
© Sputnik / Максим Богодвид / Перайсці ў медыябанкПpыйшoў к нaм здaлёкy / Дзядyля Мapoз...
Дед Мороз и девочка, архивное фото - Sputnik Беларусь, 1920, 26.12.2021
Пpыйшoў к нaм здaлёкy / Дзядyля Мapoз...

Дзeд Мapoз

У вoпpaтцы бeлaй
Шыpoкaй, дaўгoй
З вялiкaй пyшыcтaй
Мятлoй-бapaдoй

Пpыйшoў к нaм здaлёкy
Дзядyля Мapoз,
Зaвei i xoлaд
З caбoю пpынёc.

У бeль aпpaнae
Ён дpэвы, кycты,
Нa pэчкax, aзёpax
Бyдye мacты.

Пa вyлiцы xoдзiць
Ды cнeгaм xpyшчыць,
Bятpы з caбoй вoдзiць,
У дpoвax тpaшчыць.

Ён гpyкae ў cцeны
I xaт i cянeй
Ды гoлacaм гyлкiм
Склiкae дзяцeй:

"Bыxoдзьцe, paбяты!
Чac лaдзiць кaтoк.
Дык жывa ж зa пpaцy,
Шyмлiвы гypтoк!"

Янкa Жypбa
© Sputnik / Виктор Толочко...з Новым годам! / З новай песняй, з новай казкай!
Новогодняя елка в ТЦ Дана Молл - Sputnik Беларусь, 1920, 26.12.2021
...з Новым годам! / З новай песняй, з новай казкай!

З Новым годам!

З Новым годам, з Новым годам!
З новай песняй, з новай казкай!
Зачаруем мімаходам
Долі ходы думкай-краскай!

Кінем покліч гулказвонны
Ад аконца да аконца,
Свет паклічам мёртва-сонны
Аж да сонца, аж да сонца!

Для унукаў, для праўнукаў
Расцярэбім сцежкі-шляхі;
Хай пануюць над прынукай –
Каб аж к небу лёту ўзмахі!..

Над зямлёй зардзіць вясёлка
После бураў, ліхалеццяў;
Бацьку, маці жыць нялёгка, –
Хай жа лёгка жывуць дзеці!

З Новым годам, што крыніцай
Новай пойдзе ў пераходзе,
Беларуская зямліца!
Беларускі наш народзе!

Янка Купала
© Sputnik / Виктор ТолочкоБарадой сівой патрос, / Стаў з кійком пад ёлку.
Елочные игрушки делают на фабрике под Минском - Sputnik Беларусь, 1920, 26.12.2021
Барадой сівой патрос, / Стаў з кійком пад ёлку.

Перад Новым годам

Дзед Мароз рабіў абход
Перад Новым годам,
Воды рэчак і балот
Замуроўваў лёдам.

Кожны ў горадзе куток
Абышоўшы рана,
Заглянуў ён на каток
Неяк нечакана.

У дзяцей звіняць канькі
Каля самай ёлкі,
На якой, як аганькі,
Ззяюць ярка зоркі.

І рашыў тут Дзед Мароз:
– Што ж хадзіць без толку...
Барадой сівой патрос,
Стаў з кійком пад ёлку.

Марк Смагаровіч
© Sputnik / Алексей Майшев / Перайсці ў медыябанкЁлачка-бароўка / У хатку да цяпла / Ад шэрага воўка / З бору уцякла...
Новогодняя елка - Sputnik Беларусь, 1920, 27.12.2023
Ёлачка-бароўка / У хатку да цяпла / Ад шэрага воўка / З бору уцякла...

Ёлка-бароўка

Ёлачка-бароўка
У хатку да цяпла
Ад шэрага воўка
З бору уцякла.

Мы ёй падарылі
Цацкі і шары.
Зоркай азарылі –
Гары, гары!

А над нашай ёлкай –
Яркая вясёлка.
А пад нашай ёлкай –
Вёрткая вавёрка.

А навокал ёлкі –
Танцы і смех.
Развяжы, дзядуля,
З цукеркамі мех!

Данута Бічэль-Загнетава
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяНу і ёлка!.. Што за ёлка!.. / Колькі цацак тых на ёй...
Цацкі з савецкай сімволікай, 50-я гады - Sputnik Беларусь, 1920, 26.12.2021
Ну і ёлка!.. Што за ёлка!.. / Колькі цацак тых на ёй...

У навагодні вечар

Навагодні вечар зорны...
Як заўсёды, Дзед Мароз
У дзіцячы сад прасторны
З лесу ёлачку прынёс.

Ну і ёлка!.. Што за ёлка!..
Колькі цацак тых на ёй:
Тут і грыб, і рак, і пчолка,
І мядзведзь, і воўк з лісой...

Дзеці кружацца наўкола.
Добра з госцем дарагім! –
Колькі радасці вясёлай
Ён прывёз з сабою ім!

Тут гулянкі, карагоды,
Песні ўсюды – тут і там...
А Мароз белабароды
Важна стаў пад ёлку сам.

Іван Шуцько
© Sputnik / Виктор ВеткинЯкія, гляньце, Дзед Мароз / Намаляваў узоры!..
Морозные узоры на стекле на стекле ранним утром - Sputnik Беларусь, 1920, 26.12.2021
Якія, гляньце, Дзед Мароз / Намаляваў узоры!..

Малюнкі на шыбе

Якія, гляньце, Дзед Мароз
Намаляваў узоры!..
Галінкі срэбныя бяроз,
Букеты кветак, зоры.

А вось і ёлачкі стаяць –
Усё мне на пацеху…
Дзед, намалюй мяне, а я –
Цябе зляплю са снегу!

Іван Муравейка
© Sputnik / Сергей Пятаков / Перайсці ў медыябанкМы з Дзедам Марозам / Прынеслі вам ёлку...
Дед Мороз и Снегурочка - Sputnik Беларусь, 1920, 26.12.2021
Мы з Дзедам Марозам / Прынеслі вам ёлку...

Снягурка

Я, дзеці, Снягурка.
У лесе расла я.
З вас кожны мяне,
Пэўна, ў госці чакае.

Нясу падарункі,
Нясу віншаванні
Наташы і Валі,
Руслану і Мані.

Гірлянд электрычных
Заззялі вясёлкі...
Мы з Дзедам Марозам
Прынеслі вам ёлку.

Калі ж сакавік
Поіць сокам бярозы,
Пакінуць вас мусім
Мы з Дзедам Марозам.

Памчаць нас далёка
На поўнач алені,
Туды, дзе маржы,
Туды, дзе цюлені.

Па белых ільдзінах
Да Новага года
З звярамі вадзіць
Будзем там карагоды.

I ўсё ж, хоць і весела
Там я зімую,
А, дзеці, па вас
Часта, часта сумую!

Вольга Іпатава
© Sputnik / Алексей Витвицкий / Перайсці ў медыябанкЗноў прыйшоў к нам Новы год / З песнямі і ёлкай...
Елочные игрушки в витрине магазина в Варшаве - Sputnik Беларусь, 1920, 26.12.2021
Зноў прыйшоў к нам Новы год / З песнямі і ёлкай...

Новы год

Пасінеў на рэках лёд,
Неба ў ясных зорках.
Зноў прыйшоў к нам Новы год
З песнямі і ёлкай.

Водзіць з намі карагод
Сам мароз-дзядуля.
Многа казак у яго
I вясёлых гульняў.

Мікола Чарняўскі
© Sputnik / Сергей ЛескетьДружна водзяць карагод – / сустракаюць Новы Год...
Резиденция Деда Мороза в Беловежской пуще - Sputnik Беларусь, 1920, 26.12.2021
Дружна водзяць карагод – / сустракаюць Новы Год...

Новы год у лесе

Дзень лагодны,
дзень пагодны!
Рой сняжынак навагодні.
Вакол ёлкі звераняты
ладзяць гульні,
ладзяць свята.
Дружна водзяць карагод –
сустракаюць Новы Год.
Вунь мядзведзік, Дзед Мароз
пад яліну ў снег урос.
Ваўчанё Снягуркі ўборы
прымярае – смех ды й гора.
На касога зайку ліска –
коса глянуць?
Ані блізка.
І казуля, і сахаты
завіталі як дахаты.
Папаселі на гучкі
барсучкі і хамячкі.
На вяршаліне ўгары
ліхтарамі снегіры.
А на самай на макушцы
ззяе сонейка жар-птушкай.
Дзень пагодны,
дзень лагодны,
рой сняжынак карагодны.
Новы Год гуляць у лесе
радасна і весела!

Барыс Жанчак
© Sputnik / Fred Grinberg / Перайсці ў медыябанкНа крутую горку ўцёк / Ад марозу Міхасёк...
Мальчик катается на санках, 1976 год - Sputnik Беларусь, 1920, 26.12.2021
На крутую горку ўцёк / Ад марозу Міхасёк...

Дзед Мароз і Міхасёк

Міхасёк зімовым ранкам,
Захапіўшы ў сенцах санкі,
Выйшаў, стаў сярод двара:
Дзе ж гуляе дзетвара?

Тут з'явіўся Дзед Мароз
І адразу – цап за нос.
Ну а потым, быццам жартам,
Угчыкнуў за вуха раптам.

Хлопчык здзекаў не стрываў –
Драпака адразу даў.
На крутую горку ўцёк
Ад марозу Міхасёк.

Дзед Мароз такі старэнькі,
У яго баляць каленкі.
Ён ад хлопчыка адстаў
І... чапляцца перастаў!

Павел Саковіч
© Sputnik / Виктор ТолочкоГэта зайка з дачы / Праз лясок бяжыць...
Кролики на ферме Витебской области - Sputnik Беларусь, 1920, 28.12.2022
Гэта зайка з дачы / Праз лясок бяжыць...

Кружацца сняжынкі

Хто там шустры скача?
Ціха снег рыпіць –
Гэта зайка з дачы
Праз лясок бяжыць.

Кружацца сняжынкі,
Нібы ў дзіўным сне.
Зайка для Дарынкі
Торбачку нясе.

А ёй – пажаданні
Добраю расці,
Быць заўжды стараннай,
Шчырай у жыцці.

Хоча ён з Дарынкай
Сам на Новы год
Хоць бы на хвілінку
Стаць у карагод.

Міхась Пазнякоў
Таксама на Sputnik:
Навагодняя елка ад А да Я: што сімвалізуе, каго абараняе і як лечыць
Што прыгатаваць на Новы год – парады нутрыцыёлага і сакрэт хатняга маянэзу
Навагоднія прыкметы і смачныя стравы на святочную вячэру
Стужка навiн
0