Кадр з фільма Пакемон. Дэтэктыў Пікачу

Дэтэктыўныя задачы на ўважлівасць: які з вас сышчык?

75
(абноўлена 16:23 22.05.2019)
Праверце ўласную ўважлівасць і паспрабуйце здагадацца, як дэтэктыў прыходзіць да сваіх высноў.

Сёння нарадзіўся аўтар дэтэктываў, "бацька" знакамітага Шэрлака Холмса Артур Конан Дойль. Ён не толькі пакінуў значны след у сусветнай літаратуры, але і стварыў вобраз вялікага дэтэктыва, да якога і ў наш час звяртаюцца аўтары кніг, фільмаў і тэатральных пастановак.

З той самай пары дэтэктыў стаў не толькі вельмі разумны і кемлівы, але і часам эксцэнтрычны і дасціпны. Акрамя таго, тых, хто побач з ім, заўсёды ўражваюць нечаканыя вывады, да якіх сышчык прыходзіць дзякуючы ўважлівасці і хутка пабудаванаму лагічнаму ланцужку.

Мы прапануем вам праверыць, ці здольны вы стаць вялікім дэтэктывам. Здзейсніце падарожжа разам з інспектарам Варніке і паспрабуйце здагадацца, як ён раскрыў 5 загадкавых злачынстваў.

Чытайце таксама: 

75
Ларыса Геніюш

Вязніца, казачніца, бунтарка: сёння нарадзілася Ларыса Геніюш

382
(абноўлена 13:37 09.08.2020)
Вершы паэткі дэманструюць нязломнасць духа і сталую веру ў лепшае ў людзях.

Ларыса Геніюш (у дзявоцтве Міклашэвіч) нарадзілася 9 жніўня 1910 года ў Гродзенскай губерні (цяпер гэта Гродзенская вобласць, Ваўкавыскі раён) у маёнтку Жлобаўцы паблізу вёскі Воўпы.

Дзяцінства, отрацтва, юнацтва

Калі пачалася Першая сусветная вайна, бацька Ларысы, Антон Міклашэвіч, удзельнік яшчэ Руска-японскай вайны, быў зноў прызваны на фронт, а маці з дзецьмі прыйшлося з'ехаць у эвакуацыю – ва Украіну. Вярнуліся на радзіму яны толькі ў 1919 годзе.

Ларыса атрымала пачатковую адукацыю ў польскай школе, потым – у польскай гімназіі. Беларускіх тады папросту не было: пасля падпісання ў 1921 годзе Рыжскага мірнага дагавору, якім скончылася савецка-польская вайна, Заходняя Беларусь адыйшла да Польшчы. Там жа Ларыса пазнаёмілася са сваім мужам, Янам Геніюшам, які ў той момант вучыўся ў Карлавым універсітэце. Яны ажаніліся ў 1935 годзе, і Ларыса пераехала ў Зэльву – бліжэй да мужа. У тым жа годзе ў Ларысы нарадзіўся сын Юры, а вось з'ехаць у Чэхаславакію ў іх атрымалася толькі ў 1937-м.

Арышт і зняволенне

Пасля далучэння Заходняй Беларусі да СССР у 1939, былі арыштаваныя і высланыя бацькі Ларысы. Маці і сёстры апынуліся ў Казахстане, бацьку расстралялі.

Да 1947 года Ларыса жыла ў Празе і актыўна ўдзельнічала ў палітычным руху БНР. Яна з'яўлялася Генеральным сакратаром ураду і займалася архіўнай працай. Калі скончылася Другая сусветная вайна, савецкія ўлады дамагаліся экстрадыцыі Геніюшаў: іх абвінавацілі ў антысавецкай нацыяналістычнай дзейнасці. У 1948 годзе Ларыса нарэшце была арыштаваная і разам з мужам перададзеная савецкім уладам. Яе дапытваў сам Лаўрэнцій Цанава, які безпаспяхова імкнуўся выцягнуць з яе сведкі пра архівы БНР.

Вяртанне на Радзіму

Праз год утрымання ў мінскай турме Ларысу Геніюш з мужам прыгаварылі да 25 гадоў лагераў. На працягу сямі гадоў яны адбывалі пакаранне ў лагерах Інты і Абезі (Комі) і ў Мардоўскай АССР, пакуль не былі часткова рэабілітаваныя – тэрмін пакарання зменшылі да 8 гадоў, і Геніюшы вярнуліся ў Зэльву. Вядома, што іх дом стаў месцам сустрэч творчай інтэлігенцыі таго часу.

Друкавацца Ларыса Геніюш пачала яшчэ ў 1939 годзе ў беларускай эміграцыйнай перыодыцы, а ў 1942 годзе першы зборнік яе вершаў "Ад родных ніў" убачыў свет ў Празе. Працягвала пісаць Геніюш і ў высылцы. Пасля вызвалення яе творы доўгі час былі забароненыя, пакуль пры садзейнічанні Максіма Танка не быў надрукаваны яе зборнік "Невадам з Нёмана".

Ларыс Геніюш доўгі час была вядомая як дзіцячая пісьменніца – ёй папросту не дазвалялі друкаваць нешта іншае. Амаль адна за другой, у 1972 і 1976 годзе, выйшлі дзве кніжкі яе вершаў для дзяцей "Казкі для Міхаські" і "Добрай раніцы, Алесь". Большасць твораў Ларысы Геніюш былі надрукованы пасмяротна.

Памерла Геніюш у 1983 годзе, пахавана ў Зэльве. Да канца жыцця яна не прыняла савецкага грамадзянства і заставалася грамадзянкай Чэхаславакіі.

382
Тэги:
вершы на беларускай мове, беларускія паэты, біяграфія, Ларыса Геніюш
Тэст: вы мазахіст або проста беларус?

Тэст: вы мазахіст або проста беларус?

194
(абноўлена 10:43 08.08.2020)
Праверце сябе на стрэсаўстойлівасць, аднак не ўспрымайце ўсё надта сур'ёзна – гэта шкодна для страўніка.

Прапануем даведацца, ці ёсць у вас цяга да болю, або вы проста ахвяра абставінаў. Гэты тэст жартаўлівы і закліканы падняць вам настрой.

Таксама паспрабуйце прайсці сур'ёзныя тэсты:

194
Тэги:
тэст
Акцыя пратэсту праходзіць на заводзе БелАЗ у Жодзіне

Акцыя пратэсту праходзіць на заводзе БелАЗ у Жодзіне

2
(абноўлена 13:51 13.08.2020)
Прадстаўнікі завода заяўляюць, што на прадпрыемстве сёння праходзіць "сустрэча з працоўным калектывам".

МІНСК, 13 жні - Sputnik. Несанкцыянаваная акцыя пратэсту праходзіць на заводзе БелАЗ у Жодзіне, перадае з месца падзеяў карэспандэнт Sputnik.

Работнікі выйшлі да заводакіраўніцтва і скандуюць, чуваць крыкі: "Патрабуем нацыянальную забастоўку!"

Разам з тым прадстаўнікі завода заяўляюць, што на заводзе ніякая не забастоўка, а "сустрэча з працоўным калектывам"

.Да прысутных на вуліцы супрацоўнікаў выйшлі прадстаўнікі адміністрацыі завода: выконваючы абавязкі дырэктара і начальнікі цэхаў, якія спрабуюць весці гутарку з удзельнікамі акцыі.

Пасля кароткай размовы з кіраўніцтвам, людзі сталі скандаваць: "Не палохай!"

За плотам сабраліся іншыя людзі, яны падтрымліваюць пратэстуючых.

Да ўдзельнікаў акцыі па іх патрабаванню прыехаў мэр горада. Работнікі прадпрыемства выказалі незадаволенасць тым, што завадзкія аўтобусы выкарыстоўваліся супрацоўнікамі АМАП падчас пратэстаў, якія праходзілі ў розных гарадах краіны ў мінулыя дні: яны патрабуюць растлумачыць, чаму так адбываецца.

Мэру перадалі новы, напісаны ад рукі варыянт патрабаванняў, у якім захаваліся два асноўных патрабаванні - правесці сумленныя выбары і прыбраць АМАП з Жодзіна. Людзі скардзяцца, што не могуць спакойна прайсці па горадзе ўвечары.

Як перадае карэспандэнт Sputnik, людзі ўжо пачынаюць разыходзіцца. Адзін з удзельнікаў сходу распавёў, што супрацоўнікі вяртаюцца ў цэхі, каб інфармаваць іншых работнікаў завода: калі іх патрабаванні не выканаюць, не выключана, што вытворчасьць спыніцца.

2
Тэги:
БелАЗ, Жодзіна