Халаднік з кіслага малака

Замест марозіва: самыя смачныя беларускія халаднікі

198
(абноўлена 16:59 12.06.2019)
Каб астудзіць сябе, не абавязкова есці выключна салодкія прысмакі. Самыя цікавыя рэцэпты беларускага халадніка – у падборцы Sputnik.

Звыклы для сучасных гурманаў варыянт халадніка – суп ружовага колеру, асновай якога з’яўляюцца буракі. Беларускія кухары і кухаркі, як і іх калегі з іншых краін заўсёды любілі фантазіраваць, таму прыдумалі шмат варыяцый на тэму халоднага супа.

Sputnik заклікае шукаць новыя гарызонты беларускай кулінарыі і прапануе пакаштаваць хаця б адзін варыянт халадніка. А лепш усе тры.

Халаднік з агурочнага расолу

Каб прыгатаваць халаднік для аматараў "чаго-небудзь салёненькага" спатрэбіцца 1 л агурочнага расолу, 2-3 вараныя яйкі, 400 гр вады, 2 свежыя агуркі, пер’е цыбулі, жменя зялёнага кропу, некалькі кветак агурочнага пустацвету і 200 гр смятаны.

Огуречная разгрузка - самая приятная
CC0 / Pixabay / StockSnap
Агуркі = абавязковы інгрыдыенты любога халадніка

Прыгатаваць страву, якую асабліва ацэняць цяжарныя жанчыны і тыя, хто ўчора крыху перабраў з гарэлкай, вельмі лёгка. У агурочны расол трэба дадаць дробна пакрышаныя агуркі, цыбулю, кроп. Калі расол вельмі салёны, яго можна развесці вадой. Перад падачай ў талерку трэба пакрышыць варанае яйка, дадаць смятаны і упрыгожыць страву кветкамі агурочнага пустацвету.

Халаднік з кіслага малака

Не вельмі адрозніваецца па інгрыдыентах ад свайго агурочнага брата халаднік з кіслага малака. У ім крыху менш складнікаў – толькі кіслае малако, зялёная цыбуля, агурок, вараныя яйкі і кроп.

Окрошка на кефире. Третий шаг
© Sputnik Людмила Янковская
Асновай для халадніка можа стаць кіслае малако

Многія не разумеюць, як можна спалучаць свежую агародніну з малочнымі прадуктамі, але варта паверыць – гэта сапраўдная смаката. Хрумсткія агуркі і мяккі малочны смак не пакінуць абыякавым нікога.  

Халаднік са шчаўя

Халаднік са шчаўя мала чым, акрамя смаку, адрозніваецца ад звыклага халадніка з буракоў. Набор інгрыдыентаў стандартны: свежы агурок, цыбуля, кроп і вараныя яйкі. Аснова замест буракоў – шчаўе. Чым маладзейшым будзе шчаўе, тым смачнейшым – халаднік.

Шчаўе
Шчаўе - таксама выдатны варыянт для халадніка

Страва мае прыемны кіславаты смак, які можна падкрэсліць смятанай. Хто баіцца празмернай кіслаты, ад малочных прадуктаў у гэтым халадніку можа адмовіцца.

198
Тэги:
Беларусь, Нацыянальная кухня
Тэмы:
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі (45)

Цiкавосткi