Судак у рыбацкіх сетках

Вугор у віне і катлеты з селядца: незвычайныя рэцэпты з рыбай

185
(абноўлена 13:35 27.06.2019)
У Сусветны дзень рыбалова Sputnik прапануе прыгатаваць незвычайныя, а галоўнае – смачныя стравы з рыбай.

Кніга Алены Малахавец "Падарунак маладым гаспадыням, або Сродак да памяншэння расходаў у хатняй гаспадарцы", якая змяшчае да 1500 рэцэптаў і каштоўных парад, убачыла свет амаль 160 гадоў таму. У савецкія часы яна была абвінавачана ў "буржуазнасці" і "дэкадэнцтве" – сапраўды, як яшчэ ставіцца да выдання, якое рэкамедуе запячы вугра ў чырвоным віне. Але ў гонар свята – Сусветнага дня рыбалова – чаму б і не пакаштаваць?

Sputnik пагартаў кнігу і прапануе чатыры стравы, якія дакладна не пакінуць абыякавымі гурманаў.

Пельмені з рыбным фаршам

Пельмени
© CC0 / Pixabay / shanghaistoneman
Пельмені

Для цеста:

  • 1,5 шклянкі мукі
  • ¼ шклянкі вады

Для фаршу:

  • 0,5 кіло шчупака
  • 1 цыбуліна
  • кавалачак батона
  • алей
  • соль
  • перац
  • мускатны арэх

Этнограф Ларыса Мятлеўская
© Photo : фота з асабістага архіва Ларысы Мятлеўскай
Цыбулю дробна нарэзаць і падсмажыць у алеі. Рыбу ачысціць, выняць косткі, пасаліць, усыпаць перац, смажаны лук, пакласці кавалак батона, папярэдне намочаны ў вадзе і адціснуты. Дадаць мускатны арэх, змяшаць фарш і працерці яго скрозь сіта.

Прыгатаваць цеста. Раскачаць вельмі тонка, раскласці фарш па чайнай лыжцы, выразаць формай ці чаркай, зляпіць край пельменяў, змочваючы іх вадой, зварыць асобна ў рыбным булёне, выняць ў супавую міску і заліць юшкай або капустай.

Вугор, тушоны ў чырвоным віне

  • 1,5 кг вугра
  • 1 літр чырвонага віна
  • 2 цыбуліны
  • перац
  • гваздзіка
  • лімон
  • імбір
  • мука
  • алей
  • соль
  • цукар

Вугра ачысціць, нарэзаць кавалкамі, пасаліць і пакласці ў рондаль з 2 цыбулінамі, 4-5 зернямі перцу, 2-3 гваздзікі, маленькім кавалачамк імбіра, 3-4 лустачкамі лімона. Налить чырвонае віно, яно павінна пакрыць рыбу. Пасля таго, як віно закіпіць, дадаць лыжку мукі, размешаную з лыжкай алею, і варыць да гатоўнасці. Па гусце дадаць цукар.

Лешч, фаршаваны кіслай капустай

Лещ
© CC0 / Pixabay / RitaE
Смажаны лешч
  • вялікі лешч
  • 2-3 шклянкі кіслай капусты
  • 2-3 невялікія яблыкі
  • мука
  • соль
  • перац

Кіслую капусту спаласнуць у вадзе, выціснуць. Дробна насечаны лук падсмажыць у 2-3 лыжках алею, дадаць на патэльню капусту, молаты перац, дробна нарэзаныя вычышчаныя яблыкі, трохі подтушить. Нафаршаваць вычышчаную і пасоленую рыбу, зашыць, пакласці на змазаную алеем патэльню, пасыпаць мукой, паліць алеем і гатаваць у духоўцы, часта паліваючы падліўкай.

Катлеты з селядца

  • 4-5 селядцоў
  • 1 цыбуліна
  • 1 батон або 12 папярэдне звараных бульбін
  • ¼ шклянкі алею

Селядзец вымачыць, выняць косткі, дробна насекчы, змяшаць з дробна насечанай і падсмажанай у алеі цыбуляй, дадаць батон або бульбу, зляпіць катлеты. Абсыпаць іх мукой і падсмажыць у алеі. Падаваць з кісла-салодкім соусам.

Соус

  • 1 ст.л. мукі
  • 1 ст.л. гарчычнага алею
  • келіх віна
  • рыбны булён або вада, кіпячоная са спецыямі
  • 1 ч.л. воцату або лімоннага соку
  • 1 ч.л. цукру
  • ½ шклянкі разынак
  • ¼ шклянкі міндаля

Муку прасмажыць ў 2-3 лыжках гарчычнага алею, развесці рыбным булёнам, пакласці смалены цукар, закіпяціць некалькі разоў, уліць чарку віна. Дадаць воцат або лімонны сок, ½ шклянкі абвараная разынак і ¼ шклянкі вычышчанага тоўчанага міндаля, яшчэ раз давесці да кіпення.

185
Тэги:
Рэцэпты
Святочныя кветкі

Як павіншаваць з 8 Сакавіка па-беларуску: вершы і пажаданні для жанчын

3075
(абноўлена 10:19 07.03.2021)
Віншаванні для жанчын па-беларуску да самага прыгожага свята вясны прапануе Sputnik.

Галоўны жаночы дзень нарэшце надышоў, а гэта значыць, прыйшоў час уручаць падарункі, хто яшчэ дагэтуль не паспеў, і зачытваць віншаванні мілым дамам. Для кагосьці лепшы падарунак – букет кветак, нехта любіць шакалад, а іншая жанчына будзе не ў сабе ад радасці, калі яе запросяць у тэатр або на канцэрт любімага гурта.

Але, безумоўна, усім будзе вельмі прыемна атрымаць віншаванні па-беларуску. Каб вы маглі парадаваць жанчын цёплымі словамі на роднай мове, Sputnik сабраў вершы і віншаванні з 8 Сакавіка.

3075
Тэги:
Віншаванні, вясна, свята, Sputnik, Міжнародны жаночы дзень, Жанчыны, Беларуская мова, Вершы, 8 Сакавіка
Гуканне вясны

Тусень на Аўсень. І вельмі смачны "бігусень"

40
(абноўлена 18:14 06.03.2021)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае, хто такі Аўсень, чаму на гэтае свята было прынята "тусіць" і чым частуюцца ў першы дзень вясны.

Пачатак вясны часта супадае з масленічным тыднем, які багаты не толькі на разнастайныя забавы, але і прыемныя кулінарныя традыцыі. Адна з іх звязана са святкаваннем у першы дзень вясны амаль забытага свята земляробчага календара Аўсень. Урачыстасць прымеркавана да ўшанавання язычніцкага бажаства першага світанку Аўсеня, які і даў імя не толькі святу але і абрадавай страве.

Аўсень – навагодняе свята

Так гістарычна склалася, што даты пачатку новага года перыядычна мяняліся разам з прыстасаваннем да іх розных календароў. Часта гэта было звязана з тагачаснымі палітычнымі падзеямі, з-за чаго было шмат непаразуменняў і хваляванняў, пакуль большасць народаў не прыйшла да адзінай даты пачатку года. Цяпер гэта 1 студзеня, а вось калісьці новы год пачынаўся з 1 сакавіка (па канстанцінопальскім календары, якім усходнія славяне карысталіся, па некаторых звестках, з 988 года). Менавіта на гэту дату і прыпадала свята Аўсень, якое адзначалі ў гонар аднайменнага язычніцкага бажаства.

Рукавіцы, рукавічкі, рукаўкі, рукавачкі…
© Photo : Ларыса Мятлеўская

Калі ў Расіі, дзе святкаванне Аўсеня было больш распаўсюджана, Новы год быў перанесены на 1 студзеня, то і гэта народнае свята таксама перасунулася з вясны на зіму. У еўрапейскай частцы цэнтральнай Расіі, ў прыватнасці ў Смаленскай, Калужскай, Бранскай абласцях і ва ўсходняй Беларусі на Магілёўшчыне і Віцебшчыне з 17 стагоддзя яно практычна злучылася са святкаваннем Калядаў. У гэты перыяд вясновае свята Аўсень стала адным з калядных абрадаў, захаваўшы пры гэтым свае асноўныя рысы.

Дарэчы ўсе значныя язычніцкія святы, звязаныя з сонечнымі раўнадзенствамі – такія як Каляды, Купалле, Вялікдзень, Багач – мелі агульныя рысы ў правядзенні абрадавых дзей. Гэта і святочнае наведванне сваякоў і суседзяў, абыход моладдзю аднавяскоўцаў з мэтай віншавання са святам і атрымання за тое пачастункаў. Гэта агульнае ігрышча і паленне вогнішча, а таксама частаванне абрадавымі стравамі падчас удзелу ў агульнай трапезе.

Асаблівае значэнне надавалася ўрачыстай сустрэчы свята на досвітку для таго каб убачыць як "грае", бы распадаецца на мноства маленькіх сонцаў нябеснае свяціла.

Вясна - пачатак аграрнага года і як усялякі пачатак яго важна было сустрэць правільна. У народзе да ўсяго першага асаблівае стаўленне паколькі верылі, што як пачнеш справу, то так яна і будзе ісці, такі і будзе вынік. Першаму ў справах заўсёды шанцуе, у іх ёсць перавага. Казалі: "Які ён ёмкі: усюдых хоча быць першым".

Аўсень таксама першы. Згодна з усходнеславянскай міфалогіяй ён – старадаўняе бажаство світанку, звязанае з пачаткам вясновага сонечнага цыкла і ўрадлівасцю,  увасабляла сабой пераход ад старога да новага года. Аўсень атаясамліваўся з дабрабытам, які ён прыносіў дбайным гаспадарам, маўляў "хто рана ўстае, таму Бог падае".

Само імя Аўсень азначае слова "зіхоткі". Дарэчы Даль меркаваў, што Аўсень паходзіць ад слова "овесень" – вясна і "обвесень" – час, блізкі да вясны. Авсень і Овсень, Баусень і Бігусень, Таўсень, Мітусень, Говсень, Усень – усё гэта розныя варыянты вымаўлення назвы свята Аўсень.

Некаторыя даследчыкі ўсходнеславянскай міфалогіі лічаць, што свята мае трывалыя балцкія карані. Так з заходніх суседзяў беларусаў найпаўней яго захавалі латышы: Усіньш, Усеніс, Усіціс, Усс, а ў Латгаліі (усход краіны) – Еўсеньш. І Аўсень, безумоўна, ім родны брат.

У Беларусі свята ўшанавання бога першага світанку было не так распаўсюджана, як у цэнтральных абласцях еўрапейскай Расіі. Але пачуўшы словы "баусень", "мітусень", "гаўсень" і "бігусень" беларус адразу зразумее ў чым справа. Гаворка тут ідзе аб вясёлай, мітуслівай гулянцы са спевамі і смачнай ежай, карацей "тусоўцы" у гонар бога Аўсеня-Таўсеня.

Аўсень, таўсень, тусень або адкуль у сучасных тусовак ногі растуць

Згадка аб тусоўках моладзі ў Маскве падчас святкавання Аўсеня была пакінута ў царкоўных кнігах 17 стагоддзя: "…в навечери Рождества Христова кликать коледы и усени". Вядома ж царкве былі не да спадобы многія народныя абрады і яна з імі змагалася, але, напрыклад, Аўсень працягваў сваё існаванне да сярэдзіны 19 стагоддзя. У той час абыходы двароў моладдзю з абрадавымі спевамі ў гонар Аўсеня называлі "аўсеньканнем", або "хадзіць-таўсіць" (тусць) ці "усенькаць".

Размоўнае слоўца "тусоўка" вядома ўсім. У сучасных тлумачальных слоўніках яго значэнне тлумачыцца так:

- мерапрыемства забаўляльнага характару;

- група, суполка людзей, аб'яднаных якой небудзь агульнай цікавасцю.

Сінонімы гэтага слова – гулянка, зборышча, таўкатня, спаборніцтва, вячоркі, гурт моладзі і інш.

Слова тусавацца тлумачыцца так: сноўдацца, бадзяцца без справы, мець зносіны ў абмежаванай прасторы.

У адрозненне ад сучасных тусоўшчыкаў, хоць і ў іх ёсць пэўныя мэты на тусоўках, моладзь, якая "аўсенькала", выконвала важную справу. Ушаноўваючы Аўсеня гучнымі заклічкамі ("усень не кличут, усень кричат") імкнуліся задобрыць бажаство, якое паспрыяе агульнаму дабрабыту на ўвесь год.

Каляда ці Аўсень?

Каб даведацца, ці паспяховым будзе новы год, увечары святочнага дня варажылі. У народзе лічылі, што Аўсень і Каляда браты-блізнюкі. Толькі ў адрозненне ад прыгожа прыбранага Каляды ў Аўсеня была сціплая вопратка ў латках. Казалі, што ў беларусаў быў звычай вадзіць па хатах двух падобных адзін да аднаго хлопцаў, прыбраных у гэтых братоў. Іх накрывалі посцілкай і прапаноўвалі гаспадарам здагадацца, дзе хто. У залежнасці ад выбару гаспадара меркавалі: "ці чакаць год багаты, ці будзе ў заплатах".

Аўсень і  Бігусень

Старажытная народная страва Аўсень, прысвечаная аднайменнаму святу, на першы погляд даволі простая ў прыгатаванні, але каб атрымалася смачна трэба мець пэўны кулінарны досвед. Звычай яе прыгатавання зафiксаваны на ўсходзе сучаснай Беларусi, а таксама на Смаленшчыне i Браншчыне.

Гатавалі Аўсень з галавы свінні, якую запякалі ў цесце ў горача выпаленай печы і падавалі на абед 1 сакавіка ў поўдзень, калі сонца асабліва зіхоткае.

З глыбокай старажытнасці свіння – сімвал дабрабыту, і таму менавіта свініну і гатавалі як абрадавую страву гэтага дня.

Дарэчы Аўсенем ва ўсходняй Беларусі называлі і іншыя стравы, прыгатаваныя са свініны, такія як каўбасы і студзень са свіных ножак. Цікава, што ў заходняй Беларусі, дзе свята не адзначалася і было забыта, памяць аб яго існаванні ў даўнія часы ўсё ж засталася ў назве стравы "бігус" блізкай па складу яго асноўных інгрыдыентаў.

А вось і сам рэцэпт

Аўсень.

З чаго гатаваць:

  • галава свінні,
  • аржаная мука,
  • масла,
  • вада,
  • соль.

Як гатаваць. Цеста з аржанай мукi крута замешвалi на цёплай вадзе, дадавалi крыху масла або тлушчу i соль.

Памытую і высушаную галаву спачатку націралі соллю, давалі пастаяць колькі часу, абтрасалі лішнюю соль і абмазвалi яе мокрымі рукамі нятоўстым пластам цеста* ў 1 см.

Запякалi напрацягу некалькіх гадзін.

Асобна варылi язык i мазгi, якія лічыліся далікатэсам. Каб было яшчэ смачней, мазгi маглi замест адварвання смажыць.

Пасля прыгатавання галаву астуджалі. І толькі тады, падчапіўшы нажом акуратна здымалі хлебную скарынку, якую ў ежу звычайна не ўжывалі.

Падавалi на стол, папярэдне абклаўшы варанай, а лепей печанай гароднінай, цэлымі галоўкамі цыбулі і зубкамі часнаку. Звычайна да Аўсеня варылі моркву, капусту, якую рэзалі буйнымі кавалкамі, бульбу, пяклі кавалкі гарбуза. Асаблівым шыкам лічыліся печаныя кісла-салодкія яблыкі гатунку антонаўка.

Заўвага гаспадыні. *Такое цеста называецца абес (як і ў франц. abaisseскарынка) і выкарыстоўваюць яго для запякання вялікіх кавалкаў мяса, буйной дзічыны, тушак зайцоў і птушкі. На 3 – 3,5 кг мукі бяруць 50 г масла і 1 ч лыжку солі.

Шчаслівай вясны!

40
Тэги:
ноч, дзень, Ларыса Мятлеўская, этнограф, вясна

Відэафакт: фламінга вяртаюцца на возера Караколь

0
(абноўлена 12:32 07.03.2021)
З надыходам вясны на возеры Караколь збіраюцца дзесяткі фламінга. Глядзіце на відэа, як птушкі адпачываюць пасля пералёту.

Ружовыя фламінга масава вяртаюцца на возера Караколь у Казахстане пасля зімы. Вялікую чараду зноў зняў мясцовы жыхар у Мангістаўскай вобласці. Птушкі спыняюцца на возеры кожны год вясной і восенню падчас пералёту.

Першая невялікая чарада прыляцела на вадаём у канцы лютага, калі на возеры яшчэ назіраліся снег і лёд.

Возера Караколь фламінга палюбілі з-за салёнай вады і разнастайнасці стравы. Спрыяльныя ўмовы дазваляюць ім гняздзіцца ў запаведнай зоне. На думку эколагаў, ізаляванасць гэтага месца спрыяе бяспецы птушак.

Акрамя ружовых фламінга на возеры можна заўважыць лебедзяў, якія сабраліся на лёдзе ля вады. Паводле назіранняў арнітолагаў, за год на вадаёме спыняецца каля 90 відаў птушак, каб адпачыць ад пералёту або перачакаць зіму.

Чытайце таксама:

0
Тэги:
відэа, Птушкі, фламінга, возера Караколь, Караколь, возера, вясна