Не толькі з ягад: незвычайныя рэцэпты варэння

Не толькі з ягад: незвычайныя рэцэпты варэння

72
(абноўлена 12:07 12.07.2019)
Нягледзячы на пахаладанне, якое нядаўна прыйшло ў Беларусь, у краіне ўжо наступіў сезон ягад, а значыць і смачных нарыхтовак, якія будуць радаваць гаспадынь да наступнага сезона.

Sputnik працягвае гартаць кнігу Алены Малахавец "Падарунак маладым гаспадыням, або Сродак да памяншэння расходаў у хатняй гаспадарцы". Яна ўбачыла свет амаль 160 гадоў таму і змяшчае каля 1500 рэцэптаў і каштоўных парад, якія прыйдуцца да спадобы і сучасным гаспадыням.

Мы ўжо прапанавалі вашай увазе незвычайныя рэцэпты з рыбай, а зараз размова пойдзе пра варэнне.

Агульныя парады

Ягады або садавіну, прызначаныя для варэння, трэба збіраць у той жа дзень - ясны, сухі, не дажджлівы. Гэтыя ягады і садавіна павінны быць не пераспелыя, варыць іх трэба перш на вялікім агні, каб варэнне тры разы ўскіпела ключом, кожны раз адстаўляць, каб зняць пену, потым даварваць на лёгкім агні.

Каб даведацца, ці гатова варэнне, трэба браць яго патроху лыжачкай. Калі ягады празрыстыя і поўныя, а сіроп густы, празрысты і пасля таго, як яго патрымаць на лёдзе, на ім з'яўляецца тонкая перапонка - гэта знак, што варэнне ўжо гатова. Кіслыя ягады трэба варыць менш. Гарачае варэнне не трэба адразу зліваць у банкі, таму што тады ягады ўсплываюць наверх, а сок застаецца на дне.

Нельга даваць варэнню стаяць у медным посудзе, таму што яно ўбірае ў сябе шкодныя часціцы металу і ад медзі губляе свой колер. Гарачае варэнне нельга прыкрываць вечкам, таму што ўздымаецца пар, ператвараючыся ў кроплі вады, і можа стаць прычынай узнікнення цвілі. Пад крышку кніга раіць пакласці кружок паперы, намочаны ў роме.

Зялёны агрэст ў выглядзе шышак хмеля

Сабраць буйнога неспелага агрэста, разрэзаць на чатыры часткі, але не да канца, так, каб мелі выгляд чатырох лісточкаў. Асцярожна выняць сярэдзіну, нанізаць па 4-5 разрэзаныя ягады на сцяблінку ад парэчкі. Пакласці сцяблінкі ў гаршчок, перакладаючы іх вішнёвымі лісцем, шчаўем і шпінатам, заліць спіртам, каб ён пакрыў лісце, зачыніць гаршчок і паставіць у папярэдне нагрэтую духоўку.

Зялёны агрэст
© CC0 / Pixabay / GLady
Зялёны агрэст

Пакінуць агрэст на некалькі гадзін, пасля чаго выняць, высыпаць у халодную ваду з лёдам, праз гадзіну змяніць ваду і 1 раз закіпяціць у ёй ягады. Зліць кіпень, зноў усыпаць агрэст ў ваду з лёдам, якую трэба змяніць некалькі разоў, трымаючы ў ёй ягады хвілін 10-15, каб пазбавіць ягады спіртового паху.

Потым адкінуць ягады на рэшата, даць вадзе сцячы і дадаткова абсушыць іх на ручніку. Калі яны высахнуць, узважыць: на кожныя паўкіло ягад трэба 1 кг цукру і 1 шклянка вады. Прыгатаваць сіроп з ¾ цукру, закіпяціць, зняць пену і ў гарачы усыпаць ягады. Калі пачне кіпець, пасыпаць астатнім цукрам і тры разы закіпяціць, даварваўся на маленькім агні. У сіроп можна пакласці кавалачак ванілі.

Варэнне з салаты з імбірам

Сабраць сцеблы салаты, якая пайшла ў стрэлку, абварыць іх кіпенем і ачысціць ад скуркі, перасыпаць цёртым імбірам, каб усе кавалачкі былі ім пакрытыя, і пакінуць на 3 дні на лёдзе (у лядоўні). Выняць, прамыць у чыстай вадзе, варыць, як звычайнае варэнне, дадаючы на ​​кожныя 0,5 кг варэння разрэзаны кавалак імбірнага кораня, 0,7 кг цукру, 1 шклянку вады. Калі варэнне будзе гатова, выбраць кавалачкі імбіра.

Варэнне з агуркоў

Адабраць самыя маленькія і самыя зялёныя агурочкі, вымыць іх і добра выцерці. Апусціць у моцна пасоленую ваду, пакласці туды капуснага лісця, паставіць у цёплае месца на некалькі дзён, каб агуркі пажоўклі.

Огуречная разгрузка - самая приятная
© CC0 / Pixabay / StockSnap
Агуркі трэба браць невялічкія

Перакласці іх у тазік, прыкрыць такімі ж лісцем капусты, закіпяціць салёную ваду, у якой мокла агуркі, і заліць іх ёю. Калі злёгку астыне, зліць і паўтараць так да таго часу, пакуль агуркі не стануць зноў зялёнымі. Калі пазелянелі, апусціць агуркі ў халодную ваду на тры дні, затым добра выцерці і заліць астылым сіропам з 0,5 кг цукру і 1,5 шклянак вады, з даданнем імбіра, цэдры і соку з двух лімонаў.

На наступны дзень сіроп зліць, дадаць на кожныя паўкіло агуркоў 700 грамаў цукру, зварыць да гушчыні, апусціць у яго агуркі і закіпяціць іх двойчы.

72
Тэги:
Рэцэпты
З кіслых агуркоў можна прыгатаваць шмат розных страў

Нашы стравы ў красавіку або крупнік з кіслымі агуркамі

22
(абноўлена 10:03 17.04.2021)
Этнограф Ларыса Мятлеўская раіць усім заглянуць у камору з прыпасамі і вучыць гатаваць розныя стравы з кіслых агуркоў.

Калісьці другая палова красавіка ў вёсцы лічылася даволі галодным часам. Гартаючы народны каляндар, знаходзіш таму пацвярджэнне. Дзень Палікарпа, які святкуюць 15 красавіка, у сялян атаясамліваўся з голадам, бо лічылі, што ад гэтага дня пачынаецца бясхлебіца. Да гэтага часу стараліся адсеяцца і часта ў справу ішло апошняе зерне. Вядома ж, зусім застацца без зерня было крайнім выпадкам. Таму гаспадыні пры выпечцы хлеба, каб эканоміць муку, дадавалі ў цеста і вараную бульбу, і пшоную кашу, і муку з каранёў рагозу, і пырніку, і батву лебяды і інш.

Хоць і лічыцца, што бульба – другі хлеб, усё ж без яго ніяк. Кажуць жа людзі: "Без хлеба яда – да парога хада"!

Не ведаю наколькі смачным быў той хлеб, але грэбаваць ім не даводзілася. Пра непераборлівасць галоднага ў народзе жартаўліва казалі: "У кішку, хоць ялову шышку" або "Што мох, што воўна абы кішка поўна"!

А вясною ў кожнага, занятага працай на зямлі, спраў хапала, бо вясновы дзень год корміць. Выручалі прыпасы, назапашаныя мінулым летам. Чым бы карміла гаспадыня сям'ю, каб у каморы не было ані кіслага агурка, ані бурака, ані капусты і іншай гародніны?

Дбаючы ўлетку пра зіму – у маразы балююць

Назапашванне прадуктаў на "галодны час" у крыві ў большасці беларусаў. І цяпер у вёсцы няма гаспадыні, якая б гэтым не займалася. Напрасіся ў якой спраўнай цётачкі зазірнуць у камору, то пабачыш такую колькасць слоікаў з хатнімі нарыхтоўкамі, што як цяпер кажуць, крама няхай адпачывае.

Поўная клець – сведчанне правільнай гаспадаркі, маўляў, хто дбае, той і мае. Але да лета рукой падаць, а доўгая зіма, як мятлой падмяла паліцы з прыпасамі. Ізноў выпрабаванні і пакуты для гаспадыні, якой штодня трэба прыдумаць, з чаго гатаваць абед.

Аўталавачка-выручалачка

Дзякуй Богу цяперашнім часам накарміць сям’ю не так складана, як даўней. Нават у самыя аддаленыя куточкі Беларусі, дзе няма харчовых крам, прадукты прывозіць аўталаўка. Яе прыезд вымушае гаспадароў адарвацца ад сваіх падворкаў і, апрануўшыся ў лепшае, як гэтага вымагае вясковы этыкет, ісці да месца, дзе яна звычайна спыняецца.

Аўталаўка – гэта як міні-кірмаш. Чакаючы яе, можна не горш за газеты і тэлевізар даведацца, што ў свеце робіцца. Тым больш, што пра навіны ў суседняй вёсцы ў газеце не напішуць.

- Як ты там, браце?

- А так: то на двары, то ў хаце! (з народа)

Аб чым гутаркі? Ды пра надзённае: ці ўсе жывыя, хто ажаніўся, хто нарадзіўся, у каго карова ацялілася, ці прадаюць дзе курэй і парасят і якім коштам, ці садзіў ужо хто цыбулю, а ці вылез з зямлі часнок, а ці не зарана капусту сеяць і іншае.

Гутаркі перапыняюцца толькі тады, калі сігналячы на ўсю вёску, урачыста ўязджае аўтамагазін і пачынаецца гандаль:

"Мукі, алею, цукру, дайце кількі, селядцоў.., як, скумбрыя ё? Не, не хачу, дайце печанёвай каўбасы, баранкі ё? Давайце яшчэ цукеркі... Ага, бывайце здаровыя"!

Задаволеныя пакупкамі вяскоўцы разыходзяцца па хатах і жыццёвы лад, парушаны прыездам крамы, вяртаецца ў звыклае русла. Гаспадарова справа – поле, а гаспадыня займаецца звыклымі хатнімі справамі.

Вось і цяпер, аглядаючы ў клеці прыпасы, жанчына акінула вокам паліцы, прыкмеціўшы нізку сушаных баравікоў і некалькі слоікаў з салёнымі агуркамі. Адразу ж наспеў план: што з гэтага можна прыгатаваць. Адкаркаваўшы адзін са слоікаў, паглядзела ці добрыя агуркі, і засталася задаволеная, агуркі ўдаліся. У меру салёныя, духмяныя, хрумсцяць так, што аж за вушамі піск! Ёсць сярод іх трохі мяккаватыя, але вось такія ёй сёння і патрэбны, для таго, каб зварыць крупнік з салёнымі агуркамі.

Крупнік з агуркамі

У вёсцы такі крупнік часам называюць расольнікам і гатуюць даволі проста, як кажуць без кулінарных выкрутасаў. У гаршчок укладаюць усе інгрыдыенты разам, адмяраючы іх "на вока". На гаршчок у 2,5 літра кладуць кавалак мяса або костку, 1-2 невялікія цыбуліны, цэлую моркву, 2-3 невялікія скрышаныя бульбіны, жменю панцаку або аўсянай крупы, крыху вымачаны і дробна пакрышаны вялікі кіслы агурок, які звычайна не абіраюць, некалькі памытых сушаных грыбкоў для закрасы, солі па смаку ды лаўровы ліст. Усё заліваюць крынічнай вадой і ставяць тушыцца ў выпаленую печ на некалькі гадзін. Калі печ моцна гарачая, то гаспадыня сочыць, каб расольнік не выкіпеў, і па патрэбе далівае гатаваную ваду.

Такі расольнік звычайна бывае падобны да кашы, але так і павінна быць. Вясковы чалавек не ўспрымае рэдкія першыя стравы. Яны для яго прыкмета нястачы, бядноты. Традыцыйныя беларускія супы амаль заўсёды былі густыя, паколькі ў абед у будні дзень другая страва не падавалася. Такі суп не наліваюць, а "насыпаюць" у глыбокую міску і ядуць у прыкуску з хлебам.

Частуючы такім супам, жыхарка палескай вёскі Цераблічы Марыя Іванаўна Паўловіч казала мне так: "Ларыска, сядай, дай я табе супу насыплю, а то вы гарадскія любіце, каб вам усё жыдзенько было".

Гатуючы розныя віды расольнікаў, бяруць розныя віды мяса. Сярод іх ялавічына, ялавічныя ныркі, свініна, курыца і рыба. Крупы і агуркі перад варкай часам адмыслова рыхтуюць. Можна прыгатаваць расольнік і з адной гародніны, без мяса. Вось некалькі цікавых рэцэптаў гэтай смачнай стравы з майго кулінарнага сшытка.

Суп агурочны празрысты ад Вінцэнты Завадскай

З чаго гатаваць:

  • 1,25 кг ялавічыны,
  • 1 ялавічная нырка,
  • 2 лаўровыя лісты,
  • некалькі зярнят перцу,
  • 1 корань пятрушкі,
  • 1 карняплод сельдэрэю,
  • 1 парэй,
  • 3-4 сухія баравікі,
  • 5-6 кіслых агуркоў,
  • агурочны расол,
  • соль па смаку.

Як гатаваць. Зварыць булён з ялавічыны і ныркі (нырку папярэдне вымачыць напрацягу 2 гадзін у вялікай колькасці халоднай вады, часта змяняючы ваду, і выразаць з яе пратокі). Уліць у булён агурочнага расолу столькі, каб суп быў прыемны на смак. Дадаць набор карэння, можна некалькі сухіх баравікоў (папярэдне вымачыўшы іх і вымыўшы) ды варыць.

Нарэзаць кружочкамі некалькі абабраных ад скуркі кіслых агуркоў, зварыць іх асобна, адцадзіць, заліць празрыстым булёнам і падаць на стол разам з парэзанай на пласцінкі ныркай.

Для разнастайнасці гэты суп можна падаць забеленым смятанай.

Посны расольнік з грыбамі

З чаго гатаваць:

  • агуркі кіслыя 60 г,
  • морква 20 г,
  • бульба 40 г,
  • цыбуля 15 г,
  • пшано 10 г,
  • зеляніна кропу або пятрушкі 5 г,
  • смятана 20 г,
  • грыбы сухія 10 г,
  • соль і спецыі па смаку.

Як гатаваць. Добра вымыць у цёплай вадзе грыбы і зварыць амаль да гатоўнасці. Выбраць грыбы і пашаткаваць іх саломкай, укінуць іх у грыбны булён. Кіслыя агуркі ачысціць ад скуркі і выдаліць насенне, астатнюю мякаць нарэзаць дробнымі кубікамі.Такімі ж кубікамі накрышыць бульбу, моркву і цыбулю і разам з агуркамі усыпаць у булён. Як закіпіць, дадаць пшано і варыць на малым агні да гатоўнасці.

Падаць са смятанай, зелянінай і жытнім хлебам.

Расольнік хатні

З чаго гатаваць:

  • 500 г ялавічыны,
  • 1/4 качана капусты,
  • 5 бульбін,
  • 1 ст лыжка сметанковага масла,
  • 1 морква,
  • 2 кіслыя агуркі,
  • 1 корань пятрушкі з зелянінай,
  • 0,5 кораня сельдэрэю,
  • 1 цыбуліна,
  • 0,5 шклянкі смятаны,
  • соль, перац, лаўровы ліст.

Як гатаваць. Зварыць мясны булён. Кіслыя агуркі ачысціць ад скуркі і выдаліць насенне, нарэзаць дробнымі кубікамі. У падсолены булён, які кіпіць, апусціць нашаткаваную капусту і варыць 10 хвілін, затым пакласці накрышаную бульбу і падсмажанае з цыбуляй натаркаванае карэнне морквы і пятрушкі. У канцы варкі пакласці падрыхтаваныя агуркі, перац, лаўровы ліст і пасаліць. Калі мала кіслаты, то ўліць крыху агурочнага расолу і некалькі хвілін паварыць.

Падаваць трэба з жытнім хлебам, зелянінай, а таксама са смятанай.

Смачна есці!

22
Тэги:
стравы, агуркі, Ларыса Мятлеўская, этнограф
Тэмы:
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі

Незвычайны планетарый працуе на борце самалёта - відэа

268
(абноўлена 10:09 30.03.2021)
Незвычайны рэйс StarFlyer адпраўляе пасажыраў "у космас". У Японіі функцыянуе першы ў свеце планетарый, дзе зорнае неба адлюстроўваецца на паверхнях салона самалёта. Глядзіце на відэа, як праходзіць прадстаўленне ў кіламетрах над зямлёй.

Дзясяткі пасажыраў выстройваюцца ў чэргі, каб атрымаць доступ да самалёта StarFlyer з унікальнай здольнасцю прайграваць зорнае неба.

У аэрапорце японскага горада Кітакюсю працуе першы ў свеце лятаючы планетарый. На борце самалёта ўстаноўлена шэсць праектараў, здольных праецыраваць па мільёне зорак кожны.

Абсталяванне размешчана ўздоўж праходу, каб стварыць праекцыю зорнага неба на паверхнях салона, якое, як сцвярджаюць прадстаўнікоў авіякампаніі, па якасці малюнка параўнальна з вялікімі мадэлямі, што выкарыстоўваюцца ў стацыянарных планетарыях.

Падчас першага палёту пасажыры фатаграфавалі праекцыю зорнага неба на столі салона, а таксама слухалі тлумачэнні і каментары распрацоўніка і стваральніка незвычайнага планетарыя Такаюкі Ахіры.

Пасажыр Міа Ікеда па завяршэнні 30-хвіліннага прадстаўлення сказала, што была вельмі ўражаная і нібы "пабывала ў космасе".

Паведамляецца, што на вышыні некалькіх кіламетраў над зямлёй асвятленне ў салоне падчас працы планетарыя цямнейшае, чым падчас звычайных палётаў, таму пасажыры могуць атрымліваць асалоду ад відаў зорнага неба ў камфортнай абстаноўцы.

У 1998 годзе MEGASTAR стала першай у свеце кампаніяй, якая выпусціла на рынак прылада для дэманстрацыі праекцыі Млечнага Шляху як групы зорак агульнай колькасцю больш за мільён.

Глядзіце таксама:

268
Тэги:
Космас, пасажыр, відэа, самалёт, планетарый, Японія

Самыя прыгожыя пейзажы нашай планеты

47
(абноўлена 14:57 17.04.2021)
  • Бярозы ў блакітнай вадзе Новасібірскай ЦЭЦ-5
  • Пляж ў пячоры Бенагіл у Партугаліі.
  • Музей-запаведнік Кіжы ў Карэліі.
  • Восень у палацава-паркавым ансамблі Араніенбаум
  • Востраў Каменны ў Сямозеры ў Пражынскім раёне Карэліі
  • Млечны шлях ля Альхонскага мыса Кабылья Галава ў раёне возера Байкал
  • Удзельнікі спаборніцтваў падчас усерасійскай паруснай рэгаты ў акваторыі Геленджыкскай бухты
  • Лодкі на возеры Байкал
  • Парусная яхта ля скалы Царскія вароты ў Бірусінскім заліве Краснаярскага вадасховішча
  • Рысавыя палі ў Краснадарскім краі.
  • Дарога на гары Ай-Петры ў Крыме
  • Лебедзь-клікун на Лебядзіным возеры ў прыродным комплексным заказніку Лебядзіны ў Алтайскім краі
  • Узбярэжжа Атлантычнага акіяна каля вёскі Азеньяш-ду-Мар у Партугаліі.
  • Паўночнае ззянне ў наваколлі ракі Ура Мурманскай вобласці.
  • Турысты на беразе высакагорнага возера Арляня на тэрыторыі Сафійскай даліны ў Рэспубліцы Карачаева-Чаркесіі.
  • Від на горы ў Майкопскім раёне ў рэспубліцы Адыгея.
  • Лёд на возеры Байкал.
  • Карадахская цясніна ля Гацатлінскага вадасховішча ў Рэспубліцы Дагестан.
  • Млечны шлях у даліне ракі Анга, якая ўпадае ў возера Байкал
  • Віды скал на паўвостраве Рыбачы ў Мурманскай вобласці.
Млечны шлях над возерам Байкал, паўночнае ззянне ў Мурманску, парусная рэгата ў акваторыі Геленджыкскый бухты, залатая восень у "Араніенбауме", атлантычнае ўзбярэжжа Партугаліі.

Пейзаж, які здаецца чалавеку незвычайна гарманічным, звычайна з'яўляецца адлюстраваннем свету, які хаваецца ў яго душы.

Сумны туманны пейзаж без адзінага воблака, нібы без адзінай думкі, прыцягне меланхоліка. Яркае сонца, залатая лістота або беласнежныя пікі горных вяршынь - актыўнага і жыццярадаснага чалавека.

А што абярэце вы?

Глядзіце таксама:

47
  • Бярозы ў блакітнай вадзе Новасібірскай ЦЭЦ-5
    © Sputnik / Александр Кряжев

    Бярозы ў блакітнай вадзе Новасібірскай ЦЭЦ-5.

  • Пляж ў пячоры Бенагіл у Партугаліі.
    © Sputnik / Александр Вильф

    Пляж ў пячоры Бенагіл у Партугаліі.

  • Музей-запаведнік Кіжы ў Карэліі.
    © Sputnik / Илья Тимин

    Музей-запаведнік "Кіжы" ў Карэліі.

  • Восень у палацава-паркавым ансамблі Араніенбаум
    © Sputnik / Алексей Даничев

    Восень у палацава-паркавым ансамблі "Араніенбаум".

  • Востраў Каменны ў Сямозеры ў Пражынскім раёне Карэліі
    © Sputnik / Илья Тимин

    Востраў Каменны ў Сямозеры ў Пражынскім раёне Карэліі.

  • Млечны шлях ля Альхонскага мыса Кабылья Галава ў раёне возера Байкал
    © Sputnik / Владимир Смирнов

    Млечны шлях ля Альхонскага мыса Кабылья Галава ў раёне возера Байкал.

  • Удзельнікі спаборніцтваў падчас усерасійскай паруснай рэгаты ў акваторыі Геленджыкскай бухты
    © Sputnik / Виталий Тимкив

    Удзельнікі спаборніцтваў падчас усерасійскай паруснай рэгаты ў акваторыі Геленджыкскай бухты.

  • Лодкі на возеры Байкал
    © Sputnik / Игорь Онучин

    Лодкі на возеры Байкал.

  • Парусная яхта ля скалы Царскія вароты ў Бірусінскім заліве Краснаярскага вадасховішча
    © Sputnik / Илья Наймушин

    Парусная яхта ля скалы Царскія вароты ў Бірусінскім заліве Краснаярскага вадасховішча.

  • Рысавыя палі ў Краснадарскім краі.
    © Sputnik / Виталий Тимкив

    Рысавыя палі ў Краснадарскім краі.

  • Дарога на гары Ай-Петры ў Крыме
    © Sputnik / Алексей Мальгавко

    Дарога на гары Ай-Петры ў Крыме.

  • Лебедзь-клікун на Лебядзіным возеры ў прыродным комплексным заказніку Лебядзіны ў Алтайскім краі
    © Sputnik / Владимир Вяткин

    Лебедзь-клікун на Лебядзіным возеры ў прыродным комплексным заказніку "Лебядзіны" ў Алтайскім краі.

  • Узбярэжжа Атлантычнага акіяна каля вёскі Азеньяш-ду-Мар у Партугаліі.
    © Sputnik / Александр Вильф

    Узбярэжжа Атлантычнага акіяна каля вёскі Азеньяш-ду-Мар у Партугаліі.

  • Паўночнае ззянне ў наваколлі ракі Ура Мурманскай вобласці.
    © Sputnik / Павел Львов

    Паўночнае ззянне ў наваколлі ракі Ура Мурманскай вобласці.

  • Турысты на беразе высакагорнага возера Арляня на тэрыторыі Сафійскай даліны ў Рэспубліцы Карачаева-Чаркесіі.
    © Sputnik / Денис Абрамов

    Турысты на беразе высакагорнага возера Арляня на тэрыторыі Сафійскай даліны ў Рэспубліцы Карачаева-Чаркесіі.

  • Від на горы ў Майкопскім раёне ў рэспубліцы Адыгея.
    © Sputnik / Виталий Тимкив

    Від на горы ў Майкопскім раёне ў рэспубліцы Адыгея.

  • Лёд на возеры Байкал.
    © Sputnik / Владимир Смирнов

    Лёд на возеры Байкал.

  • Карадахская цясніна ля Гацатлінскага вадасховішча ў Рэспубліцы Дагестан.
    © Sputnik / Денис Абрамов

    Карадахская цясніна ля Гацатлінскага вадасховішча ў Рэспубліцы Дагестан.

  • Млечны шлях у даліне ракі Анга, якая ўпадае ў возера Байкал
    © Sputnik / Владимир Смирнов

    Млечны шлях у даліне ракі Анга, якая ўпадае ў возера Байкал.

  • Віды скал на паўвостраве Рыбачы ў Мурманскай вобласці.
    © Sputnik / Павел Львов

    Віды скал на паўвостраве Рыбачы ў Мурманскай вобласці.

Тэги:
Партугалія, Мурманск, Паўночнае ззянне, Байкал, возера, Млечны шлях