Пятровіца – 2018

Сакрэты прыгажосці ад прабабуль: як захаваць вечную маладосць і прывабнасць

144
(абноўлена 15:12 27.07.2019)
Ларыса Мятлеўская раскрывае незвычайныя лайфхакі беларускіх жанчын, якія выкарыстоўвалі ў хатняй касметалогіі выключна натуральныя інгрыдыенты.

Славянскія жанчыны па праве лічацца аднымі з самых прыгожых у свеце. Сваёй натуральнасцю і прывабнасцю яны славіліся спакон вякоў. Але як без касметолагаў і розных запатрабаваных спецыялістаў нашага часу яны захоўвалі маладосць і здароўе? Паспрабуем разабрацца.

Пятровіца – 2018
© Sputnik Альфрэд Мікус
Беларускія жанчыны пільна сачылі за сваёй прыгажосцю, але больш увагі надавалі сям"і і гаспадарцы

Аўтарка кнігі "Літоўская гаспадыня" Ганна Цюндзявіцкая лічыла, што прыгажосць – гэта божы дар, які трэба зберагаць, але больш важныя за яе – сям’я і хатнія абавязкі.

"На мой погляд,  няма нічога больш грэблівага і нікчэмнага, чым гаспадыня, якая занядбала хатнія абавязкі і шмат часу траціць на захоўванне і догляд сваёй прыгажосці, ператварыўшы гэта ў адзіную мэту і занятак свайго жыцця. Аднак прывабнасць і чароўнасць нароўне з дабрачыннасцю і мяккасцю з’яўляюцца галоўнымі рысамі, якімі боская воля зрабіла ласку надзяліць жанчын", - пісала яна.  

Ва ўсе часы высока цанілася жаноцкасць, якая на думку гэтай выбітнай жанчыны не магла існаваць без унутраняга спакою і знешняга здароўя, якія заўжды адлюстроўваюцца на твары. Роўны настрой набываецца ўменнем валодаць сабой, а здароўе і бадзёрасць цела дасягаецца ўстрыманнем, правільным ладам жыцця і строгім выкананнем правіл ахайнасці.

Лёгкія стравы і ніякага віна

У сярэдзіне XIX стагоддзя  было распаўсюджана штодзённае халоднае купанне як летам так і зімой. Лічылася, што такія водныя працэдуры не толькі добры сродак захавання свежай скуры, яшчэ яно "загартоўвае нервы, гэтак цяпер у жанчын аслабленыя і раздражнёныя". 

Цюндзявіцкая лічыла, што ўлетку лепей купацца ў рацэ, а зімой - у вадзе пакаёвай тэмпературы, налітай у ванну ў цёплым пакоі. Жанчына павіннна была апусціцца ў ваду па шыю і пасля некалькіх хвілін рухаў і націрання выйсці з ванны і моцна расцерці ўсё цела фланэллю. Потым належыла цёпла апрануцца і хутка хадзіць па пакоі палову гадзіны, каб разагрэцца. Каб падтрымваць добры стан здароўя, акрамя водных працэдур неабходна было ў любую пару года штодзённа гуляць пешшу на свежым паветры.

Пятровіца – 2018
© Sputnik Альфрэд Мікус
Каб захаваць прыгажосць, больш часу варта было праводзіць на свежым паветры

У прыклад жанчынам  Цюндзявіцкая ставіла вядомую ў тыя часы прыгажуню Заёнчкаву, "якая ні быта другая Ninon de I’ Enclos, захавала прывабнасць маладосці амаль да васьмідзесяці гадоў".  Аўтарка энцыклапедыі распавядала, што прыгажуня спала на лямцавым матрасе і гэткай жа падушцы, чым зберагла добрую постаць, свежую скуру і пазбегла выпадзення валасоў. Да таго ж ела яна пакрыху і пераважна лёгкія стравы, куды ніколі не ўваходзілі вострыя прыправы і моцныя булёны, пры гэтым ежа была заўсёды ахалоджаная.

Ninon de I’ Enclos (1615-1705) - знакамітая французская куртызанка, пісьменніца і гаспадыня літаратурнага салона. Знакамітая тым, што захавала сваю прывабнасць практычна да самай смерці на дзявятым дзясятку. Даглядала твар пры дапамозе кавалачка замшы і вады. Вядома яе выказванне: "Калі ўжо Богу было заўгодна даць жанчыне зморшчыны, ён мог бы, зрэшты, частку з іх памясціць на падэшвах ног!".

Ганна Цюндзявіцкая ж лічыла, што прыгажуні не варта ўжываць свініну, а таксама моцныя напіткі -  каву, шакалад з ваніллю, віно, піва і г.д. Крынічная вада – самы лепшы і здаровы напітак для дам. Падкрэслівала яна і неабходнасць выхоўваць у сабе добры густ, каб у любой вопратцы быць вытанчана элегантнай. Лічыла, што важна кожнай даме насіць гарсэт, але не варта яго моцна заціскаць, каб не загубіць сабе: "Няўжо ж стан на цалю танчэйшы можа папоўніць страту зубоў, смурод з рота, кругі пад вачамі і смугласць скуры? А ўсё гэта звычайны вынік сціскання сябе гарсэтам, не кажучы ўжо пра далейшыя адхіленні, яшчэ больш сумныя і пагібельныя для здароўя тых жанчын, што з’яўляюцца ці будуць мацярамі".

На балі з вольным дрэс-кодам сустрэліся пачатак і сярэдзіна стагоддзя - ампір і крыналін
© Sputnik / Анастасия Волчок
Шляхетныя прыгажуні любілі насіць гарсэты, але народныя касметолагі засцярагалі: могуць пачацца праблемы са здароўем

Сродкі для белага і гладкага твару

Лічылася, што маладыя паненкі і дзяўчаткі павінны дзень і ноч насіць пальчаткі ці пульсэткі, інакш рукі іх ніколі не будуць белымі і далікатнымі. Каб пальцы былі тонкімі  некаторыя мацеры, прымушалі сваіх дачок змалку насіць пальчаткі цесныя на кончыках пальцаў.  Цюндзявіцкая з гэтым не згаджалася, падкрэсліваючы, што ўрачы супраць перашкоджання раўнамернаму кровазвароту ў любой частцы цела, паколькі гэта пагібельна для здароўя, асабліва ў маладым узросце.

Веер - нязменны атрыбут балю. Ім можна абмахвацца пасля хуткага танца, да таго ж, існуе сапраўдная мова флірту, на якой можна размаўляць без слоў
© Sputnik / Анастасия Волчок
Каб зберагчы рукі, варта было насіць пальчаткі

Гэтакіх жа клопатаў патрабавалі і ногі. Нельга было ім даваць залішне расці з дзяцінства. Неабходна было сціскаць іх абуткам цесным і крыху больш доўгім чым ступня, і абавязкова яго замяняць, як толькі пачынаў выходзіць з формы.

Для таго, каб падабацца мужу, Цюндзявіцкая раіла кожнай жанчыне не пагарджаць усялякімі "прыстойнымі" сродкамі для зберажэння прыгажосці і маладосці як мага даўжэй. Так, каб змякчыць скуру і зберагчы яе надоўга свежай і маладой,  пісменніца і збіральніца народных рэцэптаў раіла:

  • Мыць твар сакавіцкім снегам. Снег, які выпаў у сакавіку, нельга было змешваць са старым. Ваду, вытапленую ў пакоі не на агні, трымалі ў бутэльках увесь год у склепе. Калі такой вады не было, збіралі дажджавую. Згатаваную з каранямі пятрушкі. Лічылася, што ад калодзежнай і крынічнай валы скура грубее і лупіцца.
  • Замест мыла ўжываць пшанічную булку, выпечаную без яек і масла, якая змякчае і разглажвае скуру, ачышчае яе ад бруду і пылу.
  • Кожны вечар і раніцу жаваць па тры салодкія міндаліны, ачышчаныя ад шалупіння, той густой масай намазаць твар і рукі і не змываць, асабліва ўвечары, а толькі абціраць тонкім палатном, калі маса пачне толькі засыхаць. Вельмі разглажвае і змякчае скуру свіное малако.
  • Засцерагацца ўсялякага ветру, а менавіта сакавіцкага –  ён бывае з сярэдзіны лютага да сярэдзіны красавіка. Ад яго скура робіцца смуглай і загарае.  Каб мець прыгожы колер твару, жанчынам варта ўсю вясну і восень насіць хаця б лёгкі вэлюм, бо ад ветру, і паветра, як і ад сонца, скура стане грубай і загарэлай.

Загарэлы твар не цанілі ні шляхцянкі, ні сялянкі. Вясковыя дзяўчаты каб пазбегнуць празмернага загару, імкнуліся на Вялікдзень на досвітку памыць твар халоднай, калодзежнай вадой, каб быць ўвесь год румянай, у тую ж раніцу качалі па твары чырвонае яйка, а каб у сінявокіх вочы былі яркімі, датыкаліся да іх кветкамі пралесак, прыгаворваючы: "Будзьце вочкі, як пралескі". Як і сялянкі, шляхцянкі, каб хутка пазбавіцца загару, нанач некалькі разоў абмываліся густым кіслым малаком.

Як і твар, рукі не рэкамендавалася мыць вадой з калодзежа ці крыніца. Для гэтага выкарыстоўвалі толькі дажджавую вацу ці ўзятую з ракі ці сажалкі. Замест мыла, якое робіць скуру грубай і выклікае лушчэнне, трэба было выкарыстоўваць міндальнае вотруб’е, муку з гароху, фасолі і бобу.

Калі скура пачала лупіцца, варта разагрэць увечары над свечкай у лыжцы піва з кавалачкам чыстага тлушчу казы, намазаць гэтай сумессю рукі і спаць у пальчатках усю ноч. Паўтарыць некалькі вечароў. Таксама рэкамендавалася расцерці алей какавы з жаўтком крута зваранага яйка, нанесці сумесь на рукі і спаць у пальчатках.

144
Тэги:
Традыцыі і абрады, Прыгажосць, Ларыса Мятлеўская
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў (94)
Варэнне з пялёсткаў ружы

Для аматараў арыгінальных прысмак: гатуем беларускія дэсерты з ружы

40
(абноўлена 10:02 28.06.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра карысныя ўласцівасці адной з самых прыгожых кветак і вучыць гатаваць з яе салодкія прысмакі.

Ружа са старажытных часоў лічыцца каралевай кветак не столькі з-за прыгажосці бутонаў розных адценняў і форм, колькі з-за вельмі пахучага алею, што па сваёй каштошнасці параўноўваўся з золатам і выкарыстоўваўся ў парфумерыі, народнай медыцыне і кулінарыі.

Ружа – кветка-сімвал, якая была ўведзена ў культуру ў глыбокай старажытнасці. Яна здаўна лічылася сімвалам жаночай прыгажосці, а калючыя галінкі атаясамліваліся з перашкодамі, што стаяць на шляху ў дасягненні высокага, дасканалага, прыгожага.

У беларускай фальклорнай спадчыне ружа атаясамліваецца з дзявоцкасцю, хараством і росквітам. З ружай параўноўваюць нявесту-паненку: "У гародчыку, на прасотчыку не мак, ружа расцвітала, красна паненка пахаджала". У сімволіцы вясельнага вянка, ў які абавязкова ўплецены ружы, кветка атаясамліваецца з маладым: "З чырвонай рожы – жаніх прыгожы". Галоўны атрыбут вяселля– каравай і амаль заўсёды ён упрыгожваецца выпечанымі з цеста ружамі. У вёсцы Гальшаны, што ў Гродзенскай вобласці, так і казалі: "Каравай наверх убіралі ружамі, птушкамі".

Ружа - кветка цесна звязаная і з колернай сімволікай. Ружа дала назву ружоваму колеру, а вось у беларускай народнай традыцыі самым лепшым колерам ружы лічыўся чырвоны. Гэта адлюстравана ў купальскіх, валачобных, лірычных песнях. Архаічная беларуская назва кветкі – рожа, таму ў фальклорных тэкстах сустракаецца: "Чырвоная рожа, не стой пры дарозе! Хто йдзе, той розорве" або "Як гэта рожа, чырвона, прыгожа".

Выкарыстанне ружы ў народнай медыцыне

Ружа – сонечная кветка. Бутоны распускаюцца вельмі рана, прыкладна ў 4-5 гадзін і закрываюцца ў 19-20 гадзін. Таму, каб атрымаць духмяны алей, пялёсткі ружы падчас цвіцення пачынаюць збіраць амаль на досвітку, паколькі ў сярэдзіне дня ў іх значна менш эфірнага алею. Для гэтага выкарыстоўваюць розныя гатункі ружы, але найбольш каштоўнымі, асабліва ў медыцыне, лічацца крымская або французская ружа. Яе плантацыі ёсць у многіх паўднёвых краінах свету.

Культывуецца ружа ў Францыі, Швейцарыі, Балгарыі, Грэцыі, Турцыі, Марока, у Крыме. Вырошчвалі яе і на поўдні Беларусі ў шляхецкіх фальварках і не толькі для прыгажосці.

Памешчыца і аўтар кулінарна-гаспадарчай энцыклапедыі ў першай палове ХІХ стагоддзя вучыла гатаваць сухое варэнне з пялёсткаў ружы. У Францыі пялёсткі ружы выкарыстоўваюць як вітамінны, супрацьгельмінтны сродак. Таксама ўжываюць яе пры дыярэі, гемароі і як агульны танізуючы сродак, а таксама для прыгатавання канфіцюра. У Балгарыі з лекавымі мэтамі выкарыстоўваюць іншыя гатункі руж. Дамаскую ружу з чырвонымі пялёсткамі выкарыстоўваюць як антысептык пры запаленчых працэсах жалудачна-кішэчнага тракту, пры ангінах і каньюнктывітах.

Розы на выставке
© Sputnik / Сергей Мальгавко
Ружавы алей па каштоўнасці параўноўвалі з золатам

Пялёсткі белай ружы, ў якой утрымваюцца слізістыя рэчывы, у невялікіх дозах лечаць гельмінтоз, а ў Арменіі захворванні сэрца. А ў Салерна са старажытнасці ружа ўваходзіла ў склад многіх лекавых мазяў. Так алеем у спалучэнні з воцатам лячылі інфіцыраваныя раны, пялёсткамі ружы настоянымі на віне лячылі дыярэю і жаночыя захворванні, пялёсткамі, змяшанымі з мёдам, лекавалі захворванні дзёснаў, пялёсткі,змяшаныя з мядовай вадой, выкарыстоўвалі як жарапаніжаючы сродак.

Як зрабіць ружавую ваду для прамывання вачэй

Дробна нашаткаваць 5-10 г пялёсткаў, заліць 400 мл кіпячай вады, астудзіць да пакаёвай тэмпературы і выкарыстоўваць у выглядзе прамыванняў і кампрэсаў.

Чайные и розовые цветки роз
© Sputnik / Александр Шурмелев
Карысныя уласцівасці залежаць ад пэўнага гатунку

У народнай медыцыне ўсходніх славян таксама шырока ўжываліся прэпараты з пялёсткаў ружы. Ружовы алей мае супрацьзапаленчае дзеянне пры абсцэсах, гангрэне. Ужываюць яго і пры лячэнні бранхіяльнай астмы, гепаціце, грыпе, іншых прастудных захворваннях. Дробна стоўчаным парашком з пялёсткаў гэтай кветкі пасыпаюць язвы і накладаюць на месцы, пашкоджаныя рожыстым запаленнем. Лучаць з дапамогай ружы з чырвонымі пялёсткамі і захворванні печані.

У мінулыя часы ў аптэках з пялёсткаў ружы гатававлі ружавую ваду, ружавы мёд, кансервы, ружавы сіроп і ружавы алей. Алей выкарыстоўвалі для паляпшэння смаку і паху ў леках і з касметычнымі мэтамі, а ў кулінарыі варылі розныя віды варэнняў, кісялёў і іншай слодычы. Вось некалькі цікавых рэцэптаў слодычы з пялёсткаў хатняй ружы, якія магчыма прыгатаваць самастойна, каб адчуць смак старадаўняй беларускай кухні ад Вінцэнты Завадскай.

Ружа

Інгрыдыенты:

  • 1 кг ружы
  • 2 кг цукру
  • 650 мл шклянкі вады
  • 1 лімон

Як гатаваць:

1 кг пялёсткаў ружы з адных бутонаў з выдаленымі жоўтымі часткамі апарыць кіпячонай вадой і некалькі разоў абліць халоднай вадой пакуль вада не стане празрыстай. Пасля гэтага пакласці пялёсткі ў кіпячы сіроп з цукру і варыць на малым агні. Пад канец варкі выціснуць у варэнне сок лімона, каб яно набрала колеру, і яшчэ трошкі праварыць.

Варенье из лепестков роз
© Sputnik Людмила Янковская
Ружовыя пялёсткі трэба збіраць вельмі акуратна

Ружа па-манастырску

Інгрыдыенты:

  • 100 г ружавых пялёсткаў
  • 400 г дробнага цукру
  • 2 лімона
  • 1 шклянка вады

Як гатаваць:

Ружу з паловай цукру расцерці ў гліняным гаршчку ў аднародную масу, выціснуць туды сок аднаго лімона. Зрабіць сіроп з другой паловы цукру і шклянкі вады; калі закіпіць, уліць ружавую масу, перамяшаць і варыць, выціснуўшы сок яшчэ аднаго лімона. Далей варыць як звычайнае варэнне да гатовасці.

Варенье из лепестков роз
© Sputnik Людмила Янковская
Для захавання колеру ў дэсерты з ружы дадаюць лімонны сок

Гатовасць варэння вызначаюць так: калі кропля сіропа не расцякаецца лёгка па талерцы, то варэнне гатова.

40
Тэги:
беларуская кухня, Ларыса Мятлеўская
Тэмы:
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
Камар

Беларускія народныя рэцэпты: як абараніць сябе ад укусаў камароў

43
(абноўлена 10:36 24.06.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае, навошта, згодна з народнымі паданнямі, камары кусаюць людзей і як ратавацца ад крывасмокаў.

Прыгожы летні вечар каля вогнішча разам з сям’ёй і сябрамі не можа сапсаваць нічога. Нічога, акрамя камароў ці астатняй жамяры.

У беларускім фальклоры немала цікавых легенд, паданняў, прыкмет, звязаных з жамярой, а ў народнай медыцыне шмат спосбаў лячэння іх укусаў.

Народнае паданне распавядае, што жамяра з’явілася ў выніку спаборніцтва паміж Богам і чортам, які пільна назіраў за богавымі дзеяннямі. Так, ствараючы птушак, Бог узяў жменю пяску, кінуў яго на вецер і сказаў: "Ляцеце, усялякія птушкі", і птушкі паляцелі і пачалі спяваць, і весела цыркаць. Чорт вырашыў, што ён таксама так можа і гэтым зраўняецца з Богам. Узяў жменю пяску, шыбануў яго ўгору і кажа: "Ляціце", а хто – забыў сказаць...

"А тут як сыпануць мошкі, камары, авады да ўсялякі гнюс, як нападуць на чорта ды давай яго рэзаць, дык ён круціўся-круціўся, бегаў-бегаў, а яны следам за ім роем. Бачыць ён, што няма чым іх суняць, разагнаўся, да боўць у ваду. Камары да мошкі туды да давай пільнаваць, покуль ён вылезе з вады. От затым і да гэтага часу камары, мошкі да ўсялякі гнюс заўсёды снуе да ўецца над вадою".

У народзе прыкмецілі, што ўлетку камары з’яўляюцца і знікаюць у пэўны час, які адпавядае ў народным календары тэрміну ад Пятра - 29 чэрвеня - да Спасу - 19 жніўня.

Вось які аповед аб гэтым  быў запісаны этнографам Чаславам Пяткевічам у Рэчыцкім Палессі: "Камары, ведамо, найгорш надаядаюць пеючы: дзядзечка, дай, дай. Ось як толькі прыйшоў святы Пятро, дак яны зараз к яму прыляцелі да й кажуць: - Святы Пятро, заплаці нам за песню!

- Ета не маё дзела, - кажа святы Пятро, - ідзіце к святому Іллі. Як жа даждаліся святога Іллі, дак прыляцелі дай сваё правяць:- Святы Ілля, заплаці нам за песню! - Ета не маё дзела, - кажа святы Ілля , - ідзіце к святомуСпасу. - Эге! - кажуць. - Покуль прыйдзе Спас, то не будзе і нас".

Навошта кусаюцца камары: народная версія

Існавала перакананне, што камару не патрэбна чалавечая кроў і ён пад прымусам здабывае яе дзеля асобай змяі, якая ўвасабляла сабой галоўнага ворага чалавечага роду. Гэта змяя быццам бы не магла сама здабыць той крыві і таму за яе тое павінны быў рабіць камар. Напіўшыся крыві ён прысядаў на імгненне, развітваўся са светам, а пасля ляцеў проста ў пашчу змяі, дзе знікаў назаўсёды.

Лічылася, што не ўсе камары кусаюць людзей, а толькі тыя, якім надакучыла жыццё, бо калі камар наесца людской крыві, то хутка здыхае.

Але ёсць і інакшыя камары, якія чалавеку не робяць шкоды. Часам увесну можна назіраць, як яны таўкуцца на значнай вышыні і ў народзе кажуць, што “камары мак таўкуць". Калі такое заўважалі, то казалі, што назаўтра будзе цёпла, а гаспадыні верылі – калі з-пад камарынай хмаркі ўзяць жменю зямлі і рассыпаць яе па градах, то гародніна будзе высока паднімацца. Карысна таксама класці такую зямлю ў гняздо квактухі, каб былі надзейныя вывадкі. Яшчэ верылі, што такія бязкрыўдныя камары нібыта душы памерлых, якія выпушчаны на прагулку і перасушку.

У барадзьбе з камарамі і мухамі чалавеку ўдзень дапамагаюць стракозы, якіх у народзе называюць "бабкамі" і за тое іх шануюць. Гаспадыні заўважалі, што вялізарная колькасць гэтых насякомых прадракае ўраджай агуркоў і іншай агародніны.

Уначы над камарамі валадараць кажаны. Лічыцца, што калісці мышы згрызлі праскурку і за тое Бог ператварыў іх ні то ў птушку, ні то ў звера. Ён зрабіў так, каб тая мыш удзень нічога не бачыла, а як добра змеркнецца лавіла камароў і мошак. "Затым то яна ўвесь дзень сядзіць схаваўшыся, а ўночы лятае панадворку, цыркаючы паціхоньку, як мыш, кеб камарнеча не баялася птушкі, бо яна быццам то мыш", - тлумачыцца ў кнізе Часлава Пяткевіча "Рэчыцкае Палессе".

Там, дзе ёсць лясы, камары з’яўляюцца сапраўдным бедствам не толькі для хатняй жывёлы, але і для дзікіх звяроў. У народзе прыкмецілі, што асабліва ад камароў пакутуюць зайцы, якія ратуючыся выскокваюць з лесу ў поле і качаюцца па траве. Паляўнічыя, карыстаючыся няўвагаю звера, забіваюць яго. Такі спосаб палявання меў спецыяльную назву: "Убіць зайца з-пад камароў".

Народныя сродкі ад камароў

Вядома ж пакутавалі ад камароў і людзі. На пачатку ХХ стагоддзя амаль адзіным паспяховым сродкам барацьбы з гэтым насякомым у памяшканнях лічыўся дым з добра высушанай дубовай губы – скрыпель - якая тлела ў вясковай хаце часам проста на глінянай падлозе або ў глінянай плошцы. Пры адсутнасці губы ўжывалі сасновыя шышкі, якія лічылі менш эфектыўнымі. Падчас абкурвання хаты частка камароў, адурманеная дымам падала на зямлю, а рэшта вылятала праз дзверы і адчыненыя вокны. Камароў, якія пры абкурванні сядзелі на столі і сценах, час ад часу зганялі палатнянай анучай ці мятлой. У гэтай супрацькамарынай аперацыі ўдзельнічала ўся сям’я. Каля хлявоў пры даенні кароў у перыяд найболшага размнажэння "камарнечы" распальвалі вогнішчы з вільготнага леташняга лісця, а паляўнічыя, што палявалі вечарамі на качараў у пералёце, ратаваліся дымам з люлек.

Акрамя абкурвання дымам, каб адагнаць мух, камароў, аваднёў, лясных кляшчоў і іншай жамяры ў некаторых мясцовасцях карысталіся тлушчам рыбы, якім перш, чым ісці ў лес ці на балота, абмазвалі ўсе адкрытыя часткі цела. Пазней, з гэтай жа мэтай у сярэдзіне ХХ стагоддзя быў вельмі папулярны адэкалон "Гвоздика".

Калі ж здаралася быць абкусаным крывасмокамі і месцы ўкусаў моцна свярбелі і прыпухалі, то знахары раілі змазаць іх уласнай слінай або чыстым шкіпінарам. Таксама націралі сырой бульбай, сокам кветак календулы, сокам лісця пятрушкі, часнаком, прыкладалі ліст трыпутніка. Калі праз дзень сверб не сунімаўся, рабілі накладкі з мокрай харчовай соды. Каб сода не высыхала, яе замацоўвалі вільготнай марляй і мянялі павязку кожныя 3 гадзіны. Але самая галоўная ўмова ў лячэнні – не часаць месцы ўкусаў.

43
Тэги:
Беларусь, Народныя традыцыі, Ларыса Мятлеўская
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў (94)
Алена Хлопцава з Ларысай Паповай на спаборніцтвах у Маскве (Вялікая Маскоўская рэгата)

Па чатыры трэніроўкі ў дзень! Чэмпіёнка Алена Хлопцава - пра Алімпіяду-80

0
(абноўлена 10:19 02.07.2020)
Алімпійская чэмпіёнка ў акадэмічным веславанні Алена Хлопцава распавяла аб знясільваючай падрыхтоўцы да Алімпіяды-80, гучнай перамозе і прычынах, па якіх сышла з вялікага спорту.

Выбітная спартсменка Алена Хлопцава прынесла сваёй краіне адзінае золата ў акадэмічным веславанні на Алімпіядзе-80. У тым спаборніцтве яна плыла ў двойцы з Ларысай Паповай: сёння прызнаецца, што хвалявалася куды менш, чым напарніца.

Sputnik папрасіў спартсменку падзяліцца ўспамінамі пра Алімпіяду-80 і распытаў пра цяперашняе жыццё - пасля заваявання мноства спартыўных вяршынь.

Баялася вады! З чаго ўсё пачалося

У сям'і Алены Хлопцавой не было спартсменаў. Суразмоўніца прызнаецца: вяршыняў пакараць не імкнулася, і жыццё спорту прысвячаць не збіралася - так атрымалася.

"Як я прыйшла ў спорт? Проста пайшла вучыцца плаваць: за кампанію з аднакласніцай. Я нават вады баялася, ужо не памятаю дакладна, як мне ўдалося перамагчы страх - памятаю толькі, што на першым занятку ў ваду так і не зайшла, была на борціку. А потым неяк паплыла паволі", - сціпла распавядае суразмоўца.

Сегодня Елена Хлопцева с удовольствием работает тренером в бассейне: учит плавать детей и взрослых
© Photo : из личного архива Е.Хлопцевой
Сёння Алена Хлопцава з задавальненнем працуе трэнерам у басейне: вучыць плаваць дзяцей і дарослых

Да веславання, якое прынесла Алене мноства перамог, ёй і плаванне цалкам давалася: ужо ў 13 гадоў яна стала майстрам спорту. Здольнасці і перспектывы ўбачыў трэнер, дзеліцца спартсменка: так дзяўчынка хутка апынулася ў юнацкай зборнай па плаванні.

"Дзеці ж нічога не разумеюць, прыходзяць - хто за чым: адны забаўляюцца, іншыя проста плаваць вучацца. А я трэніравалася, і вынік быў у наяўнасці. Думаю, усё ўзаемазвязана: не будзь таленту, я б, можа, і стала майстрам спорту, але потым", - разважае яна.

Пра першы заробак і адмову ад плавання

У складзе юнацкай зборнай СССР па плаванні ў алены атрымалася паездзіць па свеце, набрацца багатых уражанняў - тады мала каму быў даступны выезд за мяжу.

Четверка: Татьяна Башкатова, Ольга Каспина, Елена Хлопцева и Лариса Попова
© Photo : из личного архива Е.Хлопцевой
Чацвёрка: Таццяна Башкатава, Вольга Каспина, Алена Хлопцава і Ларыса Папова

"Памятаю, што на першы заробак купіла нешта маме ў падарунак. На якія забавы марнаваць грошы савецкім дзецям? Тады не было гаджэтаў і аквапаркаў, усё было ў двары, у перапынках паміж школай і трэніроўкамі", - успамінае яна.

З плавання Алена Хлопцава сышла (як гэта часта здараецца ў спартсменаў) пасля таго, як знікла магчымасць займацца з любімым трэнерам. Удавацца ў падрабязнасці суразмоўца адмаўляецца, кажа толькі, што трэнера вымусілі зьехаць - разам з ёй знікла і цікавасць да плавання.

"Група распалася: нас сталі аддаваць то аднаму, то другому трэнеру. А кожны з іх усё роўна займаўся ў першую чаргу са сваімі спартсменамі, а ўжо потым з тымі, хто з'явіўся. Мяне сталі перавучваць - перш у "кроль" аддалі, потым у "дэльфін".

Мне гэта не спадабалася, цікавасць знік, і я кінула", - прызнаецца Алена.

Але да ад'езду трэнер Рыма Войцік паспела пазнаёміць Алену з трэнерам па веславанні Ядвігай Руткоўскай: па словах спартсменкі, яна і не ведала да гэтага, што ёсць такі від спорту. Магчыма, пры іншых абставінах і занялася б чымсьці іншым, разважае суразмоўца.

Елена Хлопцева и Лариса Попова, фото сделано сразу после победы на Олимпиаде-80 перед пресс-конференцией
© Photo : из личного архива Е.Хлопцевой
Алена Хлопцава і Ларыса Папова, фота зроблена адразу пасля перамогі на Алімпіядзе-80 перад прэс-канферэнцыяй

Пра (не)дзяцінства і дзікія нагрузкі

"Можа, гэта дзіўна, але я не магу сказаць, што жыць не магла без спорту. Мне прапанавалі, і я стала займацца: усё неяк будзённа. Не было думак і мараў, як і вялікіх амбіцый - усё само атрымлівалася", - кажа Алена Хлопцава.
Паводле яе слоў, у той час не было такога павальнага захаплення спортам і здаровым ладам жыцця. У кожнага была свая матывацыя: Алену вось цікавілі ў першую чаргу зносіны з цікавымі людзьмі ў зборнай. І ўсё ж, чым больш трэніруешся, тым цікавей становіцца - хочацца паляпшаць вынікі і перамагаць на спаборніцтвах.

"Трэніроўкі цяжкія былі, не без гэтага. Я б нават так сказала: дзіўна, што выжылі. Вельмі вялікія нагрузкі, працавалі літаральна на знос - самі ўявіце, на зборах у спартсменаў па чатыры трэніроўкі ў дзень!" - успамінае яна.

Алена Хлопцава кажа, што і дзяцінства ў яе было - маўляў, да дзевяці гадоў у двары "расла". Ды і ў юнацтве спартсменка мала перажывала, што бачыцца са старымі прыяцелямі зрэдку, прыязджаючы са збораў.

Кінуўшы плаванне ў 15 гадоў, ужо ў 16 Алена трапіла ў дарослую зборную каманды СССР па веславанні. Яна ўспамінае: установачны збор стартаваў восенню, там збіралася шмат весляроў з усяго Саюза, а да вясны частку адсеівалі.

В составе юношеской сборной СССР по плаванию Елене удалось поездить по миру
© Photo : из личного архива Е.Хлопцевой
У складзе юнацкай зборнай СССР па плаванні Алене давялося паездзіць па свеце

"Мяне там прымацавалі да трэнера, але на вадзе часцей даводзілася бываць адной. Сказалі, што займацца мной асабліва няма калі - людзей да Чэмпіянату свету рыхтуюць. Так што давалі заданне, а я сама сабе трэніравалася. Увесну адбіралі людзей у каманду: трэба было добра выступіць у адзіночцы. Я і выступіла - так мяне сталі рыхтаваць да дарослага Чэмпіянату свету, дзе я ўпершыню выступіла ў 17 гадоў. Дарэчы, на юнацкім пабывала на год пазней", - дзеліцца яна.

"Алімпіяды баяліся, асабліва напарніца"

Алена Хлопцава ўспамінае: да Алімпіяды-80 рыхтавалася старанна. Спартсменка да таго моманту не першы год выступала за каманду Саюза, неаднаразова выязджала на чэмпіянаты свету - недалёка "маячылі" і Гульні.

"Першапачаткова рыхтавалася выступаць у чацвёрцы, цэлы год амаль. А потым вырашылі паспрабаваць у двойцы. Вядома, складана было: нагрузкі ў зборнай камандзе пабольш за хатнія. Перакусіў, адпачыў, патрэніраваўся, адпачыў, патрэніраваўся, перакусіў... І так па крузе. Усе засяроджана на тым, каб хапала адпачынку і было досыць трэніровак. На тое яны і зборы", - успамінае Алена.

Успамінаючы эмоцыі напярэдадні Алімпіяды, суразмоўніца прызнаецца: да спаборніцтваў ставілася спакайней за напарніцу Ларысу Папову.

Награждение сразу после победного заезда на Олимпиаде-80: слева от Поповой и Хлопцевой соперницы из Германии, справа - румынки
© Photo : из личного архива Е.Хлопцевой
Узнагароджанне адразу пасля пераможнага заезду на Алімпіядзе-80: злева ад Паповай і Хлопцавой суперніцы з Германіі, справа - румынкі

"Яна значна больш перажывала. У яе ўжо быў вопыт выступлення на Алімпійскіх гульнях, яна была старэй і заграбная - больш адказнасці. Перада мной стаяла задача падтрымліваць яе падчас гонкі, паспяваць усё. Так усё і выйшла", - дзеліцца яна.

Хлопцава кажа, што ў той час усе ў "сацлагеры" былі наймацнейшымі: румыны, балгары, і асабліва нямецкая каманда, якая забірала амаль усе прызы на чэмпіянатах свету.

"Так вось у нас выступалі чэмпіёнкі Алімпійскіх гульняў-76 з Румыніі і чэмпіёнкі свету 1979 гады - немкі. А самі мы, уласна кажучы, у двойцы ў першы раз на вялікіх спаборніцтвах выступалі, таму што да гэтага толькі ўнутрысаюзнай былі. Вельмі адказна, вядома", - прызнаецца спартсменка.

Якой была перамога

На перамозе Алена Хлопцава падрабязна не спыняецца: "усё і так напісана". Паводле інфармацыі НАК, у папярэднім заездзе на Алімпійскіх гульнях у Маскве ў двойкі Хлопцава-Папова не было ніякага тактычнага плана. Але спачатку румынская лодка перасекла створ праз дзве секунды, а пасля на секунду адстала і нямецкая.

У цэлым, падчас фінальнага спаборніцтвы савецкая двойка адразу сышла са старту хутчэй іншых і лідзіравала да фінішу: перамога атрымалася пераканаўчая.

Победный экипаж: Лариса Попова и Елена Хлопцева
© Photo : из личного архива Е.Хлопцевой
Пераможны экіпаж: Ларыса Папова і Алена Хлопцава

Той момант не забыўся і праз шмат гадоў, прызнаецца спартсменка. "Мы ўздыхнулі з палёгкай, што выйгралі, - усё ж напружанне было вельмі вялікае. Радаваліся па-вар'яцку, тым больш, што наш медаль аказаўся адзіным золатам СССР у акадэмічным веславанні. Было прыемна, што столькі намаганняў і часу не сышлі марна", - усміхаецца Алена Хлопцава.

Кажа, толкам не святкавалі: адразу пасля спаборніцтваў адправіліся на прэс-канферэнцыю, а потым - у вёску.
"Мы асабліва не святкавалі: Алімпіяда працягвалася, на наступны дзень людзі таксама выступалі, а мы жылі ў дамах, у якіх трэба было выконваць цішыню і парадак, каб нікому не перашкодзіць. Але, натуральна, віншавалі нас усё", - распавядае алімпійская чэмпіёнка.

Паводле яе слоў, Алімпіяда запомнілася і многім іншым, не толькі хваляваннем і эйфарыяй пасля перамогі: удзельнікамі ў розных незвычайных строях, выступленнямі артыстаў - уражанняў хапала. А потым з перамогай рабят прынялі дома захопленыя бацькі.

Елена Хлопцева с тренером Анатолием Поповым на Чемпионате мира 1983 года, он тренировал их с Ларисой Поповой
© Sputnik из личного архива Е.Хлопцевой
Алена Хлопцава з трэнерам Анатолем Паповым на Чэмпіянаце свету 1983 года, ён трэніраваў іх з Ларысай Паповай

"Спытайце пра ўзнагароду? Мне далі прэмію за Алімпійскія гульні, а яшчэ магчымасць без чаргі набыць аўтамабіль. Прэмія была чатыры тысячы (з іх 800 рублёў падаходнага падатку). Не магу сказаць, шмат гэта ці мала, але "Волга" каштавала 12. Я яе купіла ў выніку, праўда, праз некалькі гадоў", - кажа Хлопцава.

Спярша стамілася і кінула, потым прыйшлося сысці

"Упершыню я кінула грэблю ў 1985-м. Стамілася, сіл не было ніякіх. Галоўны трэнер зборнай СССР прапанаваў мне адпачыць, паездзіць са зборнай у якой заўгодна якасці. І я год адпрацавала са сваёй камандай масажысткай (у мяне і "скарыначка" была). Таксама няпроста было: хлопцы двухмятровыя, паспрабуй адмасіруй. Трэнер разлічваў, што я перадыхну - вернецца жаданне веславаць. А я выйшла замуж і нарадзіла дзіця", - гаворыць адкрыта чэмпіёнка.

Вярнуцца ў грэблю Алену Хлопцаву ўгаварылі толькі праз 2,5 гады: яна апынулася ў пары з Кацярынай Хадатовіч. А ў апошні раз выступіла на Алімпійскіх гульнях у Барселоне, ужо за зборную каманду СНД: у моцнай парнай чацвёрцы, якая прывезла на радзіму бронзавыя медалі.

Елена Хлопцева и Лариса Фадеева победили во время заезда в двойке на юношеском ЧМ в 1978 году
© Photo : из личного архива Е.Хлопцевой
Алена Хлопцева і Ларыса Фадзеева (у цэнтры) перамаглі падчас заезду ў двойцы на юнацкім ЧС ў 1978 годзе

"А далей мы сталі кожны па сваіх месцах рыхтавацца. Я думала, што калі выступала 18 гадоў за зборную СССР, усюды трапляла і адбіралася, медалі дадому прывозіла, то і ў зборнай Беларусі змагу яшчэ гадоў дзесяць папросту трэніравацца. У мяне на той момант цалкам хапала яшчэ і сіл, і жаданні. Як аказалася, усё не так проста: скончылася ўсё сумна.

З-за канфлікту (я не стану называць прозвішчаў) нам сталі літаральна ўстаўляць палкі ў колы: не давалі бензіну на катэр перад чэмпіянатам, не дазвалялі гоначную лодку з вёсламі браць... Ніхто нас не хацеў разумець, у тым ліку ранейшае кіраўніцтва спорткамітэта. Мне імкнуцца было ўжо няма куды, а прыніжацца не хацелася. Тады яшчэ маладую Кацю Хадатовіч я падбадзёрвала, маўляў, усё наперадзе. Яна перасела ў адзіночку, а я вырашыла завязаць з веславаннем", - успамінае яна.

На той момант у Алены ўжо была сям'я: спартсменка вырашыла, што дома - лепш, чым дзе-небудзь. Сёння яна з задавальненнем працуе трэнерам у басейне: вучыць плаваць дзяцей і дарослых.

"Мне падабаецца інструктарскіх праца. Аб трэнерстве і падрыхтоўцы дзяцей да спаборніцтваў я і не думала: мне іх шкада. Я памятаю, як гэта: хіба магу, зведаўшы на сабе, прымушаць дзіця плыць, калі яно кажа "я не магу"? Ды і раз'ездаў я не хацела", - прызнаецца Алена Хлопцава.

Яна да гэтага часу мае зносіны з тымі самымі цікавымі людзьмі з алімпійскага мінулага, якія і былі для яе адным з галоўных задавальненняў. Да прыкладу, з Ларысай Паповай, напарніцай з пераможнай лодкі на Алімпіядзе-80, раней нават ездзілі адзін да аднаго ў госці - і цяпер часцяком сазваніваюцца.

0
Тэги:
Алімпіяда-1980
Тэмы:
Алімпіяда - 80