Макс Корж

Макс Корж назваў сына Назарыем і хрысціў у царкве

29
Карыстальнікі сацыяльных сетак актыўна абмяркоўваюць публікацыю жонкі рэпера ў Instagram.

Сыну беларускага рэп-выканаўцы Макса Каржа 14 жніўня споўнілася два месяцы: напярэдадні маленькага Нахара хрысцілі на радзіме яго бацькоў.

На пачатку лета папулярны выканаўца стаў бацькам другі раз: у Каржа і яго жонкі Таццяны ўжо падрастае дачка Эмілія. Жонка рэпера актыўна вядзе свае акаўнты ў сацыяльных сетках і радуе прыхільнікаў навінамі з жыцця зорнай сям'і. Нядаўна яна апублікавала чарговую радасную навіну.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Татьяна Корж (@tatsianakorzh)

Карыстальнікі сацыяльных сетак актыўна абмяркоўваюць новы запіс Таццяны Корж у Instagram. У сваёй публікацыі жонка рэпера падзялілася кранальным здымкам з хрышчэння сына на сваёй радзіме ў Лунінцы.

"Назарый", - сціпла падпісала фатаграфію каханая зоркі. Цікава, што старажытнаяўрэйскае імя перакладаецца як "прысвечаны Богу" ці "дальнабачны".

Запіс набраў велізарную колькасць лайкаў і захопленых віншаванняў прыхільнікаў. Не толькі фанаты, але і селебрыці паспяшаліся павіншаваць бацькоў.

Нагадаем, што новы кліп Каржа сабраў рэкордная колькасць праглядаў на YouTube.

29
Тэги:
Дзеці, Беларусь, Макс Корж
Ларыса Геніюш

Вязніца, казачніца, бунтарка: сёння нарадзілася Ларыса Геніюш

361
(абноўлена 13:37 09.08.2020)
Вершы паэткі дэманструюць нязломнасць духа і сталую веру ў лепшае ў людзях.

Ларыса Геніюш (у дзявоцтве Міклашэвіч) нарадзілася 9 жніўня 1910 года ў Гродзенскай губерні (цяпер гэта Гродзенская вобласць, Ваўкавыскі раён) у маёнтку Жлобаўцы паблізу вёскі Воўпы.

Дзяцінства, отрацтва, юнацтва

Калі пачалася Першая сусветная вайна, бацька Ларысы, Антон Міклашэвіч, удзельнік яшчэ Руска-японскай вайны, быў зноў прызваны на фронт, а маці з дзецьмі прыйшлося з'ехаць у эвакуацыю – ва Украіну. Вярнуліся на радзіму яны толькі ў 1919 годзе.

Ларыса атрымала пачатковую адукацыю ў польскай школе, потым – у польскай гімназіі. Беларускіх тады папросту не было: пасля падпісання ў 1921 годзе Рыжскага мірнага дагавору, якім скончылася савецка-польская вайна, Заходняя Беларусь адыйшла да Польшчы. Там жа Ларыса пазнаёмілася са сваім мужам, Янам Геніюшам, які ў той момант вучыўся ў Карлавым універсітэце. Яны ажаніліся ў 1935 годзе, і Ларыса пераехала ў Зэльву – бліжэй да мужа. У тым жа годзе ў Ларысы нарадзіўся сын Юры, а вось з'ехаць у Чэхаславакію ў іх атрымалася толькі ў 1937-м.

Арышт і зняволенне

Пасля далучэння Заходняй Беларусі да СССР у 1939, былі арыштаваныя і высланыя бацькі Ларысы. Маці і сёстры апынуліся ў Казахстане, бацьку расстралялі.

Да 1947 года Ларыса жыла ў Празе і актыўна ўдзельнічала ў палітычным руху БНР. Яна з'яўлялася Генеральным сакратаром ураду і займалася архіўнай працай. Калі скончылася Другая сусветная вайна, савецкія ўлады дамагаліся экстрадыцыі Геніюшаў: іх абвінавацілі ў антысавецкай нацыяналістычнай дзейнасці. У 1948 годзе Ларыса нарэшце была арыштаваная і разам з мужам перададзеная савецкім уладам. Яе дапытваў сам Лаўрэнцій Цанава, які безпаспяхова імкнуўся выцягнуць з яе сведкі пра архівы БНР.

Вяртанне на Радзіму

Праз год утрымання ў мінскай турме Ларысу Геніюш з мужам прыгаварылі да 25 гадоў лагераў. На працягу сямі гадоў яны адбывалі пакаранне ў лагерах Інты і Абезі (Комі) і ў Мардоўскай АССР, пакуль не былі часткова рэабілітаваныя – тэрмін пакарання зменшылі да 8 гадоў, і Геніюшы вярнуліся ў Зэльву. Вядома, што іх дом стаў месцам сустрэч творчай інтэлігенцыі таго часу.

Друкавацца Ларыса Геніюш пачала яшчэ ў 1939 годзе ў беларускай эміграцыйнай перыодыцы, а ў 1942 годзе першы зборнік яе вершаў "Ад родных ніў" убачыў свет ў Празе. Працягвала пісаць Геніюш і ў высылцы. Пасля вызвалення яе творы доўгі час былі забароненыя, пакуль пры садзейнічанні Максіма Танка не быў надрукаваны яе зборнік "Невадам з Нёмана".

Ларыс Геніюш доўгі час была вядомая як дзіцячая пісьменніца – ёй папросту не дазвалялі друкаваць нешта іншае. Амаль адна за другой, у 1972 і 1976 годзе, выйшлі дзве кніжкі яе вершаў для дзяцей "Казкі для Міхаські" і "Добрай раніцы, Алесь". Большасць твораў Ларысы Геніюш былі надрукованы пасмяротна.

Памерла Геніюш у 1983 годзе, пахавана ў Зэльве. Да канца жыцця яна не прыняла савецкага грамадзянства і заставалася грамадзянкай Чэхаславакіі.

361
Тэги:
вершы на беларускай мове, беларускія паэты, біяграфія, Ларыса Геніюш
Тэст: вы мазахіст або проста беларус?

Тэст: вы мазахіст або проста беларус?

191
(абноўлена 10:43 08.08.2020)
Праверце сябе на стрэсаўстойлівасць, аднак не ўспрымайце ўсё надта сур'ёзна – гэта шкодна для страўніка.

Прапануем даведацца, ці ёсць у вас цяга да болю, або вы проста ахвяра абставінаў. Гэты тэст жартаўлівы і закліканы падняць вам настрой.

Таксама паспрабуйце прайсці сур'ёзныя тэсты:

191
Тэги:
тэст
Які сёння дзень: 10 жніўня 2020 года

Які сёння дзень: 10 жніўня 2020 года

0
(абноўлена 10:48 30.07.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дваццаць трэцім па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 143 дні.

Пяцьсот год таму беларускі друкар Францыск Скарына выдаў у Празе Кнігу Царстваў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 10 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 10 жніўня

  • У 1518 годзе Францыск Скарына выдаў у Празе Кнігу Царстваў.
  • У 1812 падчас вайны Расіі з Напалеонам адбылася бітва пад Пружанамі.
  • У 1919 годзе ў Мінску быў створаны Часовы беларускі нацыянальны камітэт.
  • У 1927 годзе ў Мінску адбыўся з’езд праваслаўных святароў і вернікаў, падчас якога была абвешчана Беларуская аўтакефальная царква.

Хто нарадзіўся 10 жніўня

  • 1788 год: Ігнат Даніловіч, беларускі гісторык і правазнаўца.
  • 1796 год: Ігнат Легатовіч, беларускі і польскі паэт.
  • 1878 год: Еўсцігней Міровіч, беларускі драматург і тэатральны рэжысёр.
  • 1898 год: Тадэвуш Даленга-Мастовіч, польскі і беларускі пісьменьнік.
  • 1923 год: Віктар Ялатаў, беларускі музыказнаўца-фалькларыст.
  • 1929 год: Алесь Ставер, беларускі паэт, драматург.
  • Таксама ў гэты дзень нарадзіліся рускі пісьменнік Міхаіл Зошчанка і іспанскі акцёр Антоніа Бандэрас. 

10 жніўня ў народным календары

Гэты дзень прысвечаны святым Прохару і Пармену – двум апосталам ад сямідзесяці. Лічылася, што 10 жніўня дрэнная прыкмета – абменівацца чымсьці. "На Прохары-Пармены не ладзь аніякія мены", — казалі ў народзе, бо "Хто абмяняе, дурня ў прыдачу атрымае" ды "Змяняй сто рублёў — ні капейкі не застанецца". Лічылася, што пры абмене лёгка быць ашуканым.

Прохар і Пармен – заступнікі кавалёў, таму ў гэты дзень да каваля неслі ўсялякія металічныя прылады, каб той іх паправіў і навастрыў. А калі хто нарадзіўся 10 жніўня, той зможа дасягнуць вяршынь у кавальскай справе.

Працягвалі ў гэты дзень капаць бульбу і збіраць іншую гародніну.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
По теме
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей