Тэст: слоўнікавыя словы па беларускай мове за 2 клас

Тэст: слоўнікавыя словы па беларускай мове за 2 клас

1187
(абноўлена 10:26 18.09.2019)
Ці зможаце вы ўспомніць, як пішуцца словы, якія немагчыма праверыць? Прайдзіце тэст на Sputnik і даведайцеся.

Хоць і кажуць, што ў беларускай мове "як чуецца, так і пішацца", ёсць шмат слоў, якія могуць падмануць слых або выклікаць цяжкасці пры спробе ўспомніць, як жа запісаць іх правільна. З пачатковых класаў спісы слоўнікавых слоў завучваюць на памяць: праверце сябе і сваіх малых - ці зможаце вы здужаць словы, якія даюць на кантрольных у другім класе?

У сваіх матэрыялах, прызначаных для вучняў і іх бацькоў, Sputnik таксама разглядае цяжкасці беларускай граматыкі. Знайсці іх і яшчэ шмат цікавых тэстаў можна ў адпаведнай тэме.

Чытайце таксама:

 

1187
Тэги:
Беларуская мова, школа, тэст
Тэмы:
Вучым беларускую мову (58)
Рукавіцы

Танцы ў рукавіцах або гуканне вясны

25
(абноўлена 18:55 26.02.2021)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае, калі ў вёсцы пачыналі гукаць вясну і за што можна было атрымаць пернік на кірмашы.

Крыху болей за тыдзень, як мінулі Грамніцы, а ў прыродзе ўжо відаць вялікія змены. Удзень усё часцей скрозь хмары прабіваецца сінь неба і сонечны луч прымушае плакаць ледзяшы. Снегавая пярына пачала таяць і хутка знікне зусім, нарабіўшы навокал плюты. Усё гэта ў чарговы раз пераконвае ў справядлівасці народных назіранняў: "Да Грамніц не скідай з рук рукавіц, а як прайшлі Грамніцы – то ўжо не трэба рукавіцы".

"Няма чаго чакаць прынукі…"

Прыемна назіраць, як заварушылася вёска пасля зімовай спячкі. Як даўней, так і цяпер клопат у хлебароба адзін – сяло паціху пачынае рыхтавацца да сяўбы. Кажуць, што рупліваму гаспадару праца ў вочы лезе. Вядома ж, "хто любіць трудзіцца, таму без працы не сядзіцца". Хуткі надыход вясны гоніць селяніна з цёплай хаты і вымагае брацца за неадкладныя справы. "Няма чаго чакаць прынукі, калі работы поўны рукі!" (Я.Колас. Новая зямля.)

Усё яшчэ халоднае надвор’е вымагала цёпла апранацца і таму, накінуўшы на плечы світу, курту або кажушок не забываліся заткнуць за пояс скураныя або суконныя рукавіцы, так патрэбныя ў працы на марозе. На двары, ў полі і лесе іх чакаў цэлы шэраг абыдзённых спраў, характэрных для лютага.Трэба было адрамантаваць прылады працы, агледзець вазкі і вупраж, парупіцца аб садзе і пчолах. Запрэгшы ў санкі каня, выправіцца ў лес па дровы або сена і выканаць шэраг іншых спраў, якімі не будзе часу займацца да наступнай зімы. Жанчыны ж спяшаліся наткаць як мага болей палатна, бо здаўна праверана, што "марцоўскае сонца" выбяліць яго як найлепей. Працы хапала ўсім, а чым жа тым часам  жыла моладзь?

"Зіму замыкаці, вясну выклікаці!"

Да масленічнага мясаеду заставалася яшчэ колькі часу і тыя, хто надумаў хутка жаніцца прыглядаліся да дзяўчат. Добрай нагодай для гэтага быў звычай клікаць, "гукаць" вясну. Гукаць вясну пачыналі на Грамніцы, калі лічылася, што вясна сустракаецца з зімой.

У фондах Літаратурнага музея М. Багдановіча захоўваецца экзэмпляр этнаграфічнага нарыса Адама Ягоравіча Багдановіча "Перажыткі старажытнага светасузірання ў беларусаў", які быў надрукаваны ў 1895 годзе ў Губернскай тыпаграфіі Гродна. Нарыс каштоўны тым, што ў ім змешчаны звесткі аб старажытных аграрных абрадах, якія паўплывалі на фарміраванне традыцыйнай культуры беларусаў. Этнограф і фалькларыст Адам Багдановіч сцвярджаў, што вясну гукалі даволі працяглы перыяд, які з часам значна скараціўся:

"Встарину, по рассказам, пение весновских песен не прекращалось в течение всего Великого поста, но в последнее время, под влиянием духовенства и более сознательнаго отношения к христианской вере, в Великий пост пение редко слышится, а во вторую его половину почти совсем прекращается. Но после Пасхи, когда очистится от снега земля, молодёжь обоего пола, по вечерам, собирается на пригорках и там песнями призывает весну. И так продолжается до Николина дня".

Гуканне вясны ў Музеі народнай архітэктуры і побыту
© Photo : Ларыса Мятлеўская
Гуканне вясны ў Музеі народнай архітэктуры і побыту

У вяснянках, пачутых этнографам у Барысаўскім павеце, моладзь дзякавала Богу за перажытую зіму і надыход цяпла, прасіла блаславення клікаць вясну ў добры час, ад якога будзе залежыць далейшы ход сяўбы.

Ад вясны ж чакалі збожжа, густой травы, кветак на вянкі дзяўчатам, "ясных дзянёчкаў і частых дажджочкаў":

"Зіму замыкаці, вясну выклікаці!

Дай жа нам, Божа, жыта і пшаніцы, зялёнай травіцы!

Дай жа нам, Божа, на хлеб-жыта род, а на статак плод,

На людзей здароўе!".

Вясновы карагод
© Photo : Ларыса Мятлеўская
Вясновы карагод

Дарэчы гукалі вясну не толькі на лясных пагорках. Калі снягі былі глыбокія, то дзяўчаты забіраліся на стрэхі або азяроды, іншыя высокія месцы каля хат і адтуль спявалі. Гукалі як наймацней, каб вясна дакладна пачула і найхутчэй наблізіла цёплыя дзянёчкі. А пакуль у кожнай спявачкі меліся рукавічкі, якія пры першым гуканні вясны з рук не скідалі, таму што зімна яшчэ!

"Хоць прайшлі Грамніцы, але дзяржы ў запасе рукавіцы"

Рукавіцы, рукавічкі, рукаўкі, рукавачкі… – так у беларусаў прынята называць частку мужчынскага і жаночага адзення для аховы рук ад холаду. Шылі іх з аўчыны, сукна, вязалі з шарсцяных нітак з асобным размяшчэннем вялікага пальца. Часта гэтым займаліся асобныя майстры – рукавічнікі або рукавічніцы.

Рукавіцы, рукавічкі, рукаўкі, рукавачкі…
© Photo : Ларыса Мятлеўская
Рукавіцы, рукавічкі, рукаўкі, рукавачкі…

Сяляне пры гаспадарчых работах карысталіся  пераважна суконнымі і аўчыннымі рукавіцамі, а жыхары гарадоў і мястэчак вязанымі. Калі хтосьці не ўмеў пашыць або звязаць рукавіцы самастойна, то набыць іх было лёгка на кірмашы, у невялікіх галантэрэйных крамах і ў вандроўных купцоў, якія хадзілі па вёсках і гандлявалі ўсялякай патрэбнай дробяззю.

Вядома ж, кожны меў не адну пару рукавіц і да зімы іх пачыналі набываць загадзя. Так, каб падкрэсліць значную колькасць кавалераў у дзяўчыны жартуючы казалі: "Хлопцаў, як рукавіц".

Рукавіцы таксама атаясамліваліся з зімовымі халадамі. Калі зіма саступала лету, то казалі: "Прайшлі Грамніцы – скідвай рукавіцы". Калі ж лета паварочвала на зіму, то папярэджвалі: "Прыйшоў Іспас – гатуй рукаўкі ў запас".

Дарэчы, на поўначы Беларусі, у Гарадоцкім раёне нават існаваў імправізаваны танец "рукавіца", які выконвалі толькі дзяўчаты. Рухаючыся ў танцы яны імітавалі рухі дрывасека або вязанне рукавіц. Танец суправаджаўся прыпеўкай, якая, магчыма, і дала яму назву:

"Тапор, рукавіцы, жонка мужа не баіцца.

У нас новые права, жонка мужа прадала!".

"Загадкавыя" рукавіцы

Беларускія загадкі загадкавыя самі па сабе. Яны настолькі  мудрагелістыя, што знайсці адгадку часам падаецца немагчымым. Адгадванне загадак заўсёды было выпрабаваннем кемлівасці, розуму, знаходлівасці.

Чаму яны такія засакрэчаныя? Адгадка крыецца ў самім жанры, іншасказальная форма твораў якога была абумоўлена жыццёвай неабходнасцю. На думку тагачасных людзей трэба было ўтаіць сапраўдныя назвы і свае намеры ад злых сіл і ворагаў.

Тэматычны змест і вобразнасць загадак звязаны з працоўнай дзейнасцю селяніна, яго гаспадаркай і побытам, сямейным жыццём, уяўленнямі аб раслінным і жывёльным свеце, грамадстве і інш. Калі гэтага не ведаць, то, пачуўшы загадкі, напрыклад, пра рукавіцы, сучаснаму чалавеку застаецца толькі паціснуць плячыма.

Вось і прыклад

Загадка: "Шчупу, шчупу па галавішчу; ашчупаў мазгавішча, сунуў галыша" (адгадка: рукавіца на лаве, ашчупаў, шукаючы яе, і на голую руку надзеў).

Загадка: "Дзесяць братоў у дзве шкуры адзеты" (адгадка: рукі ў рукавіцах).

Дарэчы за правільныя здагаданкі на кірмашы давалі пернік або абаранак у якасці прызу і там жа можна было падзівіцца на дзявочы танец "рукавіца". Народны звычай гукаць вясну паціху адраджаецца. Па ўсёй Беларусі стала звыклым гукаць вясну не толькі ў вёсках, але і ў гарадскіх парках. Тут можна не толькі пачуць мілагучныя звонкія вяснянкі, але і далучыць да іх свой голас.

Цёплых вам дзянёчкаў!

25
Тэги:
Кірмаш, вёска, Ларыса Мятлеўская, Гуканне вясны, рукавіцы, танцы
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў

10 неверагодных лесвіц свету, на якіх трасуцца ногі

73
(абноўлена 21:14 25.02.2021)
  • Лесвіца з 4444 драўлянымі прыступкамі Florli ў Нарвегіі.
  • Лесвіца з ухілам 70 градусаў у храмавым комплексе Ангкор-Ват, Камбоджа.
  • Лесвіца да піка Калаванцін, Індыя.
  • Канатная лесвіца на вяршыню Хаф Доум, ЗША. Гэта гранітная скала, якая карыстаецца вялікай папулярнасцю ў турыстаў і адзін з сімвалаў нацыянальнага парку Ёсеміці.
  • Лесвіца ў пекла на востраве Хасіма, Японія. Тут ногі трасуцца хутчэй ад жаху.
Калісьці на востраве-прывідзе здабывалі вугаль. У 1974-м горад шахцёраў апусцеў, а некалькі гадоў таму яго ўключылі ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Наведванне вострава дазволена ў спецыяльна абсталяванай для бяспечнага знаходжання частцы.
  • Лесвіца на горным хрыбце Уайна-Пікчу ў Перу.
  • Лесвіца-ракушка ў Храме Святога Сямейства ў Барселоне, Іспанія.
  • Лесвіца каля вадаспаду Кацёл д'ябла, Эквадор. Яна пабудаваная так, каб убачыць вадаспад паблізу. Па словах мясцовых жыхароў, часам можна ўбачыць твар д'ябла ў струменях вады.
  • Лесвіца Montagne de Bueren, Бельгія. Некаторыя мясцовыя жыхары пераадольваюць 400 стромкіх прыступак кожны дзень!
  • Лесвіца Хайку на Гаваях, ЗША. Яна складаецца з амаль чатырох тысяч прыступак і вядзе на вяршыню скалы Кула вышынёй 850 метраў. Уздым настолькі стромкі, што ўтрымаць раўнавагу падчас галавакружнага узыходжання пад сілу хіба што дасведчаным альпіністам.
Вельмі складаныя выпрабаванні трываласці і смеласці часам чакаюць турыста не толькі падчас экстрэмальнага адпачынку, але і ў самых звычайных экскурсіях па гарадах свету.

Глядзіце ў фотастужцы Sputnik падборку неверагодных лесвіц, дзе ў турыста трасуцца ногі - ад страху ці ад напружання.

Сярод незвычайных уздымаў - лесвіцы на горным хрыбце Уайна-Пікчу ў Перу, у Храме Святога Сямейства ў Барселоне, канатная лесвіца на вяршыні Хаф Доум, Хайку на Гаваях, "лесвіца ў пекла" на востраве Хасіма ў Японіі.

Глядзіце і вырашайце, ці гатовыя вы да такіх выпрабаванняў у адпачынку, калі пандэмія пройдзе.

73
  • Лесвіца з 4444 драўлянымі прыступкамі Florli ў Нарвегіі.
    © Photo : Flørli

    Лесвіца з 4444 драўлянымі прыступкамі Florli ў Нарвегіі. Уздым можа заняць каля чатырох гадзін. Паралельна лесвіцы ідуць дзве трубы ад старой гідраэлектрастанцыі і рэйкі, якія раней выкарыстоўваліся для дастаўкі людзей і матэрыялаў уверх і ўніз па гары.

  • Лесвіца з ухілам 70 градусаў у храмавым комплексе Ангкор-Ват, Камбоджа.

    Лесвіца з ухілам 70 градусаў у храмавым комплексе Ангкор-Ват, Камбоджа.

  • Лесвіца да піка Калаванцін, Індыя.

    Лесвіца да піка Калаванцін, Індыя.

  • Канатная лесвіца на вяршыню Хаф Доум, ЗША. Гэта гранітная скала, якая карыстаецца вялікай папулярнасцю ў турыстаў і адзін з сімвалаў нацыянальнага парку Ёсеміці.

    Канатная лесвіца на вяршыню Хаф Доум, ЗША. Гэта гранітная скала, якая карыстаецца вялікай папулярнасцю ў турыстаў і адзін з сімвалаў нацыянальнага парку Ёсеміці.

  • Лесвіца ў пекла на востраве Хасіма, Японія. Тут ногі трасуцца хутчэй ад жаху.
Калісьці на востраве-прывідзе здабывалі вугаль. У 1974-м горад шахцёраў апусцеў, а некалькі гадоў таму яго ўключылі ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Наведванне вострава дазволена ў спецыяльна абсталяванай для бяспечнага знаходжання частцы.

    "Лесвіца ў пекла" на востраве Хасіма, Японія. Тут ногі трасуцца хутчэй ад жаху.
    Калісьці на востраве-прывідзе здабывалі вугаль. У 1974-м горад шахцёраў апусцеў, а некалькі гадоў таму яго ўключылі ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Наведванне вострава дазволена ў спецыяльна абсталяванай для бяспечнага знаходжання частцы.

  • Лесвіца на горным хрыбце Уайна-Пікчу ў Перу.

    Лесвіца на горным хрыбце Уайна-Пікчу ў Перу.

  • Лесвіца-ракушка ў Храме Святога Сямейства ў Барселоне, Іспанія.

    Лесвіца-ракушка ў Храме Святога Сямейства ў Барселоне, Іспанія.

  • Лесвіца каля вадаспаду Кацёл д'ябла, Эквадор. Яна пабудаваная так, каб убачыць вадаспад паблізу. Па словах мясцовых жыхароў, часам можна ўбачыць твар д'ябла ў струменях вады.

    Лесвіца каля вадаспаду "Кацёл д'ябла", Эквадор. Яна пабудаваная так, каб убачыць вадаспад паблізу. Па словах мясцовых жыхароў, часам можна ўбачыць твар д'ябла ў струменях вады.

  • Лесвіца Montagne de Bueren, Бельгія. Некаторыя мясцовыя жыхары пераадольваюць 400 стромкіх прыступак кожны дзень!

    Лесвіца Montagne de Bueren, Бельгія. Некаторыя мясцовыя жыхары пераадольваюць 400 стромкіх прыступак кожны дзень!

  • Лесвіца Хайку на Гаваях, ЗША. Яна складаецца з амаль чатырох тысяч прыступак і вядзе на вяршыню скалы Кула вышынёй 850 метраў. Уздым настолькі стромкі, што ўтрымаць раўнавагу падчас галавакружнага узыходжання пад сілу хіба што дасведчаным альпіністам.
    © CC0 / Unsplash/ Kalen Emsley

    Лесвіца Хайку на Гаваях, ЗША. Яна складаецца з амаль чатырох тысяч прыступак і вядзе на вяршыню скалы Кула вышынёй 850 метраў. Уздым настолькі стромкі, што ўтрымаць раўнавагу падчас галавакружнага узыходжання пад сілу хіба што дасведчаным альпіністам.

Рабочыя чысцяць снег у Нью-Йорку

Шмат ахвяр і няма святла: стыхійнае бедства ў Тэхасе

9
(абноўлена 19:38 26.02.2021)
Жыхары Тэхаса падаюць у суд на энергарэгулятара штата і правайдэра электраэнергіі American Electric Power пасля масавых збояў электразабеспячэння, што закранулі мільёны людзей.

МІНСК, 27 лют – Sputnik. Незвычайна халодная і снежная надвор'е на працягу тыдня ахапіла шэраг рэгіёнаў ЗША, ахвярамі халадоў сталі сама меней 58 чалавек. У ліку найбольш пацярпелых штатаў апынуўся Тэхас. Паводле звестак партала Poweroutage.com, 261,9 тысячы чалавек заставаліся без электрычнасці ў краіне.

Некаторыя спрабуюць сагрэцца ў машынах, часам гэта прыводзіць да атручвання чадным газам. З-за спроб распаліць каміны здараюцца пажары. Некаторыя крамы не працуюць, бо няма святла, а праз адчыненыя крамы цягнуцца доўгія чэргі.

Выпрабаванне холадам новай адміністрацыі

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн абвясціў стыхійнае бедства. Выданне Hill адзначае, што гэты крок адкрывае шлях да федэральных рэсурсаў штата, "які пацярпеў ад паўсюдных адключэнняў электраэнергіі і недахопу вады, так як адмоўныя тэмпературы разбурылі інфраструктуру, якую ўрад штата не змог падрыхтаваць да зімы".

Wall Street Journal піша, што Белы дом заявіў, што федэральная дапамога будзе ахопліваць 77 акруг, у іх фізічным асобам і ўладальнікам бізнесу будуць прадастаўлены гранты на часовае жыллё і рамонт дамоў, недарагія пазыкі для пакрыцця незастрахаваных маёмасных страт і іншая дапамога ў аднаўленні пасля анамальных халадоў .

Washington Post адзначае, што адміністрацыя Байдэна сутыкаецца з першым стыхійным бедствам, і прэзідэнт праяўляе асабліва стрыманы падыход. Ён не наведаў пацярпелы рэгіён і ён старанна пазбягае спрэчак пра тое, ці вінаватыя ў шырока распаўсюджаных збоях у электразабеспячэнні ветраныя ўстаноўкі або выкапнёвае паліва.

На думку выдання, паводзіны прэзідэнта рэзка кантрастуюць са звычкамі яго папярэдніка Дональда Трампа. Газета мяркуе, што хоць Байдэн заслужыў хвалу за свой больш дзелавы падыход, ён таксама рызыкуе, што ён і федэральны ўрад могуць здацца амаль адсутнымі.

Гібель людзей у Тэхасе можна было прадухіліць?

Стваральнік Microsoft Біл Гейтс лічыць, што гібель людзей у Тэхасе з-за адключэння электрычнасці можна было прадухіліць, паведаміў тэлеканал CNN.

Гейтс адказаў на сцвярджэнне губернатара Тэхаса Грега Эбата пра тое, што ў масавым адключэнні электраэнергіі вінавата абмярзанне ветраных установак. На думку Гейтса, праблема складалася ў электрастанцыях, якія працуюць на прыродным газе.

"Гэта не з-за залежнасці ад аднаўляльных (крыніц энергіі)... Гэта электрастанцыі на прыродным газе, якія не былі пагодастойкімі. Яны маглі б быць. Гэта каштуе грошаў, і было прынята кампраміснае рашэнне, але яно не спрацавала, і трагічна тое, што гэта прывяло да гібелі людзей", - заявіў Гейтс.

Чытайце таксама:

9
Тэги:
Людзі, Злучаныя Штаты Амерыцы, суд