Глушанскі хутарок-2018

Род назоўнікаў: моўная хвілінка са Sputnik

5068
(абноўлена 14:41 10.11.2019)
У даведках для школьнікаў і іх бацькоў Sputnik разглядае правілы і найбольш складаныя аспекты вывучэння беларускай мовы. Сёння наша тэма – род назоўнікаў.

Назоўнікі ў беларускай мове маюць катэгорыю роду:

Мужчынскі род: бацька, дом, сон;

Жаночы род: маці, радзіма, сукенка;

Ніякі род: дзіця, сонейка, шчасце;

Агульны род: плакса, забіяка, сірата.

Вызначэнне роду назоўніка

Часам вызначыць род назоўніка бывае складана, калі слова запазычана з іншай мовы. У нескланяльных агульных назоўнікаў да мужчынскага роду адносяцца словы, якія называюць асоб і істот мужчынскага полу (самелье), тое ж самае правіла дзейнічае для асоб жаночага роду (лэдзі, мадам). Да ніякага роду адносяцца назоўнікі, якія называюць неадушаўлённыя прадметы (паліто, метро).

Род уласных назоўнікаў

Калі ўласны назоўнік не скланяецца, яго род вызначаецца па лексічным значэнні: так, Каларада – штат, слова штат – мужчынскага роду, таму і Каларада будзе мужчынскага роду і гэтак далей. Але калі ўласны назоўнік можна праскланяць, род вызначаецца па тыпе скланення: Прыпяць – жаночы род, Сож – мужчынскі.

Назвы населеных пунктаў множнага ліку не маюць катэгорыі роду: Баранавічы, Радашковічы, Ашмяны.

Скарачэнні і абрэвіятуры

У выпадку, калі абрэвіятура не скланяецца, яе род вызначаецца па апорным слове. Так, для БДУ (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт) гэта будзе слова ўніверсітэт: мужчынскі род, для БТ (беларускае тэлебачанне) – тэлебачанне: ніякі род.

Калі абрэвіятура або скарочанае слова можна праскланяць, род таксама вызначаецца па тыпе скланення: сяльгас, ЖЭС – мужчынскі род, Белкніга – жаночы.

Які боль: несупадзенні ў родзе ў беларускай і рускай мовах

Шмат словаў, якія ў рускай мове адносяцца да жаночага роду, мужчынскага роду ў беларускай і наадварот. Нажаль, правіла тут ніякага няма, гэтыя словы трэба проста запамятаць.

Мужчынскага роду:

  • Абаранак, ахапак, боль, гар, дроб, жаль, жывапіс, запіс, летапіс, медаль, накіп, насып, палын, перакіс, посуд, продаж, пачак, пыл, россып, сабака, сажань, стэп, фальш, цень, шаль, шынель (у рускай мове ўсе гэтыя словы жаночага роду), яблык, капыт (сярэдняга роду ў рускай).

Жаночага роду:

  • Апенька, гліцэрына, гусь, жырафа, зала, камода, кафля, кава, паводка, пара, півоня, салата, табака, таполя (у рускай мове мужчынскага роду).

Ніякага роду:

  • Брыво, лісце (у рускай мове жаночага роду), жазло, шво, шчаўе (па-руску – мужчынскага роду).
5068
Тэги:
Беларуская мова, Беларусь
Тэмы:
Вучым беларускую мову (58)
Купальскія песні: на Купала сонца гуляла

Купальскія песні: на Купала сонца гуляла

901
(абноўлена 16:11 06.07.2020)
У таямнічую купальскую ноч вясковая моладзь збіралася вакол вогнішча і спявала традыцыйныя купальскія песні.

Песні – неад'емная частка не толькі жыцця беларуса, але і абрадавага цыклу. З адмысловымі спевамі дзяўчыны збіралі зёлкі, звівалі іх у вяночкі, варажылі і вадзілі карагод вакол вогнішча.  

Купальскае вогнішча звычайна ладзілі каля ракі або поля, на выгане або нават на галоўнай плошчы мястэчка. Хлопцы збіралі галлё, салому і складвалі высокае вогнішча. Лічылася, што калі пераскочыць праз яго, агонь ачысціць усё дрэннае, што было дагэтуль, і прынясе ўдачу.

Галоўныя матывы купальскіх песень – будучы ўраджай і, зразумела, каханне. Жыта ўжо стаіць высокае, наліваюцца каласы, а кароткія ночы – самыя цёплыя ў годзе. Спавалі на Купалле і жартаўлівыя песні, у якіх можна заўважыць не толькі абрадавыя матывы, але і звесткі пра штодзённае жыццё і зносіны беларусаў.

Купальскія песні сабраў у сваёй манаграфіі беларускі фалькларыст Арсень Ліс. Sputnik прыводзіць некаторыя з гэтых песень – мабыць, вы нават ведаеце матыў?

901
Тэги:
Традыцыі і абрады, песні, Купалле
Як святкуюць Купалле ў Беларусі

Як святкуюць Купалле ў Беларусі

1261
(абноўлена 10:28 06.07.2020)
Старажытнае свята адзачаецца ў час летняга сонцастаяння, калі прырода квітнее, а цёплыя ночы – самыя кароткія.

Купалле, якое святкуецца ў ноч з 6 на 7 чэрвеня, вядома як свята ўшанавання сонца і жыватворных сіл прыроды з даўніны, але з прыходам хрысціянскай традыцыі на беларускія землі яно набыла шэраг дадатковых сэнсаў. У выніку свята супала з днём нараджэння Іаана Хрысціцеля – назва "Купалле" асацыявалася са словам "купаць", "апускаць у ваду", як пры абрадзе хрышчэння. Так старажытнае Купалле ператварылася ў Івана Купалу.

Лекавыя зёлкі і варожбы на вянках

Рыхтавацца да святочнай ночы пачыналі ад самай раніцы: дзяўчыны і жанчыны ішлі ў поле, спявалі абрадавыя песні і збіралі зёлкі, якія ў гэты дзень нібыта набывалі не толькі лекавыя, але і магічныя ўласцівасці. Гаючыя зёлкі звычайна свяцілі ў царкве. Дадому іх прыносілі цэлымі снапамі, упрыгожвалі хату, пакідалі сушыцца і, канешне, плялі вянкі з кветак.

Купалле ў Ракаве 2019
© Sputnik Альфрэд Мікус
Дзяўчыны і жанчыны ішлі ў поле, спявалі абрадавыя песні і збіралі зёлкі

На вянках варажылі: дзяўчыны кідалі іх у ваду і глядзелі, да якога берага паплыве вянок – туды і замуж пойдзе. Далучаліся да варажбы і хлопцы: пара разам кідала вянкі ў ваду: калі яны плылі побач, у сям'і ўсё будзе добра, калі ж адплывалі адзін ад аднаго – ладу не будзе.

Дрэнным знакам лічылася, калі вянок тануў – гэта лічылася прадвесцем цяжкай хваробы або нават смерці.

Купальскае вогнішча

Пакуль дзяўчыны плялі вянкі, хлопцы збіралі дровы і салому для вогнішча. Яго запальвалі звычайна каля вялікага дрэва, на беразе ракі, побач з полем, на выгане або нават на галоўнай плошчы мястэчка, калі яно было вялікім.  

З купальскім вогнішчам звязаныя цікавыя абрады. Так, лічылася, што калі пераскочыць праз яго, можна ачысціцца ад усяго дрэннага, што накапілася на працягу года. Калі пара пераскочыць вогнішча, узяўшыся за рукі, яны ўжо ніколі не расстануцца.

Скакалі праз вогнішча і дзяўчаты, каб паваражыць на замужжа: калі да спадніцы прычэпіцца некалькі іскарак, хутка да яе прыедуць сваты. Агонь купальскага вогнішча прыносілі да сябе і запальвалі ад яго печ, каб захаваць часцінку яго дабраславення.

Вакол вогнішча вадзілі карагоды, пелі купальскія песні, а калі станавілася зусім цёмна, ішлі шукаць папараць-кветку.

Разумець звяроў і птушак і знайсці ўсе скарбы

Магічная кветка, па ўяўленнях беларусаў, магла дапамагчы таму, хто знойдзе яе, размаўляць з усімі звярамі і птушкамі, а таксама адкрые яму, дзе схаваныя старажытныя скарбы. Квітнее яна толькі адну ноч у годзе – на Купалле, і да таго ж – усяго некалькі секунд. Знайсці яе вельмі няпроста, ды і не кожнаму яна даецца ў рукі.  

Раніцай дзяўчыны ішлі умывацца расой – лічылася, што яна надоўга захавае прыгажосць.

1261
Тэги:
Купалле
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў
Аляксандр Лукашэнка

Развіццё і дыпламатычны прарыў: Лукашэнка сустрэўся з актывам Мінска

1
(абноўлена 13:13 07.07.2020)
Сталіца з'яўляецца цэнтрам эканамічнага і культурнага жыцця ўсёй рэспублікі, таму нядзіўна, што кіраўнік дзяржавы падчас выбарчай кампаніі вырашыў надаць ёй асаблівую ўвагу.

МІНСК, 7 ліп - Sputnik. У першыя гады незалежнасці асноўная ўвага надавалася развіццю беларускай сталіцы, распавёў прэзідэнт Беларусі падчас сустрэчы са сталічным актывам.

Паводле яго слоў, Мінск з'яўляецца асаблівым горадам, візітнай карткай рэспублікі. Зараз сталіца - гэта яшчэ і цэнтр краіны, які аб'ядноўвае ў сабе ўсе аспекты жыцця: ад эканомікі і палітыкі да навукі і культуры.

Прэзідэнт распавёў, што першыя гады знаходжання ва ўладзе займаўся навядзеннем парадку ў беларускай сталіцы. "Па сутнасці, ёю толькі і займаліся ў першыя гады. Рэсурсы, сілы, якія былі тады, усё сюды накіроўвалася", - прызнаўся ён.

Пасля чаго дадаў, што потым заняліся і рэгіёнамі. "Трэба забяспечыць раўнамернае развіццё краіны", - канстатаваў Лукашэнка.

Прэзідэнт растлумачыў, што гэта датычыцца і развіцця неперспектыўных вёсак і хутароў. Кіраўнік дзяржавы заклікаў і гарадскіх жыхароў набываць участкі па-за гарадской мяжой.

Узорны горад

Прэзідэнт вырашыў нагадаць мінчанам, як развівалася сталіца ў гэтыя дзесяцігоддзі, пачынаючы з Палаца Рэспублікі і заканчваючы Нацыянальнай бібліятэкай.

У апошнія гады шмат сіл было ўкладзена ў будаўніцтва спартыўных аб'ектаў, што дало магчымасць правесці II Еўрапейскія гульні. "Гэта быў прарыў. Калі хочаце, дыпламатычны прарыў", - лічыць Лукашэнка.

Прычым ён звярнуў увагу, што ўсе збудаваныя аб'екты дастануцца будучаму пакаленню сталічных жыхароў. "Сёння Мінск з'яўляецца ўзорным горадам для правядзення рознага роду спартыўных і культурных мерапрыемстваў", - упэўнены ён.

Аб карупцыі, электрамабілях і якасці

Адной з важных задач на будучую пяцігодку беларускі прэзідэнт назваў пераход на электрамабілі, і тут наша краіна не павінна адставаць.

"Калі мы адстанем, будзе дрэнна. Таму цяжка, цяжка, але нам прыйдзецца бегчы і, па меншай меры, ні ў якім разе не адстаць", - паўтарыў ён.

Лукашэнка таксама нагадаў мінскаму актыву, што "карупцыя - гэта іржа, прыніжэнне чалавека. І я не хачу, каб Беларусь пагрузілася ў гэтую бездань".

Таму беларускія ўлады павінны чуць просты народ і не губляць з ім сувязь. "Мы павінны бачыць людзей", - звярнуў увагу чыноўнікаў ён.

Па словах кіраўніка дзяржавы, ва ўсім важная дысцыпліна. Апошнія паўгода гэта знаходзіцца ва ўвазе і сітуацыя стала выраўноўвацца.

"Не будзе якасці - загінем. Таму што якасць - аснова экспарту. А без экспарту краіна жыць не будзе, не будзе валюты", - нагадаў Лукашэнка.

Самы праблемны горад

Прэзідэнт выказаў меркаванне, што сістэма, якая склалася ў краіне, дысцыпліна і кіраванне ў медыцынскай сферы дапамаглі ў "такім густанаселеным і адкрытым горадзе пераадолець гэтыя праблемы (каронавірус - Sputnik)".

"Я з Наталляй Іванаўнай (спікер Савета Рэспублікі Качанава - Sputnik) толькі што перагаварыў, як сітуацыя складваецца на сённяшнюю раніцу. Я магу вас павіншаваць, што мы з гэтай бядой справіліся", - асабліва адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым Лукашэнка падкрэсліў, што Мінск у эпідэміялагічны перыяд быў самым праблемным. "Таму што насельніцтва 2 мільёны, перасоўванне велізарнае. Улічваючы, што мы межы не зачынялі, насельніцтва ў кватэры не заганялі".

Прэзідэнт яшчэ раз сказаў, што галоўнае было не выклікаць паніку і цяпер "нам трэба паволі адысці ад гэтай бяды і не дапусціць паўторнай эпідэміі. Гэта для нас вельмі важна".

У Мінску скароцяць будаўніцтва

Лукашэнка заклікаў звярнуць увагу ў цэлым на беларускую сталіцу, таму што яна павінна з'яўляцца ўзорам у жыцці па ўсіх напрамках.

"Пакуль агульнагарадская чарга маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў налічвае амаль 200 тысяч сем'яў", - прызнаў кіраўнік дзяржавы.

Пасля чаго дадаў, што стаіць задача не даць насельніцтву горада перавысіць рысу ў 2 мільёны чалавек, каб не паўтарыць негатыўны вопыт вялікіх агламерацый.

"Будзем развіваць гарады-спадарожнікі, але ў Мінску трэба скарачаць будаўніцтва", - запэўніў беларускі прэзідэнт.
Лукашэнка прапанаваў сур'ёзную ўвагу звярнуць на сталіцу і, магчыма, вярнуцца да генплана для канчатковага зацвярджэння і прадставіць мінчанам.

"Каб яны разумелі, як будзем рухацца ў бліжэйшую пяцігодку", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

Рэформы і яшчэ раз рэформы

На думку прэзідэнта, перад краінай цяпер стаяць няпростыя задачы, якія рэформамі не вырашыць. "Паколькі шмат кажуць аб "пераменах", рэформах, я павінен сказаць, як я разумею гэтыя рэформы і як мы ішлі па жыцці, рэфармуючы".

Лукашэнка лічыць, што беларуская рэформа можа рухацца "толькі ў адным кірунку - як удасканаленне таго, што ў нас ёсць". У дзяржаве для гэтага напрацаваны патрэбныя кампетэнцыі і школа.

У цяперашні час стаяць вялікія і важныя задачы, якія неабходна вырашыць. "І рэформа - гэта тое будзем удасканальваць, пашыраць і паглыбляць, што мы ўмеем рабіць. Ствараючы новыя вытворчасці. Рэформы і яшчэ раз рэформы, але як удасканаленне таго, што ў нас ёсць", - яшчэ раз адзначыў ён.

Паводле яго слоў, гэта тычыцца адукацыйнай сферы, аховы здароўя, прамысловасці і, нарэшце, аграрнай галіны ў нашай краіне.

1
Тэги:
Мінск, Аляксандр Лукашэнка