Кнігі ў кніжнай краме, архіўнае фота

Оксфард назваў слова 2019 года

24
(абноўлена 14:02 21.11.2019)
На думку Оксфардскага слоўніка, галоўным у гэтым годзе стаў выраз climate emergency - "надзвычайная кліматычная сітуацыя".

МІНСК, 21 ліс - Sputnik. Оксфардскі слоўнік назваў галоўны выраз адыходзячага 2019 года, адпаведнае паведамленне складальнікі слоўніка апублікавалі на сваім сайце і ў сацыяльных сетках.

Словам, а дакладней, выразам 2019 года, стала climate emergency ( "надзвычайная кліматычная сітуацыя").

У шорт-лісце былі і іншыя выразы, звязаныя з гэтай тэматыкай: climate action (барацьба са зменай клімату), climate denial (кліматычнае адмаўленне), eco-anxiety (эка-трывожнасць), extinction (выміранне) і flight shame (лётаць сорамна).

Оксфардскі слоўнік называе "словы года" з 2004 года. За гэты час такога гонару ўдастойваліся у тым ліку "вэйп", "сэлфі" і "судоку".

Цікава, што раней іншы слоўнік - Collins English Dictionary - абвясціў словам 2019 года выраз climate strike ( "кліматычная забастоўка").

24
Тэги:
Оксфардскі слоўнік

Цiкавосткi