Зімовая вёска

Піліпаўка ў самым разгары: гатуем посныя супы

152
(абноўлена 14:57 15.12.2019)
Этнограф Ларыса Мятлеўская вучыць гатаваць смачныя стравы, якія можна ўжаваць падчас шасцітыднёвага посту.

Шасцітыднёвы перадкалядны пост або Піліпаўка распачаўся 28 лістапада. Згодна з царкоўнымі правіламі не лічыцца нястрогім – напрацягу ўсяго тэрміну акрамя кожнай серады і пятніцы дазваляецца ўжываць у ежу рыбу.

Тым не менш, у старадаўніх кулінарных кнігах у нярэдка сустракаюцца посныя стравы з ужываннем інгрыдыентаў, якія лічацца скаромнымі, напрыклад, сметанковае масла ці смятана. Чаму так? Гэта памылка, ці справа ў іншым? У даўніну правілы посту для свецкіх і ў манастырах адрозніваліся - для свецкіх людзей яны былі менш строгія. Тым, хто хоча прытрымливацца строгага посту, масла можна замяняць на алей, а смятану на соевае, міндальнае, макавае малако.

Дарэчы царква вызваляе ад посту цяжка хворых, вайскоўцаў і рабочых, якія цяжка фізічна працуюць. Праўда ў гэтым выпадку, ідучы да споведзі вернікі павінны былі ўсё адно пакаяцца ў парушэнні паста.

У народнай кухні немала карысных для здароўя, пажыўных і смачных посных страў. У гэтым мы сёння ў чарговы раз пераканаемся. Далей ідуць тыя, што былі папулярнымі напрыканцы ХІХ стагоддзя.

Суп з гародніны з мучной запраўкай

Інгрыдыенты:

  • 5-6 сухіх баравікоў
  • 6-7 морквін
  • 2  цыбуліны
  • 1 ст лыжка пшанічнай мукі
  • 1 корань пятрушкі
  • 1 парэй
  • 1 ст лыжка алею або масла
  • Бураковы расол па смаку
  • Соль
  • 2 л вады

Як гатаваць:

У ваду дадаць  бураковы расол, каб адчувалася кісліня, зрабіць адвар з дадаткам сухіх баравікоў і карэння (пятрушка і парэй). Дробна нашаткаваць моркву і цыбулю, падсмажыць у алеі да мяккасці, дадаць туды адну сталовую лыжку пшанічнай мукі і зноў падсмажыць, дадаць у працэджаны ад карэння адвар і закіпяціць. Па жаданню грыбы ў супе можна пакінуць.

Суп агурочны забелены

Інгрыдыенты:

  • 1,25 дробнай рыбы (яршы, акуні, карасі)
  • 2-3 шклянкі агурочнага расолу
  • 5-6 квашаных гуркоў
  • 1 - 1,5шклянкі смятаны
  • 2 морквіны
  • 1-2 корані пятрушкі
  • 2 цыбуліны
  • 1 парэй
  • 1 карняплод сельдэрэю
  • 1 ст лыжка
  • 1 ст лыжка мукі
  • Соль
  • Вада

Як гатаваць:

Прыгатаваць булён з рознага карэння, рачной дробнай рыбы і агурочнага расолу (варыць 1, 5 гадзіны), працадзіць. Муку падрумяніць у растопленым масле, заправіць гэтым суп, забяліць смятанай, дадаць звараныя асобна і нарэзаныя кружочкамі квашаныя агуркі і закіпяціць.

Боршч з грыбамі і квашанымі буракамі

  • 100-115 г сухіх баравікоў
  • 30 г шаткаванай цыбулі-рэпкі
  • 500-600 г квашаных або марынаваных буракоў
  • 50 г алею
  • 3 ч л пшанічнай мукі
  • 2 л вады
  • Соль па смаку
  • Зеляніна кропу і пятрушкі

Як гатаваць:

Замочаныя грыбы зварыць, пасаліць, адвар працадзіць праз марлю, грыбы дробна пакрышыць. Квашаныя або марынаваныя буракі  пашаткаваць саломкай і разбавіць грыбным булёнам. Дробна пашаткаваць і падсмажыць на алеі цыбулю, дадаць туды тры чайныя лыжкі пшанічнай мукі і зноў падсмажыць, укінуць гэта ў боршч і закіпяціць. Усыпаць насечаную зеляніну. Падаць з хлебам, піражкамі або варанай бульбай.

Заўвага: Калі да гэтага баршча падаць піражкі па наступным рэцэпце, то грыбы ў яго пасля прыгатавання булёну не дадаюць.

Піражкі з грыбамі да посных супоў

Інгрыдыенты:

  • 12-15 сухіх грыбоў
  • 2 ст лыжкі масла
  • Соль
  • Перац па смаку
  • 1 цыбуліна
  • 2 яйкі

Для цеста:

400 г мукі

1 яйка

Як гатаваць:

Гэтыя піражкі часцей за ўсё падаюцца да грыбнога супа. Суп гатуецца на булёне з сухіх грыбоў, а самі грыбы вымаюцца і выкарыстоўваюць для піражкоў: грыбы адціскаюць ад вады, змешваюцца з астатнімі інгрыдыентамі.

Замясіць цеста, раскатаць яго і, адразаючы невялічкія кавалачкі, класці ў іх начынку.

Запякаюць страву ў печы, пакуль піражкі не стануць румянымі.

152
Тэги:
беларуская кухня, пост
Тэмы:
Посцім смачна: самыя цікавыя і смачныя рэцэпты (16)
Зажынкі ў Жораўке 2019

Тэст: ці добра вы ведаеце беларускія фразеалагізмы?

4846
(абноўлена 17:19 06.08.2020)
Прайдзіце тэст Sputnik і даведайцеся, наколькі добра вы ведаеце фразеалагізмы на беларускай мове.

Кожная мова мае свой адметны склад устойлівых выразаў, якія яскрава характэрызуюць яе носьбітаў, іх побыт, звычкі і тое, як яны бачылі навакольны свет. Беларускія фразеалагізмы ўвабралі ў сябе трапныя параўнанні, якія часам здаюцца смешнымі, але заўсёды прыводзяць да роздумаў: як узнік той ці іншы выраз. Некаторыя фразеалагізмы траплялі ў гутарку со старонак літаратурных твораў, але большая іх частка – калектыўная творчасць народа, якая перадавалася з вуснаў у вусны на працягу пакаленняў.

Шмат фразеалагізмаў агульныя для ўсіх славянскіх народаў: напэўна, кожны зразумее, што значыць "вісець на валаску" або "Мамаева пабоішча". Вялікая колькасць выразаў трапіла ў беларускую мову з Бібліі – яны амаль слова ў слова перакладаюць лацінскі або грэчаскі тэкст. Але ёсць у беларускага народа і своеасаблівыя, адметныя фразеалагізмы, якія часам могуць не толькі выклікаць неўразуменне, але і здзівіць сваёй вобразнасцю. Прайдзіце тэст, каб даведацца, ці добра вы ведаеце беларускую фразеалогію або ці здольныя адгадаць, што значыць той ці іншы незнаёмы выраз.

Чытайце таксама:

4846
Тэги:
фразеалагізмы, тэст, Беларуская мова, Беларусь
Тэмы:
Вучым беларускую мову
У Бялынічах узводзяць капліцу на касцях

Парушэнне магілы. У Бялынічах незаконна узводзяць капліцу на касцях

42
(абноўлена 10:44 02.08.2020)
Свежы драўляны зруб прыкметны здалёк яшчэ на пад'ездзе да невялікага гарадка, і месца для яго будаўніцтва выбрана ўнікальнае: не проста маляўнічая Ільінская гара, а старажытныя могілкі.

Самі Бялынічы ў гэтыя дні нагадваюць адну вялікую будоўлю. У ранейшыя тлустыя гады гэта магло значыць толькі адно - падрыхтоўку да рэспубліканскіх "Дажынак". Цяпер падстава з пункту гледжання ўладаў куды больш празаічная, але статус мерапрыемства ўсё ж высокі.

Горад рыхтуецца ў верасні стаць пляцоўкай для святкавання Дня беларускага пісьменства. Гэта адна з падстаў успомніць, што менавіта беларусы першымі сярод усходніх славян абзавяліся сваім першадрукаром - Францыскам Скарынам. Прысутнасць на мерапрыемстве вышэйшых службовых асоб прадугледжвае адпаведны антураж.

Свежий сруб новой часовни на Ильинской горе заметен издалека
© Sputnik / Виктор Толочко
Свежы зруб новай капліцы на Іллінскай гары прыкметны здалёк

Мілы гарадок у дэкарацыях моранага рэльефу выглядае як сапраўднае месца для шчаслівага жыцця сярэднестатыстычнага беларуса. Бялынічы паўсталі няхай і не на сямі пагорках, як Рым, але Ільінская гара, як мяркуюць мясцовыя жыхары, стала месцам нараджэння горада. Чаму маштабная будоўля на яе месцы выклікае здзіўленне ў гісторыкаў, разбіраўся карэспандэнт Sputnik Станіслаў Андросік.

Магіла без кадзіла - што вугальная яма

У мінулым годзе стала вядома аб планах настаяцеля Бялыніцкай царквы Сергія Маслава пабудаваць на Іллінскай гары капліцу. Праект прайшоў неабходныя ўзгадненні, але трэба было правесці археалагічныя даследаванні, таму што навукоўцы даўно ведалі, што на гэтым месцы былі могілкі. Зрэшты, ведалі пра гэта і мясцовыя жыхары, таму нядзіўна, што гэта было адзінае ўзвышша ў Бялынічах, дзе яшчэ не было нічога пабудавана.

"У снежні 2019 года мы пачалі работы на тэрыторыі дадзеных могілак. Заказчык, прытрымліваючыся літары закона, звярнуўся да нас, каб мы далі заключэнне аб наяўнасці або адсутнасці там археалагічных аб'ектаў", - распавёў навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксандр Вашанаў.

Паводле яго слоў, нягледзячы на тое, што старажытныя могілкі не мелі статусу ахоўнага помніка, ніякія будаўнічыя працы там весціся не маглі без нагляду археолагаў.

Научный сотрудник Института истории НАН Беларуси Александр Вашанов рассказывает, что Ильинская гора была тщательно изучена
© Sputnik / Виктор Толочко
Навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксандр Вашанаў распавядае, што Ільінская гара была старанна вывучана

Аж да канца сакавіка бягучага года на Іллінскай гары праводзіліся археалагічныя даследаванні. Пляцоўка пад будучую капліцу была цалкам вывучана.

"Мы дастаткова доўга даследавалі гэтыя могілкі, і аказалася, што гэта шмат'ярусная пахаванне. Гэта значыць, што тут хавалі памерлых вельмі даўно. У некаторых месцах пахаванні ішлі проста пластамі", - растлумачыў гісторык.

Пры гэтым ён удакладніў, што ўсяго было выяўлена каля 200 пахаваных. У цяперашні час працягваецца антрапалагічная экспертыза. Дакладную колькасць пакуль назваць цяжка, таму што ў адной магіле часам аказвалася адразу некалькі пахаванняў.

Древнее кладбище в Белыничах оказалось многоярусным сооружением
© Sputnik / Виктор Толочко
Старажытныя могілкі ў Бялынічах аказалася шмат"ярусным збудаваннем

Аляксандр Вашанаў адзначыў, што знойдзеныя ў ходзе работ прадметы дазваляюць датаваць могілкі XVII-XIX стагоддзямі, у прыватнасці, такі прамежак часу дазволілі ўсталяваць манеты, якія былі знойдзеныя.

Найденные археологами предметы позволяют датировать кладбище XVII-XIX веками
© Sputnik / Виктор Толочко
Знойдзеныя археолагамі прадметы дазваляюць датаваць могілкі XVII-XIX стагоддзямі

Ільінская гара, такім чынам, з'яўляецца археалагічным аб'ектам згодна з беларускім заканадаўствам, таму што ўзрост пахаванняў перавышае 120 гадоў.

Усялякая магіла травой зарастае

Напрыканцы мая Інстытут гісторыі падрыхтаваў для праваслаўнага прыходу, які з'яўляецца заказчыкам работ, і мясцовых уладаў навуковае заключэнне аб выніках даследавання.

"У такіх дакументах мы заўсёды прапісваем, што працы могуць працягвацца, але ў выпадку выяўлення касцяных парэшткаў ці якіх-небудзь археалагічных аб'ектаў, неабходна абавязкова звярнуцца да археолагаў", - растлумачыў навуковы супрацоўнік.

Аляксандр Вашанаў успамінае, што пры правядзенні чарговага маніторынгу будаўніцтва капліцы ў Бялынічах на месцы ўзвядзення лесвіцы да яе проста ў паліцах пяску валяліся чалавечыя косткі і чарапы.

В начале июля при проведении очередного мониторинга на месте возведения лестницы к часовне археологи института зафиксировали множество человеческих костей и черепов
© Sputnik Александр Вашанов
На пачатку ліпеня пры правядзенні чарговага маніторынгу на месцы ўзвядзення лесвіцы да капліцы археолагі інстытута зафіксавалі мноства чалавечых костак і чэрапаў

"Самае сумнае, што па стане костак можна было сказаць, што яны ляжаць там не адзін тыдзень. Таму што, калі косткі доўга ляжаць на сонцы, яны выбельваюцца", - канстатаваў ён.

Атрымліваецца, што протаіерэй Маслаў працягнуў чарговы этап будаўніцтва, але пасля выяўлення астанкаў пахаваных на старажытных могілках людзей не звярнуўся да спецыялістаў, што ўжо з'яўляецца парушэннем заканадаўства Беларусі.

Так выглядит Ильинская гора, где обнаружены древние захоронения и возводится часовня, сегодня
© Sputnik / Виктор Толочко
Так выглядае Ільінская гара, дзе выяўленыя старажытныя пахаванні і ўзводзіцца капліца, сёння

Пасля гэтага Інстытут гісторыі падрыхтаваў афіцыйны запыт у Магілёўскі аблвыканкам і мясцовы райвыканкам.

Чужое сумленне - магіла

Праз дзве гадзіны дарогі з Мінска мы апынуліся ў Бялынічах, дзе жыццё цячэ сваім парадкам, нагадваючы аб мерным побыце правінцыі, дзе пра выбары прэзідэнта 9 жніўня, здаецца, і зусім не ўспамінаюць.

Въезд в город Белыничи Могилевской области
© Sputnik / Виктор Толочко
Уезд у горад Бялынічы Магілёўскай вобласці

Пад'ехаць да Іллінскай гары, дзе будуецца капліца, не складана, таму што яна бачная, мабыць, адусюль. На старажытных могілках працуюць будаўнікі з мясцовага ПМК, меланхалічна разбіраюць апалубку пад лесвіцай, шліфуюць сцены капліцы, а на косткі, якімі пакрытая пляцоўка, здаецца, і зусім не звяртаюць увагі.

Рабочие трудятся над возведением часовни, невзирая на торчащие из земли под лестницей кости предков
© Sputnik / Виктор Толочко
Працоўныя працуюць над узвядзеннем капліцы, нягледзячы на косткі продкаў, якія тырчаць з зямлі пад лесвіцай

Каля суседняга дома сустракаем мясцовую жыхарку Ірыну, фатаграфавацца яна, праўда, адмаўляецца, як і ўсе жыхары Бялынічаў пасля.

"Тут шмат костак знайшлі. Бацюшка прыязджаў са сваім памочнікам. Яны іх збіралі і павезлі кудысьці, - распавяла жанчына. - Сама я туды глядзець нават баюся, у мяне дзіцяці тры гады".

Жители окрестных домов о костях, конечно, знают и побаиваются
© Sputnik / Виктор Толочко
Жыхары навакольных дамоў аб касцях, вядома, ведаюць і пабойваюцца

Пасля гэтага адпраўляемся ў мясцовае РУУС, дзе нас сустракае дзяжурны афіцэр і просьба надзець маску і апрацаваць рукі дэзінфектарам (дзесьці каронавірус перамаглі, але пакуль, мабыць, толькі ў сталіцы).

Міліцыя ў Бялынічах аказваецца не ў курсе, што на Іллінскай гары з зямлі тырчаць косткі. Пасля тэлефоннай размовы з начальствам высвятляецца, што ніхто па гэтым факце да іх не звяртаўся, ды і пра вываз костак з могілак праваахоўнікі маленькага мястэчка не ведаюць нічога. Нам рэкамендавалі звярнуцца ў мясцовы Жылкамунгас.

Ни в Жилкоммунхозе, ни в местном РУВД о ситуации на Ильинской горе ничего не слышали
© Sputnik / Виктор Толочко
Ні ў Жылкамунгасе, ні ў мясцовым РУУС пра сітуацыю на Іллінскай гары нічога не чулі

Галоўны інжынер Мікалай Канкевіч адмаўляўся размаўляць, спасылаючыся на занятасць, але, пачуўшы, пра што гаворка, змог толькі коратка адказаць: "Мы пра гэта ўпершыню чуем і ніякія косткі нікуды не вывозілі".

Адпраўляемся пагаварыць з настаяцелем храма абраза Бялыніцкай Божай Маці протаіерэем Сергіем Маславым.

Праўда, высвятляецца, што на месцы святара няма і па тэлефоне ён гаварыць не можа. Пра гэта нам паведаміў яго памочнік - пасля размовы з Маславым па мабільным. Прадставіцца, дарэчы, ён адмовіўся.

На входе в храм иконы Белыничской Божией Матери объявление: принимаются пожертвования на строительство часовни на Ильинской горе
© Sputnik / Виктор Толочко
На ўваходзе ў храм абраза Бялыніцкай Божай Маці аб"ява: прымаюцца ахвяраванні на будаўніцтва капліцы на Іллінскай гары

Цэнтр Бялынічаў цяпер нагадвае ўдарную камсамольскую будоўлю, дзе ў броўнаўскім руху перамяшаныя тэхніка, будаўнікі і проста мінакі. Проста не верыцца, што яны могуць паспець навесці марафет у мястэчку да шостага верасня, таму што каля райвыканкама нават няма ганка, і, каб патрапіць унутр, трэба яго абыходзіць, ну ці пералазіць праз плот, як зрабілі мы з фатографам.

Белыничи погружены в благоустройство
© Sputnik / Виктор Толочко
Бялынічы пагружаныя ў добраўпарадкаванне

Пасля таго, як у аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі сказалі, што таксама не ведаюць пра тое, што ўвесь схіл Іллінскай гары абсыпаны косткамі, дзівіцца таму, што ніхто не спыніў будоўлю, не прыходзіцца.
"Мы нічога пра гэта не ведаем, і святар нам не паведамляў. Інстытут гісторыі нам дасылаў афіцыйны ліст, што працы можна працягваць", - заявіла начальнік аддзела Іна Ігнатовіч.

На улицах городка в броуновском движении перемешаны техника, строители и просто прохожие
© Sputnik / Виктор Толочко
На вуліцах мястэчка ў броўнаўскім руху перамяшаныя тэхніка, будаўнікі і проста мінакі

У пацверджанне сваіх слоў яна дастала важкую папку з афіцыйнай перапіскай са сталічнымі навукоўцамі, і ліст хутка знайшоўся, але ў ім ужо знаёмая фармулёўка - "у выпадку выяўлення касцяных парэштак работы павінны быць спыненыя".

Намеснік старшыні райвыканкама, які курыруе архітэктуру і будаўніцтва, Дзмітрый Давыдаў, як аказалася, таксама не ў курсе, што адбываецца на будаўнічай пляцоўцы. Хтосьці мог бы гэтаму здзівіцца, але не мы.

В Белыничах вовсю бурлит комсомольская стройка
© Sputnik / Виктор Толочко
У Бялынічах на ўсю моц бурліць камсамольская будоўля

Вузкія дзверы ў магілу

Напрыканцы мы вырашылі яшчэ раз пад'ехаць да капліцы, і, як аказалася, не дарэмна. Напярэдадні ў Бялынічах прайшоў моцны дождж, і зямля на зрэзаным бульдозерам схіле Іллінскай гары была вельмі вільготнай.

Пасля абеду, калі ўсе падсохла, там і тут сталі праступаць косткі, а каля парога будучай капліцы - і зусім фрагмент чэрапа. Зрэшты, мяркуючы па рэакцыі рабацяг з ПМК, гэта іх ужо мала здзіўляла.

Когда земля после дождя подсохла, на поверхности стали проступать кости
© Sputnik / Виктор Толочко
Калі зямля пасля дажджу падсохла, на паверхні сталі праступаць косткі
На горе без труда можно обнаружить останки черепов
© Sputnik / Виктор Толочко
На гары лёгка можна выявіць рэшткі чарапоў

На пытанне, што яны робяць з косткамі, якія так і вытыркаюць з зямлі, адзін з будаўнікоў прапанаваў пагаварыць з прарабам па тэлефоне.

Высветлілася, што будоўляй той камандуе ўсяго тры тыдні, але косткі збірае памочнік святара Віталь Вяргейчык (той самы, што не хацеў прадставіцца ля царквы). Усе яны захоўваюцца ў протаіерэя.

"Пасля таго, як будзе пабудавана капліца, святар іх з усёй пашанай перапахавае", - запэўніў прараб у тэлефоннай размове.

Кости лежат здесь уже не одну неделю и успели побелеть на солнце
© Sputnik / Виктор Толочко
Косткі ляжаць тут ужо не адзін тыдзень і паспелі пабялець на сонцы

Першы ж запыт у пошукавіку паказвае, што памочнік святара Вяргейчык у нядаўнім мінулым займаў пасаду начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва Бялыніцкага райвыканкама. Наўрад ці дасведчаны чыноўнік не знаёмы з беларускім заканадаўствам і не ў стане падказаць протаіерэю Маславу, што закон парушаць не варта, нават калі так паспешліва будуеш храм.

Помощником настоятеля храма, который не захотел представиться, оказался Виталий Вергейчик, бывший начальник отдела архитектуры и строительства Белыничского райисполкома
© Sputnik / Виктор Толочко
Памочнікам настаяцеля храма, які не захацеў назваць сябе, апынуўся Віталь Вяргейчык, былы начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Бялыніцкага райвыканкама

Мясцовыя чыноўнікі спяшаюцца правесці выбары прэзідэнта, а пасля кароткай перадышкі прыняць Дзень пісьменства, ім няма справы да будоўлі, якая ідзе з парушэннем закона.

Жаданне хутчэй пабудаваць, руйнуючы магілы сваіх продкаў, цяжка растлумачыць, але факт застаецца фактам. Пакуль на гары зіхаціць у промнях сонца новы зруб, каля яе падножжа бялеюць косткі. З якім пачуццём сюды будуць прыходзіць вернікі і падымацца па лесвіцы, выбудаванай-над старажытных пахаваннях, можна толькі ўявіць.

42
Тэги:
Магілёўская вобласць
Праца над вакцынай ад каронавіруса

Расійская вакцына ад COVID пройдзе рэгістрацыю 12 жніўня - першай у свеце

2
(абноўлена 15:02 07.08.2020)
Раней за астатніх будуць прышчэплены медыцынскія работнікі і пажылыя людзі, якія знаходзяцца ў групе рызыкі.

МІНСК, 7 жні - Sputnik. Вакцына супраць каронавіруса новага тыпу, распрацаваная расійскім НДЦ імя Гамалеі, у бліжэйшыя дні пройдзе рэгістрацыю, пра гэта намеснік кіраўніка Міністэрства аховы здароўя Расіі Алег Грыднёў паведаміў журналістам у пятніцу.

"Рэгістрацыя вакцыны, распрацаванай у цэнтры Гамалеі, будзе 12 жніўня. Цяпер ідзе апошні этап (выпрабаванняў), трэці. Гэта вельмі важна. Мы павінны разумець, што вакцына павінна быць бяспечнай", - сказаў Грыднёў падчас адкрыцця корпуса анкацэнтра ва Уфе, яго цытуюць РІА "Новости".

Паводле яго слоў, у першую чаргу будуць прышчэплены медыцынскія работнікі і пажылыя людзі, якія знаходзяцца ў групе рызыкі. Зараз працягваецца работа па падрыхтоўцы вакцыны да масавага выпуску.

Прадуктыўнасць вакцынацыі залежыць, у тым ліку, ад яе масавасці. Як адзначыў Алег Грыднёў, ацэньваць эфектыўнасць прэпарата можна будзе пасля фарміравання папуляцыйнага імунітэту.

Нагадаем, клінічныя выпрабаванні вакцыны, распрацаванай НДЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Гамалеі ў Расіі, пачаліся ў Сечанаўскім універсітэце 18 чэрвеня. У тэстах прынялі ўдзел 38 добраахвотнікаў, у выніку была пацверджана бяспека вакцыны: ва ўсіх падыспытных выпрацаваўся імунітэт да інфекцыі. Першая група добраахвотнікаў была выпісана 15 ліпеня, другая - 20 ліпеня.

Напярэдадні стала вядома, што Сусветная арганізацыя аховы здароўя абмяркоўвае з расійскімі профільнымі органамі папярэднюю кваліфікацыю стваранай у РФ вакцыны супраць COVID-19. Папярэдняя кваліфікацыя лекаў СААЗ праводзіцца з мэтай ацэнкі якасці прэпаратаў: так спецыялісты пераконваюцца ў іх адпаведнасці дапушчальным міжнародным стандартам.

У цэлым, паводле дадзеных арганізацыі, у цяперашні час у свеце распрацоўваецца больш за 200 вакцын ад каронавіруса, з іх на прасунутай стадыі знаходзіцца ўсяго шэсць.

2
Тэги:
Вакцынацыя, каронавірус, Расія
Тэмы:
Каронавірус COVID-19