Школьнікі на экзамене, архіўнае фота

Правапіс запазычаных слоў: моўная хвілінка са Sputnik

1536
(абноўлена 14:01 17.04.2020)
У даведках для школьнікаў і іх бацькоў Sputnik разглядае правілы і найбольш складаныя аспекты вывучэння беларускай мовы. Сёння наша тэма – правапіс запазычаных слоў.

Большасць запазычаных слоў прыйшлі ў беларускую мову з лацінскай – праз польскую і нямецкую, але гэта адбылося так даўно, што мы ўдо не адчуваем гэтыя словы як запазычаныя. Зусім іншая справа са словамі, якія адносна нядаўна трапілі ў беларускую мову з англійскай і тычацца паняццяў, якія з'явіліся ў мінулым стагоддзі.

Спалучэнні галосных

Спалучэнне галосных у корані ўвогуле не ўласцівае для беларускай мовы. Калі вы бачыце такое спалучэнне, можна адразу зрабіць выснову, што слова прыйшло да нас з іншай, хутчэй за ўсё – старажытнагрэчаскай або лацінскай мовы.

Спалучэнне літар "иа"

У беларускай мове перадаецца як –ія-/-ыя-: Іліяда, радыяцыя.

Пасля зычных л, с і мяккага ц, дз а таксама н і з, якія не ўваходзяць у прыстаўку,  "иа" перадаецца праз –ья-: мільярд.

Спалучэнне літар "ие"

На пісьме перадаецца таксама праз -іе- або –ые-: Іерусалім, кліент, арыентацыя.

Выключэнне – езуіт, езуіцкі.

Спалучэнне літар "ио", "йо"

Калі вымаўляюцца як два склады, паміж зычнымі пад націскам –іё-, -ыё- (патрыёт, стадыён, біёлаг), не пад націскам –ія-/-ыя- (патрыятызм, нацыянальны, бібліятэка).

У пачатку слова – пад націскам -іо- (іон), не пад націскам –іа- (іанізацыя).

Калі вымаўляются як адзін склад, перадаюцца на пісьме праз –ё- (пад націскам) і -я- (не пад націскам: ёд, раён, маянэз.

Спалучэнне літар "йа"

У пачатку слова і пасля галосных перадаецца праз -я-: Малая, папая.

Спалучэнне літар "йе"
У пачатку слова і пасля галосных перадаецца праз -е-: феерверк, канвеер.

Беларускае аканне

Новая рэдакцыя "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" дэкларуе, што "-ель"  і "-ер" (якія вымаўляюцца як "эль" і "эр" адпаведна) на прыкнцы запазычаных слоў перадаюцца ў беларускай мове як "-аль" і "-ар": камп'ютар, лідар, шніцаль.

Выключэнне складаюць слова афіцэр, а таксама ўласныя імёны: Лютэр.

Адажыа ў Токіа

Літара "о" на канцы нескланяльных слоў не пад націскам ператвараецца ў беларускай мове ў "а": Токіа, трыа, партфоліа, Марыа (не блытаць з Марыя, жаночым імем).

Піке філе ў камюніке

Нязменныя запазычаныя словы, якія заканчваюцца на "э", "е" пасля ўсіх зычных, акрамя "к" і "л" будзе ў беларускай мове пісацца "э": кафэ, бізэ, Алізадэ.  

Калі гэтыя літары стаяць у сярэдзіне слова, вам можа дапамагчы толькі слоўнік, таму што новых правілах пазначана, што яны пішуцца "згодна з літаратурным вымаўленнем". Так слова інтэрнэт мы напішам з літарай "э", а менеджмент – з "е" ў кожным складзе. І не пытайцеся, чаму.

Складанасці з у нескладовым

Паводле агульнага правіла, ескладовае ў пішацца ў пачатку слова пасля слова, якое заканчваецца на галосную: пела ў хоры, ваша ўвага. Тое ж тычыцца іншамоўных слоў, калі ў іх "у" знаходзіцца не пад націскам: ва ўніверсітэце, для ўніверсальнага.

Ва ўласных імёнах заўсёды на пачатку пішацца "У" складовае: ва Уладзіслава.

У нескладовае пішацца ў сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі: аўдыя, паўза. Выключэнне – словы трыумфальны і траур.

Пад націскам у сярэдзіне слова "у" таксама не чаргуецца з "ў": аул.

Калі запазычанае слова заканчваецца на –ус, -ум, у беларускай мове ў ім не будзе ў нескладовага: страус, рацыум. Тое ж самае датычыцца "у" на канцы запазычанага слова: шоу (але шоўмен), фрау.

Што мы ўзялі ў кітайцаў

Прыметнікі, утвораныя ад словаў на –нь, запазычаных з кітайскай мовы, пішуцца без мяккага знака: Цянь-Шань – цянь-шанскі.

1536
Тэги:
Беларусь, Беларуская мова
По теме
Тэст: ці ведаеце вы беларускія прыказкі
Звыклыя рэчы па-беларуску: фізічныя тэрміны
Тэст: якога роду назоўнік?
Скарб знойдзены падчас будаўнічых работ

"Называць скарбам рана": цікавыя прадметы знайшлі ў старадаўнім склепе Гродна

14
(абноўлена 15:30 26.05.2020)
Падчас работ на падмурках старажытнага будынка ў Гродне археолагі знайшлі гадзіннікі, медалі, манеты і іншыя рэчы, якім больш за сто гадоў.

ГРОДНА, 26 мая - Sputnik, Іна Грышук. Старадаўнія гадзіннікі, партабак, пару памятных медалёў, кулон, а таксама больш за дзясятак розных манет перыяду Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі знайшлі на тэрыторыі па вуліцы Замкавай у цэнтры Гродна.

Цікавыя знаходкі выявілі падчас работ, якія праходзяць на невялікім участку па вуліцы Замкавая паміж былым Палацам тэкстыльшчыкаў і Домам быту. Тут плануецца будаўніцтва копіі комплексу будынкаў, якія былі знесены ў савецкі час.

Гадзіннік, манеты, медалі

На гэтым баку вуліцы Замкавай вядомыя па інвентарах і планах так званы Дом рыбака (Дом з рыбкай), датаваны XVI-XVII стагоддзямі і прылеглыя да яго будынка другой паловы XVIII стагоддзя. У 2019 годзе на тэрыторыі праходзілі археалагічныя раскопкі. Знаходкі не былі заключаны ў адну агульную ёмістасць, хоць і быў знойдзены невялікі скураны футарал з дзвюх частак.

"Усе прадметы знайшлі ў межах аднаго шурфа ў захаваным склепе будынка XVIII стагоддзя, які стаяў побач з Домам рыбака, але крыху на захад, бліжэй да дома №12. У пазамінулым стагоддзі ў доме працавала піцейная ўстанова - шынок. Усе знойдзеныя рэчы выяўлены ніжэй за ўзровень каменнага падмурка склепа дома. У асноўным, гэта прадметы асабістага карыстання і невялікая нумізматычны сход. Магчыма, былі схаваныя ў 20-30-я гады XX стагоддзя, мяркуючы па намінале манет", - распавяла археолаг кандыдат гістарычных навук Наталля Пачобут, якая вядзе археалагічны нагляд на аб'екце па вуліцы Замкавай.

Аб скарбе гаварыць пакуль рана

Самыя цікавыя з знаходак - двое кішэнных гадзіннікаў, медалі, а таксама добрай захаванасці некалькі срэбных рублёў часоў Расійскай імперыі першай паловы XIX стагоддзя. Большасць прадметаў акісленыя і патрабуюць спецыяльнай чысткі пад мікраскопам, ультрагукам, трэба падбіраць склады для чысткі. Напрыклад, адзін са знойдзенных гадзіннікаў, моцна сапсаваны карозіяй - пабіты корпус, скрозь карозію можна разгледзець ўнутраны механізм.

"Манеты не ляжалі ў адной ёмістасці, тым не менш, не выключана, што яны звязаны і складаюць адзіны комплекс.

Пасля камеральнай і навуковай апрацоўкі ўсе прадметы з апісаннямі і фатаграфіямі будуць мною апублікаваныя і размешчаныя ў агульным доступе", - кажа археолаг.

Можна зрабіць першае ў Гродне кафэ-музей

Спецыяліст адзначае, што знойдзеныя прадметы ў будучыні могуць стаць часткай экспазіцыі інтэр'ераў будучага кафэ, бо кафэ-музеі папулярныя ў Еўропе.

"Дзякуючы раскопкам на Замкавай у Гродне з'явілася такая ж унікальная магчымасць арганізаваць уласнае кафэ-музей, якое дапаможа паказаць атмасферу, культуру харчавання і жыцця гродзенцаў таго часу", - дзеліцца сваім бачаннем далейшага выкарыстання адкрытага гістарычнага аб'екта археолаг.

Інвестар, які займаецца рэканструкцыяй, пайшоў на непрадбачаныя дадатковыя фінансавыя выдаткі, каб выяўленыя старадаўнія памяшканні добрай захаванасці, дзе знайшлі ўсе прадметы, якія не былі разбураны ва ўгоду будоўлі, а закансерваваны і захаваны для наступнага выкарыстання. Яны ўвойдуць у перыметр будучага будынка.

У афармленне інтэр'еру кафэ плануецца ўключыць і некаторыя прадметы са знойдзенага прадметна-рэчавай комплексу. Акрамя таго, археолаг уласнаручна ўжо адрэстаўраваў больш за дзясятак прадметаў сталовага посуду - паліўных місак, талерак, гаршкоў, збаноў XVIII-XIX стагоддзяў для стварэння атмасферыва ўстанове.

Залаты скарб быў на суседняй вуліцы

Цікавыя знаходкі і скарбы даволі частая з'ява пры рэканструкцыі старадаўніх будынкаў у цэнтры Гродна. Адзін з самых цікавых і буйных скарбаў быў знойдзены ў доме вясной 2018 года на вуліцы 2-й Працоўнай, якая знаходзіцца прыкладна ў двухстах метрах ад будоўлі на Замкавай, 12. У скрыначцы з-пад тытуню, якая больш за 70 гадоў праляжала пад бэлькай столі яўрэйскага дома, апынуліся залатыя манеты Расійскай імперыі і міжваеннага польскага перыяду, кольцы, завушніцы, зліткі агульнай вагой каля 500 грамаў.

Скарб з вуліцы Працоўнай ацанілі ў 20 тысяч долараў, гэтую суму падзялілі паміж ўласнікам будынка і трыма будаўнікамі, якія знайшлі шкатулку з золатам. Сам скарб быў перададзены ў Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей.

14
Тэги:
археалагічныя знаходкі, Гродна
Надпіс на Брадэнбургскай браме

"Спасибо" і "Дзякуй": Германія падзякавала за вызваленне ад нацызму

60
(абноўлена 16:21 09.05.2020)
На сімвале Берліна, Брадэнбургскай браме, у пятніцу ўвечары высвецілі слова "дзякуй" на рускай і яшчэ многіх мовах. Акцыю прысвяцілі 75-годдзю вызвалення Германіі ад нацыянал-сацыялізму.

МІНСК, 9 мая - Sputnik. Напярэдадні ўвечары на Брадэнбургскай браме ў Берліне з нагоды 75-годдзя вызвалення Германіі ад нацыянал-сацыялізму з'явілася святочная падсветка са словамі "дзякуй" на беларускай, рускай і іншых мовах.

Пад яркай датай "8 мая 1945" з'явіліся спраецыяваныя на чатырох мовах словы "дзякуй". Акрамя рускай і беларускай, падзяка была напісана на англійскай, французскай, польскай і нямецкай мовах.

8 мая святкуецца ў Германіі як Дзень вызвалення ад нацыянал-сацыялізму і заканчэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе.

Менавіта ў 22:43 8 мая 1945 года быў падпісаны Акт аб поўнай і безумоўнай капітуляцыі гітлераўскай Германіі. Гэтая дата - 8 мая ў краінах Еўропы і 9 мая ў СССР, а затым краінах, якія выйшлі з Савецкага Саюза, адзначаюцца як Дзень Перамогі.

З-за пандэміі ў Берліне ў гэты дзень адмянілі марш "Бессмяротны полк", які павінен быў прайсці ў шосты раз ад Брадэнбургскай брамы да мемарыяльнага комплексу Тыргартэн. Аднак у Трэптаў-парк некаторыя людзі прыйшлі з плакатамі, вырабленымі для акцыі.

Надписи Спасибо на различных языках появились на символе Берлина накануне вечером
© REUTERS / FABRIZIO BENSCH
Надпісы "Дзякуй" на розных мовах з"явіліся на сімвале Берліна напярэдадні вечарам

Там жа раніцай прайшло традыцыйнае ўскладанне вянкоў пры ўдзеле пасла Беларусі ў ФРГ Дзяніса Сідарэнкі, пасла Расіі Сяргея Нячаева, а таксама паслоў Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Узбекістана і Туркменістана і прадстаўнікоў урада і іншых афіцыйных асоб Германіі.

"Для Беларусі гэта вельмі важны і асаблівы дзень. У прынцыпе, як і для большасці еўрапейскіх народаў, народаў былога СССР. Для Беларусі цана, якая была заплачана за Перамогу, была велізарнай. Прыблізна каля трох мільёнаў жыхароў загінулі на франтах альбо ў акупацыі, былі сагнаныя ў Германію на працы ", - распавёў журналістам падчас цырымоніі Дзяніс Сідарэнка.
Ён адзначыў, што значэнне Перамогі для яго суграмадзян невымерна высокае, як для нацыі, якая "захавалася, выжыла і здолела выстаяць".

60
Тэги:
Германія, Другая сусветная вайна (1939-1945)
Тэмы:
Дзень Перамогі - 2020
Расія прапанавала СААЗ восем вакцын ад COVID-19

Расія прапанавала СААЗ восем вакцын ад COVID-19

0
(абноўлена 16:37 28.05.2020)
Прадстаўнік СААЗ у Расіі адзначыла, што тыдзень таму было зарэгістравана 124 патэнцыйныя вакцыны ва ўсім свеце.

МІНСК, 28 мая - Sputnik. Расія прапанавала Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) восем вакцын-кандыдатаў ад каронавіруса, заявіла прадстаўнік СААЗ у РФ Меліта Вуйновіч.

"Уклад Расіі вельмі вялікі. Мы маем рэгістрацыю васьмі вакцын-кандыдатаў з розных інстытутаў РФ", - сказала Вуйновіч падчас анлайн-сходу навуковага савета РАН "Навукі аб жыцці" на тэму "Вакцыны да COVID-19: прагнозы і рэальнасць", арганізаванага МІА "Россия сегодня".

Паводле яе слоў, па стане на 22 мая ёсць 124 патэнцыйныя вакцыны-кандыдаты ад вытворцаў, якія апавясцілі СААЗ. Вуйновіч выказала здагадку, што на сённяшні дзень іх можа быць больш. "Але гэта тыя, якія далі нам інфармацыю і прайшлі праз крытэрыі ацэнкі. З іх дзесяць знаходзяцца на стадыі клінічнай ацэнкі, а 114 - на даклінічнай стадыі", - патлумачыла прадстаўнік СААЗ.

Напярэдадні стала вядома, што дзяржаўны навуковы цэнтр вірусалогіі і біятэхналогіі "Вектар" Расспажыўнагляда з 29 чэрвеня прыступіць да клінічных выпрабаванняў вакцыны ад COVID-19.

0
Тэги:
каронавірус, СААЗ, Расія
Тэмы:
Каронавірус COVID-19