Алімпійскі агонь XXII Алімпіяды

За 101 кіламетр: як Мінск пазбаўляўся ад прастытутак перад Алімпіядай-80

20
(абноўлена 09:51 22.07.2020)
У ліпені 1980-га дзяўчат лёгкіх паводзінаў, як і іншыя нядобранадзейныя элементы беларускай сталіцы, вывезлі за 101 кіламетр. Састаў атрымаўся вялікі - цэлых 16 вагонаў, па ўспамінах аднаго з яго работнікаў.

Раніцай 19 ліпеня цягнік "Беларусь" з факелам алімпійскага агню прыбыў на Цэнтральны вакзал Мінска. Напярэдадні з таго ж чыгуначнага пункта, толькі з боку дыспетчарскай станцыі "Дружная" вывезлі дзясятак вагонаў, запоўненых нядобранадзейнымі грамадзянамі: начнымі матылькамі, нарказалежнымі і іншымі асацыяльнымі элементамі.

Уладзімір Еранкевіч якраз працаваў поварам у гэтым саставе. Ён падзяліўся са Sputnik успамінамі аб падарожжы ў самым незвычайным цягніку БССР.

СССР не мог даць маху перад Захадам. Таму для ўдзельнікаў спаборніцтваў і гасцей у гарадах-гаспадарах Алімпіяды-80 (Маскве, Кіеве, Таліне, Минску і Ленінградзе) ўдарнымі тэмпамі будавалася камфортнае гарадское асяроддзе.

Владимир Еренкевич работал поваром в вагоне-ресторане в 1980-м году
© Sputnik / Виктор Толочко
Уладзімір Еранкевіч працаваў поварам у вагоне-рэстаране ў 1980-м годзе

Ну а для стварэння ладу ідэальнага савецкага грамадства з гэтых гарадоў загадзя вывезлі ўсіх нядобранадзейных: асоб без пэўнага месца жыхарства, якія злоўжываюць алкаголем, наркотыкамі, фарцоўшчыкаў, дробных крымінальнікаў і прастытутак. Да прыкладу, маскоўскіх путан, за выключэннем тых, хто супрацоўнічаў з КДБ, рассялілі па асобных сёлах і санаторыя. З мінскімі паступілі інакш.

Эшалон з 16 вагонаў

Мінск разам з Ленінградам і Кіевам выбралі для правядзення адборачных і чвэрцьфінальных матчаў алімпійскага футбольнага турніру. Напярэдадні гульняў, па словах ветэрана крымінальнага вышуку Аляксандра Аляксандрава, масавых аблаваў на нядобранадзейных грамадзян не праводзілася. Працавалі кропкава. Прыбіралі з вачэй далоў, як у той час казалі за "101 кіламетр", не проста тых, хто стаяў на ўліку ў міліцыі, а быў здольны нешта ўчыніць. Такіх, мяркуючы па ўспамінах повара Валерыя Еранкевича, які працаваў у той час на чыгунцы, набралася некалькі вагонаў.

Гостиница Планета в Минске
© Sputnik / Евгений Коктыш
Спецыяльна да правядзення Алімпіяды-80 у Мінску было пабудавана некалькі інтурыстаўскіх гасцініц - жрыцы кахання разлічвалі нядрэнна зарабіць падчас спартыўных гульняў

"У агульнай складанасці на шляхах з боку "Дружнай" стаяла, калі мне памяць не змяняе, 16 плацкартных вагонаў, кожны трэці з іх - рэстаран. Да састава падвозілі на міліцэйскіх машынах так званых нядобранадзейных грамадзян. У тых двух вагонах, на якія я гатаващ, усе месцы апынуліся занятыя дзяўчынамі. Вольныя былі толькі бакоўкі, дзе яны складвалі свае рэчы", - палічыў ён.

Цягнік паехаў у бок Барысава. Як удакладніў повар, у Смалявічах да састава дадалі яшчэ два вагоны, а ў Жодзіна ён павярнуў на нейкую бакавую ветку і спыніўся недзе ў раёне Крупак.

Кадр из фильма режиссера Петра Тодоровского Интердевочка (1989)
© Sputnik / В. Мапешин
Кадр з фільма рэжысёра Пятра Тадароўскага "Інтэрдзяўчынка" (1989)

Турма на колах

Пасажырам забаронена было выходзіць з цягніка. За імі ўважліва сачылі праваахоўнікі. У вагонах з путанамі дзяжурылі супрацоўніцы міліцыі. Таксама ахова стаяла па перыметры ўсяго састава.

"Гатаваў на два вагона жанчын "лёгкіх паводзінаў". Некаторыя з іх часта бадзяліся ў мінскіх рэстаранах, дзе я працаваў да гэтага. Ведаў, чым яны займаюцца... Іх вельмі засмуціла такая ізаляцыя, многія думалі добра зарабіць падчас Алімпіяды і нават спрабавалі бегчы ноччу, вылазілі з вокнаў. Не скажу, што міліцыянеры прама заўзята іх лавілі. Не, яны проста дакладвалі кіраўніцтву аб тым, што здарылася і тлумачылі пакінутым, што потым бяглянок знойдуць па месцы iх жыхарства i адправяць ўжо не ў вагон, а ў турму", - распавёў Еранкевіч.

Вместо новенького ресторана гостиницы Юбилейная девушкам пришлось довольствоваться вагоном-рестораном
© Sputnik / Межевич
Замест новенькага рэстарана гасцініцы "Юбілейная" дзяўчатам давялося карыстацца вагонам-рэстаранам

Рэстаран знаходзіўся паміж двума вагонамі. Кармілі начных матылькоў па чарзе. Спачатку міліцыянеры заводзілі ў зону прыёму ежы пасажыраў з аднаго плацкарта, іх кармілі і забіралі. Затым - з іншага.

Здабыча спіртнога

Звычайна жрыцы кахання толькі снедалі і абедалі. Стравы гатавалі стандартныя. Раніцай гатавалі яечню, аўсяную, пярловую або грачаная кашу, маглі даць тварог, сыр, масла. Днём падавалі курыны булён з хатняй локшынай або свежую капусту, салату, грэчку, макароны, бульбяное пюрэ, катлеты, шніцаль. Некаторыя дзяўчыны заказвалі біфштэкс.

Администраторы гостиницы Юбилейная
© Sputnik / Межевич
У холах інтурыстаўскіх гасцініц гасцей чакалі толькі адміністратары... Ну і трохі правераных "жрыц кахання", якія супрацоўнічалі з КДБ

"Яны ўсе альбо адразу плацілі за ежу, альбо павінны былі аплаціць потым нейкім чынам. Не ведаю, ці то дзяўчыны нізкай сацыяльнай адказнасці эканомілі, ці то была іншая прычына, але ўвечары ніхто не прыходзіў да нас вячэраць.

Яны куплялі ў правадніцы бутэрброды, печыва "Васілёк", вафлі, цукеркі, шакалад, піражкі і розныя кандытарскія вырабы. У разносках ім прыносілі ленінградскую і рыжскую каву ў пакеціках, коштам 15 капеек, і два кубіка цукру ў папяровых абгортках. Кавы шмат не давалі, не больш як два пакуначки на чалавека, - яна дэфіцытам лічылася", - апісаў рацыён харчавання повар.

Алкаголь у гэтым цягніку, зразумелая справа, быў пад забаронай. Ды і наогул спіртное прадавалі ў той час толькі ў пэўных цягніках, напрыклад, якія курсуюць па маршруце "Мінск-Адлер".

Перед Олимпиадой-80 Минск зачистили почти до стерильности - всех неблагонадежных вывезли за 101 километр
© Sputnik / Евгений Коктыш
Перад Алімпіядай-80 Мінск зачысцілі амаль да стэрыльнасці - усіх нядобранадзейных вывезлі за 101 кіламетр

Аднак праваднікі прыгандлёўваюць гарэлкай практычна ўсюды. І гэты састащ не стаў выключэннем. Ужо вельмі прыбытковым гэты бізнэс апынуўся. Калі ў звычайнай краме цана бутэлькі гарэлкі складала 4,12 і 5,20 рублёў, то начныя матылі гатовыя былі заплаціць за яе па 15 і 20 рублёў. Алкаголь для іх быў адной з нешматлікіх забавак. Таксама дзяўчаты бавілі час за гульнёй у карты і чытаннем кніг.

Толькі калі ў Мінску скончыліся футбольныя баталіі, дзяўчат прывезлі назад. Дакладней іх высаджвалі на станцыях "Гарадзішча", "Сцяпянка", "Трактарны".

Нагадаем, што на стадыёне "Дынама" з 21-га па 27 ліпеня 1980-га года адбыліся шэсць алімпійскіх матчаў паміж зборнымі Югаславіі, Фінляндыі, Сірыі, Іспаніі, Коста-Рыкі, Алжыра і Ірака.

20
Тэги:
Мінск, Алімпіяда-1980
Тэмы:
Алімпіяда - 80 (29)
Вуж

Карона Змяінага цара і цмок-спакуснік: паданні на Змяінае свята

317
(абноўлена 12:18 25.09.2020)
У даўніну людзі верылі што 27 верасня змеі збіраюцца і разам сыходзяць у зімовую спячку, у сувязі з гэтым у лес імкнуліся не хадзіць.

Па народных паданнях, 27 верасня паўзуноў надзвычай шмат - яны збіраюцца разам, каб запаўзці глыбока ў лес і там легчы ў спячку. Людзі імкнуліся не хадзіць у лес або поле, таму што лічылася: калі змяя ўкусіць у гэты дзень, ніякія лекі не дапамогуць.

Асабліва сцерагліся гадзюк. Насамрэч, шмат дзе на беларускіх землях усіх паўзуноў называлі "вужамі", але калі сапраўдны вуж – істота бяскрыўдная і нават карысная, яд гадзюкі здольны забіць, таму іх знішчалі, а каб пазбегнуць укуса, перад тым, як ісці ў месцы, дзе водзяцца змеі, чыталі загавар. 

Вуж-дамавік аберагаў ад бяды

На беларускіх землях вужы здаўна лічыліся апекунамі дома і дамашніх жывёл. Ім пакідалі малако і ніколі не крыўдзілі, таму што верылі: такі жылец можа папярэдзіць пра няшчасце і нават дапамагчы знайсці скарб.

У хаце вуж жыў звычайна пад печчу. Раней, калі дзяцей саджалі снедаць на падлогу, ён мог выпаўзаць і есці з імі з адной міскі. Малыя гулялі з ім і вуж ніколі іх не крыўдзіў.

Жылі вужы і ў хляве, дзе нават маглі піць малако прама з каровінага вымя. Іх ні ў якім разе не праганялі, таму што па-перше, яны знішчалі грызуноў, якія маглі пераносіць хваробы, а па-другое, лічылася, што калі пазбавіць карову такога "сябра", у яе можа знікнуць малако.

Сыход вужа з хаты з'яўляўся перасцярогай гаспадарам пра нейкую бяду. Напрыклад, неўзабаве ў доме мог здарыцца пажар, або ў яго магла трапіць маланка.

Вужыны кароль, яго дачкі і чароўныя скарбы

Па легендах, вуж таксама мог дапамагчы гаспадару знайсці скарб. У некаторых мясцінах, калі дамашні вуж паміраў, з яго тлушчу рабілі свечку. Людзі верылі, што калі яе запаліць, з'явіцца цэлае змяінае войска на чале з Вужыным каралём, які пакажа, дзе схаваны скарб.

Калі Вужынага караля давадзілася сустрэць недзе ў лесе або полі, трэба было пакласці перад ім рушнік. Тады ён нібыта запаўзе на яго і пакіне сваю залатую карону. Але часта караля суправаджала яго світа, і вось гэтыя змеі зусім не былі бяспечнымі, таму тым, хто шукае клады, раілі насіць з сабой ясеневы кій – нібыта калі ўдарыць ім па клубку змей, яны разпаўзуцца, пакінуўшы свайго караля.

Нямала паданняў існуе і пра прыгожых дачок Змяінага цара – вужалак. Яны нібыта да паловы мелі выгляд прыгожых дзяўчын з доўгімі валасамі, а замест ног у іх быў хвост. Вужалкі любілі залатыя ўпрыгожваллі, а вось вопраткі не насілі ніякай. Да чалавечых дамоў вужалкі не набліжаліся, жылі глыбока ў лесе, каля вадаёмаў. Самі дачкі Вужынага цара не робяць чалавеку ніякай шкоды, але там, дзе яны жывуць, шмат змей. Лічылася, што калі чалавек знойдзе ўпрыгожванне вужалкі, яму больш не страшныя змяіныя ўкусы.

Жоўтыя плямы на галаве вужа - нібы завушніцы
© CC0 / Pixabay / JarkkoManty
Па легендзе, Вужалкі маглі ператварацца ў змей, а жоўтыя плямачкі па баках галавы нагадваюць залатыя завушніцы

Змей-волат і цмок-спакуснік

Існуюць на беларускіх землях паданні і пра велізарных змей, велічынёй з дом і нават больш. Па адной легендзе, у даўніну асілак змог перамагчы такога змея, парубіў яго на тры часткі і пахаваў іх асобна – так утварыліся вялікія курганы. Па іншай, людзі здолелі злавіць змея, але не забіць яго, і тады вырашылі закапаць вялізную пачвару. Але кожную раніцу яны знаходзілі зямлю раскіданай. І тады адзін чалавек узяў чорнага пеўня, запраг яго ў стары лапаць і ў ім прывёз да звязанага змея зямлі. Тры разы хадзіў ён так, і больш зямля са змея не асыпалася.

У адрозненні ад велізарнага змея (на вобраз якога, несумненна, аказала ўплыз хрысціянскае паданне пра змаганне святога Георгія з драконам), лятучы змей, цмок, мог пераўтварацца ў чалавека. Паўставаў ён звычайна ў абліччы барадатага мужчыны або прыгожага хлопца. Калі дзяўчына закахалася ў такога, яна неўзабаве памірала.

У абліччы змея цмока ўяўлялі велізарным, памерам з дом, да таго ж, у яго магло быць шмат галоў – некаторыя легенды налічвалі да 12.

Свайму гаспадару цмок прыносіў багацце, але гэтыя грошы лічыліся нешчаслівымі. Часта цмок увогуле асацыюецца з вобразам чорта або Люцыфера, які ненавідзіць усе божыя стварэнні. Падчас навальніцы цмок хаваецца ў дупле старога дуба, таму маланка святога Пятра часцей за ўсё трапляе менавіта ў гэта дрэва.

317
Тэги:
Традыцыі і абрады, змяя
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў
Лес, архіўнае фота

Святкуем узвіжанне і гатуем пачастунак для Вужынага Цара

12
(абноўлена 12:37 25.09.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра сённяшняе містычнае свята і вучыць гатаваць калдуны.

27 верасня адзначаецца адно са значных хрысціянскіх святаў у гонар Крыжа, які сімвалізаваў сабой выратаванне роду чалавечага. Ушаноўваючы яго ў гэты дзень вяскоўцы ставілі крыжы на ростанях.

Свята Уздзвіжанне Крыжа Гасподня ў Народным календары пазначана як Здзвіжанне, Уздзвіжанне, Звіжанне, Часнэйка і мае глыбокія старажытныя карані. Лічылася, што гэта свята "закрывання" зямлі на зіму. Згодна з народнымі ўяўленнямі, замыкаюць яе птушкі, якія, адлятаючы ў вырай, забіраюць з сабой ключы на неба. Аб гэтых падзеях нашы продкі казалі: "Уздвіжанне лета замыкае, ключык шызая галачка за мора панесла". Падчас гукання вясны гэтыя ключы просяць вярнуць з неба святога Георгія, каб адамкнуць зямлю і выпусціць цёплае лета.

У народных уяўленнях у прыродзе ўсё прыходзіць у рух або "здзвігаецца". Гэтым тлумачацца і назвы свята. Адна з іх – Здзвіжанне звязана з назіраннямі за сонцам, якое ў час блізкі да восеньскага раўнадзенства быццам рухаецца, купаецца, пераліваецца ўсімі колерамі вясёлкі, "іграе і дрыжыць", "грае, здзвігаецца". Такую з’яву можна назіраць толькі на Дабравешчанне, Вялікдзень і Купалле.

Іншае тлумачэнне – у прыбіранні рэшткаў ураджаю з палеткаў, у прадчуванні блізкіх прымаразкаў: "Усё ў хату ўздзвігаецца, каб мароз не пабіў".

Яшчэ адна назва – Дзвіжанне, звязана са змеямі, якія быццам бы менавіта ў гэты дзень пачынаюць выпаўзаць з нораў, каб рушыць на зімовы сон да вясны: "Дзвіжанне – гадзюкі здвігаюцца ў кучу".

З даўніх часоў вужам пакланяліся як істотам, ад якіх залежала пладароддзе зямлі, а значыць і само жыццё. Беларусы ў вужах бачылі пасланцоў добрых багоў. Яны нібыта прыйшлі на зямлю з нябёс. Да іх звярталіся з малітвамі аб хуткім дажджы, добрым ураджаі, а таксама з просьбамі аб прыватным шчасці.

Уздзвіжанне – чароўны дзень, у які, згодна з легендамі, можна было паспрабаваць здабыць для сябе звышнатуральныя здольнасці, атрымаўшы залатую карону або ражок з яе ад Вужынага Цара. Чалавек, у якога гэта атрымлівалася, з падобным дарункам станавіўся відушчым, мог угадваць чужыя думкі, надзяляўся моцным здароўем, незвычайнай мудрасцю, шчасцем і багаццем. Яму станавіліся бачны ўсе схаваныя скарбы, а таксама ён быццам бы мог здымаць усе замкі і засаўкі. Чалавека, які хацеў здабыць карону Вужынага Цара, чакалі сур’ёзныя выпрабаванні, якія патрабавалі кемлівасці, пачцівасці і вытрымкі. Трэба было, прыхапіўшы з сабой чысты рушнік і хлеб-соль, адважыцца ісці ў лес тады, калі гэта было вельмі небяспечна, нарэшце сустрэцца ў непралазных лясных нетрах з жахлівай вужынай працэсіяй, каб прапанаваць Вужынаму Цару пачастунак і чакаць, калі той скіне сваю карону ці хаця б ражок з яе.

Тыя, хто ў лес ісці не хоча, можа проста якую-небудзь смачную страву і ўявіць, што да яго ў госці прыедзе Вужыны Цар.

Булён з калдунамі

Інгрыдыенты:

для булёна:

  • 250 г мяса ялавічыны
  • 250 г мяса свініны
  • 1 цыбуліна
  • 1 морква
  • 1 корань пятрушкі
  • Соль
  • Лаўровы ліст

Для калдуноў:

  • 1,5 шклянкі мукі
  • 500 г мяса (мякаць)
  • 1 яйка
  • 1 цыбуліна
  • Соль
  • Перац

Як гатаваць:

Зварыць мясны булён, дадаўшы карэнне і цыбулю. Каб булён быў празрысты, трэба варыць яго на слабым агні і напрацягу гатавання, некалькі разоў падліваць па чвэрці шклянкі халоднай вады, у канцы варкі пасаліць, укласці лаўровы ліст. Гатовы булён працадзіць.

Мяса разам з цыбуляй двойчы прапусціць праз мясарубку, уліць трошкі вады або булёну, дадаць молаты перац, соль, старанна перамяшаць.

З прасеянай мукі, яйка, солі і вады замясіць крутое цеста, тонка раскачаць яго. Выразаць кубачкам кружкі, пакласці на сярэдзіну кожнага фарш, краі зашчыпаць.

Падрыхтаваныя калдуны на некалькі секунд апусціць у кіпень, затым перакласці ў булён і варыць на слабым агні 6-8 хвілін.

12
Тэги:
Узвіжанне, беларуская кухня, Ларыса Мятлеўская
Які сёння дзень: 28 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 28 верасня 2020 года

0
(абноўлена 09:58 21.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце семдзесят другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 94 дні.

Сёння святкуецца Міжнародны дзень прававых ведаў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 28 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 28 верасня

  • У 1708 годзе падчас Паўночнай вайны ў бітве пры Лясной расійскія войскі разбілі шведаў.
  • У 1921 годзе ў Празе скончылася Першая Усебеларуская канферэнцыя – сход прадстаўнікоў беларускіх арганізацый з Заходняй Беларусі, Латвіі, Літвы, Германіі, Чэхаславакіі, на якім быў ухвалены прынцып незалежнасці і непадзельнасці Беларусі і названы ворагамі беларускага народа ўсе, хто прызнае Рыжскі мірны дагавор.
  • У 1939 годзе ў Маскве міністры замежных спраў СССР і Германіі падпісалі нямецка-савецкі Дагавор аб дружбе і мяжы СССР і Германіі.
  • У 1939 годзе перад нацыстамі капітулявалі абаронцы Варшавы.

Хто нарадзіўся 28 верасня

  • 1924 год: Анджэй Цеханавецкі, польскі навуковец, беларусіст, грамадска-культурны дзеяч.
  • 1938 год: Мечыслаў Грыб, беларускі палітык.

Таксама сёння нарадзіліся кітайскі філосаф Канфуцый, італьянскі жывапісец Мікеланджэла Караваджа, італьянскі акцёр Марчэла Мастраяні і французская актрыса Брыжыт Бардо.

28 верасня ў народным календары

Сёння вернікі ўспамінаюць вялікапакутніка Мікіты Готскага. Ён лічыўся ахоўнікам дзяцей ад хваробаў.

У народзе святога называлі Мікіта Гусятнік, яму маліліся, каб дамашняя птушка была здаровая. У гэты дзень гусакі ляцяць у вырай. Казалі: "Гусакі ляцяць — зіміцу на хвасце цягнуць, снег нясуць". Па паводзінах гэтай птушкі даведваліся пра надвор'е на бліжэйшы час. Калі гусі ляцяць нізка, не будзе вясенняй паводкі. Калі лезуць у ваду – крыху пацяплее, а калі стаяць, схаваўшы адну нагу – хутка будзе мароз. 

На Мікіту Гусятніка ішлі на паляванне, а ў вёсках ладзілі гусіныя баі.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей