Тэст: вы мазахіст або проста беларус?

Тэст: вы мазахіст або проста беларус?

200
(абноўлена 10:43 08.08.2020)
Праверце сябе на стрэсаўстойлівасць, аднак не ўспрымайце ўсё надта сур'ёзна – гэта шкодна для страўніка.

Прапануем даведацца, ці ёсць у вас цяга да болю, або вы проста ахвяра абставінаў. Гэты тэст жартаўлівы і закліканы падняць вам настрой.

Таксама паспрабуйце прайсці сур'ёзныя тэсты:

200
Тэги:
тэст

Самыя прыгожыя бібліятэкі свету фота

96
(абноўлена 10:47 15.09.2020)
  • Бібліятэка манастыра Святога Гала ў Швейцарыі
  • Бібліятэка Джона Райландса ў Манчэстэры
  • Бібліятэка Інстытута правы Цюрыхскага ўніверсітэта
  • Бібліятэка Кангрэса ЗША
  • Бібліятэка Джорджа Пібадзі, Балтымор, ЗША
  • Нью-Ёркская публічная бібліятэка
  • Бібліятэка Трыніці-каледжа ў Дубліне, Ірландыя
  • Ватыканская апостальская бібліятэка
  • Даследчая бібліятэка Рейксмюсеум
  • Гарадская бібліятэка Штутгарта
  • Бібліятэка абацтва ў аўстрыйскім Адмонце
  • Партугальская каралеўская бібліятэка, Рыа-Дэ-Жанейра, Бразілія
  • Бібліятэка Герцагіні Ганны Амаліі
Штогод 15 верасня ў Беларусі адзначаюць Дзень бібліятэк. У гонар гэтага свята Sputnik склаў падборку фатаграфій і цікавых фактаў пра бібліятэкі ўсяго свету.

Дзень бібліятэк святкуюць у Беларусі з 2001 года. Дата святкавання была абрана нездарма: менавіта 15 верасня было заснавана галоўнае кнігасховішча краіны — Нацыянальная бібліятэка. Sputnik вырашыў апублікаваць самыя цікавыя факты пра бібліятэкі свету.

  • Нацыянальную бібліятэку ў Мінску з высокай рэгулярнасцю наведваюць каля 90 тысяч чалавек. На сённяшні дзень фонд ўсіх бібліятэк Беларусі перавышае 200 мільёнаў асобнікаў.
  • Самая старажытная бібліятэка знаходзіцца на Сінайскім паўвостраве ў Егіпце. Гэта бібліятэка Манастыра Святой Кацярыны. Яна была пабудавана ў сярэдзіне VI стагоддзя і стала другой па колькасці рэлігійных матэрыялаў у свеце (пасля Ватыкана). Яна зачынена для звычайных людзей, і браць літаратуру дазваляецца толькі манахам і запрошаным студэнтам.
  • Самая вялікая сусветная бібліятэка — Бібліятэка Кангрэса ЗША. Яе фонд налічвае 158 млн найменняў. Для таго каб проста прабегчыся поглядам па іх, вам спатрэбіцца больш за 130 гадоў жыцця.
  • Самыя малюсенькія бібліятэкі ў свеце знаходзяцца ў Нью-Ёрку, у іх ёсць месца толькі для аднаго чалавека. У жоўтым сховішчы — 40 кніг. Мэта міні-бібліятэкі — дапамагчы жыхарам мегаполіса адцягнуцца ад шалёнага рытму горада. Інавацыйная бібліятэка была створана з выкарыстаннем "ахоўнага" матэрыялу для кніг.
  • Самая высокая бібліятэка ў свеце размешчана ў гатэлі Шанхая, на вышыні 230 метраў. У фондзе захоўваюцца калекцыі кітайскіх і англійскіх твораў. Хоць плошча бібліятэкі ўсяго 57 квадратных метраў.
  • Самы першы бібліятэкар — грэчаскі крытык і каментатар Гамера — Зенадот.
  • Першая "бібліятэка на колах" узнікла ў 1857 годзе. Яна ездзіла па акругах Камбрыі. Ідэя такой бібліятэкі належала філантропу Джорджу Муру, які хацеў распаўсюджваць літаратуру сярод простых людзей.
  • Часцей за ўсё ў бібліятэках здзяйсняюць крадзеж Бібліі або Кнігі рэкордаў Гінеса.
  • У Германіі ёсць бібліятэкі мастацтва, дзе можна заплаціць пару еўра і ўзяць любую карціну мясцовага мастака на месяц.
  • Калі вы апублікуеце кнігу ў Нарвегіі, то ўрад выкупіць 1000 копій і адправіць іх ва ўсе бібліятэкі краіны.
  • Бібліятэка Гарвардскага ўніверсітэта можа пахваліцца калекцыяй кніг у вокладцы з чалавечай скуры.
  • У адным з аэрапортаў Амстэрдама працуе "даверная" бібліятэка. Там няма ні бібліятэкара, ні перыяду вяртання. Калі чалавек захоча забраць кнігу сабе, то ён павінен пакінуць іншую наўзамен.
96
  • Бібліятэка манастыра Святога Гала ў Швейцарыі
    © REUTERS / ARND WIEGMANN

    Бібліятэка манастыра Святога Гала - самая старажытная бібліятэка ў Швейцарыі.

  • Бібліятэка Джона Райландса ў Манчэстэры
    © REUTERS / PHIL NOBLE

    Бібліятэка Джона Райландса ў Манчэстэры.

  • Бібліятэка Інстытута правы Цюрыхскага ўніверсітэта
    © REUTERS / ARND WIEGMANN

    Бібліятэка Інстытута правы Цюрыхскага ўніверсітэта.

  • Бібліятэка Кангрэса ЗША
    © AFP 2020 / BRENDAN SMIALOWSKI

    Бібліятэка Кангрэса ЗША налічвае 158 млн найменняў. Для таго каб проста прабегчыся поглядам па іх, вам спатрэбіцца больш за 130 гадоў жыцця.

  • Бібліятэка Джорджа Пібадзі, Балтымор, ЗША
    © CC BY-SA 3.0 / Matthew Petroff

    Бібліятэка Джорджа Пібадзі, Балтымор, ЗША.

  • Нью-Ёркская публічная бібліятэка
    © AP / Seth Wenig

    Нью-Ёркская публічная бібліятэка - адна з найбуйнейшых бібліятэк свету. Акрамя таго, адна з найбуйнейшых навуковых бібліятэчных сістэм у свеце.

  • Бібліятэка Трыніці-каледжа ў Дубліне, Ірландыя
    © REUTERS / Clodagh Kilcoyne

    Бібліятэка Трыніці-каледжа ў Дубліне, Ірландыя.

  • Ватыканская апостальская бібліятэка
    © AP / Pier Paolo Cito

    Ватыканская апостальская бібліятэка - бібліятэка ў Ватыкане, якая валодае багатым зборам рукапісаў Сярэднявечча і эпохі Адраджэння.

  • Даследчая бібліятэка Рейксмюсеум
    © AP / Peter Dejong

    Даследчая бібліятэка Рейксмюсеум з'яўляецца найбуйнейшай бібліятэкай даследаванняў гісторыі мастацтваў у Нідэрландах і часткай мастацкага музея.

  • Гарадская бібліятэка Штутгарта
    © CC0 / Pixabay

    Гарадская бібліятэка Штутгарта пабудавана ў 2011 годзе.

  • Бібліятэка абацтва ў аўстрыйскім Адмонце
    © CC BY-SA 3.0 / Jorge Royan

    Бібліятэка абацтва ў аўстрыйскім Адмонце - адна з найбуйнейшых манастырскіх бібліятэк - яе даўжыня 72 м.

  • Партугальская каралеўская бібліятэка, Рыа-Дэ-Жанейра, Бразілія
    © CC BY 2.0 / Mayumi Ishikawa

    Партугальская каралеўская бібліятэка, Рыа-Дэ-Жанейра, Бразілія.

  • Бібліятэка Герцагіні Ганны Амаліі
    © AP / JENS MEYER

    Бібліятэка Герцагіні Ганны Амаліі ў Веймаре, Цюрынгія, Германія, змяшчае буйную калекцыю нямецкай літаратуры і гістарычных дакументаў.

Тэги:
бібліятэка
Графіка Арлен Кашкурэвіча

Арлен Кашкурэвіч: мастак, які спазнаў дабро і зло

101
(абноўлена 09:53 14.09.2020)
Сёння нарадзіўся выбітны беларускі графік Арлен Кашкурэвіч, які ажывіў старонкі шляхецкай гісторыі Беларусі.

Арлен Кашкурэвіч нарадзіўся 15 верасня 1929 года ў Мінску. Дзяцінства і юнацтва будучага мастака прыпала на няпростыя гады сталінскага рэжыму і вайны, якая неўзабаве пачалася. Яго сям'я мела шляхецкія карані, якія старанна хавала, тым больш што маці і айчым працавалі ў дзяржаўных органах. З дзяцінства хлопчык захапляўся еўрапейскай літаратурай і гісторыяй, любіў раманы Дзюма і Жуля Верна, і гэта ў далейшым наклала глыбокі адбітак на ўсю яго творчасць.

Пакуль ва ўяўленні іншых мастакоў сярэдзіны ХХ стагоддзя вобраз тыповага беларуса схіляўся да працоўна-сялянскага выяўлення, у сваёй графіцы Кашкурэвіч звяртаўся да старажытнай гісторыі з яе рыцарамі і слаўнымі баямі. Вабілі мастака і біблейскія тэмы – шмат афортаў ён зрабіў паводле "Евангелля" і "Апакаліпсісу".

Вельмі блізкім для Кашкурэвіча быў рамантызм, але самымі моцнымі творамі мастака сусветная супольнасць прызнае ілюстрацыі да твораў Васіля Быкава, Алеся Адамовіча – вельмі цяжкіх і праўдзівых у сваёй змрочнасці.

Новым словам у графіке былі ілюстрацыі да рамана Гётэ "Фаўст": упершыню мастак пераклаў выявы персанажаў на мову сучаснасці і патлумачыў гэта тым, што добрыя літаратурныя творы існуюць па-за часам.

Працаваў Кашкурэвіч і ў жанры экслібрысу, а шматлікія яго паштоўкі  зараз захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі.

На працягу дзесяцігоддзя Арлен Кашкурэвіч выкладаў у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце і на працягу ўсяго жыцця ўдзельнічаў у выставах.

Пайшоў з жыцця выбітны беларускі графік, калі яму было 83 гады, і пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.  

Чытайце таксама: 

101
Тэги:
графіка, мастацтва, Беларусь, Арлен Кашкурэвіч
Дажджлівае восеньскае надвор'е, архіўнае фота

Будзе суха і цёпла: дакладны прагноз надвор'я ў Беларусі на выхадныя

0
(абноўлена 12:29 18.09.2020)
Пераважна без ападкаў будзе ў суботу і нядзелю, а паветра ў дзённыя гадзіны будзе прагравацца да +14 .. + 20°С.

МІНСК, 19 вер - Sputnik. Сухое і даволі цёплае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў выхадныя. Пра гэта сведчаць дадзеныя прагнозу рэспубліканскага гідраметцэнтра.

У краіне на днях адчувальна пахаладала: напярэдадні ў розных раёнах Беларусі узмацняўся вецер, аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены і на сёння.

"Увага! Удзень 18 верасня (у пятніцу) на большай частцы тэрыторыі краіны захаваецца паўночна-заходні вецер парывамі да 15-20 метраў у секунду", - папярэджвае Белгідрамет.

У цэлым жа па краіне будзе воблачна з праясненнямі. Кароткачасовыя дажджы пройдуць толькі месцамі, пераважна па паўночна-ўсходняй палове. Удзень будзе максімум +8 .. + 14°C, на паўднёвым захадзе пацяплее да +15 .. + 18°C.

У Мінску таксама чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, у першай палове дня з верагоднасцю ў 60-70% пройдзе кароткачасовы дождж, у сталіцы таксама ўзмоцніцца вецер. Удзень тэмпература паветра дасягне +11 .. + 13°C, пад вечар апусціцца да +9 .. + 11°C.

У выхадныя, мяркуючы па прагнозе, чакаецца слабое пацяпленне.

"19-20 верасня надвор'е ў рэспубліцы ў асноўным будзе фарміраваць вобласць павышанага атмасфернага ціску", - перадаюць сіноптыкі.

У суботу, 19 верасня, чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі парывісты вецер захаваецца ў дзённыя гадзіны. Уначы будзе +2 .. + 9°С, удзень паветра прагрэецца да +14 .. + 20°С.

Без ападкаў пры зменнай воблачнасці будзе і ў нядзелю, 20 верасня. Вецер сціхне, а тэмпературныя паказчыкі чакаюцца аналагічнымі: па поўдні ўдзень тэмпература паветра можа нават дасягнуць + 22°С.

Згодна з папярэднім прагнозам, цёплае надвор'е захаваецца ў Беларусі як мінімум да сярэдзіны будучай працоўнага тыдня, але не варта забываць, што доўгатэрміновыя прагнозы нярэдка памыляюцца.

0
Тэги:
Беларусь, Прагноз надвор'я