Мёд

Стаміліся ад мядовікаў? Арыгінальныя рэцэпты страў з мёдам

93
(абноўлена 09:18 14.08.2020)
На Мядовы Спас Sputnik прапануе рэцэпты не толькі смачных, але і карысных ласункаў.

А вы ведаеце, што калі дадаваць мёд замест сахара ў стравы, гэта не толькі дадасць ім непаўторны смак, але і дапаможа захаваць здароўе страўніка і сардэчна-сасудзістай сістэмы? Sputnik прапануе прыгатаваць смачныя стравы з мёдам: ласуны застануцца задаволеныя.

Курыныя ножкі ў мядовай глазуры

6 курыных ножак памыць, абцерці насуха і нацерці соллю ды перцам, паставіць ў духоўку.

Прыгатаваць глазур: на 2 сталовыя лыжкі мёду дадаць 1 чайную лыжку соевага соўсу, 1 ч.л. воцату або лімоннага соку, ½ ч.л. чырвонага перцу. Калі глазур атрымалася занадта рэдкай, варта дадаць чайную лыжку мукі.

За 15 хвілін да гатоўнасці абмазаць ножкі сумессю, на пяць хвілін вярнуць у духоўку, паўтарыць яшчэ два разы.

Бруснічная пасціла на мёдзе

Брусніцы насыпаць у посуд, пажадана медны, заліць вадой і кіпяціць, пакуль ягады не стануць белымі. Пакласці на рэшата і даць вадзе сцячы, а брусніцы перацерці праз сіта ў пюрэ. На кожныя 2 шклянкі пюрэ дадаць 1 шклянку мёду, які перад гэтым трэба ўзбіць да белага колеру.

Брусніцы ў каструлі
© CC0 / Pixabay / mp1746
Брусніцы ў каструлі

Пасцілу выліць на бляху і трымаць яе ў духоўцы на мінімальнай тэмпературы, пакуль яна не высахне. Захоўваць гатовую пасцілу ў сухім месцы – яна не страчвае карысных і смакавых уласцівасцяў нават некалькі гадоў.

Мядовыя пернікі

0,5 літра мёду ўскіпяціць, астудзіць і ўзбіць на нізкай хуткасці да белай масы. Дадаць у яго 500 г мукі, 4 ўзбітыя жаўткі і таўчоны міндаль па смаку. Міндаль варта папярэдне абдаць кіпенем і зняць з яго скурку. Прагрэць духоўку на сярэдняй тэмпературы.

Пернікі ў глазуры
© CC0 / Pixabay / ChristopherPluta
Пернікі ў глазуры

У цеста акуратна дадаць узбітыя бялкі і выкласці пернікі на бляху. Гатаваць, пакуль не падрумяняцца.

Чытайце таксама: 

93
Тэги:
Рэцэпты, Ежа і напоі, кухня, Мядовы Спас
Тэмы:
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі (63)
Яблыкі

Хатнія нарыхтоўкі: захоўваем на зіму яблыкі і капусту па беларускіх рэцэптах

4
(абноўлена 15:09 18.09.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская вучыць, як пакаштаваць старажытныя беларускія саленні са стала нашых продкаў.

Восень – час хатніх нарыхтовак і многія з гаспадынь у гэты час імкнуцца максімальна захаваць ураджай, перапрацаваўшы яго пры саленні, квашанні, марынаванні, сушцы.  Безумоўная каштоўнасць такіх спосабаў нарыхтоўкі ў тым, што прадукты ў іх захоўваюцца працяглы час і заўсёды могуць быць у гаспадыні пад рукой. Зрэшты, як прыемна мець хоць колькі слоічкаў кансерваванай агароніны, рыбы і мяса ў запасе, калі на парозе нечакана з’явяцца госці. Прыгатаваныя па рэцэптах, якія часта перадаюцца ад пакалення ў пакаленне, такія нарыхтоўкі былі прадметам гонару ў беларускай сям’і. Іх падаюць да стала ў якасці гатовай да ўжывання стравы, гарніру і як дадатак да другіх стаў.

У кожнай мясцовасці Беларусі ёсць свае, адметныя рэцэпты хатніх нарыхтовак. Саленні, квашанні і марынаванні - гэта не толькі смачна, але і карысна.

У адрозненні ад марынавання, якое больш зручнае ў спосабе захоўвання гатовых кансерваў для жыхароў горада, саленне і квашанне традыцыйна вясковыя нарыхтоўкі. Вось некалькі цікавых рэцэптаў традыцыйных саленняў з вёсак Капыльскага раёна Мінскай вобласці.

Мочаныя яблыкі

Інгрыдыенты:

  • Яблыкі
  • Соль
  • Вада

Як гатаваць:

Мачыць яблыкі можна толькі позніх гатункаў, найлепшым з якіх лічыцца антонаўка. Яблыкі адбіраюць аднолькавыя па памеры і абавязкова не пашкоджаныя. На дно бочкі трэба пакласці лісце вішні, смародзіны або жытнюю салому. Потым закласці яблыкі, пераслойваючы іх лісцем вішні і смародзіны. Заліць яблыкі расолам, каб ён цалкам пакрыў яблыкі, накрыць усё чыстай сурвэткай, пакласці драўляны кружок і гнёт груз.

Осенний пирог с яблоками
© Sputnik Людмила Янковская
Яблыкі трэба браць аднолькавыя па памеры

Для расолу трэба ўзяць ваду ў палове аб’ёму яблыкаў, 1,5 ч. лыжкі солі на 3 літры вады. Брадзіць яблыкі будуць 30-40 дзён.

Яблыкі, мочаныя з рабінай

Інгрыдыенты:

  • 5 кг яблыкаў
  • 5 кг рабіны
  • 0,5 кг цукру
  • 3,5 ст. лыжкі солі
  • 10 л вады

Як гатаваць:

Перабраць яблыкі, выдаліць пладаножкі, сухія ягады ў яблыках і рабіне, вымыць іх некалькі разоў, мяняючы ваду, закласці паслойна ў бочку або вядро і заліць ахалоджаным растворам з вады, цукру і солі. Вытрымаць пад гнётам у халодным месцы 30 дзён.

Ягоды рябины
© Sputnik / Александр Поготов
Ягады рабіны

Салёная капуста

Інгрыдыенты на 10 кг нашаткаванай капусты:

  • 300 г морквы
  • 300 г буракоў
  • 300 г гарбуза
  • 300 г журавін
  • 200 г кораня хрэну
  • 0,5 кг  яблыкаў (антонаўка)
  • 1 галоўка капусты;

Для расолу:

  • 4 л вады
  • 1 шклянка буйной солі
  • 0,5 шклянкі цукру

Як гатаваць:

Капусту скласці ў вялікую ёмістасць, дадаць пацёртыя на буйную тарку хрэн, буракі, моркву, гарбуз. Яблыкі парэзаць долькамі. Усё перамяшаць.

Белокочанная капуста
Капусту можна квасіць з ябылкамі

Прыгатаваць расол: закіпяціць ваду разам з соллю і цукрам, астудзіць. Заліць астуджаным расолам сумесь з гародніны і засыпаць туды журавіны. Пакласці качан сярэдняга памеру, а зверху на яго – гнёт, каб расол пакрыў капусту цалкам. Праз тыдзень капуста гатова да ўжывання.

Капуста квашаная галоўкамі

Інгрыдыенты:

  • Капуста
  • Вада
  • Соль
  • Хрэн

Як гатаваць:

У бочку накласці невялікіх качанчыкаў капусты да самага верху. Затым капусту заліць вадой з разлікам 2 шклянкі солі на 10 л вады. Пакласці зверху лісце і ачышчаны корань хрэну, накрыць кружком і пакласці гнёт.

Квашаная капуста галоўкамі
© Sputnik Ларыса Мятлеўская
Квашаная капуста галоўкамі

Такая капуста звычайна квасіцца да вясны.

4
Тэги:
Ларыса Мятлеўская, беларуская кухня
Тэмы:
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі (63)

Астраномы выявілі ў атмасферы Венеры фасфін. Што гэта значыць - відэа

4
(абноўлена 12:30 18.09.2020)
У кіслотных аблоках Венеры знайшлі намёкі на жыццё - навукоўцы выявілі ў атмасферы планеты газ фасфін. Ён хоць і атрутны, але з'яўляецца маркерам наяўнасці жыцця.

Навукоўцы выявілі малекулу фасфіна ў атмасферы Венеры, што павышае верагоднасць таго, што асноўныя формы жыцця могуць хавацца прама над паверхняй планеты.

На роліку, апублікаваным на сайце Еўрапейскай паўднёвай абсерваторыі, відаць планета, што верціцца па арбіце, а таксама падпісаныя тлумачэнні да вынікаў.

Навукоўцы апублікавалі даследаванне ў часопісе Nature Astronomy. Аўтары не сцвярджаюць, што фасфін - надзейны доказ наяўнасці жыцця. На іх думку, гэта кажа пра невядомыя геалагічныя або хімічныя працэсы на планеце.

Адкрыццё было зроблена з дапамогай магутных тэлескопаў, яго вынікі выкладзеныя ў адкрыты доступ, што дазваляе іншым навукоўцам ацэньваць і аспрэчваць атрыманыя дадзеныя.

Венера - другая планета ад Сонца - падобная на Зямлю сваімі памерамі, масай, арбітальнай хуткасцю. Аднак умовы на Венеры непрыдатныя для жыцця чалавека. Сярэдняя тэмпература на яе паверхні складае прыкладна + 462°С, планету акружае шчыльная газавая абалонка, якая складаецца ў асноўным з вуглякіслага газу і азоту. У атмасферы знаходзіцца шмат злучэнняў серы і практычна адсутнічаюць вадзяная пара і кісларод.

4
Тэги:
Космас

Відэафакт: доўгачаканае дзіцяня каалы з'явілася ў Венскім заапарку

0
(абноўлена 15:14 18.09.2020)
Нараджэнне дзіцяня - невялікая сенсацыя, паколькі жывёлы рэдка ўтрымліваюцца ў заапарках. Глядзіце на відэа, як паводзіць сябе самка перад з'яўленнем малога.

Добрыя навіны ў няпростыя часы пандэміі каронавіруса прыйшлі з Венскага заапарка Шэнбрун. Cамка каалы выкормлівае дзіцяня. Чакаецца, што яно выйдзе з сумкі мамы ўжо праз тыдзень.

"Бунджы стала мамай упершыню, што звязана з некаторай нявызначанасцю - яна нявопытная. Але ў сапраўдны момант усе развіваецца добра", - распавяла Эвелін Дангл, заолаг Венскага заапарка, размешчанага на тэрыторыі знакамітага палаца Шэнбрун.

На кадрах відэа, апублікаваных заапаркам, мама-каала адпачывае на дрэве, а ў яе сумцы прыкметныя рухі дзіцяня.

"Мы яшчэ яго не бачылі, таму што яно знаходзіцца ў сумцы. Але мы можам бачыць выпукласць вакол жывата, а таксама яго рухі, калі маляня прачынаецца", - дадала Дангл.

Каалы жывуць у заапарку Шанбрун з 2002 года. Па словах наглядчыка заапарка, нараджэнне дзіцяня каалы - невялікая сенсацыя, паколькі жывёлы рэдка ўтрымліваюцца ў заапарках. Акрамя таго Дангл паведаміла, што маляня меркавана нарадзілася 21 красавіка.

"Гэта наш першы дзіцяня каалы, і таму для нас гэта вельмі хвалююча і захапляльна", - дадала супрацоўніца заапарка.

0
Тэги:
заапарк, Жывёлы, Вена