Журавіны

Нованароджанае дзіця неслі дадому з ягадамі: як на Беларусі збіралі журавіны

230
(абноўлена 15:40 06.11.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае, як нашы продкі нарыхтоўвалі "чырвонае золата" і якімі яго ўласцівасцямі карысталіся.

Нашы продкі называлі журавіны чырвоным золатам, бо ведалі пра карысныя якасці гэтых ягад. Існавала некалькі назваў – журавіна, жураўліха і жураўліна.

Збор журавін
© AFP 2020 / Sergei GAPON

Навуковая ж назва гэтай расліны - "оксікокус", што з грэчаскай мовы перакладаецца як "кіслы шарык". Больш распаўсюджаная чым "жураўліха" руская назва "клюква" - яна паходзіць ад слова "клюкать", якое ў старажытных славян азначала рухі птушак, якія збіраюць ягаду.

Лічыцца, што беларуская назва "журавіны", абумоўлена тым, што на балотах, дзе расце гэта ягада, гняздуюцца журавы. Першыя еўрапейскія пасяленцы ў Амерыцы таксама звязвалі журавіны з гэтай птушкай і называлі іх "cranberry", што перакладаецца як "жураўліная ягада".

Не гледзячы на тое, што радзімай гэтага дробнага вечназялёнага паўхмызняка лічыцца Паўночнае паўшар'е, у Беларусі ягада сустракаецца паўсюдна на імшарах, у забалочаных імшыстых хвойніках, буйных масівах верхавых балот.

Пажыўныя і лекавыя ўласцівасці журавін, асабліва іх соку, вызначаюцца наяўнасцю арганічных кіслот, цукраў, пекцінавых, дубільных і фарбавальных рэчываў, мінеральных салей, мікраэлементаў і вітаміну С.

Журавінны морс і сіроп п’юць пры паніжанай колькасці вітамінаў у ежы вясной і восенню ці пасля цяжкіх захворванняў, аперацый, траўм, рэкамендуюць і пры розных запаленчых працэсах. Сокам прамывалі раны, язвы, лячылі кашаль, паніжалі тэмпературу. Ягады разам з мёдам выкарыстоўваюць пры прастудных захворваннях, рэўматызме, ангіне. Пры сасудзістых спазмах і ў пачатковай стадыі гіпертанічнай хваробы як лячэбны і прафілактычны сродак выкарыстоўваюць журавінавы сок у камбінацыі з бурачным.

Як і калі збіралі журавіны

Некаторыя аматары журавінаў адпраўляюцца на балоты ўжо на пачатку верасня, але тады ягады зелянаватыя і цвёрдыя. Самы лепшы час для збору – менавіта напрыканцы кастрычніка - на пачатку лістапада. Збіраць журавіны можна і ўвесну, але такія ягады амаль цалкам пазбаўлены вітамінаў, губляюць частку сваіх лекавых якасцяў, хаця па смаку яны лепшыя за восеньскія, таму што ўтрымліваюць больш цукру.

Сбор клюквы на плантациях ОАО Полесские журавины
© Sputnik Сергей Лескеть
А так збіраюць журавіны зараз

Што ж тычыцца тэрміну захоўвання восеньскага збору ў свежым выглядзе, то ён, дзякуючы ўтрыманню бензойнай кіслаты, дасягае двух гадоў. Звычайна да новага ўраджаю журавіны захоўвалі ў халодных пакоях пры тэмпературы 4-5 градусаў у плеценых кашах або ў драўляных бочках з кіпячонай вадой, якую падлівалі па меры яе выпарэння.

Збіраць журавіны ў балоце справа не лёгкая. На Століншчыне жанчыны адпраўляліся на балота вялікімі групамі і збіралі журавіны ў плоскія лубяныя кашы-каробкі. Назбіраўшы поўны кош, ягаду высыпалі ў вялікую хустку, якую звязвалі рагамі паміж сабой так, каб утварыўся заплечнік. У выніку жанчына мусіла насіць на сабе вялікі цяжар. Па ўспамінах старых паляшучак, у сезон на балота адпраўляліся ўсе, хто мог, каб выручыць за сабранае "чырвонае золата" як мага болей грошай, якіх сям’і хапала на доўгі час. Бывалі выпадкі, калі ў балоце нараджаліся дзеці і жанчына ў фартуху несла дадому немаўля, не кідаючы пры гэтым сабраныя журавіны.

Як прыгатаваць журавінавы сок

У хатніх умовах хворым даюць журавінавы сок, разведзены вадой. Прыгатаваць яго не цяжка: ягады здрабняюць драўляным таўкачыкам у ступцы і выціскаюць сок, адціснутыя жамерынызноў змешваюць з вадой і яшчэ раз выціскаюць. Затым сок фільтруюць праз марлю, награюць у эмаліраваным посудзе да кіпення і адразу расфасоўваюць.

Яблоки и клюква
© Sputnik Людмила Янковская
Гаспадыні гатуюць з журавін шмат дэсертаў, дадаюць іх да мяста і кіслай капусты

Журавінавы сок у роўных частках можна змешваць з бураковым і ужываць напой, які атрымаецца, пры цукровым дыябеце, гіпертаніі і атэрасклерозе. Лекавы напой атрымаецца таксама, калі змяшаць журавінавы сок з бульбяным і маркоўным.

Трэба памятаць, што журавіны супрацьпаказаны пры язвавай хваробе страўніка і дванаццаціперснай кішкі, пры гастрытах з павышанай сакрэцыяй. Карыстаючыся рэцэптамі народнай медыцыны, варта заўсёды параіцца з вашым урачом.

230
Тэги:
Народныя традыцыі, Беларусь, Ларыса Мятлеўская
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў (102)

Каханне пераадолее ўсё: лепшыя вясельныя фота 2020

12
(абноўлена 12:06 30.11.2020)
  • Здымак аўстралійскага фатографа Джэймса Сіманса, які перамог у конкурсе 2020 International Wedding Photographer of the Year
  • Праца амерыканскага фатографа Антоніа Кратчлі, якая заняла другое месца ў конкурсе
  • Здымак новазеландскага фатографа Коралі Стоўн, які перамог у катэгорыі BRIDAL PARTY
  • Канадскі дуэт фатографаў Шары + Майк Валелі перамог у катэгорыі FROM ABOVE
  • Фотаздымак аўстралійскага фатографа Кігалі Кронін, які перамог у катэгорыі SINGLE CAPTURE
  • Здымак харвацкага фатографа Мідхата Мулабдзіка, які перамог у катэгорыі SOLO PORTRAIT
  • Праца французскага фатографа Патрыка Ломберта, які перамог у катэгорыі COUPLE PORTRAIT
  • Праца амерыканскага фатографа Брытані Дыліберта, якая перамагла ў катэгорыі DANCE FLOOR
  • Здымак канадскіх фатографаў Вірджыніі Штробель і Эвана Чыкалюка, які перамог у катэгорыі EPIC LOCATION
  • Праца харвацкага фатографа Мідхата Мулабдзіка перамагла ў катэгорыі THE RISING (NINJA) STAR
  • Фотаздымак расійскага фатографа Кацярыны Мухінай, які стаў фіналістам ў катэгорыі EPIC LOCATION у конкурсе 2020 International Wedding Photographer of the Year.
  • Здымак іспанскага фатографа Карласа Альберта Пейшоту Ферэйра, які стаў фіналістам ў катэгорыі COUPLE PORTRAIT.
  • Здымак аўстралійскага фатографа Дэміена Мілана, які стаў фіналістам у катэгорыі EPIC LOCATION у конкурсе 2020 International Wedding Photographer of the Year.
  • Фотаздымак польскага фатографа Кшыштафа Краўчыка, які стаў фіналістам у катэгорыі DANCE FLOOR у конкурсе 2020 International Wedding Photographer of the Year.
  • Яшчэ адзін фіналіст у катэгорыі DANCE FLOOR - італьянскі фатограф Мірка Тураці.
  • Праца чэшскага фатографа Дэвіда Ліхтага, якая выйшла ў фінал у катэгорыі EPIC LOCATION у конкурсе 2020 International Wedding Photographer of the Year.
Толькі шчырыя эмоцыі, бясконцае каханне, неверагоднае пачуццё стылю - і ніякіх шаблонаў і банальнасцяў. Менавіта так здымаюць вясельныя фатографы, якія перамагаюць на конкурсах.

Глядзіце ў фотастужцы Sputnik кадры пераможцаў міжнароднай прэміі "Лепшы вясельны фатограф 2020 года" - International Wedding Photographer of the Year.

Чытайце таксама:

12
  • Здымак аўстралійскага фатографа Джэймса Сіманса, які перамог у конкурсе 2020 International Wedding Photographer of the Year

    Здымак аўстралійскага фатографа Джэймса Сіманса, які перамог у конкурсе 2020 International Wedding Photographer of the Year. "На розум адразу ж прыйшоў сімвал інь і янь, але пазней, калі я апрацоўваў малюнак, трапіў пад уплыў вобразаў шахматнага караля і каралевы, што таксама добра спрацавала візуальна".

  • Праца амерыканскага фатографа Антоніа Кратчлі, якая заняла другое месца ў конкурсе

    Праца амерыканскага фатографа Антоніа Кратчлі, якая заняла другое месца ў конкурсе. "Юнія і Гамаліэль - самая мілая пара, якую я калі-небудзь фатаграфаваў. У іх было шмат крэатыўных ідэй і яны прывезлі на здымкі шмат рэквізіту. Для гэтага кадра я папрасіў іх сесці ў машыну і прадставіць, што яны чытаюць нешта цікавае ў газеце".

  • Здымак новазеландскага фатографа Коралі Стоўн, які перамог у катэгорыі BRIDAL PARTY

    Здымак новазеландскага фатографа Коралі Стоўн, які перамог у катэгорыі BRIDAL PARTY. "Нявеста Кендра ўсё яшчэ рабіла макіяж і прычоску, у той час як яе сяброўкі апраналіся. Энергія ў пакоі была шалёнай, час цырымоніі набліжаўся. Хтосьці агучыў ідэю, што мы павінны зрабіць фота "we're-in-our-shape- wear-kardashian-lol", і дзяўчаты хутка сабраліся разам, уключаючы Крыс Джэнер (маці нявесты)".

  • Канадскі дуэт фатографаў Шары + Майк Валелі перамог у катэгорыі FROM ABOVE

    Канадскі дуэт фатографаў Шары + Майк Валелі перамог у катэгорыі FROM ABOVE. "Падчас здымак мы заўсёды шукаем іншую перспектыву. Калі я ўбачыў балкон наверсе, я зразумеў, што гэта лепшыя месца, каб зняць, як госці будуць піць шоты з лыжы ў бары".

  • Фотаздымак аўстралійскага фатографа Кігалі Кронін, які перамог у катэгорыі SINGLE CAPTURE

    Фотаздымак аўстралійскага фатографа Кігалі Кронін, які перамог у катэгорыі SINGLE CAPTURE. "Пара з Ньюкасла, Аўстралія, хацела зрабіць некалькі партрэтаў на пляжы, таму я пайшоў з імі на шпацыр. (...) Многія людзі каментуюць, што выява маляўнічая і падобная да твора мастацтва. Я думаю, што гэта проста было поспехам - апынуцца у патрэбным месцы ў патрэбны час".

  • Здымак харвацкага фатографа Мідхата Мулабдзіка, які перамог у катэгорыі SOLO PORTRAIT

    Здымак харвацкага фатографа Мідхата Мулабдзіка, які перамог у катэгорыі SOLO PORTRAIT. "Фатаграфія была зроблена на вяселлі ў Лазане, Швейцарыя, і заснаваная на традыцыйнай любові жанчын да туфляў. Я заўсёды імкнуся фатаграфаваць стандартныя рэчы і вясельныя мерапрыемствы па-іншаму. Таму я з усіх сіл імкнуся паказаць звычайныя рэчы ў рэальных жыццёвых сітуацыях, дадаючы чалавечы фактар".

  • Праца французскага фатографа Патрыка Ломберта, які перамог у катэгорыі COUPLE PORTRAIT

    Праца французскага фатографа Патрыка Ломберта, які перамог у катэгорыі COUPLE PORTRAIT. "Мне падабаецца гуляць з аб'ёмамі і лініямі. Калі я ўбачыў гэтую алею дрэў, я адчуў графічны патэнцыял сцэны. Фотаздымак мог быць звычайнай выявай сілуэтаў, але элегантны скачок жаніха зрабіў яго асаблівым".

  • Праца амерыканскага фатографа Брытані Дыліберта, якая перамагла ў катэгорыі DANCE FLOOR

    Праца амерыканскага фатографа Брытані Дыліберта, якая перамагла ў катэгорыі DANCE FLOOR. "Калі я сустрэў Райана і Эрыка, мяне ўразілі дзве рэчы: наколькі яны падтрымліваюць адзін аднаго і што іх першая задача пры планаванні вяселля заключалася ў тым, каб падарыць гасцям незабыўныя ўражанні. Пасля сустрэчы з дрэг-квін Лейлані Лопес я зразумеў, што яе выступ стане яркай падзеяй іх дня!"

  • Здымак канадскіх фатографаў Вірджыніі Штробель і Эвана Чыкалюка, які перамог у катэгорыі EPIC LOCATION

    Здымак канадскіх фатографаў Вірджыніі Штробель і Эвана Чыкалюка, які перамог у катэгорыі EPIC LOCATION. "Мірна і Джэймі хацелі, каб вяселле было максімальна натуральным і вясёлым. Іх прыярытэтам было правесці час удалечыні ад гарадской мітусні і ўцячы ў суровыя скалістыя горы, паколькі яны заўзятыя вандроўцы і даследчыкі".

  • Праца харвацкага фатографа Мідхата Мулабдзіка перамагла ў катэгорыі THE RISING (NINJA) STAR

    Праца харвацкага фатографа Мідхата Мулабдзіка перамагла ў катэгорыі THE RISING (NINJA) STAR. Намінацыя "Узыходзячая зорка" сумесна з Studio Ninja ўручаецца ўдзельніку, які трапіў у спіс 100 лепшых работ, прадэманстраваў цудоўную тэхніку і ўнікальны, смелы погляд вясельнага фатографа. "Будзь то вялікае вяселле, сціплая цырымонія або змовіны, ён падыходзіць да кожнай пары як да унікальнай гісторыі".

  • Фотаздымак расійскага фатографа Кацярыны Мухінай, які стаў фіналістам ў катэгорыі EPIC LOCATION у конкурсе 2020 International Wedding Photographer of the Year.

    Фотаздымак расійскага фатографа Кацярыны Мухінай, які стаў фіналістам ў катэгорыі EPIC LOCATION у конкурсе 2020 International Wedding Photographer of the Year.

  • Здымак іспанскага фатографа Карласа Альберта Пейшоту Ферэйра, які стаў фіналістам ў катэгорыі COUPLE PORTRAIT.

    Здымак іспанскага фатографа Карласа Альберта Пейшоту Ферэйра, які стаў фіналістам ў катэгорыі COUPLE PORTRAIT.

  • Здымак аўстралійскага фатографа Дэміена Мілана, які стаў фіналістам у катэгорыі EPIC LOCATION у конкурсе 2020 International Wedding Photographer of the Year.

    Здымак аўстралійскага фатографа Дэміена Мілана, які стаў фіналістам у катэгорыі EPIC LOCATION у конкурсе 2020 International Wedding Photographer of the Year.

  • Фотаздымак польскага фатографа Кшыштафа Краўчыка, які стаў фіналістам у катэгорыі DANCE FLOOR у конкурсе 2020 International Wedding Photographer of the Year.

    Фотаздымак польскага фатографа Кшыштафа Краўчыка, які стаў фіналістам у катэгорыі DANCE FLOOR у конкурсе 2020 International Wedding Photographer of the Year.

  • Яшчэ адзін фіналіст у катэгорыі DANCE FLOOR - італьянскі фатограф Мірка Тураці.

    Яшчэ адзін фіналіст у катэгорыі DANCE FLOOR - італьянскі фатограф Мірка Тураці.

  • Праца чэшскага фатографа Дэвіда Ліхтага, якая выйшла ў фінал у катэгорыі EPIC LOCATION у конкурсе 2020 International Wedding Photographer of the Year.

    Праца чэшскага фатографа Дэвіда Ліхтага, якая выйшла ў фінал у катэгорыі EPIC LOCATION у конкурсе 2020 International Wedding Photographer of the Year.

Тэги:
Вяселле, фотаздымкі
Народныя прыкметы на снежань: тэст

Народныя прыкметы на снежань: тэст

447
(абноўлена 17:11 27.11.2020)
Калі будзе адліга, а калі маразы, што з'яўляецца знакам працяглай зімы – прайдзіце тэст на Sputnik і даведайцеся, наколькі добра вы ведаеце звычаі продкаў або разумееце навакольную прыроду.

Па тым, як ляжыць снег, мыецца котка і спяваюць птушкі, нашы продкі маглі не толькі прадказаць, якім будзе надвор'е, але і даведацца пра ўраджай на наступны год.

Прыродныя знакі маглі быць прымеркаваныя да канкрэтнага дня, а маглі ўзнікаць штодзень на працягу месяца і нават больш, але і па гэтых сталых прыкметах вяскоўцы бачылі, ці ўродзіцца жыта, ці будзе ў возеры рыба і наколькі хутка прыйдзе вясна.

Sputnik сабраў прыкметы, якім верылі нашы продкі: прайдзіце тэст і даведайцеся, ці здольныя вы прадказаць будучыню.

Чытайце таксама: 

447
Тэги:
народныя прыкметы, Надвор'е, тэст
Доктар эканамічных навук Ірына Новікава

Новікава: падзенне эканомікі ў краінах ЕАЭС патрабуе нетрадыцыйных рашэнняў

0
(абноўлена 17:01 30.11.2020)
Як па-новаму пабудаваць стратэгію ЕАЭС: доктар эканамічных навук Ірына Новікава заклікае ў першую чаргу прыслухацца да меркавання навукоўцаў.
Новикова: падение ВВП в странах ЕАЭС требует нетрадиционных выходов из ситуации!

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак сустрэўся са старшынёй Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаілам Мясніковічам.

Абмяркоўваліся пытанні будучага саміту Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, які пройдзе ў фармаце відэаканферэнцыі 11 снежня.

"Сітуацыя такая, як Пуцін заўсёды падкрэслівае, трэба быць разам, так прасцей пераадолець усялякія цяжкасці, трэба гэтым шляхам і ісці", - адзначыў беларускі лідар.

Пра тое, як пераадолець бягучыя праблемы эканомікі краін ЕАЭС, слухачам радыё Sputnik распавяла доктар эканамічных навук, загадчык кафедры менеджменту, тэхналогій бізнесу і ўстойлівага развіцця Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, прафесар Ірына Новікава.

"Падзенне ВУП у краінах ЕАЭС чакаецца ў межах 3,5 - 3,9%, што патрабуе нетрадыцыйных выхадаў з сітуацыі, якая склалася. Варта памятаць, што свет змяніўся, ён пераходзіць да постіндустрыяльнай эканомікі, якая будзе абапірацца на інавацыі. Да таго ж, нашу традыцыйную прадукцыю ніхто не пусціць на развітыя рынкі, яны падзелены. Даходы ў тых краінах, якія гатовыя купляць нашу прадукцыю, недастаткова высокія, каб Беларусі і Расіі гандляваць з імі з прыбыткам", - разважае эксперт.

Як выбудаваць новыя падыходы да эканомікі ЕАЭС, слухайце падрабязней у каментары вядомага беларускага эканаміста, прафесара Ірыны Новікавай на радыё Sputnik Беларусь.

0
Тэги:
ЕАЭС, Эканоміка