Вавёрка

Тэст: як размаўляюць розныя жывёлы

512
(абноўлена 14:56 11.12.2020)
А вы ведаеце, як "размаўляюць" прадстаўнікі жывёльнага свету паміж сабой? Праверце сябе пры дапамозе тэста.

Мы называем "мову" жывёл і птушак гукападражальнымі словамі. Складанасць у тым, што часам людзі чуюць крышачку рознае – асабліва гэта адчуваецца пры параўнанні гукаў, якія вымаўляюць жывёлы, у мовах розных краін. Адзін і той жа певень для беларуса будзе крычаць кукарэку, а англічанін пачуе cockle doodle doo – "кокл додл ду".

Хоць жывёлы, зразумела, у залежнасці ад настрою і стану вымаўляюць розныя гукі, як правіла, замацоўваецца адна або дзве агульнаужывальныя назвы таго, як "размаўляюць" жывёлы і птушкі.

Такім чынам, зязюля – кукуе, курыца – кудахча, сабака – брэша, а вожык? Sputnik прапануе праверыць, ці ведаеце вы гэтыя словы.

 

512
Тэги:
тэст, Беларуская мова, Жывёлы
По теме
Тэст: ці ведаеце вы беларускія прыказкі
Тэст: ці пазнаеце вы беларускія фразеалагізмы па эмодзі?
Тэст: ці добра вы ведаеце беларускія фразеалагізмы?
Звыклыя рэчы па-беларуску: назвы грыбоў
Тэст: ці ведаеце вы назвы рыб па-беларуску
Тэст: адгадайце назвы насякомых па-беларуску
Карціна Хаіма Суціна Ева

Хаім Суцін: жабрацтва ў Парыжы і самая дарагая карціна ў Беларусі

351
(абноўлена 16:30 13.01.2021)
Сёння спаўняецца 128 гадоў са дня нараджэння беларускага мастака-экспрэсіяніста Хаіма Суціна.

Выбітны прадстаўнік Парыжскай школы нарадзіўся ў 1893 годзе ў мястэчку Смілавічы, пад Мінскам, у сям'і яўрэйскага краўца. Дзяцінства Суціна прайшло ў беднаце: хлопчыку пастаянна не хапала ежы і калі-некалі ён краў са стала бульбу і збягаў у лес, каб падсілкавацца і вярнуцца да хаты за пакараннем.

Змагацца з серасцю будняў будучаму мастаку дапамагала фантазія. Яна ж дапамагла "выбіцца ў людзі": маці заўважыла здольнасці хлопчыка і адправіла яго ў Мінск да мясцовага мастака Кругера. Вучыцца Хаім Суцін адправіўся разам з Міхаілам Кікоіным, які пазней таксама ўвайшоў у кагорту Парыжскай школы. Пасля Мінска была Вільня, а потым — Парыж.

З 1912 года пачынаецца французская гісторыя Суціна: ён працуе ў міжнародный творчай камуне "Вулей" у Пасажы Данцыг. Сярод новых знаёмых — Марк Шагал, Рабер Дэланэ, Фернан Лежэ.

Мастак не хацеў капіраваць чужыя працы, там хутка кінуў акадэмічнае навучанне і цэлымі днямі прападаў у Луўры. Сярод яго творчых дзівацтваў называюць яшчэ і тое, што ён ніколі не маляваў эскізаў алоўкам: рабіў пару штрыхоў вуглем і адразу ж браўся за фарбы. Вядома, што карціны Суціна сталі натхненнем для Джэксана Полака і Фрэнсіса Бэкана.

Суцін спрабаваў праявіць свой талент па ўсіх напрамках: кубізм, футурызм, дадаізм і сюрэалізм. Адным з галоўных матываў яго творчасці стала адчуванне жыцця як пастаяннага душэўнага болю. Напрыклад, у дваццатыя гады мастак Хаім Суцін намаляваў серыю карцін з мертвымі жывеламі. Вядома, што маляваў ён з натуры: бычыя тушы віселі ў яго масцярской, гнілі і збіралі вакол сябе мух. Мастак не звяртаў на гэта аніякай увагі і толькі калі-некалі паліваў мяса свежай кроўю.

Мастак вельмі неардынарна ставіўся да творчага працэсу і некаторыя свае карціны маляваў голым. Але, некаторыя кажуць, што гэта дзіўнасць тлумачылася даволі празаічна: ён не хацеў пэцкаць адзенне, таму што вольных грошай  на новае не было.

Адзін з самых вядомых твораў Суціна — карціна "Ева" — была прададзеная за 1.805.000 долараў і таму прызнана "самай дарагой карцінай Беларусі".

Хаім Суцін як сапраўдная творчая натура паводзіў сябе з астатнімі не вельмі ветліва і яго лічылі грубым і замкнёным чалавекам. Ён часта мяняў кватэры, не звяртаў увагі на чысціню і хатнія дробязі. Сучаснікі казалі, што ён "ажаніўся з мастацтвам", таму аб адносінах з жанчынамі не магло быць размовы. Адзінай жанчынай стала немка Герда Грот, што з'явілася ў яго жыцці ў 1937 годзе, але ўжо ў 1943 годзе Хаім Суцін памёр ад язвавай хваробы страўніка.

Зараз творы мастака прадстаўлены ў найбуйнейшых музейных зборах Еўропы і ЗША. Напрыклад, у 1997 г. Эрмітаж (Санкт-Пецярбург) набыў "Аўтапартрэт" Суціна, а ў Парыжы, недалёка ад вакзала Манпарнас, Суціну ўсталяваны бронзавы помнік скульптара А. Блатаса.

351
Тэги:
Хаім Суцін, Францыя, Беларусь
Калядныя песні: сеем, веем, падсяваем, з Новым годам паздраўляем!

Калядныя песні: я каза-страказа, за тры грошы куплена, паўбока аблуплена

3794
(абноўлена 12:42 05.01.2021)
Рэпертуар калядоўшчыкаў складаецца як з жартаўлівых прыпевак, у якіх яны заклікаюць гаспадароў падзяліцца прысмакамі, каб у хаце ўвесь будучы год быў лад і дабрабыт, так і з сапраўдных рэлігійных гімнаў.

Калядаваць, або шчадраваць, было прынята ў кожнай беларускай вёсцы, а зараз і ў гарадах маладыя людзі пераапранаюцца ў кажухі навыварат, хаваюць твары пад маскамі і ходзяць па кватэрах сяброў. Sputnik ужо пісаў, як зрабіць сапраўдны беларускі калядны касцюм, а сёння мы прапануем вам пазнаёміцца з традыцыйнымі спевамі, якія этнограф Таццяна Кухаронак сабрала па ўсёй Беларусі.

Мы захавалі асаблівасці беларускіх гаворак, распаўсюджаных на той ці іншай тэрыторыі, каб вы ўбачылі калядкі ў тым выглядзе, у якім іх, магчыма, і зараз спяваюць на Кобрыншчыне, Слонімшчыне, Камянеччыне і іншых мясцінах.

Чытайце таксама:

3794
Тэги:
Беларуская мова, Каляды
Тэмы:
Беларускія Каляды

Рака, іардань, –25°С: Вадохрышча ў Тураве - відэа

0
(абноўлена 19:05 19.01.2021)
Вадохрышчанскія маразы ўхуталі ўсю Беларусь, але на самым яе поўдні, у сэрцы Палесся, беларусы па звычаю акунуліся ў палонцы. Глядзіце на відэа, як гэта было.

У самым галоўным горадзе летапіснага Тураўскага княства, дзе на працягу больш за тысячу гадоў знаходзіцца цэнтр праваслаўя, вернікі сабраліся ў саборы на службе ў гонар Вадохрышча.

У Тураве, як і па ўсёй краіне, прынята ў гэты дзень ныраць у іардань на рацэ. Няхай гэты звычай і не ўхваляюць у царкве, але важна, што і не асуджаюць.

Сёння на Палессі стаялі сапраўдныя вадохрышчанскія маразы, і тэмпература паветра апусцілася да адзнакі ў мінус 25 градусаў.

Над палонкай у рацэ Струмень стаялі клубы прывабнай пары.

Глядзіце ў відэасюжэце Sputnik Беларусь, як у старажытным беларускім горадзе акунаюцца ў палонцы смелыя палешукі.

0
Тэги:
Палессе, Тураў, Вадохрышча