Як павіншаваць з Новым годам і Калядамі па-беларуску

Як павіншаваць з Новым годам і Калядамі па-беларуску

8880
(абноўлена 10:25 22.12.2020)
Напярэдадні галоўных зімовых святаў Sputnik сабраў лепшыя вершаваныя віншаванні з Новым годам на беларускай мове.

Калі трапныя словы не прыходзяць у галаву экспромтам, раім вам загадзя вывучыць некалькі спадабаўшыхся віншаванняў з Новым годам, каб здзівіць і парадаваць блізкіх, сяброў і калег на карпаратыве.

Акрамя віншаванняў, прапануем пачытаць вершы пра зіму, Каляды і Новы год – раптам Дзед Мароз не захоча адразу аддаваць падарунак. Таксама вы можаце вывучыць некалькі навагодніх загадак і праверыць, ці змогуць вашы дзеці іх адгадаць.

Калі вы яшчэ не напісалі ліст Дзеду Марозу, мы падкажам, як гэта зрабіць прыгожа і ветліва, а яшчэ прапануем пачытаць, як нашы продкі рабілі калядныя касцюмы – мабыць, адзін з іх нават здасца прыдатным для навагодняй вечаныркі.  

Ну а каб арыгінальна павіншаваць сваякоў і сяброў з Новым годам і Калядамі, чытайце падборку Sputnik.

8880
Тэги:
Беларуская мова, Новы год
Тэмы:
Новы год - 2020 (44)
Карціна Хаіма Суціна Ева

Хаім Суцін: жабрацтва ў Парыжы і самая дарагая карціна ў Беларусі

367
(абноўлена 16:30 13.01.2021)
Сёння спаўняецца 128 гадоў са дня нараджэння беларускага мастака-экспрэсіяніста Хаіма Суціна.

Выбітны прадстаўнік Парыжскай школы нарадзіўся ў 1893 годзе ў мястэчку Смілавічы, пад Мінскам, у сям'і яўрэйскага краўца. Дзяцінства Суціна прайшло ў беднаце: хлопчыку пастаянна не хапала ежы і калі-некалі ён краў са стала бульбу і збягаў у лес, каб падсілкавацца і вярнуцца да хаты за пакараннем.

Змагацца з серасцю будняў будучаму мастаку дапамагала фантазія. Яна ж дапамагла "выбіцца ў людзі": маці заўважыла здольнасці хлопчыка і адправіла яго ў Мінск да мясцовага мастака Кругера. Вучыцца Хаім Суцін адправіўся разам з Міхаілам Кікоіным, які пазней таксама ўвайшоў у кагорту Парыжскай школы. Пасля Мінска была Вільня, а потым — Парыж.

З 1912 года пачынаецца французская гісторыя Суціна: ён працуе ў міжнародный творчай камуне "Вулей" у Пасажы Данцыг. Сярод новых знаёмых — Марк Шагал, Рабер Дэланэ, Фернан Лежэ.

Мастак не хацеў капіраваць чужыя працы, там хутка кінуў акадэмічнае навучанне і цэлымі днямі прападаў у Луўры. Сярод яго творчых дзівацтваў называюць яшчэ і тое, што ён ніколі не маляваў эскізаў алоўкам: рабіў пару штрыхоў вуглем і адразу ж браўся за фарбы. Вядома, што карціны Суціна сталі натхненнем для Джэксана Полака і Фрэнсіса Бэкана.

Суцін спрабаваў праявіць свой талент па ўсіх напрамках: кубізм, футурызм, дадаізм і сюрэалізм. Адным з галоўных матываў яго творчасці стала адчуванне жыцця як пастаяннага душэўнага болю. Напрыклад, у дваццатыя гады мастак Хаім Суцін намаляваў серыю карцін з мертвымі жывеламі. Вядома, што маляваў ён з натуры: бычыя тушы віселі ў яго масцярской, гнілі і збіралі вакол сябе мух. Мастак не звяртаў на гэта аніякай увагі і толькі калі-некалі паліваў мяса свежай кроўю.

Мастак вельмі неардынарна ставіўся да творчага працэсу і некаторыя свае карціны маляваў голым. Але, некаторыя кажуць, што гэта дзіўнасць тлумачылася даволі празаічна: ён не хацеў пэцкаць адзенне, таму што вольных грошай  на новае не было.

Адзін з самых вядомых твораў Суціна — карціна "Ева" — была прададзеная за 1.805.000 долараў і таму прызнана "самай дарагой карцінай Беларусі".

Хаім Суцін як сапраўдная творчая натура паводзіў сябе з астатнімі не вельмі ветліва і яго лічылі грубым і замкнёным чалавекам. Ён часта мяняў кватэры, не звяртаў увагі на чысціню і хатнія дробязі. Сучаснікі казалі, што ён "ажаніўся з мастацтвам", таму аб адносінах з жанчынамі не магло быць размовы. Адзінай жанчынай стала немка Герда Грот, што з'явілася ў яго жыцці ў 1937 годзе, але ўжо ў 1943 годзе Хаім Суцін памёр ад язвавай хваробы страўніка.

Зараз творы мастака прадстаўлены ў найбуйнейшых музейных зборах Еўропы і ЗША. Напрыклад, у 1997 г. Эрмітаж (Санкт-Пецярбург) набыў "Аўтапартрэт" Суціна, а ў Парыжы, недалёка ад вакзала Манпарнас, Суціну ўсталяваны бронзавы помнік скульптара А. Блатаса.

367
Тэги:
Хаім Суцін, Францыя, Беларусь
Калядныя песні: сеем, веем, падсяваем, з Новым годам паздраўляем!

Калядныя песні: я каза-страказа, за тры грошы куплена, паўбока аблуплена

3800
(абноўлена 12:42 05.01.2021)
Рэпертуар калядоўшчыкаў складаецца як з жартаўлівых прыпевак, у якіх яны заклікаюць гаспадароў падзяліцца прысмакамі, каб у хаце ўвесь будучы год быў лад і дабрабыт, так і з сапраўдных рэлігійных гімнаў.

Калядаваць, або шчадраваць, было прынята ў кожнай беларускай вёсцы, а зараз і ў гарадах маладыя людзі пераапранаюцца ў кажухі навыварат, хаваюць твары пад маскамі і ходзяць па кватэрах сяброў. Sputnik ужо пісаў, як зрабіць сапраўдны беларускі калядны касцюм, а сёння мы прапануем вам пазнаёміцца з традыцыйнымі спевамі, якія этнограф Таццяна Кухаронак сабрала па ўсёй Беларусі.

Мы захавалі асаблівасці беларускіх гаворак, распаўсюджаных на той ці іншай тэрыторыі, каб вы ўбачылі калядкі ў тым выглядзе, у якім іх, магчыма, і зараз спяваюць на Кобрыншчыне, Слонімшчыне, Камянеччыне і іншых мясцінах.

Чытайце таксама:

3800
Тэги:
Беларуская мова, Каляды
Тэмы:
Беларускія Каляды
Міністэрства замежных спраў Расіі

МЗС РФ пазначыла чаканні ад новай адміністрацыі ЗША

1
(абноўлена 10:44 21.01.2021)
Расія лічыць мэтазгодным падаўжэнне дагавора СНУ са Злучанымі Штатамі на максімальна прадугледжаны пяцігадовы тэрмін.

МІНСК, 21 сту – Sputnik. Масква разлічвае, што новая адміністрацыя ЗША зойме больш канструктыўную пазіцыю ў дыялогу з РФ, гаворыцца ў заяве расійскага знешнепалітычнага ведамства, апублікаванай з нагоды інаўгурацыі 46-га прэзыдэнта ЗША Джозэфа Байдэна.

Расія лічыць мэтазгодным падаўжэнне дагавора СНУ са Злучанымі Штатамі на максімальна прадугледжаны пяцігадовы тэрмін, адзначаецца ў заяве.

"Відавочна, што практычная рэалізацыя гэтых ідэй падразумявае складаную і шмат у чым наватарскую працу. Лічым, што падаўжэнне ДСНУ на пяцігадовы тэрмін спрыяла б дасягненню поспеху на гэтым напрамку", - сказана ў каментарыі, апублікаваным на сайце ведамства неўзабаве пасля пачатку інаўгурацыі новага прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.

"Са свайго боку гатовы да такой працы на прынцыпах раўнапраўя і ўзаемнага ўліку інтарэсаў", - падкрэсліваецца ў заяве.

У МЗС РФ паказалі, што расійскае бачанне магчымасці захаваць ДСНУ, раней накіраванае амерыканскаму боку, цалкам захоўвае сваю актуальнасць. Яно грунтуецца на прапанове сумесна выпрацаваць новае "ураўненне бяспекі", у якім бы былі ўлічаны ўсе фактары стратэгічнай стабільнасці - у тым ліку развіццё ўзбраенняў і ваенных тэхналогій, адзначылі ў расійскім знешнепалітычным ведамстве.

У заяве адзначаецца і неабходнасць сфакусіраваць увагу Масквы і Вашынгтона на "усіх відах наступальных і абарончых, ядзерных і неядзерных узбраенняў, здольных вырашаць стратэгічныя задачы, з асаблівым акцэнтам на сродкі, прыдатныя ў першым контрсілавым удары па нацыянальнай тэрыторыі бакоў".

Расійскае МЗС таксама звярнула ўвагу на важнасць прадметнай гутаркі па тэме забеспячэння бяспекі касмічнай дзейнасці і прадухіленні гонкі ўзбраенняў у касмічнай прасторы.

Інаўгурацыя Байдэна прайшла 20 студзеня ў Вашынгтоне.

Чытайце таксама:

1
Тэги:
Узбраенні, Джо Байдэн, ЗША, Расія, МЗС РФ