Пра пахмелле яшчэ сам Якуб Колас пісаў у сваім аднаіменным вершы: "Тфу! Пад грудзі падпірае! Кішкі зблытаны ў камяк, ну, а ў роце, каб ты знала — фэ, які нядобры смак!".
Прапануем вам рэцэпт аўсянага кісялю, які ў гэтыя дні прыйдзецца якраз дарэчы. Спадзяемся, дапаможа і спадабаецца.
Калі вы хацелі раніцай 1 студзеня паласавацца аўсяным кісялём, трэба было рыхтавацца загадзя: страва павінна настойвацца двое сутак. Але наперадзе доўгія навагоднія святы, таму рэцэпт усё яшчэ можна занатаваць.
Для таго, каб прыгатаваць традыцыйны беларускі кісель з сучасных беларускіх прадуктаў, спатрэбяцца:
Замест "Геркулеса" можна выкарыстаць аўсяную муку. Калі такой няма ў хаце, дастаткова перамалоць аўсяныя крупы на кавамолцы.
На 100 грамаў сыравіны бяром 1 літр гарачай кіпячонай вады. Далей усё проста — заліваем муку або шматкі вадой і пакідаем на двое сутак. Асабліва нецярплівыя могуць скараціць тэрмін да адных сутак.
Пасля жмых трэба аджаць, а застаўшуюся вадкасць варыць на слабым агні, пакуль яна не загусцее. Спрабаваць традыцыйную беларускую страву, якая зараз многім можа падацца экзатычнай, лепш з мёдам і карыцай. Некаторыя гурманы рэкамендуюць дабаўляць у кісель кефір ці вяршкі.
Аўсяны кісель мае своеасаблівы смак і пах, але дапаможа страўніку, які раніцай актыўна змагаецца з наступствамі вячэрняга застолля.
Выбітны прадстаўнік Парыжскай школы нарадзіўся ў 1893 годзе ў мястэчку Смілавічы, пад Мінскам, у сям'і яўрэйскага краўца. Дзяцінства Суціна прайшло ў беднаце: хлопчыку пастаянна не хапала ежы і калі-некалі ён краў са стала бульбу і збягаў у лес, каб падсілкавацца і вярнуцца да хаты за пакараннем.
Змагацца з серасцю будняў будучаму мастаку дапамагала фантазія. Яна ж дапамагла "выбіцца ў людзі": маці заўважыла здольнасці хлопчыка і адправіла яго ў Мінск да мясцовага мастака Кругера. Вучыцца Хаім Суцін адправіўся разам з Міхаілам Кікоіным, які пазней таксама ўвайшоў у кагорту Парыжскай школы. Пасля Мінска была Вільня, а потым — Парыж.
З 1912 года пачынаецца французская гісторыя Суціна: ён працуе ў міжнародный творчай камуне "Вулей" у Пасажы Данцыг. Сярод новых знаёмых — Марк Шагал, Рабер Дэланэ, Фернан Лежэ.
Мастак не хацеў капіраваць чужыя працы, там хутка кінуў акадэмічнае навучанне і цэлымі днямі прападаў у Луўры. Сярод яго творчых дзівацтваў называюць яшчэ і тое, што ён ніколі не маляваў эскізаў алоўкам: рабіў пару штрыхоў вуглем і адразу ж браўся за фарбы. Вядома, што карціны Суціна сталі натхненнем для Джэксана Полака і Фрэнсіса Бэкана.
Суцін спрабаваў праявіць свой талент па ўсіх напрамках: кубізм, футурызм, дадаізм і сюрэалізм. Адным з галоўных матываў яго творчасці стала адчуванне жыцця як пастаяннага душэўнага болю. Напрыклад, у дваццатыя гады мастак Хаім Суцін намаляваў серыю карцін з мертвымі жывеламі. Вядома, што маляваў ён з натуры: бычыя тушы віселі ў яго масцярской, гнілі і збіралі вакол сябе мух. Мастак не звяртаў на гэта аніякай увагі і толькі калі-некалі паліваў мяса свежай кроўю.
Мастак вельмі неардынарна ставіўся да творчага працэсу і некаторыя свае карціны маляваў голым. Але, некаторыя кажуць, што гэта дзіўнасць тлумачылася даволі празаічна: ён не хацеў пэцкаць адзенне, таму што вольных грошай на новае не было.
Адзін з самых вядомых твораў Суціна — карціна "Ева" — была прададзеная за 1.805.000 долараў і таму прызнана "самай дарагой карцінай Беларусі".
Хаім Суцін як сапраўдная творчая натура паводзіў сябе з астатнімі не вельмі ветліва і яго лічылі грубым і замкнёным чалавекам. Ён часта мяняў кватэры, не звяртаў увагі на чысціню і хатнія дробязі. Сучаснікі казалі, што ён "ажаніўся з мастацтвам", таму аб адносінах з жанчынамі не магло быць размовы. Адзінай жанчынай стала немка Герда Грот, што з'явілася ў яго жыцці ў 1937 годзе, але ўжо ў 1943 годзе Хаім Суцін памёр ад язвавай хваробы страўніка.
Зараз творы мастака прадстаўлены ў найбуйнейшых музейных зборах Еўропы і ЗША. Напрыклад, у 1997 г. Эрмітаж (Санкт-Пецярбург) набыў "Аўтапартрэт" Суціна, а ў Парыжы, недалёка ад вакзала Манпарнас, Суціну ўсталяваны бронзавы помнік скульптара А. Блатаса.
Калядаваць, або шчадраваць, было прынята ў кожнай беларускай вёсцы, а зараз і ў гарадах маладыя людзі пераапранаюцца ў кажухі навыварат, хаваюць твары пад маскамі і ходзяць па кватэрах сяброў. Sputnik ужо пісаў, як зрабіць сапраўдны беларускі калядны касцюм, а сёння мы прапануем вам пазнаёміцца з традыцыйнымі спевамі, якія этнограф Таццяна Кухаронак сабрала па ўсёй Беларусі.
Мы захавалі асаблівасці беларускіх гаворак, распаўсюджаных на той ці іншай тэрыторыі, каб вы ўбачылі калядкі ў тым выглядзе, у якім іх, магчыма, і зараз спяваюць на Кобрыншчыне, Слонімшчыне, Камянеччыне і іншых мясцінах.
Чытайце таксама:
Дональд Трамп з жонкай Мелані ў апошні раз вылецеў з Белага дома на верталёце.
Перад палётам ён пажадаў адміністрацыі Байдэна поспехаў і ўдачы. У планах Трампа было наведванне авіябазы Эндрус, дзе яго чакалі прыхільнікі. Пасля гэтага ён адправіўся ў свой асабняк у Фларыдзе.
У рэзідэнцыі Трамп падчас прэзідэнцтва рэгулярна праводзіў выхадныя і святы, запрашаў некаторых сусветных лідэраў. Будынак з выглядам на Атлантычны акіян пабудаваны ў 1927 годзе, у ім амаль 130 пакояў і зала прыёмаў. На тэрыторыі ёсць басейн і пяць тэнісных кортаў. Forbes ацэньвае кошт рэзідэнцыі ў 160 мільёнаў даляраў.
Цырымонія інаўгурацыі абранага прэзідэнта ЗША Джо Байдэна адбылася ў сераду каля поўдня (20:00 па мінскім часе).