Цырульнікі-стылісты падчас спаборніцтва ў намінацыі Майстар стылю

Майстры стылю рыхтуюць крэатыў на “Млын моды”

56
На ўвасабленне задуманага вобразу канкурсантам-юніёрам адводзіцца ўсяго 60 хвілін, вопытныя майстры павінны ўкласціся ў 40.

МІНСК, 30 кра — Sputnik. Цырульнікі-стылісты спаборнічаюць 29 красавіка ў намінацыі "Майстар стылю" XXIV Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота "Млын моды-2015".

Фінал аднаго з самых маштабных айчынных fashion-форумаў "Млын моды" пройдзе ў Мінску 13-14 мая.

"У конкурсе прымаюць удзел навучэнцы i педагагічныя работнікі ўстаноў адукацыі, цырульнікі, візажысты", — расказла Sputnik вядомы беларускі дызайнер адзення, кіраўнік праекта "Млын моды" Святлана Гнядзёнак.

Паводле яе слоў, спаборніцтвы ў намінацыі "Майстар стылю" праводзяцца ў дзвюх узроставых групах: "Юніёр" (студэнты і навучэнцы ўстаноў адукацыі да 23 гадоў) і "Майстар" (педагогі, майстры-цырульнікі, візажысты з вопытам работы ад 2-х гадоў і вышэй).

Распавядаючы пра конкурс, Гнядзёнак патлумачыла, што ўдзельнікі ствараюць вобраз, а затым у фінале на працягу двух хвілін павінны прэзентаваць публіцы і журы вынік. У якасці мадэляў на конкурсе будуць працаваць выхаванцы подыум-школы "Fashion Style" Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Мінадукацыі. Модныя калекцыі для ўвасаблення ідэі вобразу і прэзентацыі прадастаўлены фіналістамі XXIII Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота "Млын моды".

Парикмахеры-стилисты соревнуются в номинации Мастер стиля конкурса Мельница моды 2015
© Sputnik
цырульнікі-стылісты падчас спаборніцтва ў намінацыі "майстар стылю" на "Млыне моды-2015"

Па словах кіраўніка праекта, удзельнікі спаборніцтваў будуць абмежаваны ў часе. Выканаць конкурснае заданне ў групе "Юніёр" неабходна за гадзіну, 20 хвілін адводзіцца на візаж і дапрацоўку ладу. У групе "Майстар" асноўны час — 40 хвілін, плюс тыя ж 20 хвілін на візаж і дапрацоўку ладу.

Пераможцы і прызёры намінацыі фестывалю-конкурсу атрымаюць дыпломы і каштоўныя падарункі ад спонсараў.

56
Тэги:
Мода, культура і мастацтва, Мастацтва, Млын моды, Святлана Гнядзёнак, Мінск, Беларусь
По теме
Юныя мадэлі рыхтуюцца да дэфіле на "Млыне моды"
Блогер разыграў дзяўчыну ў ванне з фарбавальнікам

Блогер разыграў дзяўчыну ў ванне з фарбавальнікам і шакаваў падпісчыкаў

6
(абноўлена 17:14 04.09.2020)
Дзяўчына пачала прымаць ванну, і ўжо праз некалькі хвілін блогер пачуў яе крыкі.

YouTube-блогер Крыстэн Хэнбі апублікаваў пранк, у якім разыграў сваю дзяўчыну Джэсмін, наліўшы ў ванну пену разам з фарбавальнікам для тканіны, аднак падпісчыкаў абурыў яго ўчынак. Відэа ён апублікаваў у Instagram.

Дзяўчына пачала прымаць ванну, і ўжо праз некалькі хвілін блогер пачуў яе крыкі. Пасля гэтага яна выйшла з ваннай у ручніку, і стала ясна, што яе рукі і ногі цалкам пасінелі.

Сам Хэнбі смяяўся над ёй, называючы "самым злым смурфам ў свеце".

Адзін з карыстальнікаў Twitter падзяліўся гэтым відэа ў сябе на старонцы, падкрэсліўшы, што не лічыць учынак пранкера смешным, і ў гэтага меркавання знайшлося шмат прыхільнікаў.

"Гэта літаральна магло забіць яе. Недапушчальна, каб фарбавальнік для тканіны кантактаваў з геніталіямі, вачыма або ротам. Гэта вельмі небяспечна. Ёй трэба звярнуцца да лекара, паколькі гэта можа сур'ёзна нашкодзіць яе здароўю", - адзначыў адзін з карыстальнікаў.

Некаторыя з падпісантаў абвінавацілі Хэнбі ў адсутнасці элементарнай павагі да дзяўчыны.

"Што яна яму зрабіла? Такія рэчы звычайна робяцца ў адплату за нешта, ніхто не робіць такіх розыгрышаў проста так", - пацікавіліся ў каментарах.

Але знайшліся і тыя, хто вырашыў заступіцца за пранкера. "Я думаю, многія з дзяўчат, якія асуджаюць гэта відэа, кпілі б, калі б такая доля спасцігла хлопца", - адзначыў адзін з каментатараў.

6
Пятровіца - 2018

Чым нашы продкі замянялі мяса на талерцы?

232
(абноўлена 08:52 29.08.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра "грыбныя забабоны" і раскрывае сакрэты прыгатавання народных страў з баравікоў.

Для беларусаў збор грыбоў заўсёды быў нечым асаблівым і крыху чароўным. Прырода грыбоў, іх атрутнасць, галюцынагеннасць і лекавыя ўласцівасці цікавілі і прыцягвалі да сябе ўвагу.

Самым каштоўным у грыбным асяроддзі лічыцца баравік. Яшчэ ў ХVІ стагоддзі вадзянымі выцяжкамі з пладовых цел баравікоў, атрыманымі з дапамогай шкляных перагонных апаратаў, лячылі незагойныя раны пры абмарожанні, хваробах скуры, а густым булёнам з гэтых грыбоў паілі хворых, каб палепшыць апетыт.

Белый гриб
© Sputnik / Владимир Федоренко
Баравік

Паважлівае стаўленне да гэтага грыба можна прасачыць  і па народных назвах, якімі надзялілі яго ў розных кутках Беларусі: "добры", "праўдзівы", "справядлівы", "шчыры", "харошы", "сапраўдны", "просты". Або інакш — "баравік", "дабрак", "праўдзівік". Пладаносіць баравік з пачатку чэрвеня, а калі-небудзь і ў маі, па кастрычнік і таму  мае назвы, якія адлюстроўваюць час яго з'яўлення: "вяснянка", "майскі грыб", "юр'евік", "мікольнік", "ушэсны грыб", "каласавік", "верасовік" і многія іншыя.

Свае назвы прыдумлялі і для таго, каб паказаць узрост і якасць пладовага цела. Напрыклад, старое буйное пладовае цела называюць "баршчовік" або "жаўтляк", а зусім сапсаваны гнілы грыб — "роспаднем", "сявуном", "грыбабнём", "махлаком". І толькі выключна маладое пладовае цела называюць "белым грыбам".

Народныя прыкметы пра баравікі

Нашы продкі лічылі, што ў лесе з грыбамі неабходна паважліва размаўляць, каб не пайсці дадому з пустым кошыкам. На Любаншчыне, напрыклад, існавала прыкмета, па якой, заходзячы ў лес, трэба было перахрысціцца і прамовіць: "Грыбок, грыбок, пакажы мне свой лабок".

Грибы
© Sputnik Людмила Янковская
Баравікі і падасінавікі ў кошыку

Вядома, што зацятыя грыбнікі, як і рыбакі і паляўнічыя, маюць шэраг сваіх прыкмет і забабонаў. Так, пытацца ў чалавека, які выйшаў з лесу з поўным кошыкам, дзе ён збіраў грыбы, было дарэмнай справай, бо ён абавязкова адпраўляў у адваротны бок ад сваіх запаветных мясцін. Рабілі так не ад злосці, а ад пераканання, што грыбы могуць пакрыўдзіцца і будуць хавацца ад зборшчыка наступным разам. Дзяліліся грыбнымі сакрэтамі толькі са сваякамі і добрымі людзмі, да якіх ставіліся з даверам.

У народзе існаваў яшчэ цэлы спіс прыкмет, звязаных з баравікамі, і вось толькі некаторыя з іх:

  • Як зацвіце зямля — тады баравікі будуць расці;
  • Каб дождж, туман, каб парыла — то будуць грыбы;
  • Грыбавік (дробны дождж) пайшоў — і грыбы будуць;
  • Расавікі — праўдзівыя грыбы (баравікі) растуць, як красуе жыта. Яны такія, як і асеннія, толькі меньшыя;
  • Стары грыб (баравік) зверху чорны, а з-пад нізу жоўты;
  • Ліповы грыб (баравік) ці верасовы грыб (баравік) — малады ён, усё роўна белы, а як стараваты стане, то жаўтаваты пад дном, гэта ўжо трэці сорт;
  • Дзе мухаморы, там і баравікі.

Лепшы заменнік мяса

Беларуская грыбная кулінарыя вельмі багатая на разнастайныя стравы з грыбоў і спосабы іх нарыхтоўкі. Пачатак грыбнога сезону быў заўсёды доўгачаканым, паколькі грыбы вельмі часта замянялі мяса. Народныя кухары так і казалі: "Не кідай мяса, бо грыб — лепшая закраса", "Добры казляк лепшы за любое мяса".

У кожнай добрай гаспадынькі заўсёды былі і ёсць свае рэцэпты нарыхтоўкі грыбоў. Прапаную ўнесці ў кулінарную скарбонку некалькі старадаўніх рэцэптаў з "Першай беларускай кулінарнай кнігі" Вінцэнты Завадскай.

Дасканалы спосаб салення баравікоў

Маладыя баравікі пачысціць, адрэзаць карэнчыкі, укінуць у кіпень і трымаць на агні, пакуль не з'явіцца белая пена. Пасля гэтага неабходна выняць грыбы з рондаля (каструля  з ручкай — Sputnik), пакласці на абрус і трымаць так, пакуль яны цалкам не астынуць.

Пакуль грыбы астываюць, трэба дробна стаўчы соль, а пасля складаць баравікі слаямі, перасыпаючы кожны соллю. Зверху грыбы трэба прыціснуць дошчачкай, на якую пакласці камень. Не абавязкова накладаць поўны слоік адразу, можна дадаваць па 10-20 грыбоў, толькі трэба сачыць, каб былі добра прыціснутыя і плавалі ў расоле.

Як можна выкарыстоўваць такія грыбы?

1-ы спосаб: грыбы прамыць некалькі разоў, закіпяціць у каструлі малако, дадаць у яго грыбы і трымаць на агні, пакуль малако не закіпіць другі раз. Пасля гэтага грыбы трэба выняць і гатаваць у масле або тушыць у смятане як свежыя.

2-і спосаб: грыбы замачыць у вадзе на ноч і некалькі разоў змяніць яе. Назаўтра зварыць грыбы, калі з'явіцца смецце, адцадзіць, папаласнуць, укласці масла або смятану і тушыць. Для паху можна дадаць сталовую лыжку стоўчаных у парашок сушаных баравікоў.

Свежыя баравікі ў сметанковым масле

Крэпкія, маладыя баравікі пачысціць, памыць і насуха абцерці. Распусціць у каструльцы масла, укласці ў яе столькі грыбоў, каб яны былі пакрыты маслам, падсмажыць да паўгатовасці, выкласці на талерку, а ў тое самае масла зноў укласці сырыя грыбы і так рабіць, пакуль усе грыбы не будуць падсмажаныя.

Калі грыбы астынуць, перакласці ў невялікія шкляныя слоікі, кожны слой паліваючы свежым маслам. Калі слоікі запоўняцца, іх трэба заліць маслам, а праз некалькі гадзін закаркаваць. Перад ужываннем іх можна пратушыць у тым жа масле.

232
Тэги:
Народныя традыцыі, Нацыянальная кухня, Ларыса Мятлеўская, Беларусь
Тэмы:
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
По теме
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
Табакерка на абед, або Як гатаваць порхаўкі
Звыклыя рэчы па-беларуску: назвы грыбоў
Які сёння дзень: 28 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 28 верасня 2020 года

0
(абноўлена 09:58 21.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце семдзесят другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 94 дні.

Сёння святкуецца Міжнародны дзень прававых ведаў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 28 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 28 верасня

  • У 1708 годзе падчас Паўночнай вайны ў бітве пры Лясной расійскія войскі разбілі шведаў.
  • У 1921 годзе ў Празе скончылася Першая Усебеларуская канферэнцыя – сход прадстаўнікоў беларускіх арганізацый з Заходняй Беларусі, Латвіі, Літвы, Германіі, Чэхаславакіі, на якім быў ухвалены прынцып незалежнасці і непадзельнасці Беларусі і названы ворагамі беларускага народа ўсе, хто прызнае Рыжскі мірны дагавор.
  • У 1939 годзе ў Маскве міністры замежных спраў СССР і Германіі падпісалі нямецка-савецкі Дагавор аб дружбе і мяжы СССР і Германіі.
  • У 1939 годзе перад нацыстамі капітулявалі абаронцы Варшавы.

Хто нарадзіўся 28 верасня

  • 1924 год: Анджэй Цеханавецкі, польскі навуковец, беларусіст, грамадска-культурны дзеяч.
  • 1938 год: Мечыслаў Грыб, беларускі палітык.

Таксама сёння нарадзіліся кітайскі філосаф Канфуцый, італьянскі жывапісец Мікеланджэла Караваджа, італьянскі акцёр Марчэла Мастраяні і французская актрыса Брыжыт Бардо.

28 верасня ў народным календары

Сёння вернікі ўспамінаюць вялікапакутніка Мікіты Готскага. Ён лічыўся ахоўнікам дзяцей ад хваробаў.

У народзе святога называлі Мікіта Гусятнік, яму маліліся, каб дамашняя птушка была здаровая. У гэты дзень гусакі ляцяць у вырай. Казалі: "Гусакі ляцяць — зіміцу на хвасце цягнуць, снег нясуць". Па паводзінах гэтай птушкі даведваліся пра надвор'е на бліжэйшы час. Калі гусі ляцяць нізка, не будзе вясенняй паводкі. Калі лезуць у ваду – крыху пацяплее, а калі стаяць, схаваўшы адну нагу – хутка будзе мароз. 

На Мікіту Гусятніка ішлі на паляванне, а ў вёсках ладзілі гусіныя баі.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей