Святкаванне Дня Святога Юрыя ў Гомельскай вобласці

Беларусам раяць не пазычаць грошай 6 мая

125
На Беларусі да гэтага часу захавалася традыцыя адзначаць Юр’еў дзень і верыць у звязаныя з ім прыкметы.

МІНСК, 6 мая — Sputnik. Вясновы Юр'я  адзначаецца 6 мая і з'яўляецца адным з важных святаў беларускага народнага календара. Народнае павер'е дазваляе па гэтым дні вызначыць будучы ўраджай хлеба.

"Паводле старажытных народных беларускіх традыцый, у дзень першага выгану жывёлы, людзі здзяйснялі пэўныя рытуальныя дзеянні з мэтай захавання хатніх жывёл. Яны верылі, што такая бытавая магія можа выратаваць жывёлу ад драпежнікаў і хвароб", —  распавялі Sputnik ў аўторак культуролагі.

Па іх словах, лічылася, што на Юр'еў дзень выганяць на пашы скаціну трэба галінкамі вярбы, якія былі асвечаны ў царкве ў Вербную нядзелю. "Гаспадар браў абраз, гаспадыня — хлеб-соль, абыходзілі хатніх жывёл і выганялі першы раз у годзе на пашы", — распавялі суразмоўцы агенцтва.

Жители деревни Погост Гомельской области готовятся к народному празднику Юрье
© Sputnik/ Егор Еремов
жыхаркі вёскі пагост святкуюць дзень святога Юрыя

Згодна з беларускім народным абрадавым календаром, Юр'я лічыўся заступнікам пастухоў і абаронцам хатніх жывёл. У гэты дзень пастухі хадзілі ў царкву, маліліся Святому Георгію. "Лічылася, хто самы першы на Юр'я выганіць кароў на пашу, той увесь год не будзе мець недахопу ў малаке", — сказалі культуролагі.

Таксама, па іх словах, з гэтым днём звязаныя шматлікія народныя павер'і і прыкметы. Беларусы верылі, што "ў гэты дзень нельга нікому нічога пазычаць, таму строга сачылі за тым, што ніхто не змог нічога ўзяць са двара. Лічылася, што нядобры чалавек, узяўшы нейкую рэч з дому, мог перацягнуць з сям'і дабрабыт", — дадалі культуролагі.

Жители деревни Погост Гомельской области готовятся к народному празднику Юрье
© Sputnik/ Егор Еремов
жыхары вёскі пагост рыхтуюцца да народнага свята

Таксама ў гэты дзень збіралі расу, каб ёю абмыць хатніх жывёл і сябе. "Беларусы верылі, што на Юр'я раса валодае гаючымі ўласцівасцямі", — сказалі суразмоўцы Sputnik.

Згодна з народнай прымеце, калі на Юрью дождж, то будзе шмат хлеба.

 На Беларусі да гэтага часу захавалася традыцыя адзначаць Юр'еў дзень. Найбольш відовішчна гэта адбываецца ў тых рэгіёнах, дзе этнографы змаглі адрадзіць адзін з найпрыгажэйшых абрадаў народнага земляробчага календара.

125
Тэги:
Нацыянальная культура, культура і мастацтва, Культура, Беларусь
Каментары