Забарона на паленне ў грамадскіх месцах

У Мінску адбудзецца “фэст апошняй цыгарэты”

126
(абноўлена 16:55 25.05.2015)
Публічная адмова ад палення пройдзе на ганку ўстановы “Кнігарня логвінаЎ” 25 мая ў 16:00.

МІНСК, 25 мая — Sputnik. Сваю апошнюю цыгарэту аматары кнігі выпаляць пры сведках і фотакамерах, паведамілі арганізатары мерапрыемства.

"Пасля вэрхалу з выплатай штрафу супрацоўнікі  кнігарні "логвінаЎ" прызналі, што з іх досыць. Яны больш не маюць намераў выдаткоўваць здароўе яшчэ і на шкодныя звычкі. Менавіта тады логвінаўцы далі зарок, што калі  кнігарню не зачыняць, дык яны ўсе як адзін, на чале з Ігарам Логвінавым, кінуць паліць. І во маем — сёння кнігарня працуе, і, здаецца, самы час датрымацца слова", — распявялі арганізатары мерапрыемства.

Пасля адмовы ад палення ўдзельнікі акцыі возьмуць удзел у літаратурным слэме "Курцы vs непалёнцы",які пачнецца ў 18:00, паведамляецца на сайце ўстановы "Кнігарня логвінаЎ".

У мерапрыемстве прымуць удзел літаратары-курцы і аўтары-непалёнцы: Юлія Цімафеева,Маша Пушкіна,Андрэй Хадановіч, Альгерд Бахарэвіч, Таня Скарынкіна,Уладзь Лянкевіч і іншыя.

126
Тэги:
культура і мастацтва, Мастацтва, Стыль жыцця і адпачынак, Стыль жыцця, Мінск, Беларусь
Каментары