Музычны фестывальTuborg Greenfest у Санкт-Пецярбургу

Greenfest абвесціў конкурс для беларускіх гуртоў

101
(абноўлена 17:57 27.05.2015)
Пераможца конкурсу адкрыюць першы беларускі Greenfest і выступяць на адной сцэне з хэдлайнерамі фестывалю Papa Roach

МІНСК, 27 мая — Sputnik. Для ўдзелу ў конкурсе беларускім гуртам трэба адпавядаць толькі двум умовам: быць маладым гуртом і мець жаданне выступіць на адкрыцці першага беларускага Greenfest, які пройдзе сёлета 3 ліпеня на аэрадроме "Баравая", паведамляецца на старонцы мерапрыемства ў Facebook.

"Галоўны прыз — магчымасць адкрыць фестываль сваім выступам. 5 лепшых выканаўцаў абярэ прафесійнае журы — музычныя блогеры і журналісты. Каму з груп аддаць права адкрыць #GreenFest і выступіць на адной сцэне з лепшымі сусветнымі камандамі — вырашыць народнае галасаванне ў сацыяльных сетках", — паведамляецца ў суполцы.

Для ўдзелу ў конкурсе трэба размесціць інфармацыю аб гурце на сцяне суполкі Greenfesta ў Кантакце, у якой павінна змяшчацца назва, апісанне гурта, фота,  адзін студыйны аўдыёзапіс, адзін канцэртны відэазапіс.

Прыём заявак спыняецца 15 чэрвеня ў 00.00 па беларускім часе. Ўсе заяўкі, размешчаныя пасля гэтага часу, разглядацца не будуць.

У перыяд з 15 па 21 чэрвеня журы праслухае ўсе дасланыя запісы, а з 22-га па 28-е чэрвеня пройдзе галасаванне ў сацыяльных  сетках.

Вынікі галасавання і пераможцы будуць абвешчаны 29 чэрвеня.

101
Тэги:
культура і мастацтва, Стыль жыцця і адпачынак, Стыль жыцця, Беларусь, Мінск
Каментары