Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік Нясвіж

Абвешчаны фотаконкурс “Беларускае лета”

216
(абноўлена 14:12 09.06.2015)
Конкурс на фота лепшых і невядомых мясцін Беларусі абвесціла сацыяльна-культурная ўстанова развіцця беларускай мовы і культуры "Мовы нанова".

МІНСК, 4 чэр — Sputnik. Работы канкурсантаў будуць ацэньвацца па двух галоўных крытэрыях: за фота і за тэкст-апісанне да яго на беларускай мове, паведаміў карэспандэнту Sputnik адзін з заснавальнікаў "Мова нанова" Глеб Лабадзенка.

Удзельнікі конкурсу павінны даслаць здымак той мясціны, якую б яны раілі наведаць іншым, і зрабіць апісанне здымку на беларускай мове.

"Паколькі наша арганізацыя ладзіць курсы беларускай мовы, то падчас конкурсу апісанне фотоздымка мае такое ж значэнне, як і сам здымак. Галоўная мэта конкурсу — паказаць прыгажосць беларускіх мясцінаў і падштурхнуць адзін аднаго да напісання тэксту на беларускай мове, праявіць красамоўства", — сказаў Лабадзенка.

Мэты мерапрыемства — каб людзі зацікавілі адзін аднаго цікавымі мясцінамі Беларусі, помнікамі архітэктуры, прыгажосцю беларускай прыроды, каб у іх з'явілася жаданне наведаць гэтыя мясціны, адзначыў ён.   

Дакладны склад журы яшчэ фарміруецца, але вядома, што ў яго будуць уваходзіць вядомыя фатографы, мовазнаўцы, прадстаўнікі "Мова Нанова", спонсары конкурсу.

Конкурс стартаваў 1 чэрвеня і прадоўжыцца да 31 жніўня. Пераможцаў абвесцяць 7 верасня. Пытанні па ўдзелу ў конкурсе можна дасылаць па адрасе movananova.by@gmail.com

216
Тэги:
культура і мастацтва, Мастацтва, Стыль жыцця і адпачынак, Стыль жыцця, Еўропа, Увесь свет, Беларусь
Каментары