Гурт The Matrixx у Смаленску

Фестываль “ДнеПроРок” пройдзе пад Магілёвам

468
(абноўлена 14:57 26.01.2016)
Трохдзённы міжнародны оупэн-эір упершыню пройдзе ў Чаўскім раёне Магілёўскай вобласці 10, 11 і 12 ліпеня.

МІНСК, 6 чэр — Sputnik. Фестываль аб'ядноўвае тры краіны — Беларусь, Украіну і Расію і атрымаў сваю назву ў гонар вялікай ракі Днепр, шлях якой праходзіць праз тэрыторыю трох братэрскіх народаў, паведамілі карэспандэнту Sputnik арганізатары мерапрыемства.

Да фестывалю застаўся месяц, але пэўнай інфармацыі пра ўдзельнікаў пакуль няма, спіс выканаўцаў змяняецца і дапаўняецца. Дакладна вядома, што ў "ДнеПроРок" возьмуць удзел такія гурты як The Matrixx, Louna, "Слот", "Кукрыниксы", Лінда, "Дай дорогу", "Бригадный подряд", "Пилот", "Северный флот"  і шэраг іншых.  

"Фестываляў такога маштабу на Беларусі яшчэ не было. Гэтую падзею не варта параўноўваць с расійскім "Нашэсцем", таму што яго маштабы куды больш значныя", — адзначылі арганзітары.

Фестываль пройдзе ў вёсцы Гарбовічы ў спартыўна-аздараўляльным цэнтры "Рудэя". Каля пляцоўкі зладзяць палатычны гарадок.

Імёны хэдлайнераў кожнага дня і дакладны лайн-ап арганізатары пакуль трымаюць у тайне.

468
Тэги:
Актыўны адпачынак, Стыль жыцця, Стыль жыцця і адпачынак, Музыка, Магілёўская вобласць, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Тэмы:
"ДнеПроРок"-2015 (11)
Каментары