Рэканструкцыя бітвы пры Ватэрлоо

Інсцэніроўка бітвы пры Ватэрлоо абыйдзецца ў 10 млн еўра

79
(абноўлена 18:05 09.06.2015)
У рэканструкцыі бітвы плануе прыняць удзел 18-й пяхотны полк Вялікага Княства Літоўскага.

МІНСК, 9 чэр — Sputnik. Інсцэніроўка гістарычнай бітвы пры Ватэрлоо, якой сёлета спаўняецца 200 гадоў, будзе каштаваць каля 10 мільёнаў еўра, паведаміла ў аўторак выданне La Libre Belgique.

У святочных мерапрыемствах, якія пройдуць 18-20 чэрвеня, прымуць удзел каля пяці тысяч рэканструктараў з Францыі, Англіі, Аўстрыі, Бельгіі, Расіі і Беларусі. Плануецца што ў інсцэніроўцы будуць задзейнічаны 300 коней і 100 артылерыйскіх гармат.

"Мы збіраемся на Ватэрлоо. У інсцэніроўцы бітвы будуць прымаць удзел 12 беларусаў, якія рэканструююць 18-й пяхотны полк Вялікага Княства Літоўскага", — сказаў Sputnik па тэлефоне кіраўнік ваенна-гістарычнага клуба "18-ы пяхотны полк ВКЛ" Фёдар Міхееў.

Чакаецца, што ў мястэчка ў 20 кіламетрах ад Бруселя, прыбудуць каля 200 тысяч гледачоў, уключаючы некалькіх кіраўнікоў дзяржаў.

У бітве пры Ватэрлоо войску французскага імператара Напалеона ў складзе 72 тысяч вайскоўцаў супрацьстаяла саюзніцкая англа-пруская армія колькасцю 130 тысяч чалавек. У бітве загінулі каля 25 тысяч французаў і 23 тысячы саюзнікаў. Пасля Ватэрлоо Напалеон быў у другі раз сасланы зноў (першая спасылка на Эльбу была ў 1814) на на востраў Святой Алены, дзе і правёў свае апошнія дні.

79
Тэги:
Гісторыя, Стыль жыцця і адпачынак, Стыль жыцця, Мастацтва, культура і мастацтва, Фёдар Міхееў, Бельгія, Еўропа, Увесь свет
Каментары