Леў Лешчанка на фестывалі мастацтваў Славянскі базар у Віцебске

Леў Лешчанка наведае Kubana-2015

135
(абноўлена 16:30 10.06.2015)
Штогадовы музычны расійскі фестываль запрасіў народнага артыста РСФСР выступіць у якасці спецыяльнага госця.

МІНСК, 10 чэр — Sputnik. Сёлета міжнародны фестываль адбудзецца на новым месцы — на беразе Балтыйскага мора і пройдзе з 6 па 9 жніўня, у якасці "залатога цвіка" праграмы запрошаны расійскі эстрадны спявак Леў Лешчанка, паведамляецца на сайце Kubana.

Штогод Kubana акрамя найвядомейшых сусветных рок-гуртоў запрашае выступіць на фестывале ў якасці так званага "залатога цвіка" артыста, які "ўпісаў сваё імя ў гісторыю эстрады залатымі літарамі". У розныя гады правядзення фестывалю гэта былі Міхаіл Баярскі, гурт "Дзюна", Юрый Антонаў, Валерый Лявонцьеў.

"Мы можам змяніць месца правядзення фестываля, Чорнае мора можа стаць Балтыйскім, але адно не зменецца ніколі — нашыя традыцыі, згодна з  якімі, штогод мы запрашаем для выступлення на вялікай сцэне KUBANA спецыяльнага госця, "залатога цвіка" праграмы, як мы гэта называем. Сёлета мы з асаблівай гонарам хочам прадставіць Народнага Артыста РСФСР Льва Лешчанка", — паведамляюць арганізатары.

Акрамя Лешчанкі за чатыры дні музычнага марафону на беразе Балтыйскага мора выступяць Земфіра, HIM, "Ленінград", Enter Shikari, D12 і шэраг іншых выканаўцаў.

135
Тэги:
Турызм і адпачынак, Музыка, Стыль жыцця і адпачынак, Стыль жыцця, Леў Лешчанка, Расія, Еўропа, Увесь свет
Тэмы:
Фестывальнае лета-2015 (27)
Каментары