Першы міжнародны рыцарскі турнір у Маскве

Фестываль “Эпоха рыцарства” пройдзе ў Строчыцах

322
(абноўлена 14:16 17.06.2015)
На тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту адбудзецца фестываль гістарычнай рэканструкцыі эпохі Сярэднявечча 27-28 чэрвеня.

МІНСК, 11 чэр — Sputnik. Ініцыятарам правядзення мерапрыемства выступіў клуб гістарычнай рэканструкцыі "Гівойт".

Мэта мерапрыемства — пагружэнне ў гісторыю заходнееўрапейскага і беларускага Сярэднявечча: гістарычная рэканструкцыя паходнага побыту, турніраў і бітваў рыцараў.

"Асаблівасцю гэтага фестывалю ў адрозненні ад большасці іншых гістарычных рыцарскіх рэканструкцый будзе турнір алебардзістаў і конных лучнікаў", — распавёў карэспандэнту Sputnik арганізатар мерапрыемства, кіраўнік рыцарскага клуба "Гівойт" Уладзімір Лічко.

Наведвальнікі фестывалю змогуць пабачыць конны турнір, турнір пешых рыцараў, дзе воіны будуць змагацца адзін на адзін, а таксама масавыя спаборніцтвы —бугурты, у якіх супрацьстаялыя бакі будуць імкнуцца да захопу "караля" і сцяга і камандныя баі 5x5.
На мерапрыемстве будуць працаваць і інтэрактыўныя пляцоўкі,  дзе ўсе ахвочыя змогуць вывучыцца сярэднявечным танцам Еўропы і ВкЛ, пастраляць з старадаўніх лукаў па мішэнях з розных дыстанцый.

Фестываль будзе суправаджацца музыкай эпохі сярэднявечча. Дакладнага спісу калектываў, якія будуць граць на старажытных музычных інструментах пакуль няма, але вядома, што сярод іх будуць гурты Lity Taler і "Адарвірог".

Вядучы мерапрыемства — гісторык, адзін з заснавальнікаў руху гістарычнай рэканструкцыі ў Беларусі Юрый Усціновіч.

Падрабязную інфармацыю пра "Эпоху рыцарства" можна паглядзець на адмысловым сайце мерапрыемства.

322
Тэги:
Гісторыя, Актыўны адпачынак, Стыль жыцця і адпачынак, Стыль жыцця, Мінскі раён, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Тэмы:
Фестывальнае лета-2015 (27)
Каментары