Рэклама Burger King у Мінску

Wargaming і Burger King зрабілі для танкістаў спецбургер

83
Беларусам, каб атрымаць гульнявое “золата” за бургеры, прыйдзецца ехаць у РФ.

МІНСК, 17 чэр — Sputnik. Прыхільнікі ММО-экшна World of Tanks з 15 чэрвеня могуць набыць у рэстаранах Burger King спецыяльны чорны "Танкабургер", паведамілі Sputnik ў кампаніі Wargaming.

Пры гэтым у кампаніі-распрацоўніку WOT адзначылі, што прапанова акцыі дзейнічае толькі на тэрыторыі Расіі.

"Канцэпцыя арыгінальнага бургера стваралася пры ўдзеле распрацоўшчыкаў World of Tanks, якім вядома, колькі высілкаў патрабуецца для відовішчных перамог", — сказалі ў Wargaming.

Там таксама адзначылі, што ў наведвальнікаў расійскіх рэстаранаў Burger King падчас акцыі ёсць магчымасць атрымаць нутрагульнявыя бонусы ад Wargaming: той, хто набыў комба-абед c чорным танкабургерам атрымаюць падарунак — гульнявое "золата" дзень дзеяння прэміум-акаўнта ў гульні або іншыя прызы.

Па дадзеных Wargaming, агульны прызавы фонд сумеснай акцыі складае каля 100 мільёнаў расійскіх рублёў.

Беларускія прыхільнікі WOT змогуць паўдзельнічаць у акцыі, толькі адправіўшыся ў Расію: як раней паведамляў Sputnik, першы рэстаран Burger King ў Мінску толькі плануюць адкрыць. Дакладнай даты, калі на Каменнай горцы можна будзе паспрабаваць фірмовыя бургеры, пакуль няма.

83
Тэги:
Стыль жыцця і адпачынак, Стыль жыцця, World of Tanks, Wargaming.net, Расія, Еўропа, Увесь свет
Каментары