Жывапіс на сценах дамоў у Санкт-Пецярбургу

Фестываль “Цой жывы” адбудзецца ў Рызе 8 жніўня

111
(абноўлена 10:57 06.07.2015)
Мерапрыемства прымеркавана да 25-годдзя са дня смерці рок-музыканта і пройдзе ў некалькіх кілеметрах ад месца трагедыі, у якой ён загінуў.

МІНСК, 23 чэр — Sputnik. У суботу 08.08 у 12.28 адбудзецца паніхіда і ўскладанне вянкоў ад ленінградскага і рыжскага рок-клубаў і прыхільнікаў музыканта на месцы гібелі Віктара Цоя, а ўвечары ў Межапарку ў Рызе распачнецца канцэрт памяці лідэру гурта "Кіно", паведамляюць арганізатары мерапрыемства.

У канцэрце возьмуць удзел "Аліса", Вячаслаў Бутусаў, "Воплі Відаплясава", F.P.G., Kняzz і іншыя. Канцэрт пачнецца ў 20:00 8 жніўня і скончыцца раніцай у 5:00 9-га.

"Музыкі, якія сёння ўвасабляюць сабой ўвесь спектр постсавецкага рока, якія ведалі Цоя асабіста, выступалі з ім на адной сцэне ці проста любілі вялікага артыста, праспяваюць песні "Кіно" ў яго гонар, у вялікім шматгадзінным фестывалі, а для тых, хто не здолее даехаць да Рыгі, будзе весціся прамая тэлевізійная трансляцыя", — распавялі арганізатары.

Пытанне аб удзеле ў мерапрыемстве спявачкі Земфіры пакуль удакладняецца — ёсць верагоднаць, што ў гэты дзень яна будзе выступаць не фестывалі Kubana, які сёлета таксама адбудзецца пад Рыгай.

15 жніўня 1990 года ў 12 гадзін 28 хвілін, музычны свет трагічна страціў адну з найбуйнейшых і знакавых фігур рускамоўнай прасторы. У Латвіі на 35 кіламетры трасы "Слока — Талса" пад Тукумсам у аўтакатастрофе загінуў Віктар Цой. Гэты артыст быў для савецкага і постсавецкай прасторы больш чым Джым Морысан для амерыканцаў, больш чым "веснікі пераменаў" Скорпіёнс для ГДР і спыніў час на даўжэй і больш рэзка чым Курт Кабэйн.

111
Тэги:
Музыка, Актыўны адпачынак, Стыль жыцця і адпачынак, Стыль жыцця, Жыццё знакамітых людзей, Рыга, Еўропа, Увесь свет
Тэмы:
Фестывальнае лета-2015 (27)
Каментары