Лінда- удзельніца фестывалю ДнеПроРок

Стаў вядомы лайн-ап “ДнеПроРока”

336
(абноўлена 10:47 30.06.2015)
Спіс выканаўцаў і час іх выступлення напярэдадні абвесцілі арганізатры музычнага “рачнога” фестывалю.

МІНСК, 24 чэр — Sputnik. Акрамя таго сталі вядомы фіналісты конкурсу "рок-выбары" сярод маладых беларускіх гуртоў.

На кожны з трох дзён фестывалю заяўлена па 9 калектываў,  другі і трэці фестывальныя дні распачнуцца выступленнем пераможцаў конкурснага галасавання.

"Аргкамітэтам было адабрана 10 беларускіх гуртоў, сярод якіх Blagi Mat, "Мутнаевока", Asspirin і іншыя. Зараз распачаўся фінальны этап галасавання, пераможца якога атрымае магчымасць выступіць на адной сцэне з топавымі рок-гуртамі на міжнародным фестывалі "ДнеПроРок", — распавялі арганізатары мерапрыемства.

Галасаванне працягнецца некалькі дзён, аддаць голас за ўпадабаны гурт можна ў суполцы VK.

Расклад выступленняў на 10 ліпеня:

  • Akute
  • Frag
  • "Анимация"
  • "Декабрь"
  • "Включи микрофон"
  • Браты Карамазавы
  • MORDOR
  • "Кукрыниксы"
  • Drum Ecstasy

Расклад выступленняў музычных на 11 ліпеня:

  • пераможца галасвання музычнага конкурсу
  • "Жамки"
  • "Ангел НеБес"
  • "Реанимация"
  • "СЛОТ"
  • "Северный флот"
  • Лінда
  • "Бригадный подряд"
  • "Наив"

Расклад выступленняў на 12 ліпеня:

  • Другі пераможца галасавання музычнага конкурсу
  • "Ойра"
  • GroTTesque
  • "Операция пластилин"
  • Глеб Самойлаў&The Matrixx
  • FPG
  • "Пилот"
  • Louna

Трохдзённы міжнародны оупэн-эір упершыню пройдзе ў Чаўскім раёне Магілёўскай вобласці 10, 11 і 12 ліпеня. Фестываль пройдзе ў вёсцы Гарбовічы ў спартыўна-аздараўляльным цэнтры "Рудэя". Каля пляцоўкі зладзяць палатачны гарадок.

Кошт квіткоў на фестываль складае: 400 тыс рублёў — на адзін дзень, 700 тыс рублёў — абанемент на тры дні.

На фестываль арганізаваны аўтобусныя туры, падрабязная інфармацыя ў суполцы VK.

336
Тэги:
Актыўны адпачынак, Музычны гурт, Музыка, Стыль жыцця і адпачынак, Стыль жыцця, Увесь свет, Магілёўская вобласць, Беларусь, Еўропа
Тэмы:
"ДнеПроРок"-2015 (11)
Каментары