Канцэртнае шоу клубнай музыкі

Фестываль “Космас наш” адмянілі

113
(абноўлена 13:57 09.07.2015)
Квіткі можна абмяняць на DJMag Top 100 World Tour, які пройдзе 28 лістапа ў “Чыжоўка-арэне”.

МІНСК, 9 ліп — Sputnik. Арганізатары фестывалю электроннай музыкі "Космас Наш" заявілі аб адмене мерапрыемства, паведамляе "Наша Ніва".

Арганізатары ўдакладнілі, што ад правядзення фэсту ў наступныя гады яны не адмаўляюцца.

"У выніку чарады падзей, што можна назваць дзеяннем непераадольнай сілы, у тым ліку адмены візіту галоўнага хэдлайнера фестывалю James Zabiela, намі было прынята рашэнне адмяніць правядзенне фестывалю "Космас наш" сёлета", — патлумачылі арганізатары.

Фестываль клубнай музыкі "Космас наш" павінен быў прайсці ў 11-ы раз на востраве Кахання на Мінскім моры 17 ліпеня. Сярод хэдлайнераў былі заяўлены адзін з самых папулярных дыджэяў свету James Zabiela, добра знаёмы беларусам немец Westbam, London Elektricity and MC LowQui, а таксама паспяховы беларускі дыджэй Конь.

Тым, хто паспеў набыць квіткі на фестываль, прапануецца абмяняць іх без даплаты на DJMag Top 100 World Tour у "Чыжоўка-Арэне", на якім 28 лістапада сярод іншых выступіць адзін з найлепшых дыджэяў свету, DJ Hardwell.

Таксама грошы за квіткі можна вярнуць у касе TicketPro па адрасе пр-т. Машэрава, 25.

113
Тэги:
Актыўны адпачынак, Стыль жыцця і адпачынак, Стыль жыцця, Музыка, Фестываль, Еўропа, Мінская вобласць, Беларусь
Каментары